Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 1 of 15)

в. Хадзюкі

в. Хадзюкі

Карэйва Юры

Карэйва Юры

Юры Карэйва

Карэйва Юры Іванавіч (29.05.1961 – 05.01.2021 гг.) нарадзіўся ў Лідзе. Скончыў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ліды” (1978 г.) і філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1995 г.). Працаваў выкладчыкам у Гародні ў СШ № 26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, а потым вучыўся ў Маскве ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце. З вершамі Юры Карэйва выступаў у многіх рэспубліканскіх выданнях. Быў рэдактарам альманахаў “Ад лідскіх муроў” (№ 4, № 5). Аўтар зборнікаў вершаў “Краявід” і “З разбітае ліры”. Напісана ім і не выдадзена сотні паэтычных твораў. Калі Юры Карэйва вучыўся ў Гродзенскім універсітэце, ён быў адным з актыўных сяброў універсітэцкага літаб’яднання “Наднёманскія галасы”, яго вершы з задавальненнем друкавалі розныя беларускія выданні. Паэтычныя радкі паэта адрозніваліся ад іншых сваёй філасофічнай афарбоўкай і роздумам пра жыццё.

Да вашай увагі некалькі вершаў Юрыя Карэйвы.

АЛЬКА З ЛЯЛЬКАЙ

– Чаго плачаш, Алька, не гуляеш з лялькай? – Бо падкраўся коцік і зняў з яе боцік, ды схаваўся недзе, ледзь паспела згледзець… Ні коціка – ні боціка! Злаві, тата, коціка! – Я злаўлю таго ката, будзе коцю а-та-та! – Біць не трэба, тата, будзе плакаць надта!..

​

* * *

Вярнуўся вецер у даліну, цалуе выспелыя гронкі у прыгажуні арабіны, і вераб’іны гоман звонкі ірвецца ў вырай, атуліла пяшчота ўсё, што бачна воку: і плынь заток – палон аблокаў, і вербаў косы, што пахіла спадаюць долу, дзе чароты сум вечаровае самоты на волкіх голавах гайдаюць, дзе хвалі ціхенька спяваюць зараніцы-зорцы калыханку, калышучы яе да ранку, хаця ж даўно заранка тая спіць, спаць ёй – покуль не растае ў праменнях дня, як засвітае. Чаму сюды, я й сам не знаю, як да якойсьці таямніцы, усёй душой імкну заўсёды, бы ў сне чароўным асалодным, спыняюся ля гэтых ніцых мясцінак дзіўных, дзе – крыніца, дзе плыняў ціхіх галашэнне… Радзіма – сон, з якога быццам няма ніколі абуджэння.. То ж трэба гэткаму прысніцца…

Асноўныя творы

Карэйва, Ю. Вершы / Ю. Карэйва // Шлях: Зборнік вершаў. – Гродна: Гродзен. абласная друкарня, 1991. – С. 50-63.

Карэйва, Ю. Вершы // Ад лідскіх муроў. – 2001. – № 5. – С. 12-15.

Карэйва, Ю. Вершы // Маладосць. – 2000. – № 12. – С. 7-10.

Карэйва, Ю. Вершы // Роднае слова. – 2000. – № 12. – С. 99-100.

Карэйва, Ю. Вершы // Ад лідскіх муроў. – 1999. – № 2/3. – С. 32-35.

Карэйва, Ю. Вершы // Ад лідскіх муроў. – 1998. – № 1. – С. 19-22.

Карэйва, Ю. Вершы // Літаратура і мастацтва. – 1991. – 25 студз. – С. 8

Карэйва, Ю. Вершы // Чырвоная змена. – 1991. – 17 лютага. – С. 4.

Карэйва, Ю. Зорная мроя. Парад…: вершы // Маладосць. – 1991. – № 7. – С. 4.

Карэйва, Ю. Краявід. Паганае месца : Вершы / Юры Карэйва // Краса i сiла: Анталогiя беларускай паэзii ХХ стагоддзя. – Мінск, 2003. – C. 759-760.

Карэйва, Ю. Лера : Праўдзівы Сказ // Лідскі Летапісец. – 2000. – № 2. – С. 30. Карэйва, Ю. Прамяністым раем чыстым… : Верш / Юры Карэйва // Poems on Liberty. – 2004. – С. 148-149.

Карэйва, Ю. Прызнанне : верш / Ю. Карэйва // Лiдская газета. – 2010. – 9 лютага. – C. 6.

Карэйва, Ю. Самотнік: вершаваны аповед // Ад лідскіх муроў. – 2000. – № 4. – С. 24-29.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Баль, Б. Не стала таленавитага паэта Юры Карэйва / Барыс Баль // Наша слова. – 2021. – 10 лют. – С. 7

Юры Карэйва (нар. 29 траўня 1961г. у Лідзе) // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 2 (54). – C. 17 .

в. Біскупцы

в. Біскупцы

Карыцкі Міхал

Карыцкі Міхал

Міхал Карыцкі

Карыцкі Міхал (1714-1781) нарадзіўся ў вёсцы Дзітрыкі Лідскага раёна, беларускі паэт, педагог. Магістр філасофіі і вольных навук (1745), доктар філасофіі (каля 1750). Скончыў Слуцкую семінарыю, Віленскую акадэмію. Выкладаў у калегіумах Варшавы, Мінска, Драгічына, у Віленскай акадэміі. Імкнуўся надаць сістэме адукацыі больш свецкі характар. Пісаў на лацінскай мове. Найбольш вядомы твор – паэма “Птушыны сейм” – сатыра на мясцовую шляхту і магнатаў Рэчы Паспалітай. Аўтар сатырычных твораў “Казка”, “Ападосіс” і інш., элегій “Да Касакоўскага”, “Да брата Караля”, прыродаапісальнай оды “Да зімы”, панегрыкаў Кацярыне ІІ, пасланняў пісьменнікам і грамадскім дзеячам, пародый. Паэтычная спадчына Карыцкага выдадзена Полацкай езуіцкай акадэміяй пад назвай “Песні” (1817). Яго творам уласцівы жывасць і лёгкасць мовы, багатая фантазія. Паэзія Карыцкага паўплывала на лацінамоўную паэзію Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны эпохі Асветніцтва.

Да вашай увагі ўрывак з верша Міхала Карыцкага.

У БІТЛЕЕМЕ, УБОГІМ ДОМЕ /урывак/

У Бітлееме, убогім доме, У Іесіёвым і Давідовым, Стварыцель ныне ляжыць на сене; Вол і асляця грэюць дзіцяця. Анёлы з неба ўсім даюць знаці, Каб шлі пасполу Бога вітаці. Самай паўночнай глухой гадзіны Першы пастыры беглі к яскіні. Кузьма з Дзям’янам прад Хрыстам Панам, Пад смым дахам сталі са страхам. Першы Мікіта рад Бога віта, Пры яслях стаўшы, кучомку зняўшы. Саўка з Яхімам, сваім братымам, Скора прыспелі, зара[з] запелі. Карусь з Тарасам гудзелі басам, Бутрымка з Кантам пішчаць дышкантам. Дзямід з Данілам зайгралі міла. Барыс з Пратэсам спяшалі лесам, Міхайла долам спяшаў з Антонам, Грысь з Маланнёю гналі раллёю. Раман з Ігнатам, са сваім братам, Плылі тудою Эўфрат-ракою. Ярэмка з Косцем быў першым госцем, Сядзеў ў куточку на палазочку, Цяртуху нюхаў, музыкі слухаў. Назар з Карною прад храміною Цераз канаўку паклалі кладку Рупнай душою з рэзнай ступою. Аўдзей паловы прынёс аслові, Гаўрыла ў вечку – бычаці сечку. Звечна падданы ўсе Іваны Рубяць масточак цераз паточак. У той час рыбакі нуцілі ракі, Усе па плаціцы далі Уладыцы…

Асноўныя творы

Карыцкі, М. Да аднаго паэта. Калядкі. Уваскрэсенне Хрыстова : вершы / Міхал Карыцкі //Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т / рэдкал. Р. Барадулін [і інш.]. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 1. С. 125-134.

Карыцкі, М. Песні : зборнік вершаў / М. Карыцкі. – Полацк, 1817.

Korycki, М. Kazanie na pоgrzebe Sapiehy, Koadjutora wilenskiego, Referendarza W.X.Litewskiego / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1753.

Korycki, М. Mars Austriacus ad… principes Xaverium et Carolum… / M. Korycki. – Varsavie, 1757.

Korycki, М. Polonia redeuntes e castris suos principes Xaverium et Carolum singulari laetitia excipit: Dithyrambus / M. Korycki. – Varsaviae, 1757.

Korycki, М. Illustrissimo… Andreae Mlodziejowski… die natali suo / M. Korycki. – Varsaviae, 1764.

Korycki, М. Varsavia inter festiyos ignes… serenissimo Stanislao Augusto Poloniarum regi coronato applaudeus. Carmine illustrata a collegio Varsaviensi… / M. Korycki. – [Yarsayiae, 1764].

Korycki, М. Illustrissimo… Antonio comiti Przezdziecki procancellario M.D.L. / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1765.

Korycki, М. Illustrissimo… Stanislao Bohusz Siestrzencewicz episcopo Albae Russiae… pro aperto Polociae tyrocinio Societatis Jesu eucharisticon / M. Korycki. – Vilnae, 1773.

Korycki, М. Celsisgimo… Carolo Radivilio… dum aliquot annos absens. tandem Nesvisium urbem suam… ingrederetur / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1778.

Korycki, М. Augustissimaе Catharinae II totius Rossiae Inperatrici… cum Albae Russiae oras inviseret… carmen oblatum / М. Korycki. – Vilnaе, 1780.

Korycki, М. Dirac in Vulcanum qui in bonis illustrissimi… Joachimi in Szczorse, Ziembin et Wiszniew Comitis Littawor Chreptowicz… officinam ad conficiendum ferrum… in cineres redegit / M. Korycki. – Varsaviae, 1780.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Жлутка, А. Міхал Карыцкі (1714 – 1781) / А.Жлутка // Славутыя імёны Бацькаўшчыны / А. Жлутка. – Мінск, 2000. – С. 160-177.

Жлутко, А. Міхал Карыцкі: Песні камэны / А. Жлутко // Шляхам гадоў / А. Жлутко. – Мінск, 1990.

Карыцкі Міхал (7.9.1714 – 10.3.1781) // Асветнікі зямлі беларускай: энцыкл. даведнік. – Мінск, 2001. – С. 214-215.

Карыцкі Міхал // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / рэдкал. А.В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – Т.3. – С. 205.

Карыцкі Міхал // Мысліцелі і асветнікі Беларусі X – XIX стагоддзі : энцыкл. даведнік / рэдкал. : Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 225.

Карыцкі Міхал // Памяць : Ліда. Лідскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Г.Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 90.

Карыцкі Міхал (7.09.1714, в. Дзітрыкі Лідскага р-на – 10.12.1789), беларускі грамадска-рэлігійны дзеяч, педагог, пісьменнік // Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны / А. Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С.139.

Карыцкі Міхал ( 7.9.1714 в. Дзітрыкі Лідскага павета – 10. 3. 1781), паэт, грамад. дзеяч, педагог // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 132.

Карыцкі Міхал (7.9.1714, в.Дзітрыкі Лідскага павета – 10. 3. 1781), паэт, педагог // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т./ рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 8. – С. 117.

Карыцкі Міхал // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 7-8.

Парэцкі, Я. Міхаіл Карыцкі / Я. Парэцкі. – Мінск, 1991.

Жлутко, А. Міхаіл Карыцкі – лацінамоўны паэт Беларусі эпохі Асветніцства / А. Жлутко // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1988. – № 5.

Парэцкі, Я. Тры вершы Міхаіла Аляксандравіча Карыцкага / Я. Парэцкі // Беларуская літаратура / рэдкал.: М.М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1981. – Вып. 9. – С. 153-155.

Мальдис, А.И. На перекрёстке славянских традиций XVII-XVIII столетий / А. И. Мальдис. – Минск, 1980.

Мальдзіс, А. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А. Мальдзіс. – Мінск, 1980. – 277 с.

Конон, В.М. От Ренесанса к класицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в XV–XVIII вв. / В. М. Конон . – Минск, 1978.

в. Ігнаткаўцы

в. Ігнаткаўцы

в. Збляны

в. Збляны

Лаяўскене Наталля

Лаяўскене Наталля

Наталля Лаяўскене

Наталля Мікалаеўна Лаяўскене (дзявочае прозвішча і літаратурны псеўданім Наталлі Карнілавай) – пісьменніца, публіцыст, перакладчык, рэдактар літаратурна-публіцыстычнага інтэрнэт-часопіса “Русская Балтика” (Клайпеда Литва). Нарадзілася ў Архангельскай вобласці, але ўжо з ранняга дзяцінства жыла з бацькамі ў Лідзе, тут скончыла ДУА “Сярэдняя школа № 6”. У 1982 годзе паехала вучыцца ў Калінінград, – і з тае пары яе жыццё цесна звязана з Прыбалтыкай. У Калінінградскім універсітэце атрымала філалагічную адукацыю (руская мова), пазней, у 90-я гады, вучылася ў Клайпедсім універсітэце на выкладчыка нямецкай мовы. Піша пераважна празаічныя творы, займаецца таксама перакладамі з нямецкай, літоўскай і польскай моў на рускую мову. Выйшла сем яе кніг малой прозы і артыкулаў: “Куда приводят сны” (Клайпеда, 2010), “Шаги” (Масква, 2012), “День рождения” (Масква, 2013), “Янтарь” (Масква, Клайпеда, 2013), “Повести. Монах” (Клайпеда, 2015), “Семейное гнездо” (Клайпеда, 2016), “Не прервать связь времен” (Клайпеда, 2019). З’яўляецца складальнікам, аўтарам і перакладчыкам на рускую мову зборнікаў вершаў сучасных літоўскіх паэтаў “Судьбой дана Литва” (Клайпеда, 2014), “Приоткрытые окна” (Клайпеда, 2018).

З 2012 года з’яўляецца рэдактарам інтэрнэт-часопіса “Русская Балтика”. Гэта стартавая пляцоўка для кожнага паэта, пісьменніка, публіцыста, хто хоча данесці свае творы, артыкулы да шырокай грамадскасці.

Урывак, які мы прапануем ніжэй, пераносіць чытача ў Ліду канца 1915 года – горад, нядаўна акупіраваны нямецкімі вайскамі. Галоўныя героі твора – юная лідчанка Катажына і нямецкі салдат Гюнтэр. Па даручэнні сябра брата Катажына тайна перадае салдатам антываенныя лістоўкі. Так і знаёміцца з Гюнтэрам…

Кошкин дом, или «Черт его знает!»

отрывок из повести

​

Катажына уже привыкла, выходя из дома, брать с собой «подарок Сбигнева» — листовки, благо бумага была настолько тонкой, что места они занимали совсем немного. Как и Сбигнев, она прятала их обычно во внутреннем кармане пальто. Теперь она искала встречи с молодыми немецкими солдатами.

Незадолго до католического Рождества, придумав себе дело (отговорка для родителе!), она отправилась побродить по центральным улочкам. Некоторые дома, основательно выстроенные в центре, нравились ей особенно, она останавливалась и подолгу смотрела на них. Они были не чета покосившимся домишкам, которые составляли большинство городских зданий, особенно на окраинах, выделялись эркером, состояли из двух-трёх этажей. Её хотелось, чтобы в мгновение ока центр превратился бы в просторный и широкий «сити», как в городах из фильмов с ее любимым Чарли…

Так, мечтая, она не заметила, как оказалась у замка. Неизвестно откуда взявшиеся полицейские вдруг перегородили се улицы и стали сгонять людей, оказавшихся в зоне оцепления, к крепости. Убежать было невозможно! У самых ворот каждого осматривали…

Асноўныя творы

Корнилова, Н. Куда приводят сны / Наталья Корнилова. – Клайпеда, 2010.

Корнилова, Н. Шаги : сборник расскозов и статей / Наталья Корнилова.- Москва, 2012. – 102 с.

Корнилова, Н. День рождения : повести и рассказы / Наталья Корнилова. – Москва, 2013.

Корнилова, Н. Янтарь : сборник рассказов / Наталья Корнилова. – Москва, Клайпеда, 2013.

Корнилова, Н. Повести и рассказы. Монах / Наталья Корнилова. – Клайпеда, 2015.

Корнилова, Н. Семейное гнездо / Наталья Корнилова. – Клайпеда, 2016. – 237 с.

Корнилова, Н. Не прервать связь времен / Наталья Корнилова. – Клайпеда, 2019.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Мацулевіч, А. Ліда – Клайпеда: літаратурныя сувязі мацнеюць / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 17 чэрв. – С.19.

Бароздзіна Ірына

Бароздзіна Ірына

Ірына Бароздзіна

Бароздзіна Ірына Сямёнаўна (1955 – 2019) нарадзілася 19.02.1955 г. ў горадзе Лідзе. У 1978 году скончыла Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Аўтар зборнікаў вершаў “З солі, цукру і перцу” і “Жыву па пачуццях”. Працавала выкладчыкам у Лідскім педагагічным вучылішчы, выкладчыкам педагогікі і псіхалогіі, а пазней – у ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды” настаўнікам пачатковых класаў (паралельна кіравала тэатральным гуртком). Узяцца за пяро яе заахвоцілі зборнікі лідскіх паэтаў. Яе вершы былі высока ацэнены адным з найбольш вопытных лідскіх паэтаў Уладзімірам Васько, што падштурхнула Ірыну Бароздзіну праяўляць сябе ў творчасці актыўна і пераканала ў правільнасці абранай паэтычнай сцежкі. Тэматыка вершаў разнастайная. Гэта і вершы пра з’явы прыроды, і філасофскія развагі, і ўнутраныя перажыванні, і тонка прыкмечаныя і паэтычна асэнсаваныя карціны і сцэны з жыцця… І ўсё гэта напісана з непадробнай шчырасцю, тонкім нюхам мастака слова. Лірыка Ірыны Бароздзінай глыбокая і душэўныя, у ёй шмат асабістага, яна падахвочвае бачыць незвычайнае і прыгожае ў звычайным.

Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Ірыны Бароздзіной.

* * *

Господь, поговори со мною, я шептала. И гром, и молнии блестели в небесах, И ветер пролетел на алых парусах, И пели луговые травы. Позволь, Тебя увидеть! Земля покрылась свежею травой, Жизнь обновилась новая, весной, И звезды засияли ярко. Коснись, на миг, чтоб облик твой сберечь. И тополиный пух коснулся моих плеч. Я отряхнула пух и зашагала прочь. Бог рядом был, он мог во всем помочь.

ГЛАВНОЕ ЖЕЛАНИЕ

Выйду темным вечером просто погулять, Ветерок послушать, звезды поснимать. Разошлю волшебниц я, детям всей земли, Чтоб в достатке жили, в мире и любви. Главное желание я свое исполнила, Сердце напоила, радостью наполнила. Звезд так много в небе, Не открыть их счет, Добрые желания ставлю на учет.

Асноўныя творы

Бороздина, И. Живу по чувствам : стихи / И. Броздина. – Лида, 2018. – 48 с.

Бороздина, И. Из соли, сахара и перца : стихи / И. Бороздина. – Лида, 2015. – 77 с.

Бороздина, И. Пусть будет… : стихи и рассказы / И. Бороздина. – Лида, 2020. – 66 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Анашкевич, Н. Литературная гостинная “Не проходите мимо…” / Наталья Анашкевич // Лідская газета. – 2015. – 25 лістап. – С. 11.

Мацулевіч, А. Сяброўка не дала рукапісу кануць у Лету / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 1 крас. – С. 14.

Мацулевич, А Талантливый педагог и не менее талантливая поэтесса / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2015. – 15 ліп. – С. 17.

Памяці Бараздзіной Ірыны Сямёнаўны // Лідская газета. – 2019. – 3 жн. – С. 7.

Пра паэтаў / Уладзімір Васько // Зігзагі лёсу / Уладзімір Васько. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. – С. 176.

Хітрун, А. “Сябе ў паэзіі не люблю, а люблю паэзію ў сябе” / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 25 лют. – С. 17.

Выпуск анлайн-праекта «Літаратурнае сузор’е Лідчыны»

Сымановіч Аляксей

Сымановіч Аляксей

Аляксей Сымановіч

Нарадзіўся 10.05.1985 года ў горадзе Лідзе. У 2003 годзе скончыў гімназію № 1 г. Ліды. Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы. З 2009 года – магістр літаратуразнаўства. Працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гімназіі №1 горада Ліды. Настаўнік года Лідчыны – 2014. Акрамя таго, што Аляксей Сымановіч – бліскучы педагог, ён надзелены рознабаковымі талентамі ў творчай дзейнасці. Аляксей іграе на фартэпіяна, складае музыку, піша вершы і прозу. Сябра літаратурнай суполкі “Суквецце” пры “Лідскай газеце”. Неаднаразова публікаваўся ў СМІ. Актыўна друкуецца ў Інтэрнэце. Творчы псеўданім – Аляксей Селеў. Лаўрэат юбілейнага Х міжнароднага пушкінскага конкурсу (г. Масква). Лаўрэат 2-га абласнога фестывалю паэзіі “Паэзія – душы рух” (пераможца ў намінацыі “Аб чалавеку, жыцці і каханні”). Пад пяром маладога паэта “збітыя” філасофскія пытанні пра сэнс жыцця, свабоду, каханне, сяброўства, мастацтва знаходзяць новую, арыгінальную агранку, прымушаючы чытача здзіўляцца, суперажываць і задумвацца. Прыліў пазітыву і ўсмешку выклікаюць і яго іранічныя вершы.

Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Аляксея Сымановіча.

МОЯ ЖИЗНЬ

Моя жизнь – словно всполохи яркие На арене извечной борьбы. Не читаю Жапризо и Кафки я И не верю в условное “бы”! Моя жизнь без излишеств, обычная: Утром встал, ночью лег – день прошёл. И плетусь на работу привычно я. И тащу бытовозку, как вол. Только вот из души рвётся : “Милая! Мы с тобой до скончания дней! Я зову тебя сладко – любимою! И немного хозяйски – моей!”

МАШЕНЬКЕ Улыбаясь, вспоминаю, Как я дочку обнимаю, Как играем в “хохотульки”, И в “хо-хо”, и в “самолетик”: Карамельные сосульки Залетают Машке в ротик! Что за чудо! Что за дочка! Помню первые шажочки: Вот идет слегка несмело, Произносит: “Папа-мама!” – И на целом свете белом Ты счастливый самый-самый! Глазки серо-голубышки У моей родной малышки. Как посмотрит – сразу таешь! Засмеётся нежно-звонко – В мир волшебный попадаешь, В мир счастливого ребенка!

Асноўныя творы

Сыманович, А. Благословение Лиды : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2015. – 29 ліпеня. – С. 5.

Сыманович, А. В моей душе… : стихи / А.Сыманович // Лiдская газета. – 2009. – 22 снежня. – C. 6.

Сыманович, А. Дочушке : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2015. – 17 студзеня. – С. 4.

Сыманович, А. Если… : стихи / А.Сыманович // Лiдская газета. – 2007. – 24 лютага. – C. 3.

Сыманович, А. Игра : Стихи / А. Сыманович // Лiдская газета. – 2006. – 26 лютага. – C. 4.

Сыманович, А. Книга : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2015. – 29 ліпеня. – С. 5.

Сыманович, А. Машеньке : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2015. – 29 ліпеня. – С. 5.

Сыманович, А. Мне нужна только ты : стихи / А. Сыманович // Лiдская газета. – 2006. – 21 октября. – C. 4.

Сыманович, А. Мой завтрашний день : стихи / А.Сыманович // Лiдская газета. – 2011. – 18 студзеня. – C. 5.

Сыманович, А. Мотитвирующее : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2015. – 29 ліпеня. – С. 5.

Сыманович, А. Моя жизнь : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2015. – 29 ліпеня. – С. 5.

Сыманович, А. Наша любовь : стихотворение / А. Сыманович // Лідская газета. – 2016. – 29 чэрвеня. – С. 11.

Сыманович, А. Полет : стихи / А. Сыманович // Лiдская газета. – 2007. – 31 мая. – C. 4.

Сыманович, А. Пробуждение : стихи / А. Сыманович // Лiдская газета. – 2012. – 15 мая. – C. 5.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Мацулевич, В. “Творить – вот сущность человека” : [Алексей Сыманович] / Валерий Мацулевич // Лідская газета. – 2015. – 29 ліпеня. – С. 5.

Сыманович, А. Поэт – это философ конкретного и живописец абстрактного / Алексей Сыманович ; бесед. Арина Дулько ; фото // Лідская газета. – 2021. – 28 ліп. – С. 17.

Бірута

Бірута

Бірута

Бірута (сапраўднае – Даравінская Амелія, нарадзілася ў 1863 г. у в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса – 20.07.1891 г.) – беларуская і польская фалькларыстка і этнограф.

Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала беларускі фальклор і вяла этнаграфічнае даследванне Лідскага павета. Друкавалася ў часопісе “Wisla” (“Вісла”), дзе ў 1889 г. змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, паданні “Сосны ў Лідзе”, “Паданне пра Пілакальскую гару” з Ваўкавыскага павета. Найбольш значная публікацыя – “Беларускія песні з Лідскага павета” ў часопісе “Zbior wiadomosci do antropologii krajowej” (“Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі”, 1892 г.), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, гумарыстычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію “Народ Лідскага павета” цэнзура забараніла.

Рукапісы Біруты зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнюса. Яе запісы ўвайшлі ў тамы серыі БНТ “Жартоўныя песні” (1974), “Вяселле. Песні” (кн.1, 1980), “Сацыяльна-бытавыя песні” (1987).

Да вашай увагі некалькі фальклорных вясельных песень, запісаных Бірутай у Лідскім павеце.

*** Лазянскае сяло на весялосці стаіць. У нас чыстыя гулачкі, Там растуць захвяяначкі. Туды ехаў Сцяпанка, Вышчыпнуў захвяяначку, Затачыў за шапачку: — Каб шапачка мая зіяла, Каб мяне цёшча пазнала, Мілым дзецем называла.

​

*** Ой, у месяца да тры зоранькі, Ой, рана-рана, да тры зоранькі. Ой перша заронка да вячэрняя, А друга заронка да паўночная, А трэця заронка да світальная. А ў малойчыка да два брацейкі, А трэцяя сястроначка. Першы братка вазы высцілае, Другі братка коні закладае, А сястронка яго навучае: — Будзь ты, братка, вумны і разумны. А ў малойчыка да тры паненкі: Адна паненка да й у золаце, Друга паненка да й у саміце, Трэця паненка да й у розуме. Мы золата лічыць не будзем, Мы саміту насіць не будзем, Мы розуму да не прыкупім.

Асноўныя творы

Бедавала пападдзя сваёю бядою / [запісала Бірута] // Жартоўныя песні / рэд. А. С. Фядосік, Г. І. Цітовіч. – Мінск, 1974. – С. 41-42. – (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

Лазянскае сяло на вясёласці стаіць // Вяселле. Песні : у 6 кн. / рэд. М. Я. Грынблат; А. С. Фядосік. – Мінск, 1987. – С. 443. – (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

Скора восені дажджом. Стаяла каліна, стоячы завяла. Матка сына выпраўляла / [запісала Бірута] // Сацыяльна-бытавыя песні / рэд. А. С. Фядосік. – Мінск, 1987. – С. 71; С. 79; С. 83. – (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Бірута (Даравінская) Амелія : бел. і польская фалькларыстка, этнограф // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: Акапэла-Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн., 2005. – C. 177.

Васiлевiч, У.А. Бірута (Даравінская Амелія) : [(1863-1891)]. Фальклор Лідчыны ў запісах Амеліі Даравінскай (Біруты) // Памяць: гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэд. кал. В. Г. Баранаў [і інш.] – Мінск, 2004. – C. 129-132.

Васілевіч У. А. Збіральнікі / У. А. Васілевіч. – Мінск, 1991. – С. 109-119.

Косцiн, М. Фальклорная скарбніца пані Біруты : Амелія Даравінская (Бірута) / М. Косцін // Лiдская газета. – 2007. – 21 чэрвеня.

Саламевіч, Я. Даследчыца беларускага фальклору / Я. Саламевіч // Полымя. – 1969. – № 11.

« Older posts