Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 7 of 15)

Рэлікоўская Ганна

Рэлікоўская Ганна

Ганна Рэлікоўская

Ганна Леанардаўна Рэлікоўская нарадзілася 8 ліпеня 1964 года ў вёсцы Кянці Лідскага раёна. Скончыла Ваўкавыскае педвучылішча, гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў сярэдніх школах № 8, № 17 горада Ліды. Зараз працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 11. З юнацтва захапляецца вершамі, лічыць, што менавіта праз рыфму, праз асаблівы рытм, спалучэнне гукаў можна найбольш дакладна перадаць свае пачуцці, свой погляд на навакольны свет. Друкавалася са студэнтскіх гадоў у мясцовых раённых газетах, некалькі вершаў трапілі на старонкі “Настаўніцкай газеты”, выбраныя творы ўвайшлі ў зборнікі паэзіі, выдадзеныя ў Лідскім раёне. Тэмы вершаў самыя разнастайныя : ад кахання і настаўніцкай працы да філасофскіх роздумаў. У 2016 годзе атрымала перамогу ў ІІІ-ім абласным фестывале “Поэзия – души движенье” у намінацыі “Любовная и философская лирика”, а таксама ў раённым літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.

Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Рэлікоўскай.

ВЁСАЧКА КЯНЦІ

Плямінка ці крапінка Каля аўтастрады. Можна і аб’ехаць, Можна абыйсці. Дык чаму ж чаруе, Дык чаму ж так вабіць Вёсачка маленькая З назваю Кянці? Тут маё дзяцінства Прамільгнула іскрай. Хоць, здаецца, учора Яшчэ тут жыла. Па мурожных травах, Па расе срабрыстай Басанож ляцела На ўскрай сяла. Па лясах блукала З кошыкам суніцаў Ці сплятала кветкі У сонечны вянок. І цяпер, бывае, Па начах мне сніцца Белая чаромха, Сіні васілёк.

ОСЕНЬ, ОСЕНЬ… ЗОЛОТЫЕ

Осень, осень…Золотые Сарафаны у берёз, Золотые ветра крылья. Золотом сверкает плёс. Золотится купол храма Над осенней тишиной. Золотая наша мама, Папа тоже золотой. Золотые лес и речка, Деревянная скамья И тропинка у крылечка. Золотые ты да я.

Асноўныя творы

Реликовская, А. Стихи / Анна Реликовская // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А.Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 133-151.

Рэлікоўская, Г. Вершы / Ганна Рэлікоўская // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 40-43.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Бурак, А. Ты – гэта Ты… : верш, прысвечаны Ганне Рэлікоўскай / А.Бурак // Лiдская газета. – 2011. – 7 ліпеня. – C. 4.

Суднік, С. Ганна Рэлікоўская : [біяграфічная даведка] / С. Суднік // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 40 – 43.

в. Дзітрыкі

в. Дзітрыкі

Бачароў Віктар

Бачароў Віктар

Віктар Бачароў

Бачароў Віктар Мітрафанавіч (08.02.1950, Краснаярск – 03.10.2004, Мінск). Паэт, празаік. Аўтар кніг “Гутарка” (1996), “Пара браць” (1998), “Калі адзвінеў званок” (1998), “Дэмбель непазбежны” (1999), “Вершы з мінулага стагоддзя” (2001), “Залатая цёлка або Па слядах залатога цяля” (2006), “Птушка з Персідскага заліва” (2010). Бачароў Віктар Мітрафанавіч нарадзіўся 8 лютага 1950 года ў горадзе Краснаярску (Расія). З 1959 года жыў у Беларусі, а з 1975 па 2002 год жыў і працаваў у горадзе Ліда. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. 27 гадоў працаваў ва ўстановах адукацыі горада Ліды. З іх 16 гадоў – дырэктарам ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Ліды”. Неаднаразова быў абраны дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў. Першы яго верш быў надрукаваны ў рэспубліканскай дзіцячай газеце “Зорька”. А з 1964 года ён увесь час публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” і іншых рэспубліканскіх газетах і часопісах. Супрацоўнічаў з літкансультантам абласной газеты Васілём Быкавым, ужо ў той час знакамітым пісьменнікам. Сустракаўся з празаікам А. Карпюком, паэткамі Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай і інш. Свой першы зборнік Віктар Бачароў назваў “Гутарка” (1996). У гэтай назве крыецца глыбокі сэнс. Паэт імкнецца да жывой сувязі з людзьмі і пачынае душэўную размову не толькі з імі, але і з сабою пра каханне, пра сэнс жыцця, пра вайну… І знаёмы свет у вершах В. Бачарова адкрываецца новымі гранямі і новымі пачуццямі.

Да вашай увагі некалькі вершаў Віктара Бачарова.

ПЕСНЯ О ЛИДЕ

Тебя назвали именем девичьим. И, видимо, мой город, неспроста, Во всем твоем размахе и величьи Видна девичья стать и красота. В любом краю, везде, где я бы ни был, Я в памяти, как талисман, храню. Мой город белорусский, город Лиду, Мою любовь и колыбель мою. Когда шагаю по твоим аллеям, Я думаю, глядя в твой небосвод: Нет города прекрасней и милее, Цветущего, как ты, из года в год. И сколько б о тебе не пелось песен, О имени твоем и о судьбе,- В том мире, что огромен так и тесен, Ты сам, мой город, песня о себе.

ЛИДЕЙКА

Словно узенькая змейка средь дубрав и средь полей убегает вдаль Лидейка – речка юности моей. Не река, а просто речка, маловодна, не видна, где зигзагом, где колечком расплескалась в жизнь она. Для такой ее наружности нет ревущих пеной ГЭС. Только я к ней с самой юности не теряю интерес. Я люблю ее дыханье у заснувших берегов, диких уток колыханье и рождение стихов. От нее во мне жалейкой – голос Родины моей… Убегает вдаль Лидейка – В добрый путь, – желаю ей.

Асноўныя творы

Бачароў, В. Калі адзвінеў званок : аповесці / Віктар Бачароў. – Ліда, 1998. – 76 с. Бочаров, В. Дембель неизбежен : повесть / Виктор Бочаров. – Барановичи, 2000. – 138 с.

Бочаров, В. Золотая тёлка или По следам золотого теленка / В. Бочаров. – Лида : Лидская типография, 2006. – 85 с.

Бочаров, В. Пора брать: Новеллы. Рассказы. Юморески. Афоризмы. Стихи. Шаржи / В. Бочаров. – Лида, 1998. – 64 с.

Бочаров, В. Птица из Персидского залива : стихи и песни / Бочаров, Виктор ; сост. М. Мельник. – Лида, 2010. – 85 с.

Бочаров, В. Разговор : стихотворения / Виктор Бочаров. – Лида : Лидская типография, 1996. – 70 с.

Бочаров, В. Стихи из прошлого века / Виктор Бочаров. – Туапсе, 2001. – 141 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Віктар Бачароў : буклет / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; Склад. Т. Бальцэвіч, рэд. Т. Зенюкевіч. – Ліда, 2010. – 6 с.

Гушчынскi, I. Ідзі і вяртайся : верш, прысвечаны Віктару Бачарову / І.Гушчынскі // Лiдская газета. – 2010. – 9 лютага. – C. 6.

Макарэвiч, П. Святло бачароўскіх радкоў і душы : Віктар Мітрафанавіч Бачароў / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2010. – № 7. – 18 февраля.

Мельнiк, М. Бачароў Віктар Мітрафанавіч : 60 год з дня нараджэння / Міхась Мельнік // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – №1. – C. 60-61.

Мельник, М. “Счастлив я, что его застал, и стихи заучил до корки” : памяти Виктора Бочарова / М. Мельник // Лiдская газета. – 2010. – 9 лютага. – C. 6.

Мацулевич, А. Талантливый писатель, мудрый педагог, жизнерадостный человек / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 5 лют. – С. 17.

Пырский, Л. Разговор с поэтом Виктором Бочаровым // Принеманские вести. – 2005. – 13 октября (№ 41). – C. 6.

Сливко, С. Поэт – не свеча : Стих – Виктору Бочарову посвящается / Смарагд Сливко // Лiдская газета. – 2005. – 17 верасня. – C. 4. Слiўко, С. У вянок Віктару Бачарову : верш / С. Сліўко // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 1. – C. 63.

Хітрун, А. У нашай памяці ён паэт, настаўнік, аптыміст / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 25 лютага. – С. 17.

Хiтрун, А. Незабыўны чалавек : Віктар Бачароў / Алесь Хітрун // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 1. – C. 61-62.

Хітрун Алесь

Хітрун Алесь

Алесь Хітрун

Алесь Хітрун нарадзіўся 17 жніўня 1982 года ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працуе ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі навуковым супрацоўнікам літаратурнага аддзела. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” (2011-2019 гг.). Ён – таленавіты, нястомны творца. Разнажанравыя і разнапланавыя яго паэтычныя і празаічныя творы, багатыя па свайму зместу і арыгінальнасці выкладання, краязнаўчыя даследванні, крытычныя матэрыялы, гумарыстычныя замалёўкі, рэпартажы і нататкі аб цікавых сустрэчах друкаваліся ў такіх выданнях, як “Лідская газета”, “Гродзенская праўда”, “Наша слова”, “Краязнаўчая газета”, “Літаратура і мастацтва” і іншых. Яго творчыя здабыткі змяшчаліся ў такіх часопісах, як “Вясёлка”, “Вожык”, “Маладосць”, “Лідскі летапісец”, “Ад лідскіх муроў”. Алесь Хітрун – пераможца 2007 года, як аўтар лепшай публікацыі ў жанры прозы, сярод аўтараў часопіса “Маладосць”, узнагароджаны ў 2008 годзе Ганаровай граматай ад рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, а за актыўны ўдзел у фестывалі гумару і сатыры “Пуд смеху” атрымаў дыплом. Гарачы прыхільнік беларускіх нацыянальных традыцый, няўрымслівы даследчык роднага краю, Алесь Хітрун не аднойчы пабываў на радзіме Я. Купалы і радзіме Я. Коласа, наведвае гарады, дзе праходзяць свята беларускага пісьменства.

Да вашай увагі некалькі вершаў Алеся Хітруна.

БЕЛАРУСІ Ты – мая зямелька, Я – твой каранёк, У цябе – стагоддзі, А ў мяне – дзянёк. Ты – мая сцяжынка, А я – твой слядок. Ты – агню іскрынка, А я – як дымок. Ты – мая матуля, А я – твой сынок, Да сябе прытуліш – Я твой слых і зрок. Я табой ганаруся, Бо ты – Беларусь. КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ Маме Ты не шкадуй, што яшчэ год Прайшоў, застаўся за плячыма, Заўжды ты, як з гаючых вод, Выходзіш кветкаю-жанчынай. Ты не сумуй, што злёгку скроні Пафарбаваны сівізной, Жыццё тваё як на далоні – У люстэрку памяці жывой. Нягоды сустракаеш смела, Адважна крочыш па жыцці, Рукамі творыш цуды ўмела, Нам да цябе яшчэ расці. Як знічка-зорка, сёння дорыш Сынам цудоўны, добры свет. Няхай жа сонейка аздобіць Твой на зямлі нязмыўны след.

Асноўныя творы

Хітрун, А. Дзеля шчасця людскога / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 9 лют. (№ 6). – С. 11.Да 110-годддзя В.Таўлая.

Хітрун, А. Брукаванае слова Петруся Граніта / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2024. – 17 крас. (№ 30). – С. 7.

Хітрун, А. Прыхільнікам спадчыны Васіля Быкава / Алесь Хітрун // Гродзенская праўда. – 2024. – 12 ліп. (№ 26). – С. 10.Да 110-годддзя В.Быкава

Хітрун, А. Паэтычны дэбют Валянціна Таўлая / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 26 ліп. (№ 28). – С. 4.

Хітрун, А. “На глебе народнага жыцця…” : ці лёгка займацца літаратурным краязнаўствам / Алесь Хітрун, гутарыў Кастусь Лешніца // Звязда. – 2024. – 27 жн. (№ 166). – С. 12.

Мацулевіч, А. Паэт, даследчык, краязнавец / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 10 жн. – С. 17.

Хітрун, А. Подых зімы : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 19 снежня. – С. 17.

Хітрун, А. Бацькаўшчына : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 11 ліпеня. – С. 7.

Хітрун, А. Шлях Максіма Гарэцкага ляжаў і праз Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 30 мая. – С. 8.

Хітрун, А. Ліда ў творы незабыўнага Максіма Гарэцкага : (З цыклу даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”) / А. Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2018. – № 3. – С. 51-52.

Хітрун, А. Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11.

Хітрун, А. Паэт : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11.

Хітрун, А. Заполле: экскурс з мінулага ў сучаснае, або Аб тым, чый след тут пакінуты ў гісторыі Беларусі і далёка за яе межамі : (Да 215 годдзя з дня нараджэння Ігната Дамейкі) / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2017. – № 4. – С. 12-21; 2018. – № 1. – С. 16-36.

Хітрун, А. Табе… : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2016. – 13 красавіка. – С. 14.

Хітрун, А. Радзіма на карце Бога. Хмаркавыя прыгоды / Алесь Хітрун // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А. Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 151 – 159.

Хітрун, А. Вершы / Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 50-54.

Хітрун, А. Вершы сяброў пра нашу Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 2 верасня. – С. 17.

Хітрун, А. Па п’янцы і казла нячысцікам прызнаеш : апавяданні, гумарэскі / Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 209-221.

Хітрун, А. Незвычайнае мінулае невялікіх Наркун / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 21 студзеня. – С. 19.

Хітрун, А. Паэт, фалькларыст і гісторык, антычных і іншых моваў знаўца / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2014. – № 4. – С. 13-16.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 50.

Бурак, А. “… Чытачы чакаюць кнігу” / А. Бурак // Лідская газета. – 2012. – 18 жніўня. – С. 14.

20.09.2022 г.

Дадатковыя звесткі

Хітрун Алесь

Асноўныя творы

Мелодыі памяці : да 110-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Аб’ект «Дом Валянціна Таўлая», ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» ; [укладальнік А. Хітрун ; рэдактар С. Суднік]. — Ліда : Пружмень, 2024. — 115 с.

Хітрун, А. Малая радзіма Крупава: гісторыя і людзі / Алесь Хітрун. — Тэкст : непасрэдны // З гісторыі малой радзімы : гістарычнае краязнаўства Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; укладальнік А. В. Бараноўскі ; рэдакцыйная калегія: В. Л. Лакіза (галоўны рэдактар) [і інш.].. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — С. 89—106. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Хітрун, А. «А пачнем мы казку так…» — тэатралізаваная экскурсія па матывах беларускіх народных казак як інавацыйная форма камунікацыі з наведвальнікамі Дома Валянціна Таўлая, аб’екта ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» / Алесь Хітрун ; фота // Казка і міф у еўрапейскай прасторы 3: традыцыі і навацыі : матэрыялы ІІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 18—20 мая 2023 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Центр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; [укладальнікі: Ю. В. Пацюпа, В. Д. Міцкевіч ; рэдакцыйная калегія: А. І. Лакотка (галоуны рэдактар) і інш.]. . Мінск ; 2024. — С. 172—177.

Хітрун, А. Які след пакінуў вядомы байкапісец у Лідзе : сустрэчы і згадкі / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2026. — 6 сак. — С. 4.

Хітрун, А. Памяці Тадэвуша Чарнавуса : [лідскага краязнаўца, журналіста] / Алесь Хітрун ; фота. — Тэкст (візуальны) : непасрэдны // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2022—2025 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік. — Ліда, 2025. — № 11. Кн.2. — С. 432.

Хітрун, А. Янка Купала і Лідчына, або гісторыя прыезду ў Ліду першага народнага паэта Беларусі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Лідскай-Слабадскай акрузе № 306 / Алесь Хітрун // Полымя. — 2025. — № 7. — С. 124—132.

Хітрун, А. Пераступіўшы парог Дома Валянціна Таўлая : традыцыі і сучаснасць / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025 — 5 верас. — С. 15.

Хітрун, А. Ад Арэсы да Лідзейкі / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 28 сак. — С. 13.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Хітрун, А. Алесь Хітрун : [біяграфічныя звесткі] ; фота. — Тэкст (візуальны) : непасрэдны // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2022—2025 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік . — Ліда, 2025. — № 11. Кн.1. — С. 274.

Таўлай Валянцін

Таўлай Валянцін

Валянцін Таўлай

Нарадзіўся Валянцін Паўлавіч Таўлай 26 студзеня (8 лютага) 1914 года ў Баранавічах. Яго бацькі, Павел Дзям’янавіч і Марыя Антонаўна, працавалі чыгуначнымі тэлеграфістамі. У 1920 годзе, калі бацька працаваў начальнікам чыгуначнай станцыі ў Зэльве, падчас эпідэміі халеры памерла маці. Валянціна і яго брата Аляксандра выхоўвала бабка Аўдоцця, якая жыла ў в. Рудаўка. З 1921 года Валянцін хадзіў у польскую школу ў Лідзе, але адчуваў сябе там чужым сярод дзяцей службоўцаў, што прыехалі з Польшчы. Дзеля самасцвярджэння напісаў на польскай мове верш пра азяблага вераб’я (якраз праводзілася кампанія па ахове птушак). Ухвалены настаўніцай верш падняў аўтарытэт малога ростам, бедна апранутага вучня ў вачах аднакласнікаў і самога сябе. Лёс Таўлая ў нечым падобны на лёс многіх беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя вытокі бралі аснову з пачатку ХХ стагоддзя. За ўдзел у студэнцкіх забастоўках, за выступленні супраць прыгнёту заходнебеларускага народа Валянцін Таўлай некалькі разоў быў арыштаваны, сядзеў у астрогах Слоніма, Гродна, Ліды. Між іншым, было яму тады ад роду ўсяго 16 гадоў. Верасень 1939 года 25-гадовы паэт сустрэў на вуліцах Гродна ў вопратцы вязня. Радасць вызвалення, сустрэч з роднымі, любімая праца ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты, сям’я, віды на выданне зборніка твораў. У Лідзе адбылася яго сустрэча з Янкам Купалам. Як пасля пісаў Валянцін Паўлавіч, гэта была незабыўная для яго падзея. “ Мне асабіста Янка Купала ахвяраваў паэму “Над ракой Арэсай” з надпісам: “Таварышу Валянціну Таўлаю на ўспамін аб сустрэчы ў Лідзе – Янка Купала” . Гэтая кніга разам з іншымі дарагімі дакументамі майго жыцця беспаваротна загінула ў вайну”. Вайна застала паэта і яго сям’ю ў Лідзе. Давялося перажыць страшэнныя бамбёжкі, пачатак акупацыі горада. Таўлай быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага Баранавіцкага злучэння, разведчыкам, кіраўніком навагрудскай сеткі спецгрупы “Буравеснік”. У верасні 1943 года Валянціна Таўлая арыштавалі ў Лідзе разам з бацькам, сястрой і мачыхай. Але верныя сябры Н.Тарас і С.Хмара цудам выратавалі ад шыбеніцы. Бацькі ж былі адпраўлены ў Асвенцым, дзе і загінулі. Пасля вайны Таўлай пасяліўся ў Мінску, працаваў навуковым супрацоўнікам у літаратурным музеі Янкі Купалы. Ад першых дзён арганізацыі музея ён стаў найбліжэйшым памочнікам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, яе намеснікам. Таўлаю даводзілася аднаму з першых пачынаць вялікую працу па збору і вывучэнню Купалаўскай спадчыны. Спасцігаючы ўсё глыбей душу купалаўскай паэзіі, Таўлай аберагаў яе чысціню і сапраўднае, першароднае гучанне. Здзіўляе шырыня даследчых задум Валянціна Паўлавіча, разлічаных на бліжэйшыя пяць год – тых, якія яму не суджана было пражыць. Засталіся ў рукапісах сотні накідаў, выпісак, тонкіх назіранняў. Даволі актыўна працаваў паэт і ў галіне нарыса, быў вядомы таксама як крытык і літаратуразнаўца. Працаваў, гледзячы далёка наперад, як апантанна працуе чалавек, што яшчэ не задумваецца над пройдзенымі жыццёвымі вёрстамі. Але не паспеў зрабіць і невялікай часткі з таго, што хацеў і што мог. Так і не пабачыў сваю першую кнігу “Шляхі і краты” (яна выйшла пасля смерці паэта пад назвай “Выбранае”). 27 красавіка 1947 года паэта не стала.

Да вашай увагі некалькі вершаў і перакладаў Валянціна Таўлая.

БАЦЬКАВА ПІСЬМО

Сынок! Цягнік апошні адгрымеў. Ноч. Цішыня на станцыі нямая. Я толькі што ў сваім пакоі сеў і думаю: газеткі прачытаю, А то аж сорам – трэці дзень, павер, не разглядаючы, на стол складаю ў кучу… Прыходзіцца на твой спаслацца верш, Як на прычыну, што ў палітыцы цякучай адстаў я. Можа, будзеш папракаць? Ну, а ў мяне, хоць сёння май не першы, ізноў святочны “Уперад” у руках, і зноў тваім зачытваюся вершам. Мне гэты нумар вельмі дарагі – І фарба сіняя, і гладкая папера, і загаловак: “Першамайскія сцягі”, імя і прозвішча, любімыя без меры… Аднак мяне хвалюе найглыбей і ў сэрцы павявае ўсё трывожней той сцяг, які ў мінулай барацьбе ўзнімалі на бярозе прыдарожнай. І аднаму яму прыходзіцца звісаць – Ён крыллем трапяткім сваіх склікае… Здаецца мне, што гэты сцяг – я сам, бо доля і мая амаль такая: і ты, і Шура – вы абодва ад мяне пайшлі ў свае шляхі, жыццю насустрач, і хоць пра гэта марыў я раней, – старому сэрцу ўсё ж такі нязручна. Чыгунку я люблю, і ў працы – міл дзянёк. А ноч гняце і думкамі, і снамі. Няўжо мне толькі ў адзіноце, аддалёк І асталося цешыцца сынамі? Пабудзь, сыночак, у мяне ў гасцях, Заглянь у Скрыбава – лягчэй на сэрцы стане… Бывай здароў! Табе забыты сцяг Узмахвае крылом на прывітанне. А.К. Талстой

* * * Благаслаўляю вас, лясы, Вод глыбіню, бязмежнасць поля, Цябе благаслаўляю, воля, І неба сонечную сінь.

Жабрачы кій благаслаўляю, І торбу, і спакойны крок, Прастор ад краю і да краю, І сонца бляск, і ночы змрок,

І сцежку, па якой паволі Я ўдалеч жабраком пабрыў, І кожную былінку ў полі, І зорку кожную ўгары.

О, калі б мог жыццё звязаць я І душу разам з вамі зліць. І ўсіх вас, ворагі і брацця, (І ўсю прыроду, і ўсю прыроду) Да сэрца шчыра прытуліць! Пераклад В. Таўлая.

Асноўныя творы

Валянцін Таўлай: [зборнік / укладальнік, прадмова: У. Калеснік]. – Мінск : Беларусь, 1967. – 154, [1] с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).

Таўлай, В. Вершы і паэмы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1955. – 127, [1] с.

Таўлай, В. Вершы і паэмы: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / В. Таўлай. – Мінск : Народная асвета, 1979. – 78, [2] с. – (Школьная бібліятэка).

Таўлай, В. Выбранае : [вершы, паэмы] / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1947. – 81, [1] с., [1] л. партр.

Таўлай, В. Выбраныя творы / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1951. – 219 с., 1 л. партр.

Таўлай, В. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1958. – 163с., 1 л. партр. – (Школьная бібліятэка).

Таўлай, В. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 412 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор. Мастацкая літаратура).

Таўлай, В. Пілую вершам краты : Выбраныя творы / В. Таўлай. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 94, [1] с. – (Паэтычная бібліятэка).

Таўлай, В. Творы / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. – 404 с., 1 л. партр.

Таўлай, В. Я с вами : Стихи, поэмы : Пер.с белорус. / Сост. Л. С. Тавлай. – Мінск : Мастац. літ., 1988. – 142 с., 1 л. портр. – (Белорусская поэзия).

Аб жыцці і творчай дзейнасці Кнігі

Арочка, М. Валянцін Таўлай : крытычна-біяграфічны нарыс / М. Арочка. – Мінск, 1969. – 167 с.

Башлакоў, М. З. Валянцін Таўлай / М. З. Башлакоў // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на / В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 162.

Бярозкін, В. “Паролю, сябры, не забудзьце…” : [В. Таўлай] // Паэзія – мае жыццё / В. Бярозкін. – Мінск, 1989. – С. 111-117.

Валянцін Таўлай: дакументы, успаміны, артыкулы / склад. Г. В. Таўлай; камент. Л. С. Таўлай. – Мінск : Маст. літ., 1984. – 239 с.

Каладзяжная, А. Этапы жыццёвых дарог: да 100-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / А. Каладзяжная. – Ліда : Лідская друкарня, 2014. – 145 с., [8] л. каляр. іл.

Калеснік, У. Абед у Таўлая // Усё чалавечае / У. Калеснік. – Мінск, 1993. – С. 38-59. Марціновіч, А. Паходняй сэрца палымнела : [В. Таўлай] // Шляхам праўды / А. Марціновіч. – Мінск, 1994. – С. 190-202.

Таўлай Валянцін // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. А. В. Мальдзіс. – Мінск,1995. – Т. 6. – С. 80-84.

Таўлай Валянцін // Сучасная беларуская паэзія / У. В. Гніламёдаў. – Мінск, 1983. – С. 202.

Таўлай Валянцін // Беларуская савецкая лірыка / М. Р. Ярош, В. Л. Бечык. – Мінск, 1979. – С. 96-98, 101, 124, 152, 156.

Таўлай Валянцін Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 459.

Таўлай Валянцін Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2001. – Т. 6. Кн.1. – С. 513.

Таўлай Валянцін Паўлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / І. П. Шамякін. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 250-251.

Таўлай, В. Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. – Мінск, 1966. – С. 346-349.

Артыкулы

​1. Мацулевіч, А. На рабочым стале Валянціна Таўлая пастаянна высіліся стосы кніг / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 21 верас. – С. 11. 2. Жалкоўскі, А. Малавядомыя старонкі з біяграфіі Валянціна Таўлая / Алесь Жалкоўскі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – № 27. – С. 14. 3. Жалкоўскі, А. Крыж мужнасці і пакут Валянціна Таўлая / А. Жалкоўскі // Лідская газета. – 2008. – 29 мая. – С. 3. 4. Чыгрын, С. Невядомыя здымкі Валянціна Таўлая / С. Чыгрын // Лідскі Летапісец. – 2007. – № 3-4. – С. 48-50. 5. Суднік, С. Па Лідзе Бог хадзіў: [верш прысвечаны В.Таўлаю] / С. Суднік // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 16. – С. 5. 6. Міхайлаў, Р. Даведка ад бацькі паэта / Р. Міхайлаў // Лідская газета. – 2005. – 7 мая. – С. 2. 7. Васілевіч, А. Вершамі “пілаваў” краты / А. Васілевіч // Лідская газета. – 2004. – 24 лютага. – С. 1. 8. Маліноўскі, М. “Хачу лунаць арлом…” : да 90-годдзя Валянціна Таўлая / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 13 лют. 9. Жалкоўскі, А. “Жаўруковае сэрца звініць…”: да 90-годдзя Валянціна Таўлая / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Гродзенская праўда. – 2004. – 7 лютага. 10. Жалкоўскі, А. Адной табе, як запавет, пакіну спадчыну тугі і веры / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Лідская газета. – 2004. – 5 лютага. – С. 1-2. 11. Дарашэвіч, П. Успаміны [аб В. Таўлае, запіс. 13.01.1964 г.] // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 21. 12. Курылёнак, В. З мінуўшчыны ў сучаснасць…: да 90-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Вольга Курылёнак // Лідскі летапісец. — 2004. – № 1-2 (25-26). – С. 13-15. 13. Мацюкевіч, С. Успаміны [аб В. Таўлае, запіс. 1.02.1964 г.] / С. Мацюкевіч // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 21-22. 14. Таўлай, Н. Ніна Таўлай пра брата і пра ўсіх / Ніна Таўлай; гут. С. Суднік // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 16-20. 15. Мацулевіч, А. Лідскія сяброўкі Валянціна Таўлая / А. Мацулевіч // Лідская газета. – 2003. – 13 верасня. 16. Серафіновіч, К. “Мяне, як і брата, з турмы выкупілі” : [праз дзесяцігоддзі ўзгадвае Ніна Паўлаўна Радзюкевіч, сястра Валянціна Таўлая] / К. Серафіновіч // Лідская газета. – 2002. – 6 жніўня. 17. Марціновіч, А. “Краты… свет засланілі” / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1999. – № 10. 18. Іваноўскі, К. Пясняр сваёй зямлі / К. Іваноўскі // Лідская газета. – 1999. – 15 верасня. 19. Ягорычаў, У. Сам ён – звонкая легенда / Уладзімір Ягорычаў // Культура. – 1999. – 4-10 верасня. – № 32. – С. 8-9. 20. Стадуб, А. Апошні прытулак Валянціна Таўлая / А. Стадуб // Лідская газета. – 1998. – 29 снежня. 21. Маю прамову дагаварыць: [аб перайменаванні вуліцы Лідская ў вуліцу імя В. Таўлая ў г. Лідзе] // Лідская газета. – 1997. – 30 жніўня. 22. Маліноўскі, М. Сумны і радасны юбілей: [да 50-годдзя смерці В. Таўлая] / М. Маліноўскі // Лідская газета. – 1997. – 27 сакавіка. 23. Грамадчанка, Т. Шляхі Валянціна Таўлая : літ. партрэт / Т. Грамадчанка // Роднае слова. – 1994. – № 2. – С. 7-12. 24. Калеснік, У. Гнеў і боль барыкад: да 75-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / У. Калеснік // Літаратура і мастацтва. – 1989. – 10 лют. – С. 8-9. 25. Булай, М. Сям’я патрыётаў (В. Таўлая) / М. Булай. // Уперад. – 1982. – 7 красавіка. 26. Тарас, Н. Даўні ўспамін: [як было ў гады вайны ў Лідзе, аб сустрэчах з В. Таўлаем] / Ніна Тарас // Маладосць. – 1982. – № 11. – С. 167. 27. Таўлай, Л. Падарожжа ў мінулае : З успамінаў пра В. Таўлая / Л. Таўлай // Полымя. – 1979. – № 9. – С. 189-214. 28. Міско, Я. Каб вясна ўзыйшла для людзей : да 60-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / Я. Міско // Маладосць. – 1974. – № 2. – С. 164-166.

Бібліяграфія

90 год з дня нараджэння В.П.Таўлая (1914-1947), паэта: бібліяграфічны спіс // Новыя кнігі. – 2004. – № 1. – С. 5-8 (дадатак).

Валянцін Таўлай / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Т. С. Бальцэвіч, рэд. Т. І. Зенюкевіч. – Ліда, 2009. – 6 с.

25.09.2022 г.

Дадатковыя звесткі

Таўлай Валянцін

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Кнігі

Мелодыі памяці : да 110-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Аб’ект «Дом Валянціна Таўлая», ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» ; [укладальнік А. Хітрун ; рэдактар С. Суднік]. — Ліда : Пружмень, 2024. — 115 с.

Артыкулы

Хітрун, А. Паэтычны дэбют Валянціна Таўлая / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 26 ліп. – С. 4.

Чыгрын, С. Валянцін Таўлай “звольнены за непадпарадкаванне школьнай дысцыпліне” / Сяргей Чыгрын // Лідскі Летапісец. – 2024. – № 1-2. – С. 29-30.

Овсепьян, И. «Пішу я вершы не пяром…» : памяти Валентина Тавлая — поэта и разведчика / Ирина Овсепьян // Беларусь сегодня. – 2024. – 6 апр. – С. 20-21.

Хітрун, А. Дзеля шчасця людскога / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 9 лют. – С. 11

Марціновіч, А. Шліфаваў радок, як сталь… / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 9 лют. – С. 5.

Горны, А. С. Пестрак ці Таўлай: загадка «грыпсаў» з Гродзенскай турмы / Аляксандр Горны // Роднае слова. — 2023. — № 3. — С. 31—33.

Кароткіна , В. «Годзе, успаміны, даволі» : сяброўства Валянціна Таўлая з Кацярынай Главінскай / В. Кароткіна // Роднае слова. — 2024. — № 2. — С. 41—42.

Мікуліч, М. Вершы як вострыя стрэлы : твлрчая індывідуальнасць Валянціна Таўлая / Мікола Мікуліч // Беларуская думка. – 2022. — № 1. – С. 92-99.

Тарас Ніна

Тарас Ніна

Ніна Тарас

Нарадзілася Ніна Міхайлаўна Тарас 15 мая 1916 года ў вёсцы Заполле на Наваградчыне. Нягледзячы на невялікі матэрыяльны дастатак сям’і, бацька зрабіў усё дзеля таго, каб яго старэйшая дачка Ніна пасля вучобы ў пачатковай польскай школе паступіла ў 1930 г. у Навагрудскую беларускую гімназію. Але гімназію не закончыла, паколькі ў 1934 г. польскія ўлады закрылі яе. Жаданне вучыцца было вялікае, і таму бацька адправіў старэйшую дачку вучыцца ў Віленскую беларускую гімназію. Пасля заканчння ў 1936 г. гімназіі Ніна Тарас апынулася ў пошуках працы. Не шанцавала, давялося спазнаць жыццёвую неўладкаванасць і нястачу, сустрэць непаразуменне нават у бацькавай хаце, дзе ўжо чакалі дапамогі ад дачкі (апрача яе ў сям’і было чатыры сястры і малодшы брат). У гэты няпросты перыяд свайго жыцця Н.Тарас напаткала людзей, якія далучылі яе да рэвалюцыйнага падполля, да ўдзелу ў нацыянальна-вызваленчым руху беларусаў. Масавыя арышты ў Вільні, аднак, прымусілі Н.Тарас вярнуцца дамоў да бацькоў. Заставалася няспраўджанай мара пра паступленне ў Віленскі ўніверсітэт. Летам 1938 году выходзіць замуж за Федаровіча Янку і пераязджае жыць да мужа ў Ліду, дзе ён меў свой домік. Тут яна стала сведкай падзей верасня 1939 года, сустрэла іх, як і многія заходнікі, з радаснай надзеяй на лепшую будучыню. “ Чырвоную армію сустракала ў Лідзе. А праз нейкі час пайшла працаваць у лідскую газэту “Уперад”. Гэта была першая праца ў маім жыцці. Пачалося новае, вольнае, поўнае захаплення жыццё. Новыя вершы, літаратурныя старонкі ў газеце. Праца грамадская – мяне выбіраюць дэпутатам лідскага гарадскога Савету; прымаюць у члены ВЛКСМ – ужо фармальна, па ўсіх правілах. Выступленні перад выбаршчыкамі, перад чытачам і”, – пісала ў сваёй аўтабіяграфіі Ніна Тарас. Упершыню Н.Тарас атрымала пастаянную работу ў рэдакцыі лідскай раённай газеты “Уперад”, дзе пазнаёмілася з паэтам Валянцінам Таўлаем. З ім склаліся добрыя чалавечыя і творчыя стасункі. Яны разам часта бралі ўдзел у публічных выступленнях, давяралі адно аднаму свае новыя творы, наладжвалі паэтычныя чытанні ў вузкім сяброўскім коле. У 1940 годзе выходзіць першы зборнік – “На ўсход ідучы…”. Ніну Тарас прымаюць у Саюз беларускіх пісьменнікаў. У гады змагання з фашызмам Н.Тарас была сувязной лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя Кірава і партызанскага атрада імя Катоўскага. Хата Ніны Міхайлаўны выкарыстоўвалася для явак партызан. Праз некаторы час хата згарэла, згарэлі і ўсе рукапісы, памятныя кнігі і іншыя каштоўныя матэрыялы. За падпольную дзейнасць і натхнёнае паэтычнае слова паэтка-змагарка ўганаравана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Пасля вайны пераехала ў Мінск. Працавала ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у рэдакцыі газеты “Піянер Беларусі”. У пасляваенныя гады друкавала зборнікі вершаў, пісала аповесці. Вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце, які так і не скончыла. Адвучылася на Вышэйшых двухгадовых курсах ў Маскве. Памерла Ніна Тарас 12 снежня 2006 года, але ў шматгалосым хоры сучаснай паэзіі прадаўжае гучаць непаўторная, праўдзівая, шчырая песня адной з нашых лепшых старэйшых паэтэсс, якая звязана лёсам і з Лідчынай.

Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Ніны Тарас.

ДОЖДЖ Прачнуўся вецер І па свеце Памчаў сарваныя лісты. Зашалясцелі, Зашумелі Галлём лазовыя кусты. І раптам з хмары Гром ударыў, Прагрукатаў па ўсёй замлі, – І па дарожках Дождж заплёскаў, Забулькаталі ручаі. Па ручаінах, Каляінах Лісты сарваныя плылі… А мы пад хусткай Мяжою вузкай Дамоў абняўшыся ішлі.

​

* * * Слоў няма, каб цяпер гаварыць, – Яны анямелі. Слёз няма, каб наўзрыд праліць, – Яны скамянелі. На руінах стаю адна У суровым маўчанні. А навокал – вайна, вайна, Папялішчы ды камні. Я спытала паўшых байцоў: – Што рабіць мне, скажыце, героі? І, здаецца, шапнулі слаўцо: “Да зброі! Да зброі!”

Асноўныя творы

Тарас, Н. Вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1952. – 88 с.

Тарас, Н. Зірнуўшы на пройдзены шлях // Пра час і пра сябе : Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1966. – С. 333.

Тарас, Н. Казкі пра абавязкі / Н.Тарас. – Мінск, 1955. – 16 с.

Тарас, Н. Кветка шчасця : Выбр. вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1958. – 180 с.

Тарас, Н. На ўсход ідучы : Вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1940.

Тарас, Н. Наш бор / Ніна Тарас. – Мінск, 1968. – 31 с.

Тарас, Н. Пад белым яварам : Выбр. вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1966. – 247 с.

Тарас, Н. Праз вятры, завеі : Вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1986. – 174 с.

Тарас, Н. Праметэю прыйду пакланіцца : Вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1981. – 175 с.

Тарас, Н. Суніцы : [вершы] / Ніна Тарас. – Мінск, 1940.

Тарас, Н. У тапаліную замець : Вершы / Ніна Тарас. – Мінск, 1976. – 79 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

100 гадоў з дня нараджэння Ніны Тарас / Вікіпедыя // Наша слова. – 2016. – № 19. – С. 1.

Андруковіч, А. “У кожнай песні доля свая…” : лёс і паэзія Н.Тарас / Алесь Андруковіч // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 18-24.

Бельскі, А.І. Песня ціхая і мужная : (Ніна Тарас) / А.І. Бельскі // Беларуская літаратура : гісторыя і сучаснасць / А.І. Бельскі. – Мінск, 2005. – С. 107 – 117.

Башлакоў, М. Ніна Тарас / М. Башлакоў // Памяць: гіст.дак. хроніка Ліды і Лід.р-на / рэдкал. В.Г. Башлакоў [і інш.]; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 162.

Кудрашова, Т. У гэтых вулiцах чуецца велiчны поступ стагоддзяў / Т.У. Кудрашова // Лiдская газета. – 1998. – 13 жніўня. – С. 2.

Лойка, А. “Тут рука дрыжэла ў хваляванні…” / Алег Лойка // Паэзія і час : літ.-крыт. арт., творчыя партр. / Алег Лойка. – Мінск, 1981. – С. 212-220.

Мікуліч, М. “Ные і радасцю сэрца і болем…” / М. Мікулііч // Гродзенская праўда. – 2003. – 3 чэрв. – С. 3.

Мікуліч, М.У. Паэзія Ніны Тарас давераснёўскага перыяду / М.У. Мікуліч // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С.М. Некрашэвіча : зб. навук. арт. / НАН Рэсп. Беларусь [і інш.]. – Гомель, 2003. – С. 290 – 294.

Мікуліч, М. “Праз вятры-завеі…” / Мікола Мікуліч // Літаратура і мастацства. – 2004. – 5 сак.(№ 10). – С. 7.

Орехво, Е. Из семьи лидских журналистов / Е.Орехво // Лідская газета. – 2008. – 18 верасня. – С. 3.

Саламевіч, І.У. Тарас Ніна Міхайлаўна / І.У. Саламевіч // Янка Купала: энцыкл. давед. / гал. рэд. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 589.

Тарас Ніна Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 435.

Тарас Ніна // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А.В.Мальдзіса. – Мінск, 1995. – Т. 6. – С. 62-65.

Хітрун, А. “Бірута песні тут збірала, а Колас нам вершы чытаў” / А.Хітрун // Лідская газета. – 2008. – 23 жн. – С. 4. – [Аб сувязях знаімітых людзей з Лідчынай, у т. л. Н.Тарас].

Бібліяграфія

Ніна Тарас / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Г. Р. Курбыка. – Ліда, 2016. – (Звязаны лёсам).

Дадатковыя звесткі

Тарас Ніна

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Хітрун, А. Пад белым яварам Ніны Тарас / Алесь Хітрун //Лідская газета. – 2026. – 17 чэрв. – С. 6.

Хітрун, А. Існуе архіў Ніны Тарас / Алесь Хітрун // Наша слова. – 2026. – 11 верас. – С. 6.

Сямёнава Таццяна

Сямёнава Таццяна

Таццяна Сямёнава

Таццяна Іванаўна Сямёнава нарадзілася 17 сакавіка 1935 года. Скончыла педагагічнае вучылішча ў горадзе Бузулук Арэнбургскай вобласці. З 1955 года жыве ў горадзе Лідзе. Працавала ў дашкольных установах выхавальніцай, потым загадчыкам. Аўтар кніг паэзіі “Восеньскі вальс” і “Паклікала лёс ў дарогу”. Пераможца IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. Таццяна Іванаўна – жанчына з тонкай паэтычнай душой, якая чутка рэагуе на праявы жыцця. У вершах праяўляе сябе не толькі як лірык і рамантык, але і патрыёт сваёй радзімы. Вершы паэтэсы абуджаюць у чытача светлыя пачуцці. Таццяна Сямёнава на пенсіі займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Акрамя літаб’яднання “Суквецце”, яна ўдзельнічае ў дзейнасці клуба “Актыўнае даўгалецце” цэнтра сацыяльнга абслугоўвання насельніцтва (з’яўляецца кіраўніком літаратурнай гасцёўні “Ліра”), аматарскіх аб’яднанняў “Вера. Надзея. Любоў” і “МузАльянс” Палаца культуры г. Ліды, клуба “Кветкавод” Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Таццяны Сямёнавай.

ОСЕНЬ Осень торопливо наступает, Уносят лето журавли на юг. Строгий клин их в синем небе тает, Тепло уносят и земной уют. Сбросил клен оранжевые листья – Цветной периной на земле лежат. К ним художник прикоснулся кистью, От ветерка осеннего шуршат. А березка в желтом полушалке Заглядывает солнышком в окно. Лето ей, наверно, тоже жалко. Вот и ищет, где спряталось оно. Только астры ничего не знают – Цветут себе немеркнущим огнем, Осени приход не замечают И полыхают под моим окном.

​

ЗИМНИЕ ОДЕЖКИ Белым покрывалом Укрыты все поля. Снега лежат навалом – Укутана земля. На деревьях шапки – Лебяжий белый пух, На еловых лапках Тепленький кожух. Спят под снегом травы. Букашки и медведь. Снежная держава И ледяная твердь.

Асноўныя творы

Семенова, Т. Осенний вальс / Т. Семенова. – Лида, 2012. – 128 с.

Семенова, Т. Позвала судьба в дорогу / Т. Семенова. – Лида, 2016. – 126 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Мацулевіч, А. Пяшчотная ліра Таццяны Сямёнавай / А. Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 15 крас. – С. 11.

Мацулевич, В. “Обо всем, что видит око, что тревожит и болит…” : лидская поэтесса Татьяна Семенова / В. Мацулевич // Лiдская газета. – 2012. – 2 жн.

Петрулевич, Л. В дорогу с хорошими людьми / Людмила Петрулевич // Лідская газета. – 2016. – 27 ліп. – С.11.

Пятроўскi, М. Душа мая радкі дыктуе : прэзентацыя кнігі вершаў “Восеньскі вальс” Таццяны Іванаўны Сямёнавай / М. Пятроўскі // Принеманские вести. – 2012. – 3 мая. – C.5.

Семенова, Т. “Пока мы живы, еще не поздно что-то изменить!” / Татьяна Семенова, бесед. Анастасия Ковальчук // Принеманские вести. – 2015. – 20 авг. – С. 8.

Дадатковыя звесткі

Сямёнава Таццяна

Асноўныя творы

Семенова, Т. Поэзия души моей : избранное / Татьяна Семенова. – Лида : Лидская типография, 2025. – 184 с.

Семенова, Т. Майское утро : стихи, поэзия / Татьяна Семенова. – Лида : Лидская типография, 2026. – 94 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Сандакова, К. Прэзентацыя кнігі Таццяны Сямёнавай «Паэзія маёй душы» / Кацярына Сандакова // Лідская газета. — 2025. — 11 чэрв. — С. 24.

Смольская Тереза Чеславовна

Смольская Тереза Чеславовна

Смольская Тереза Чеславовна

Тереза Чеславовна Смольская (Пышко) родилась 31 марта 1960 года в городе Лида. Много лет работала главным инспектором Лидского районного отдела Фонда социальной защиты населения. Выйдя на пенсию, продолжила вести активный образ жизни. Окончила международные курсы копирайтига в Греции. Профессионально занимается копирайтингом, пишет стихи, рекламные тексты и слоганы на заказ.

Тереза Смольская – автор рассказов, сказок, стихов. На сайте stihi.ru — более тысячи ее произведений самых разных жанров. Дети и взрослые с удовольствием читают как её детские стихи, добрые сказки, познавательные загадки, так и гражданскую, философскую, религиозную, пейзажную, городскую и любовную лирику. Новое направление в ее творчестве – современные басни, наполненные теплотой, легкой иронией и добрым юмором.

Творчество Терезы Смольской отмечено различными наградами. Лидская писательница – номинант Международного конкурса «Душевная поэзия» в Париже, победительница конкурсов Интернационального Союза писателей, дипломант республиканского онлайн-конкурса «Беларусь – мая краіна!”, открытого регионального конкурса имени Веры Новицкой «Дарослыя – дзецям» и других.

В 2016 году сказка «О сестрицах Матрешках» была опубликована в коллективном сборнике сказочных историй издательством «Десятая Муза» в г. Санкт-Петербурге. В 2021 году Тереза стала номинантом Международного фестиваля «Симфония поэзии без границ». В альманах Фестиваля включены 10 произведений поэтессы с целью создания новых песен на стихи современных авторов.

Предлагаем вашему вниманию несколько произведений автора.

ТАМАРКА (отрывок)

… В этот день Тамарка тоже была по-настоящему счастлива. Свежеиспеченная завивка выглядела празднично и по-весеннему жизнерадостно, а хмельные глаза излучали сплошное удовольствие. В пластмассовой, синего цвета плетёной корзинке красовалась баночка  балтийской кильки, парочка плавленых сырков и бутылка дешёвого вина. Но это было ещё не всё! Прижимая к груди, Тамарка бережно несла … красную искусственную розочку, так  кстати подаренную тайным воздыхателем !. И столько важности и гордости полыхало в её глазах, что прохожие невольно любовались сияющей немолодой представительницей слабого пола. В эту минуту ею были забыты унизительные будни пьяных угаров, назойливые сожители, в порыве «безумной любви» распускавшие кулаки  и вся тоска никчемно прожитой жизни. И казалось бедолаге , что это хрупкое искусственное счастье  милее и дороже миллиона состоятельных пугачёвских алых роз…

МОЙ СЕНТЯБРЬ

Пусть календарь свой вынес приговор,

Сентябрь сидит уверенно на вахте.

Я не права? Меня, друзья, поправьте!

С ним лето заключило договор

Тайком. Не время, осень, увядать!

Охота насладиться бабьи летом.

Седая мгла встречается с рассветом

И астры продолжают расцветать.

Тебе, сентябрь, шарлотку испеку

Десерт хорош из яблочек, из райских!

Ликёр из ягод слаще вин токайских,

Как и клубника в собственном соку.

Прилягу в ложе из душистых трав:

Кузнечики в шатрах из паутинки.

И не страшны мне новые морщинки.

Люблю тебя, мой ласковый сентябрь!

ПРОИЗВЕДЕНИЯ

Смольская, Т. Мои стихи, как дети… / Тереза Смольская. – [Лида, 2019]. – 22 с.

Смольская, Т. Пусть новые песни о Лиде слагают…: сборник стихов к 700-летию города Лиды / Тереза Смольская. – Молодечно : Типография «Победа», 2023. – 44 с. : 25 ил.

О ЖИЗНИ И ТВОРЧЕСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ

Пышко (Смольская), Т. Жить долго и счастливо! / Тереса Пышко ; беседовала Оксана Глинина ; фото // Лідская газета. — 2023. — 6 верас. — С. 6.

Мацулевич, А. «Муза ко мне пришла в пятьдесят» / Александр Мацулевич // Лідская газета. — 2020. — 4 сак. — С. 13.

Смольская , Т. «Не бойтесь старости — её, по сути, нет! Душа желает птицей быть свободной!» / Тереза Смольская ; беседовала Наталья Щербо ; фото // Принеманские вести (Лида). — 2022. — 6 окт. — С. 6.

Смольская, Т, Фитнес в зале спортивном — полезней таблетки! / Тереза Смольская // Принеманские вести. — 2021. — 21 окт. — С. 6.

Піліпчык Антон

Піліпчык Антон

Антон Піліпчык

Антон Сямёнавіч Піліпчык нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Сухары Шчучынчскага раёна. Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання Мінскай ВПШ. Працаваў у рэдакцыях шчучынскай, астравецкай іўеўскай раённых газет. Зараз пенсіянер. Жыве ў г. Бярозаўка Лідскага раёна. Піша на беларусай мове. Вершы Антона Піліпчыка друкаваліся ў раённым друку, гродзенскай абласной газеце, штогодніку “Галасы”, рэспубліканскіх выданнях. У 2015 годзе А. Піліпічык стаў фіналістам другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч). Аўтар трох кніг. Адзін з сааўтараў калектыўных зборнікаў “Іўеўшчына літаратурная” (2014) і “У прыгаршчах Айчыны” (2015).

Да вашай увагі некалькі вершаў Антона Піліпчыка.

Асноўныя творы

Піліпчык, А. Безбярэжжа: вершы / Антон Піліпчык. — Мінск : Колорград, 2020. — 98, [1] с.

Піліпчык, А. Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты…: вершы / Антон Піліпчык. – Мінск : Колорград, 2018. – 106, [1] с.

Піліпчык, А.Пакуль сонейка ззяе…: аповесці, апавяданні, нататкі / Антон Піліпчык. – Мінск : Р. М. Цымбераў, 2019. – 186, [2] с.

А я прагну адно — адзіноты

А я прагну адно — адзіноты ў пакоі пустым і настылым без словаў, нібы з кулямёта, без стомы і болю ў крылах. І… каб не маніла дарога, не грукала клапанамі у сэрцы ўсё тая ж трывога, што люта зайграла між намі. Зайграла шалёна па нотах, бы бура ў засохлым трысці…. …Я прагну ўсяго адзіноты – гаюча – ялейнай цішы!..

​

Вальс апошняй школьнай вясны

Вальс гучыць, выпускны… Маладзее ўвесь свет і кружыцца… Вальс дарослай нашай вясны Зоркі з намі таксама танцуюць — На азёры паглянь, на рачулкі і лужыны… Вальс гучыць, выпускны… Сэрца радасцю бурнаю поўніцца… Аднакласніца ж, не маўчы, Як пралеска вясною ў бары, Мне зіхотны ўсмех падары — Праз гады хай жа з вальсам успомніцца….

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Бадак, А. Антон Піліпчык. Праганяў чалавек лася… / Алесь Бадак // Звязда. – 2016. – 22 верас.– С. 4.

Хітрун, А. Новыя імёны ў паэзіі Лідчыны / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2014. – 9 снеж. – С. 4.

Дадатковыя звесткі

Піліпчык Антон

Испавить текст в биографии полностью. Старый удалить. Умер.

Біяграфія

Антон Піліпчык (1948 – 14 чэрвеня 2025). Нарадзіўся ў вёсцы Сухары Шчучынскага раёна. Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання МВПШ. Працаваў у рэдакцыях шчучынскай, астравецкай раённых газет, а з кастрычніка 1979 па лістапад 2014 года — у іўеўскай раёнцы. Пісаў вершы і прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў «Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты…» (2018), «Бязбрэжжа» (2020). Кніг прозы «Пакуль сонейка ззяе…» (2019), «Тэрмінова ў нумар» (2025). Апошні час жыў і памёр у Бярозаўцы Лідскага раёна. Пахаваны ў в. Рачкавічы Шчучынскага раёна.

Пивоваров Руслан

Пивоваров Руслан

Руслан Пивоваров

Руслан Анатольевич Пивоваров – русскоязычный поэт , прозаик, публицист, общественный деятель. Автор поэм, рассказов, сказок и театральных пьес. Основной стиль поэтического творчества — романтизм. Родился 16 июня 1972 года в г. Новомосковск, СССР/Украина, с 2018 года проживает в городе Лида, Республика Беларусь.

Соорганизатор международного литературного сообщества «ЧЕРТОГ ПОЭТА».Участник творческого объединения «Роза Поэзы» (Санкт-Петербург), учредители Нино Сабанадзе (Таганрог) и Алексей Краснянский (СПб).Организатор международных литературных конкурсов «Дорогой вдохновения» и «О, сколько силы в русской речи…». Постоянный член редакционного совета ежегодного международного альманаха «Зорянакриниця» (Звёздный колодец), выпускаемый под эгидой Конгресса литераторов Украины и литературного объединения «Сфера» г. Покровск, Украина.Он один из членов жюри первого Международного литературно-поэтического конкурса «Золотой Grand Германии» в номинации Поэзия 2019 и 2020 годов. Член жюри международного русскоязычного поэтического конкурса «Мемориал В.М. Терехова – 2022».

Неоднократный лауреат многих престижных международных литературных конкурсов. Дважды лауреат Национальной литературной премии «Золотое перо Руси» (2017, 2018 гг.).

Публикуется в коллективных сборниках, выпускаемых литературными организациями России, Украины, Германии, Таджикистана, Непала, Туркменистана. В журналах России, Беларуси, Сирии, Греции, США, Сербии, Туркменистана. Стихи и проза автора переведены более 14 языков мира.

Член Союза писателей Беларуси (2024 г.)

К вашему вниманию несколько стихотворений автора.

НАЧНИТЕ УТРО С ДОБРОТЫ!

Начните утро с доброты, Начните утро с восхищенья! Ловите жизни ощущенья И в них сиянье красоты! Вкусите эту благодать – Блаженство Божьего творенья! Начните утро с изумленья, Что это вам дано познать.

ОСЕННЯЯ АРАБЕСКА

Распахну октября занавеску и увижу в открытом окне отчеканенную арабеску, на осенней листвы полотне. Где-то золотом, где-нибудь медью изобилует осени вязь. Этой царски роскошною сетью вся земля в октябре оплелась. С каждым часом все меньше нефрита, украшавшего листьев узор… И всё чаще, дождями размыта арабеска, пленившая взор. В скором времени в эту картину осень серость начнёт добавлять. Я плотней занавески задвину и начну о весне размышлять.

Асноўныя творы

Пивоваров, Р. Свой крест : сборник философско-духовной поэзии / Руслан Пивоваров. – Минск : Книжный Дом, 2024. – 112 с. : ил.

Пивоваров, Р. Беседа : сборник поэм / Руслан Пивоваров. – Гродно :ЮрСаПринт, 2023. – 116 с.

Пивоваров, Р. «Тропою времен» : сборник стихов / Руслан Пивоваров. – Днепропетровск : «Инновация», 2018. – 118 с. : ил.

Пивоваров, Р. О, жизнь тебя я прославляю! : [стихи] / Руслан Пивоваров. – Днепропетровск : Грани, 2013. – 172 с. :портр.

Пивоваров, Р.О царь-девице Наталье : сказка в стихах / Руслан Пивоваров. – Днепропетровск : Грани, 2013. – 112 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Прыняты ў СПБ // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 25 кастр. — С. 2.

Мацулевич, А. В сборнике — и история замка Гедемина / Александр Мацулевич // Лідская газета. — 2023. — 13 верас. — С. 8.

Міралюбаў, С. Вершы паэтаў з Ліды гучаць і на нямецкай мове / Святазар Міралюбаў // Наша слова. — 2021. — 2 верас. — С. 5.

Мацулевич, А. В сборнике — и история замка Гедемина / Александр Мацулевич // Лідская газета. — 2023. — 13 верас. — С. 8.

Дадатковыя звесткі

Пивоваров Руслан

Асноўныя творы

Пивоваров, Р. А. Маэстро Паганини : поэма в 3 ч. / Руслан Пивоваров ; иллюстрации Виктории Алябьевой ; [предисловие: Алексей Калакутин]. — Минск : Книжный Дом, 2026. — 43 с.

Пивоваров, Р. А. Парковый роман, или Уловки Купидона : пьеса / Руслан Пивоваров. — Минск : Книжный дом, 2025. — 33 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая / Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 5 верас. — С. 4.

Сандакова, К. Духоўнасць паэтычнага слова / Кацярына Сандакова // Лідская газета. — 2025. — 19 лют. — С. 17.

Сандакова, К. Духоўная сіла / Кацярына Сандакова // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 14 лют. — С. 3.

« Older posts Newer posts »