Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 2 of 15)

Савук Антон

Савук Антон

Антон Савук

Антон Уладзіміравіч Савук (творчы псеўданім Антось Савук) нарадзіўся 13 лютага 1968 года ў горадзе Лідзе. Антон Савук вёў актыўную і рознабаковую краязнаўчую і даследчую працу. Склаў дастаткова шырокі Лідскі біяграфічны даведнік, апублікаваў шэраг краязнаўчых даследванняў у перыядычных выданнях. Прыступіў да падрыхтоўкі вялікіга даследвання “Млыны Лідчыны”, апублікаваў некалькі замалёвак па гэтай тэме. Але асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”. Працуючы над гісторыяй Лідскага аэрадрома А. Савук устанавіў цесныя сувязі са шматлікімі даследчыкамі гісторыі авіяцыі. 27 кастрычніка 2003 года Антона Уладзіміравіча не стала.

Асноўныя творы

Савук, А. Адмысловы прафесар натуральнай гісторыі : [пра вучонага ў галіне прыродазнаўства Станіслава Юндзіла (1761 г., в. Ясянцы Воранаўскага р-на] / А. Савук // Лiдская газета. – 2007. – 25 жніўня. – C. 5.

Савук, А. Вацлаў Іваноўскі : 120 гадоў з дня нараджэння / Антось Савук // Лідскі летапісец. – 2000. – № 3 (11). – С. 18-21.

Савук, А. Друкар з Вялічак : 390 год з дня смерці Яна Карцана / А. Савук // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 1 (13). – С. 8-10.

Савук, А. Жывапісец паганскай Літвы: Казіміру Альхімовічу – 160 год з дня нараджэння / А. Савук // Лідскі Летапісец. – 2000. – № 4 (12). – С. 11-15.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915) / А. Савук // Лідскі летапісец. – 2002. – № 1. – С. 22-27.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915) / А. Савук // Лідскі летапісец. – 2002. – № 2. – С. 17-22.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915) / А. Савук // Лідскі летапісец. – 2002. – № 3. – С. 29-33.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915) / А. Савук // Лiдскi летапiсец. – 2001. – № 4. – С. 8-15.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1907-1915) / А. Савук // Лідскі летапісец. – 2002. – № 4. – С. 27-33.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1919-1939) : савецка-польская вайна / Антось Савук // Лідскі летапісец. – 2003. – № 1. – С. 28-32.

Савук, А. Лідскі вайсковы аэрадром (1919-1939) : 11-ты полк знішчальнікаў / А. Савук // Лідскі летапісец. – 2003. – № 2. – С. 28-34.

Савук, А. Паслядоўнік Лінэя : 240 год з дня нараджэння С. Б. Юндзіла / А. Савук // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 2 (14). – С. 13-15.

Савук, А. Праз турму і катаванні : светлай памяці ксендза Ч. Янкоўскага / А. Савук // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 3 (15). – С. 25-28.

Савук, А. Родам з Лідскага павета / А. Савук // Памяць: гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – C. 124-126.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Даследчык гісторыі Лідскага аэрадрома: [Антось Савук (13.02.1968-27.10.2003)] // Лідскі летапісец. – 2003. – № 3-4. – С. 1 (фота-вокладка).

Ліда ў краязнаўчым жыцці краіны: [Антось Савук і Станіслаў Суднік прадстаўлялі краязнаўцаў лідчыны на круглым стале “Краязнаўчы рух на Беларусі – гісторыя развіцця, праблемы і перспектывы”] // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 1 (13). – С. 1.

г. Ліда_1

г. Ліда_1

Мацулевіч Аляксандр

Мацулевіч Аляксандр

Аляксандр Мацулевіч

Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч (творчы псеўданім – Алесь Мацулевіч). Нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча (2000), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (2005, філалагічны факультэт). Жыве ў Лідзе. Працуе ў рэдакцыі “Лідскай газеты”, з’яўляецца кіраўніком літаб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі. Сур’ёзна займацца складаннем вершаў пачаў пасля трыццаці гадоў. У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча “Леў і ключы”. На напісанне вершаў натхняюць багатая і слаўная гісторыя горада Ліды, дзень сённяшні, тыя ці іншыя яркія падзеі, якія адбываюцца на Лідчыне. Аднак у апошні час імкнецца ў сваёй творчасці выйсці “за рамкі” Лідчыны. Многія вершы маюць грамадзянскае гучанне і носяць публіцыстычнае адценне, на што свой адбітак паклала журналісцкая праца. У паэзіі цэніць шчырасць, навізну тэмы ці яе падачы, свежасць і адточанасць рыфмаў, бездакорнасць рытмікі. Пісаў на беларускай мове. Памёр 2 снежня 2024 г.

Да вашай увагі некалькі вершаў Аляксандра Мацулевіча.

ПОМНІК ПЕРШАДРУКАРУ

На гранітным пастаменце – помнік першадрукару, што зрабіў крок у бяссмерце… Вечны рух рукі ўгару… Дзякуем яму бязмежна, і пашана ў голасе, і не зарастае сцежка да Скарыны ў горадзе. Ён стаіць, адліты ў бронзе. Ён увекавечаны. Помні аб яго дарозе, кнігу ўзяўшы ўвечары. Кнігі друкаваў, шырокі меў вучоны кругагляд – помні, кнігу ўзяўшы ў рукі, пра яго жыццёвы шлях.

​

ПАДАННЕ АБ ПАКІНУТАЙ ВАРЦЕ

Што шэпчаш, вецер з глябіні вякоў, што крыламі ўздымаў плашчы з крыжамі?.. На замак рушыць процьма крыжакоў. У замку – войска, князь да гараджане. Спужаўся князь – і з войскам уначы паспешна ўцёк праз патайную брамку. Пакінуў перад тым, як уцячы, ён жменьку вартавых на сценах замка. На гібель пэўную пакінуў князь няшчасных, крыжакам на разарванне: нічога не каштуе жменьку зняць у чырванню афарбаваным ранні. А раніцай да брамкі вораг лез, ад радасці ў шчыты ўдараў мячамі – ды вартавых сустрэў мячоў тых лес, што кроў сваю з варожаю змяшалі.

Асноўныя творы

Мацулевіч, А. Бронзавы Гедымін : Лідскія рыфмаваныя мініяцюры / Алесь Мацулевіч. — Ліда : Пружмень, 2024. — 91 с.

Мацулевіч А. Горад-карабель: вершы / Алесь Мацулевіч. – Ліда, 2019. – 84 с.

Мацулевіч, А. Леў і ключы / А. Мацулевіч. – Ліда, 2015. – 92 с.

Мацулевіч, А. Вершы / Алесь Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 123-132.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Суднік, С. Алесь Мацулевіч : [біяграфічная даведка] // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 123.

Мацулевіч, А. Падарунак гораду – яго лірычны жыццяпіс / Алесь Мацулевіч // Лідская газета. – 2019. – 29 мая. – С.12.

Мацулевіч, А. “У гэтай кнізе – азбуцы – ёсць словы беларускія…” / Алесь Мацулевіч // Лідская газета. – 2021. – 20 лют. – С. 8.

Міхайлаў, А. “Верасень” адкрыты і для лідскіх творцаў / Аляксей Міхайлаў // Лідская газета. – 2015. – 4 лют.

Панямонаў, А. Выйшаў зборнік “Леў і ключы” лідскага паэта Алеся Мацулевіча / Андрусь Панямонаў // Наша слова. – 2015. – 29 крас. – С. 8.

Яхантава, В. Пад сілу і драматургічны жанр / Вольга Яхантава // Лідская газета. – 2015. – 23 крас. – С. 17.

Яхонтова, О. М. Голас паэта, які ўслаўляе Лідчыну / Вольга Яхантава ; фота // Лідская газета. — 2024. — 27 студз. — С. 5.

Віркоўская Ларыса

Віркоўская Ларыса

Ларыса Віркоўская

Віркоўская Ларыса Андрэеўна нарадзілася 4 лютага 1957 года ў горадзе Лідзе. Скончыла ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Ліды” ў 1974 годзе. У 1980 г. скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці “Лячэбнае справа”. Працавала дзіцячым доктарам і дзіцячым неўрапатолагам ў дзіцячых паліклініках горада Мінска. Піша вершы, малюе алеем. Аўтар кнігі ўспамінаў “Мая паважаная мама” (2010).

Асноўныя творы

Вирковская, Л. А. Моя уважаемая мама : воспоминания / Лариса Вирковская. – Лида : Лидская типография, 2010. – 80 с.

Вирковская, Л. А. Выполнение обещаний : стихи / Лариса Вирковская. – Лида: Лидская типография, 2011. – 79 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Петрулевич, Л. Человек, которого любим : презентация книги Ларисы Андреевны Вирковской “Моя уважаемая мама” (в юбилей Надежды Ивановны Поповой) / Людмила Петрулевич // Лiдская газета. – 2012. – 12 студзеня. – C. 1.

Праўдзін Віктар

Праўдзін Віктар

Віктар Праўдзін

Віктар Праўдзін нарадзіўся ў горадзе Ліда 11 мая 1955 года ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыў Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР. Па заканчэнні атрымаў спецыяльнасць “Юрыст-прававед”. Працаваў на розных пасадах у праваахоўных органах. З выхадам на пенсію (1994 г.) з’яўляецца маёрам міліцыі ў запасе. Як сам аднойчы прызнаўся, што пайшоў з міліцыі па выслузе гадоў. Да таго часу ў яго ўжо былі выданы кнігі, літаратурныя сюжэты да твораў браліся з жыцця за час службы ў органах. Бо як сам кажа, за адзін дзень ці за адну ноч мог аказаць дапамогу і бадзягу (бамжу), і генералу, і паэту, і балярыне. Далейшы працоўны шлях быў пракладзены ў рэдакцыю літаратурнага часопіса “Нёман”, дзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара і адказным сакратаром. Потым працаваў першым намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, першым сакратаром грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Цяпер на творчай працы. З творамі Віктара Праўдзіна чытач знаёмы з 1986 года, менавіта з гэтага года і па 1988-ы ў часопісе “Маладосць” змяшчаліся першыя творы пісьменніка – апавяданні “Цукеркі ад бацькі”, “Прычэп” і інш. На сённяшні дзень Віктар Аляксандравіч – аўтар шматлікіх кніг прозы “Візіцёр з Поўначы” (1990), “Боль” (Споведзь міліцыянера) (1994), “Эксгумацыя” (1997), “Возвращение из преисподней” (“Вяртанне з апраметнай”) (1998), “Шлях на Галгофу” (2003), “Танцевальный марафон” (2007), “Нелюбімыя гінуць” (2010) і іншых. Наш зямляк з’яўляецца адным з аўтараў літаратурных праектаў, у якіх выходзяць серыі кніг “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, “Беларусь літаратурная”, “Героі Беларусі”, “Беларусь мастацкая”, “Мастакі Беларусі”, “Вера. Надзея. Любоў”, “Сучасны беларускі дэтэктыў”.

Асноўныя творы

1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий / составитель Е. В. Малашевич, В. Правдин [и др.]; научные редакторы: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Маст. літ., 2014. – 421, [1] с.

Вальс пад журлівымі таполямі : аповесці, апавяданні / уклад. В.Праўдзін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 326 с. – (Вера. Надзея. Любоў).

І ўзімку лілеі цвітуць… : аповесці, апавяданні / [укладанне В.Праўдзіна]. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 381, [1] с. – (Вера. Надзея. Любоў).

Мы дзеці твае, Беларусь : паэтычны фотаальбом / [аўтарскі праект: У.А.Мачульскі, В.А.Праўдзін, В.А.Шніп; маст. У.І.Шолк]. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 168 с.

Николай Чергинец. Личность. Время. Судьба: повести жизни, воспоминания, интервью / сост. В. Правдин. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 431 с. – (Жизнь знаменитых людей Беларуси).

Праўдзiн, В. Шлях да Галгофы: аповесць, апавяданні : для сярэд. і ст. шк. узросту / В. Праўдзін. – Мінск : Маст. лiт., 2003. – 254 с.

Правдин, В. А. Возвращение из преисподней: детективный роман / В. Правдин. – Минск : Маст. лiт., 2002. – 339 с.

Праўдзiн, В. Іду насустрач… : апавяданні, раман / Віктар Праўдзін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2013. – 487с. – (Беларуская проза ХХI стагоддзя).

Правдин, В. А. Тайны минских перекрестков : кинороман / В. Правдин. – Минск : Маст. літ., 2013. – 317, [2] с. – (Детектив–Боевик–Триллер).

Правдин, В. Досрочник : повесть / В. Правдин // Звездный родник : сборник произведений писателей Беларуси и России / [составитель А. Бадак ; предисловие А. Карлюкевича]. – Минск : Издательский дом “Звязда”, 2013. – С. 222-243. – (Созвучие сердец).

Правдин, В. Тайны минских перекрестков / В. Правдин. – Минск: Маст. літ, 2013. – 318 с.

Правдин, В. Танцевальный марафон : роман / В. Правдин // Неман. – 2002. – № 3- 4. – C. 44-164.

Правдин, В. А. Танцевальный марафон : роман / В. Правдин. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 262 с.

Праўдзiн, В. Вяртанне з апраметнай : дэтэктыўны раман / Віктар Праўдзін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2011. – 397 с.

Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць : проза / В. Праўдзін. – 2010. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 375 с. – (Залатое пяро).

Праўдзін, В. Парыж, Эйфелева вежа і…/ В. Праўдзін. – Мінск : Четыре четверти, 2020. – 248 с.

Праўдзін, В. Па-чалавечы / В. Праўдзін // Апавяданне – 2005 : [зборнік] / уклад. А. Бадак. – Мінск : Маст. літ., 2005. – С. 245-249.

Праўдзін, В. Танцавальны марафон : раман / В. Праўдзін // Карона Вітаўта Вялікага : раманы, аповесці, апавяданні / уклад. У. Сіўчыкаў, А. Сіўчыкава. – Мінск : Маст. літ., 2004. – С. 103-250. – (Сучасны беларускі дэтэктыў).

Праўдзiн, В. (нар. 11.05. 1955 г., г.Ліда) Пяць цукерак ад фрыца : апавяданне / В. Праўдзін // Полымя. – 2010. – № 5. – C. 46-56.

Правдин, В. Возвращение из преисподней : детективный роман / В. Правдин // Неман. – 1999. – № 2. – С. 8- 135.

Правдин, В. Эксгумация : повесть / В. Правдин. – Минск : Унитех, 1998. – 253 с. – (Современный белорусский детектив).

Праўдзін, В. Боль : Споведзь міліцыянера: аповесць, апавяданні / В.Праўдзін. – Мінск : Маст. літ., 1996. – 237 с. (Першая кніга празаіка).

Праўдзін, В. Візіцер з поўначы / В. Праўдзін. – Мінск : Полымя, 1992. – 93, [1] с., [1] л. партр. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць” ; № 12 (54)).

Созвучие. Беларусь–Россия : альманах / [составители: А. Карлюкевич, В. Шнип]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2018. – 366, [1] с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Праўдзін, В. А. Жыццёвая праўда Праўдзіна : кранальныя творы пісьменніка – лекі для сённяшняга грамадства / Віктар Праўдзін ; гутар. Вольга Пралюк ; фота // Народная газета. – 2023. – 17 сак. – С. 28.

Алейн ік, Л. Суб’ектыўнае разважанне пра “лёгкі” жанр / Л. Алейнік // Полымя. – 2004. – № 7. – C. 216-221.

Башлакоў, М. Яны нарадзіліся на Лідчыне / М. Башлакоў // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – C. 465.

Віктар Праўдзін : [буклет] / ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ; склад. Г.Р. Курбыка, рэд. Т.В. Чайко. – Ліда, 2015. – 6 с. – (Славутыя землякі).

Гардзей, В. Пяшчотныя, чыстыя рукі Мадонны / В. Гардзей // Нелюбімыя гінуць : проза / В. Праўдзін. – 2010. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 375 с. – (Залатое пяро).

Грынкевіч, Я. Любі, браток, родны куток / Я. Грынкевіч // Наша слова. – 2018. – 6 чэрвеня (№ 23). – С. 8.

Коршуков, Е. Горькая правда / Е. Коршуков // Неман. – 2004. – № 7. – С. 180-182. Марціновіч, А. У кожнага – свая галгофа / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 18 чэрвеня. – C. 6.

Мацулевіч, А. Сваёй малой радзімай майстар дэтэктыва лічыць Лідчыну / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2015. – 27 мая. – С. 8.

Мацулевіч, А. Спатканне з малой радзімай праз дзесяцігоддзі / Аляксандр Мацулевіч // Наша слова. – 2015. – 27 траўня. – С. 8.

Мельчанка, Ю. Балючая, жорсткая праўда / Ю. Мельчанка // Полымя. – 2012. – № 2. – C. 167-170.

Правдин Виктор Александрович (р. 11.5.1955, г. Лида), белорусский писатель // Регионы Беларуси. Гродненская область : энциклопедия / редкол.: В.В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2015. – Т. 4. Кн. 2. – С. 263.

Правдин, В. Стихи в килограммах не издают / В. Правдин, бесед. Л. Рублевская; фото // Сов. Белоруссия. – 2004. – 24 марта. – C. 13.

Правдин, В. “Я даже своих отрицательных героев люблю” / В. Правдин ; бесед. Е. Еловик // 7 дней. – 2005. – 24 февр. – C. 3.

Праўдзін, В. Віктар Праўдзін: пра жыццё, творчасць і каханне : пераможцам Нацыянальнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор проза” стаў пісьменнік Віктар Праўдзін / В. Праўдзін, гутарыла Ала Бібікава // Гродзенская праўда. – 2021. – 8 верас. – С. 10

Праўдзін, В. “Калі сэрца ідуша глухія, не адчуваюць ні болю, ні радасці – не пішы, не дадзена” : як пішуцца сучасныя дэтэктывы / В. Праўдзін, гутарыла Людміла Рублеўская // Звязда. – 2021. – 13 жн. – С. 19.

Праўдзін, В. “Я пішу наша жыццё” : празаік Віктар Праўдзін – пра жыццё, творчасць і каханне / В. Праўдзін, гутарыла Ала Бібікава // Лідская газета. – 2021. – 22 верас. – С. 6–7.

Пяткевіч, А. Праўдзін Віктар Аляксандравіч (11.05.1955, г.Ліда) // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. – Гродна, 2000. – C. 241.

Рагін, Я. Куплю білет да Кнігаграда / Яўген Рагін // Культура. – 2018. – 2 чэрвеня (№ 22). – С. 10.

Рослик, Т.Ф. Правдин Виктор / Т. Ф. Рослик // Республика Беларусь : энциклопедия : В 6 т. Т. 6 / редкол. Г. П. Пашков и др. – Минск, 2008. – С. 239.

Саладоўнікаў, С. І ўсюды фатальныя страсці, або гульні вялікіх багінь / С. Саладоўнікаў // Полымя. – 2009. – № 5. – С. 171-181.

Солодовников, С. Зов предков / С. Солодовников // Неман. – 2008. – № 2. – С. 147-151.

Стэльмах, А. Не адракайся ад свайго… / Алена Стэльмах // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 14 мая. – С. 7.

26.06.2023 г.

Макарэвіч Пётр

Макарэвіч Пётр

Пётр Макарэвіч

Пётр Рыгоравіч Макарэвіч (15.04 1938 г. – 12.12.2014 г. Ліда) нарадзіўся ў вёсцы Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Дзіця вайны – яму ішоў чацвёрты гадок, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Скончыў педагагічны інстытут імя М. Горкага (бібліятэчны факультэт). З 1964 года жыў у Лідзе, працаваў у розных установах горада. Каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта на Лідскім радыё і ў рэдакцыі мясцовай газеты “Уперад”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2008 г.). Пётр Макарэвіч займаўся перакладамі з беларускай мовы на рускую і наадварот, а таксама з польскай мовы на беларускую. Ён выдаў кнігі паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, а таксама перакладаў кнігу “Птица свободы”. Пётр Рыгоравіч пісаў вершы, напоўненыя багатым зместам, глыбокімі думкамі. Эмацыянальна цёплыя, па-мастацку выразныя, яны заўсёды прываблівалі да сябе чытача, духоўна ўзбагачалі яго.

Да вашай увагі верш Пятра Макарэвіча.

РАНАК НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ

Па маладзенькіх промнях дня

У неба пот віецца парай.

Святлеюць сосны за папарам,

Дзе блізкая мая радня

Ля прадзедаў зямельку парыць.

А я, як Ясір Арафат,

Спавіўшы галаву хусцінай,

Кашу атаву канюшыны

Паблізу дзедаўскіх прысад

У звоне хмары камарынай.

Да вуснаў туліцца ручай

(у маленстве – Дзедава Крыніца),

Што з-пад алешніку бруіцца,

І аціхае мой адчай

З глытком гаючае жывіцы.

Пракосы ў кропельках расы

Тымцяць вясёлкаю на сонцы

І пах мядовы льюць бясконца…

Пасля пластую, блудны сын,

Ласунак матчынай кароўцы.

Упершыню падперазаў

Без бацькі сена воз духмяны.

І адпускаюць сэрца раны.

І з возам коціцца сляза

Любові, удзячнасці, прызнання…

Асноўныя творы

Макаревич, П. Птица свободы: антология одного стихотворения / Пётр Макаревич. – Минск : Кнігазбор, 2012. – 120 с.

Макарэвіч, П. Расінкі беларускіх слоў: вершы, пераклады / Пётр Макарэвіч. – Мінск, 2008. – 172 с.

Макарэвіч, П. Злітак: лірыка / Пётр Макарэвіч. – Ліда: Лідск. друк., 1997. – 72 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Васько, У. Сто галасоў аднаго зборніка : [тры дзесяцігоддзі лідскі паэт Пётр Макарэвіч захапляецца перакладамі на беларускую мову твораў класікаў і знакамітых сучасных паэтаў Расіі] / Уладзімір Васько // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 15 чэрвеня. – С. 7.

Анталогія аднаго верша ад Пятра Макарэвіча : [зб. П.Макарэвіча “Птица свободы”] // Наша слова. – 2012. – 16 мая (№20). – С. 8.

Васько, В. Удача автора книги “Птица свободы” : [о новой книге лидского поэта Петра Макаревича] / Владимир Васько // Принеманские вести. – 2012. – 3 мая.

Газета – мая сваха: [газета “ЛіМ” у жыцці паэта Лідчыны Пятра Макарэвіча] / Пётр Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 24 лютага (№8). – С. 5.

Лідзін, П. Лідчане прыняты ў Саюз пісьменнікаў: [Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Пётр Макарэвіч] / П. Лідзін // Принеманские вести. – 2008. – 3 января. – С. 7.

Жалкоўскі, А. …і вершам з бярозавым сокам: [лідскі паэт П. Макарэвіч] / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2008. – 17 апреля. – С. 5.

Салавей любові і кахання : [Адам Міцкевіч ў жыцці лідскага паэта П.Макарэвіча] / Пётр Макарэвіч // Лідская газета. – 1998. – 24 снежня.

Тэленарыс пра паэта : [Пятра Макарэвіча] // Тэлескоп. – 1998. – 27 жніўня.

Шафарэвіч, Т. Прэзентацыя зборніка : [“Злітак” П. Макарэвіча] / Т.Шафарэвіч // Тэлескоп. – 1998. – 14 мая.

Вершы, народжаныя любоўю: [зборнік “Злітак” П. Макарэвіча] // Лідская газета. – 1998. –31 студзеня.

Кулеш Анатоль

Кулеш Анатоль

Анатоль Кулеш

Анатоль Фёдаравіч Кулеш (5.05. 1927 г., в. Збляны Лідскага р-на – 2014), педагог, гісторык, публіцыст, адзін з пачынальнікаў сучаснага лідскага краязнаўства. Шмат гадоў Анатоль Фёдаравіч Кулеш прысвяціў гісторыі роднага краю. Яго ўдзел у краязнаўчай рабоце можна падзяліць на тры перыяды: знаёмства з родным краем у дзіцячыя і школьныя гады, у час збору матэрыялаў для напісання дыпломнай работы пры заканчэнні геаграфічнага аддзялення фізіка-геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на тэму “Фізіка-геаграфічная характарыстыка Лідскага раёна” і ў час работы пазаштатным экскурсаводам Лідскага бюро падарожжаў і экскурсій. У выніку шмат матэрыялаў апублікаваў у рэспубліканскіх, абласных і мясцовых перыядычных выданнях. Працуючы настаўнікам геаграфіі ў школах горада, склаў фізіка-геаграфічны атлас Лідскага раёна. У яго ўвайшлі фізіка-геаграфічныя, геолага-геамарфалагічныя карты, геалагічны разрэз і комплексны геамарфалагічны і раслінны профіль тэрыторыі раёна. Склаў гіпсаметрычную крывую рэльефу раёна, ахарактарызаваў рэжым рэк: Нёмана, Дзітвы, Лідзейкі. У 1994 годзе выдаў кнігу “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярны гістарычна-геаграфічны нарыс. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда. Лідскі раён”.

Асноўныя творы

Кулеш, А. Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты : Папулярны гісторыка-геаграфічны нарыс / А. Ф. Кулеш. – Ліда, 1994. – 120 с. : іл.

Кулеш, А. 17 верасня 1939г. – паваротны момант у жыцці беларусаў : уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР / А. Кулеш // Лiда i Лiдчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф. / гал. рэд. А. Худык. – Ліда, 2009. – C. 141-145.

Кляндзiнст, Ю. Маці: вочы ў вочы / Ю. Кляндзіст, запісаў А. Кулеш // Лiдская газета. – 2003. – 20 вер. – С. 2.

Кулеш, А. А до смерти четыре шага / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2004. – 2 ліпеня. – С. 3.

Кулеш, А. Трагічны панядзелак 44-га года / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2004. – №100-101. – С. 2.

Кулеш, А. Час загадаў лятаць / А. Кулеш // Звязда. – 2012. – 16 кастрычніка. – C. 6.

Кулеш, А. А быў у нас яшчэ і … Каганец: [беларускі мастак, паэт і пісьменнік Казімір-Рафал Кастравіцкі жыў у Лідзе падчас будаўніцтва чыгункі Смаленск-Мінск-Ліда-Ваўкавыск] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2003. – 7 чэрвеня. – С. 2.

Кулеш, А. Адкуль пайшла капейка? : [да паяўлення ў абарачэнні разменнай рускай манеты – капейкі – мае дачыненне і наша Лідчына] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 14 лістапада.

Кулеш, А. Вернем хутару былую назву : [вёска Збляны Лідскага р-на] / А. Кулеш // Наша слова. – 2012. – № 40. – C. 7.

Кулеш, А. В поисках утраченного : история города Лиды / А. Кулеш // Советская Белоруссия. – 2009. – 24 июля. – C. 16.

Кулеш, А. Вёска-спадарожніца на карце Лідчыны [в. Агароднікі, Лідскага р-на] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2013. – 2 лістапада. – C. 5

Кулеш, А. Вуліца легендарнай Гражыны : [вуліца Энгельса] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2005. – 14 мая. – С. 5.

Кулеш, А. Город, легендой овеянный = Town with legends : история и современность Лиды / Анатолий Кулеш, Катерина Серафинович // Горизонты = Horizons. – 2006. – № 1. – C. 3-27.

Кулеш, А. Дзве зоркі з абшараў біскупскай зямлі : [пра паэта Антонія Гарэцкага, які жыў у в.Біскупцы і пра Д.Бічэль, якая нарадзілася тут] / А. Кулеш // Лідская газета. – 2003. – 24 красавіка. – C. 3.

Кулеш, А. Дні паражэнняў і перамог : Ліда ў гады Вялікай Айчыннай вайны / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2003. – 2 ліпеня. – C. 2.

Кулеш, А. “Зару” запальвалі для “Усходу”, але забыты тыя, хто рабіў гэта : [Лідскія падпольшчыкі] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2003. – 2 снежня. – С. 2.

Кулеш, А. Зблянскі радавод / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2005. – 9 красавіка. – С. 4.

Кулеш, А. Им пели песни ветры под крылом : [захоронения польских летчиков Лиде на кладбище по проспекту Победы (бывшая улица Энгельса)] / Анатолий Кулеш // Лiдская газета. – 2012. – 3 студзеня. – C. 3.

Кулеш, А. …И отселе пошла быть копейка… : к появлению в обращении разменной русской монеты, копейки, имеет некоторое отношение наш город Лида и Лидчина / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2009. – № 44. – C. 7.

Кулеш, А. Итальянцы в Лиде и на Лидчине : [поселение пиаров в Лиде] / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2010. – № 25. – 24 июня.

Кулеш, А. Імёны, вартыя памяці : [гістарычныя імёны, ураджэнцы г.Ліды] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2012. – 26 чэрвеня. – C. 4.

Кулеш, А. Катынская трагедия, которой нет конца : Катынь / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2010. – № 34. – 26 августа. – C. 9.

Кулеш, А. Кацілі па Лідчыне балаголы [з гісторыі гандлю на ЛІдчыне. 1939г.] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2014. – 24 мая. – C. 4.

Кулеш, А. Лида в военном мундире, или в поисках утраченного : [Лидчина в период Первой мировой войны] / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2009. – 22 октября.

Кулеш, А. Лида в зеркале истории : из истории города Лиды, район “Дворцовая слобода” / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2010. – 3 июня. – C. 9.

Кулеш, А. Лідчына літаратурная / А. Кулеш // Роднае слова. – 2003. – № 4. – C. 108.

Кулеш, А. Любімыя Збляны па слову пазнаю / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2014. – 11 студзеня. – C. 6.

Кулеш, А. Масты ў нашу даўніну : гісторыя мастоў г.Ліды / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 5 верасня.

Кулеш, А. Нацыянальная мазаіка насельніцтва Ліды : [беларусы, палякі, рускія, габрэі, татары] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2003. – 5 красавіка. – C. 4.

Кулеш, А. Не пайшлі нашы яйкі ім на здароўе : [пачатак Вялікай Айчынай вайны на Лідчыне] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 9 красавіка.

Кулеш, А. Нялёгкі шлях зарэчных людзей : [яўрэі Лідчыны ў гады Вялікай Айчынай вайны] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2012. – 8 мая.

Кулеш, А. О “борщах” и бандитах : [Армия Крайова] / А. Кулеш // Советская Белоруссия. – 2008. – 26 августа. – C. 9.

Кулеш, А. От большого до смешного : Лидчина в годы Отечественной войны 1812г. / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2011. – № 5. – 3 февраля. – C. 24.

Кулеш, А. О тех, кто стремился ощутить вкус ветра : [Лидский военный аэродром в первой половине ХХ столетия. 11-й истебительный полк Войска Польского] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2004. – 11ноября. – С. 6.

Кулеш, А. Откуда пошли поляки в Беларуси? : [в т.ч. на Лидчине] / А.Кулеш // Принеманские вести. – 2010. – 23 декабря. – C. 9.

Кулеш, А. От стен лидской крепости до палат Московского Кремля : [История Лиды. ХІV-ХVвв.] / Анатолий Кулеш // Принеманские вести. – 2005. – 10 февраля. – С. 27.

Кулеш, А. Падзеі 17 верасня 1939 года. Погляд праз 70 гадоў : [да 70-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР] / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2009. – 17 сентября. – C. 24.

Кулеш, А. Полк, які быў страчаны ў сусветнай вайне : [172 пяхотны полк ў Лідзе] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 18 ліпеня. – C. 4.

Кулеш, А. Праз “Ферму”, “Маргі” і “Выган” – у сённяшні горад : [прыродна-ландшафтныя комплексы горада (ХІХст.), якія з часам сталі сталі гарадскімі мікрараёнамі] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 16 чэрвеня. – C. 5.

Кулеш, А. Прырода Лідскага раёна і звязаная з ёй гаспадарчая дзейнасць у 50-60 гады ХХ стагоддзя / А. Кулеш // Лiдскi Летапiсец. – 2013. – № 1. – C. 59-89.

Кулеш, А. Пушкин и Лидчина : [Предки и потомки поэта] / А. Ф. Кулеш // Принеманские вести. – 2004. – 9 декабря. – С. 6.

Кулеш, А. Раздаўся кліч трубы ваеннай : [Вялікая Айчынная вайна на Лідчыне] / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2011. – № 19. – 12 мая. – C. 24.

Кулеш, А. Росчырк у небе : [з гісторыі лідскай авіяцыі] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2006. – 11 лістапада. – C. 4.

Кулеш, А. Рэквием лидским цыганам : [история цыган на Лидчине] / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2010. – № 7. – 18 февраля. – C. 21.

Кулеш, А. Сенчыкава разорка : адкуль што у нас пайшло : [тапаніміка] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2006. – 31 студзеня. – C. 2.

Кулеш, А. Сильные духом, или Реквием мужеству коллег по профессии: [учителя-подпольщики Лидчины] / А. Кулеш // Принеманские вести. – 2010. – № 27. – 8 июля. – C. 9.

Кулеш, А. Спадабаўся французам Сялец : [гісторыя вёскі Сялец у Лідскім раёне] / А. Кулеш // Краязнаўчая газета. – 2003. – № 13. – C. 6.

Кулеш, А. “Тахтамышаў двор” у Лідзе : [татарскі хан Тахтамыш жыў у Лідзе з 1396 па 1399 год] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2003. – 19 красавіка. – C. 6.

Кулеш, А. Таямнічая назва : назвы мясцовых геаграфічных аб’ектаў / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2006. – 29 красавіка. – C. 4.

Кулеш, А. У атачэнні гісторыі : [гісторыя вуліцы Камуністычная] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2005. – 23 красавіка. – С. 4.

Кулеш, А. Хутар? Не, Двор : хутар Збляны / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2012. – 14 жніўня.

Кулеш, А. “Цудоўныя кветкі яго лёсу…” : Адам Міцкевіч / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2005. – 24 снежня. – C. 4.

Кулеш, А. Чаму “адэскі” жыў у Зблянах? : [пра паходжанне мянушак на Лідчыне] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2006. – 12 студзеня. – C. 2.

Кулеш, А. Час загадаў лятаць : [гісторыя Лідскага аэрадрома] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2012. – 20 сакавіка. – C. 4.

Кулеш, А. Чацверты шлюб караля Ягайлы : [кароль Ягайла гуляў вяселле ў Лідзе ў 1422 годзе] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 21 сакавіка. – C. 4.

Кулеш, А. Чыгуначны прычал, або Тры пакаленні Лідскага вакзала : [з гісторыі чыгуначнага вакзала] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2005. – 6 жніўня. – C. 4.

Кулеш, А. Шматвектарная партызанская вайна ў заходніх абласцях Беларусі ў 1941-1944 гг. / Анатоль Кулеш // Лідскі Летапісец. – 2014. – № 2. – С. 79-92.

Кулеш, А. Як падшыванцы “раззброілі” немца : [вызваленне Ліды ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў] / А. Кулеш // Лiдская газета. – 2009. – 2 ліпеня. – C. 3.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Грынкевiч, Я. Найстарэйшаму лідскаму краязнаўцу Анатолю Куляшу — 85 / Я. Грынкевіч // Наша слова. – 2012. – № 19. – 10 траўня. – C. 5.

Карлюкевіч, А. Лідскі руплівец [да 75-годдзя А.Ф.Куляша] / А. Карлюкевіч // Гродзенская праўда. – 2002. – 23 лістапада. – С. 8.

Карлюкевіч, А. Руплівы лідскі краязнаўца [да 75-годдзя А.Ф. Куляша] / А. Карлюкевіч // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 9 жніўня. – С. 12

Кулеш, А. Запісана пад дыктоўку лёсу : [урыўкі з біяграфічнага нарысу “Пра час і пра сябе”] / А. Кулеш // Лiдскi Летапiсец. – 2007. – № 2; № 3-4.

Кулеш, А. Старонкі з майго жыцця : [аўтабіяграфія А. Кулеша] / А. Кулеш // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 16. – C. 7.

Лукьянец, Е. “Раньше я работал, чтобы жить, теперь живу, чтобы работать…” / Е. Лукьянец // Лiдская газета. – 2014. – 6 сакавіка. – C. 4.

Найстарэйшаму лідскаму краязнаўцу Анатолю Куляшу – 85 // Лiдскi Летапiсец. – 2012. – № 2. – C. 10-11.

Пайшоў з жыцця лідскі краязнавец Анатоль Кулеш // Наша слова. – 2014. – № 14. – 2 красавіка. – C. 2.

Суднік, С. Анатоль Кулеш / Станіслаў Суднік // Ад лідскіх муроў: літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. С. Суднік; уклад. С. Суднік, А. Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 420-421.

Суднік, С. Анатоль Кулеш / Станіслаў Суднік // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 420-421.

Суднік, С. Пайшоў з жыцця лідскі краязнавец Анатоль Кулеш / Станіслаў Суднік // Лідскі Летапісец. – 2014. – № 1. – С. 10.

в. Беліца

в. Беліца

Бічэль Данута

Бічэль Данута

Данута Бічэль

Данута Бічэль (нар. 3 снежня 1937/1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) – беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў “Дзе ходзяць басанож”. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962). З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1964). Працавала загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. У друку выступае з 1958 года. У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Духоўная паэзія Дануты Бічэль застаецца сёння новым і поўнасцю яшчэ не прачытанным пластом паэзіі. Гэтыя вершы ўражваюць, здзіўляюць, не адпускаюць, бо быццам трапляеш у чароўную прастору, дзе разам з паэткай складаеш на межы явы і сну сваё маленне Усявышнему. Важнай часткай творчасці Дануты Бічэль з’яўляюцца пераклады з польскай мовы твораў Караля Вайтылы, Яна Твардоўскага, а таксама пераклады твораў Святога Францішака з Асізі, Анкі Кавальскай, ксяндза Міраслава Качмарэка, іншых аўтараў духоўнай паэзіі. Гэтыя пераклады – выяўленне свайго погляду на таямнічы белы свет, і далучэнне вернікаў да філасофскіх здабыткаў іншых творцаў.

Да вашай увагі некалькі вершаў Дануты Бічэль.

ЗАГАСЦІНЕЦ

Будавалі хаты ўсе разам, Не было ні платоў, ні лазаў. Не ва ўсіх былі свае студні… Быў Загасцінец шматлюдны… Вясёлы, спеўны, стракаты… Хадзілі ў касцёл на рараты. Хадзілі пад крыж на ружанец. Непатрэбных, нас нараджалі. Пасылалі каровак пасвіць. Не вучылі абманваць і красці. Як бульбу пад весну канчалі, Адны ў другіх пазычалі. Кадрэлю танчылі, Цялят малых няньчылі, Кветкі на комінах малявалі, І сварыліся, і спявалі Свае сапраўдныя песні, Што з хатамі перанеслі. Такі быў рай на зямлі. Ды стаміліся ўсе і пайшлі – Паасобку і без чаргі, Адзін, а пасля другі… Ігнась за Ганнай, іх хата з краю, Адной душой ляцелі да Раю… З раю зямнога да светлых светлаў… Нарэшце ўсе ўцяклі ад Саветаў. А ў цётчынай студні вада жывая – Гаючую таямніцу трымае… Сонейка чэрпае цётчыну студню Ды палівае ўсю гэту бязлюдню…

​

***

Наблытала спакусная вясна, запэўніла, што я табой жадна. Ля возера, дзе выдумшчыкі йшлі, вясновыя бярозы расцвілі. На беразе ракі ні чалавечка. Званіла смехам вадаспада рэчка. Свяціўся дзіўны горад, бы касцёр. Па горадзе прайшліся – ён замёр: глядзеў, не зводзіў здзіўленных вачэй, але гарэў кастром яшчэ зырчэй. А нехта непрыдумана ўздыхнуў, каго наш воблік смуткам закрануў. Таго вясновы смутак пранізаў, Хто возера вачэй успомніў сам, з чыёй душы зляцелі птушкі броў, хто ведаў, што любоў не на дабро…

Асноўныя творы

Бічэль, Д. А на Палессі : вершы і балады / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1990. – 158 с.

Бічэль, Д. Божа мой, Божа : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1993. – 34 с.

Бічэль, Д. Браткі: вершы і паэмы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1979. – 240 с.

Бічэль, Д. Выбраныя творы / Д. Бічэль; [уклад М. Новік]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 603 с.

Бічэль, Д. Габрынька і Габрусь: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 40 с.

Бічэль, Д. Гараднічанка : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 50 с.

Бічэль, Д. Грыб-парасон: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1969. – 40 с.

Бічэль, Д. Дагані на кані: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1973. – 24 с.

Бічэль, Д. Даўняе сонца: лірыка / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1985. – 398 с.

Бічэль, Д. Дзе ходзяць басанож: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1983. – 95 с.

Бічэль, Д. Дзічка : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1971. – 33 с.

Бічэль, Д. Доля: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1972. – 72 с.

Бічэль, Д. Дзявочае сэрца / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст. літ., 1961. – 47с.

Бічэль, Д. Загасцінец: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1985. – 94 с.

Бічэль, Д. Запалянкі : Паэмы. Вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1967. – 80 с.

Бічэль, Д. Крэсавякі : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1993. – 32 с.

Бічэль, Д. Лузанцы: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1982. – 40 с.

Бічэль, Д. Мост Святога Францішка : успаміны Дануты Бічэль / Д. Бічэль –

Мінск : Медысонт, 2010. – 290 с. – (Кнігарня пісьменніка. – Вып. 8).

Бічэль, Д. На белых аблоках сноў : вершы / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2002. – 76 с.

Бічэль, Д. Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Вершаваная батлейка / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2005. – 32 с.

Бічэль, Д. Нёман ідзе : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1964. – 56 с.

Бічэль, Д. Ойча наш : вершы / Д. Бічэль – Мінск: Про Хрысто, 2008. – 24 с. Бічэль, Д. Перапёлка: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1968. – 31 с.

Бічэль, Д. Рыжая палянка: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1971. – 18 с.

Бічэль, Д. Снапок : Выбраныя вершы / Д. Бічэль. – Мінск : Маст. літ., 1998. – 446 с.

Бічэль, Д. Стакроткі ў вяночак Божай Маці / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2004. – 48 с.

Бічэль, Д. Ты не самотны : вершы / Д. Бічэль, А. Чобат. – Гродна : Гродз. абл. узбуйн. друкарня, 1997. – 80 с.

Бічэль, Д. Ты – гэта ты : Паэзія / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1976. – 176 с.

Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Д. Бічэль. – Гародня-Wroclaw: Гарадзенская бібліятэка, 2008. – 330 с.

Бичель-Загнетова, Д. И. Белая Русь : стихи и поэмы / Данута Бичель-Загнетова ; авториз. пер. с бел. С. Кузнецовой ; ил. М. О. Бишофс. – Москва : Советский писатель, 1969. – 71 с.

Бичель-Загнетова, Д. И. Там, где ходят босиком : стихи / Данута Бичель-Загнетова ; пер. с бел. И. Бурсова ; худож. И. Лыткина. – Москва : Советский писатель, 1990. – 158 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Бичель (Бичель-Загнетова) Данута Ивановна // Регионы Беларуси. Гродненская облась : энциклопедия / редкол.: В.В. Андриевич (гл. ред) [и др.]. – Минск, 2014. – Т.4. Кн.1. – С. 57.

Бічэль-Загнетава Данута Янаўна // Бел. энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П. Пашкоў [і інш]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 164.

Бічэль-Загнетава Данута Янаўна // Беларусь: энцыкл. давед. / рэд. кал. Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 117.

Вярцінскі, А. Што патрэбна ў жыцці // Высокае неба ідэала / А. Вярцінскі. –Мінск, 1980. – С. 35-38.

Караткевіч, У. Каложа : верш прысвечаны Д. Бічэль // Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск, 1987. – Т. 1. – С. 226-227.

Карлюкевіч, А. Данута Бічэль-Загнетава (н. 1937) ; фота // Карлюкевіч, А. Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі / Алесь Карлюкевіч. — Мінск : Звязда, 2023. — С. 128—130.

Лойка, А. Сустрэчы з днём сённяшнім / А. Лойка. – Мінск : Народная асвета, 1968. – С. 133-135.

Пяткевіч, А. Бічэль-Загнетава Данута / Аляксей Пяткевіч // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 282-288.

Святло і рух // Паэзія – маё жыццё / Р. Бярозкін. – Мінск, 1989. – С. 298-314. Чабан, Т. Крылы рамантыкі: рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Т. Чабан. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – С. 73-75, С. 111-113.

Янішчыц, Я. Данута: верш // Пара любові і жалю / Я. Янішчыц. – Мінск, 1983. – С. 33.

Бібліяграфія

60 год з дня нараджэння Д.І. Бічэль-Загнетавай, паэтэсы : бібліяграфія // Новыя кнігі. – 1997. – № 9. – С. 22-24.

Данута Бічэль / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Г. Курбыка, рэд. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2017. – 8 с.

Данута Бічэль-Загнетава // Беларускія пісьменнікі-лаўрэаты : рэк. бібліягр. паказальнік / склад. М. А. Каваленка. – 2-е выд. – Мінск, 1987. – С. 116-118.

Рэут, Г. І. Бічэль-Загнетава Данута : бібліяграфія / Г. І. Рэут // Беларускія пісьменікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энц., 1992. – Т. 1. – С. 283-288.

Навіцкая Вера

Навіцкая Вера

Вера Навіцкая

Пра жыццё Веры Навіцкай (187 (3?) — 19 ??) вядома зусім няшмат, што, нават гады нараджэння і смерці страчаны. Народжаная Шыльдэр-Шульднер, Вера Навіцкая скончыла жаночую гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1890), выйшла замуж за Махцэвіча. Падазраюць, што гэта быў Аляксандр Уладзіміравіч Махцэвіч, выпускнік Віленскага пяхотнага вучылішча, павятовы спраўнік Рэжыцкага павятовага паліцэйскага кіравання (1901-03), паліцмайстар горада Дзьвінску (1903-05). У 1905-07 гг. В.С. Махцэвіч пражывала ў Пецярбургу на вул. Басейнай. Тады ж і былі напісаныя яе першыя кнігі. Вера Навіцкая выдатна ведала, пра каго і для каго піша. У 1908 годзе яна стала настаўніцай у горадзе Ліда Віленскай губерні. А калі ў тым жа годзе памерла заснавальніца і начальніца лідскай жаночай гімназіі Марыя Канстанцінаўна Навіцкая, Вера Сяргееўна атрымала ў спадчыну і яе пасаду, і яе мужа Фёдара Людвігавіча, гэтак жа прыняўшы яго прозвішча. Разам з мужам яна завяршае справу, пачатую Марыяй Канстанцінаўнай: у Лідзе з’яўляецца паўнавартасная сярэдняя навучальная ўстанова. У 1912-14 гг. Вера Сяргееўна пад прозвішчам Навіцкая выдала ў Санкт-Пецярбургу і Маскве 5 кніг для дзяўчынак: “Запаветныя куткі” (1911), “Ціхамірныя гады” (1912), “Басурманка” (1914), “Наташа Славіна” (1914) і “ Галя” (1914). Дзве з іх – у вельмі салідных выдавецтвах Вольфа і Сыцін. У гэтыя гады яна была начальніцай лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не сумняваецца, што гэтыя 5 твораў напісаныя ў Лідзе. З мэтай прапаганды творчай спадчыны В.С. Навіцкай, а таксама садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна з 2014 года Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы ладзіцца адкрыты рэгіянальны літаратурны конкурс імя В.С. Навіцкай . Ён праводзіцца 1 раз у два гады.

Асноўныя творы

Махцевич, В. С. Хорошо жить на свете! Из воспоминаний счастливой девочки / В. С. Махцевич. – СПб.: А.Ф. Девриен, 1906. – 182 с. : ил.

Махцевич, В. С. Веселые будни : Из воспоминаний гимназистки / В. С. Махцевич. – СПб.: А.Ф. Девриен, 1906. – 203 с. : ил.

Новицкий, Ф. Л. Уголки жизни: Хрестоматия для приготов. и 1 кл. сред. учеб. заведений / Ф. Л. Новицкий, В. С. Махцевич. – СПб.: К.Л. Риккер, 1908.

Новицкая, В. С. Хорошо жить на свете! : Из воспоминаний гимназистки : изд. 2-е / В. С. Новицкая. – СПб.: А.Ф. Девриен, 1910. – 182 с. : ил.

Новицкая, В. С. Заветные уголки: Рассказы для детей / В. С. Новицкая. – СПб. : А.Ф. Девриен, 1911. – 238 с. : ил.

Новицкая, В. С. Веселые будни : Из воспоминаний счастливой девочки : изд. 2-е / В. С. Новицкая. – СПб. : А.Ф. Девриен, 1912. – 203 с. : ил.

Новицкая, В. С. Безмятежные годы / В. С. Новицкая. – СПб. : А.Ф. Девриен, 1912. – 305 с. : ил.

Новицкая, В. С. Басурманка / В. С. Новицкая. – СПб. – М. : Издание Т-ва М. О. Вольф,1914. – 263 с. : ил.

Новицкая, В. С. Наташа Славина / В. С. Новицкая. – М. : Т-во И. Д. Сытина, 1914. – 234 с. : ил.

Новицкая, В. С. Галя / В. С. Новицкая. – СПб. : А.Ф. Девриен, 1914. – 244 с. : ил.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Суднік, С. Вера Навіцкая – лідская дзіцячая пісьменніца / В. Навіцкая // Дарослыя – дзецям : І літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай / рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2014. – С. 2-3.

« Older posts Newer posts »