|
|
|
Жыватворная крыніца Жыла калісьці за сценамі Лідскага замка прыгажуня дзяўчына. Завітаў аднойчы ў свой замак князь Гедымін. Убачыў дзяўчыну і закахаўся ў яе. Нішто здавалася не магло перашкодзіць іх шчасцю.
Запісана з відэафільма “Жыватворная крыніца”, тэлеканал БТ
|
|
Вуліца легендарнай Гражыны Імя легендарнай Гражыны насіла адна з вуліц нашага горада з 1921 па 1939 год. Згодна паданню Гражына — княгіня, жонка Навагрудскага князя Літавора. Даведаўшыся, што праз Навагрудак рухаецца ў бок Ліды вялікі атрад крыжакоў, стала прасіць мужа, каб ён сабраў сваю рыцарскую дружыну і перашкодзіў гэтаму паходу ворагаў. Не ведала княгіня, што Літавор уступіў у змову з крыжакамі і за тое, што яны не закрануць у гэтым паходзе Навагрудак і ягоных жыхароў, даў слова прапусціць іх міма без якіх-небудзь перашкод, пакідаючы тым часам без дапамогі Лідскі замак. Ніякія ўгаворы, маленне Гражыны не дапамаглі. Князь застаўся няўмалімы. Ноччу, калі ён спаў, Гражына, апрануўшы княжацкія даспехі, тайком выводзіць дружыну рыцараў на бой з крыжакамі. Яна аказваецца ў самых гарачых месцах схваткі. Сваім прыкладам адважная княгіня вядзе за сабою рыцарскую дружыну. Усе захапляюцца мужнасцю і маладзецтвам невядомага воіна. Вораг разгромлены. Але смяротна паранена Гражына, і ад ран яна памірае. I толькі тады ўсе ўбачылі, што пад княжацкім адзеннем была схавана жанчына — жонка князя – Гражына. Усё атачэнне было здзіўлена і ўражана. Па існаваўшаму ў тыя часы звычаю цела Гражыны перадалі агню. Дзякуючы гераічнаму ўчынку Гражыны крыжакі да Ліды не дайшлі. У памяць аб гэтай падзеі ўдзячныя лідчане назвалі былы Навагрудскі тракт вуліцай імя Гражыны. Пасля далучэння ў верасні 1939 года Заходняй Беларусі да БССР і да сённяшняга дня гэта вуліца Энгельса. Вуліца легендарнай Гражыны. |
Было гэта ў часы… Было гэта ў часы, калі Літа-Ліда была драўляным местам на высокім беразе.
Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. “Пляснуўся з неба Цмок…” — Онікс, 2010. |
Будаўніцтва Лідскага замка Мясцовыя жыхары напэўна таксама ўдзельнічалі ў будаўніцтве замка і збіралі ў мясцовых лясах і на палях камяні для ўзвядзення сценаў. Паколькі справа гэта была вельмі цяжкая, нездарма захаваўся праклён: «Каб ты на Лідскі замак каменне цягаў!» Згодна адной старой легендзе, калі ў ваколіцах амаль не засталося камянёў быў выдадзены строгі загад: не ўпускаць у Ліду ні пешага, ні коннага без камянёў. Коннаму – цэлы воз камянёў прывезці, а пешаму — хоць адзін замест пропуска здаць за брамаю варце. Калі камянёў набраліся цэлыя горы, іх рассартавалі па памерах, па колеры і пачалі ўзводзіць сцены. На пабудову Лідскага замка людзі сабралі каменне з палёў і лясоў на 100 вёрст вакол, і той, хто задумаў паставіць печ, або закласці пад дом каменны падмурак, мусіў купляць камяні па дарагой цане, або ехаць па іх ажно пад Вільню. Пакутавалі людзі праз гэта цэлыя стагоддзі, пакуль не пачалі трэскацца і рассыпацца сцены старога замка. Вось тады і пайшла пагалоска, што кожны камень, які сарваўся з замкавай гары, каціўся да таго самага месца, з якога калісьці быў падняты…
Запісана падчас экскурсіі па Лідскаму замку
|
Асілкі Было гэта ў часы, калі сярод людзей жылі волаты, якія баранілі край наш, разам са слугамі збройнымі на быстрых канях з суліцамі…
Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. “Пляснуўся з неба Цмок…” — Онікс, 2010. |
© 2024 Базы данных
Theme by Anders Noren — Up ↑