1323 год. Заснаванне Лідскага замка.
1328 год. Завершана будаўніцтва Лідскага замка.
1384 год. Пасля штурму замак захапілі крыжакі і часткова разрабавалі.
1387 год, 15 чэрвеня. Кароль польскі Ўладзіслаў Ягайла прыняў у Лідскім замку прысягу ад князя полацкага Скіргайлы-Яна.
Скіргайла прызначаны Вялікім князем і намеснікам польскага караля ў ВКЛ.
1387 год, 17 ліпеня. Кароль Уладзіслаў Ягайла падпісаў у Лідскім замку прывілей на пабудову ў Лідзе прыходскага касцёла.
1389 год, студзень. Кароль Уладзіслаў Ягайла ў Лідскім замку падпісаў прывілей аб паслушанні цівуноў віленскаму епіскапу пры будаўніцтве касцёлаў.
1392 год, студзень. Аддзелы крыжакаў графа Персі Нартумберлендскага з англійскімі рыцарамі, Рупрахта з Шакендорфа з нямецкімі рыцарамі, камандора з Рагнеды Яна Румпенхайма, войта самландскага Конрада Ліхтанштэйна, уладара Істанбургскага пры ўдзеле дружыны князя Вітаўта пераправіліся цераз Нёман. Мэтай пахода быў горад Ліда. Калі ўжо выходзілі з Аліты (суч. Алітус) англічане з кравапраліццем пабіліся з немцамі за права нясення харугвы Святога Юрыя. Прайшоўшы па замерзлых балотах (стаялі лютыя марозы, у той год у Прусіі вымерз вінаград і тутавыя дрэвы), крыжакі нечакана з’явіліся каля Ліды, дзе ў замку з сям’ёй і дружынай зімаваў 35-гадовы князь Зміцер Карыбут. Крыжакі спалілі падзамча разам з першым лідскім касцёлам. Князь Зміцер Карыбут, напалоханы першымі дзеяннямі рыцараў і прысутнасцю ненавіснага Вітаўта, абараняць замак не стаў. Паспешна, у глухую поўнач , уцёк са сваім дваром і дружынай праз паўднёвыя вароты, пакінуўшы замак без абароны. Крыжакі знайшлі ў замку шматлікія запасы вайсковага рыштунку, правіянту і зброі.
1394 год, студзень. Паход крыжакаў на Навагрудак і Ліду. Безпаспяховы штурм Лідскага замка. Адступленне праз Дзітвянскія балоты.
1396 – 1399 гады. Лідскі замак упрыгожыўся новымі пабудовамі. Тут жыве татарскі хан Тахтамыш. Карыстаючыся апякунствам Вітаўта, ён жыў тут у асобным доме, які захаваў надоўга назву Тахтамышава двара.
1402 год. У Лідскім замку была пабудавана другая, паўночна-ўсходняя вежа.
1405 год, лета. Вялікі князь Вітаўт узяў у палон жонку і дзяцей смаленскага князя Юрыя Святаслававіча і пасяліў іх у Лідскім замку.
1406 год, 5 жніўня. Наезд на Ліду смаленскага князя Юрыя Святаслававіча . Горад і касцёл спалены.
1422 год, люты. У Лідскім замку Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Вітаўт наладзіў грандыёзнае баляванне з нагоды шлюбу свайго дваюраднага брата 71-гадовага польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы і княжны Соні Гальшанскай, “якая прыгажосцю больш, чым дабротамі вызначалася”.
1433 год. Вялікі князь Свідрыгайла аблажыў Лідскі замак пад час яго вайны з Жыгімонтам.
1433 год, жнівень. Напад войскаў вялікага князя Свідрыгайлы на Ліду. Безпаспяховы штурм замка. Горад спалены да тла.
1505 – 1506 год. Лідскі замак падвяргаўся жорсткім набегам татара-мангольскіх орд Койдана.
1506 год. Каля сцен замка з’явіўся адзін з загонаў крымскіх татар, аднак рызыкнуць на штурм замка ён не вырашыў.
1568 год. У зале вежы Лідскага замка дазволена праводзіць паседжанні земскага суда.
1638 год. У лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп для захоўвання дакументаў Лідскага суда і актавых кніг.
1659 год. 30-тысячнае войска ваяводы Мікіты Хаванскага узяло замак штурмам. Замак моцна пацярпеў ад асаднай тэхнікі.
1702 год. Падчас Шведскай вайны шведскім атрадам узарваны башні Лідскага замка.
1891 год. Ліда згарэла, прычым агонь спаліў самы цэнтр яе, разам з будынкам ратушы, узведзеным у XVIII ст. Мясцовыя гарадскія ўлады, не разумеючы гістарычнай каштоўнасці замка, наладзілі разборку і распродаж муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада. Толькі ўмяшанне археалагічнай імператарскай камісіі з Пецярбурга спыніла гэты вандалізм.
11 лістапада 1906 года Міністэрства фінансаў Расіі выдзеліла 1000 рублёў на правядзенне рамонту Лідскага замка. Віленскі губернатар паведаміў пра гэта лістом лідскаму павятоваму маршалу.
1920-1930 гг. – У Лідскім замку працавалі польскія рэстаўратары, яны крыху паднавілі ягоныя муры. Яшчэ да пачатку работ былі абсталяваны цір, дзіцячыя горкі, драўляныя слупы асвятлення і ўсе іншыя пабудовы. Былі злучаны каменнай агароджай заходняя і паўднёвая сцены, часткова заложаны разбураны паўднёва-ўсходні кут і замураваныя бакавыя ўваходы. Кіраваў працамі архітэктар Тэадор Буршэ. Улетку ў замку часта спыняўся вандроўны цырк альбо звярынец, ладзіліся розныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, а зімой пасярэдзіне двара ставілі ёлку і залівалі каток.
1939 год, 18 верасня, 18 гадзін. У Лідскім замку адбыўся мітынг, сабраліся каля 8 тысяч гараджан, падпалкоўнік Быкаў – камандзір танкавай часткі абвясціў у горадзе савецкую ўладу. 3 вязніцы вызвалены Бондар С.А., Некрашэвіч А., Радзецкі М.Р. – сябры падпольнай арганізацыі в. Сялец.
1940, студзень. Урад БССР прыняў пастанову аб ахове помнікаў рэвалюцыі, мастацтва, старажытнасці і захаванні архіваў у Заходніх абласцях Беларусі. Лідскі замак атрымаў статус помніка архітэктуры.
1941 – 1945 гг. Нямецкія захопнікі спачатку трымалі ў замку ваеннапалонных, а потым зрабілі там склады боепрыпасаў. У замку неаднойчы ўзрываліся снарады, але сцены замка не пацярпелі ад гэтых выбухаў.
1953 год. Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў архітэктуры, узятых пад ахову дзяржавы.
1967 год. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі Пастанову аб правядзенні неадкладных рамонтна-рэстаўрацыйных работ на помніках гісторыі і архітэктуры. Лідскі замак трапіў у гэты дакумент пад № 13.
1970 год. Раскопкі Лідскага замка праводзіць М.А.Ткачоў.
1972 год. На адной з сесій Гродзенскага абласнога савета народных дэпутатаў было ўзнята пытанне аб аднаўленні замка,але неабходных сродкаў не знайшлося.
1998 год. Заснаваны Лідскі клуб гістарычнай рэканструкцыі сярэднявечнай культуры “Дайнава”, які займаецца рэканструкцыяй вайсковага рыштунку, вопраткі, побыту Вялікага княства Літоўскага перыяду XIV – XVI стагоддзяў.
2000 год. Лідскі замак уключаны ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА
2002, 2 сакавіка. У памяшканні Лідскага гістарычна-мастацкага музея адкрылася выстава “Таямніцы Лідскага замка”. Экспануюцца рэчы, што былі знойдзены ў Лідскім замку пры раскопках. Важкасць падзеі надала сустрэча з самымі удзельнікамі раскопак, кандыдатамі гістарычных навук, археолагамі Алегам Трусавым і Міхасём Чарняўскім.
2005 год, 17-18 верасня ў Лідзе прайшоў Міжнародны рыцарскі турнір “Замак Гедыміна”.
2012 год. Лідскі замак уключаны ў Дзяржаўныя праграмы “Замкі Беларусі” і “Культура Беларусі”. Лідскі замак – трэці па значнасці пасля Міра і Нясвіжа аб’ект у сваім шэрагу.
Самыя цікавыя факты пра Лідскі замак
— Лідскі замак самы высокі ў Беларусі.
— Для будоўлі спатрэбілася каля 23 000 м3 валуноў, 4,5 мільёна цэглы.
— Уваходзіў у лінію абароны супраць крыжакаў Навагрудак – Крэва – Меднікі – Трокі.
— Гедэмін, Альгерд, Ягайла, ханы Тахтамыш і Даўлет-Хаджа Гірэй, англійскі граф Нортумберленд і кіраўнік паўстання 1794 года Тадэуш Касцюшка – гэтыя вядомыя імёны аб’ядноўвае гісторыя Лідскага замка.