18.12.2018 / wordpress / Комментарии к записи Ліздзейка з-над лідзейкі отключены
Ліздзейка з-над лідзейкі
Аднойчы на паляванні князь Гедзімін знайшоў у арліным гняздзе малога хлопчыка. Яго назвалі Ліздзейкам. (Lizdas па-балцку — гняздо). Пазней Ліздзейка стаў галоўным вешчуном ВКЛ. Зусім верагодна, што назва горада Ліда паходзіць ад гэтага слова Lizdas.
Раз у пушчу, за даліну На краі Дайновы Почат князя Гедзіміна Выехаў на ловы. I на дубе, на высокім, Між крывых галінаў Нешта ім упала ў вока На гняздзе арліным. Князь паслаў туды пахолка, I ён з дуба тога Ўніз даставіў спрытна-лоўка Хлопчыка малога. — Бачыш ты, як ён высока Ўжо “ўзляцеў” з радзінаў, Будзе шлях яму далёкі Побач з Гедзімінам… А з таго, што на гняздзе тым Хлопца адшукалі, Імя годнае Ліздзейка Ўраз яму надалі. I мясціну тую Лідай Нараклі адразу, Праз гады тут стане Ліда З вышняй волі князя. А пасля пачнуць калейкай Баяць казкі людзі… … Пра Ліздзейку з-над Лідзейкі Згадкі ў іх не будзе.
Суднік, С. Лідзейка з-над Лідзейкі / С. Суднік. // Лідскі летапісец. — 2003.- №1(21).