← Базы данных

Рэлікоўская Ганна

Ганна Рэлікоўская

Ганна Леанардаўна Рэлікоўская нарадзілася 8 ліпеня 1964 года ў вёсцы Кянці Лідскага раёна. Скончыла Ваўкавыскае педвучылішча, гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў сярэдніх школах № 8, № 17 горада Ліды. Зараз працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 11. З юнацтва захапляецца вершамі, лічыць, што менавіта праз рыфму, праз асаблівы рытм, спалучэнне гукаў можна найбольш дакладна перадаць свае пачуцці, свой погляд на навакольны свет. Друкавалася са студэнтскіх гадоў у мясцовых раённых газетах, некалькі вершаў трапілі на старонкі “Настаўніцкай газеты”, выбраныя творы ўвайшлі ў зборнікі паэзіі, выдадзеныя ў Лідскім раёне. Тэмы вершаў самыя разнастайныя : ад кахання і настаўніцкай працы да філасофскіх роздумаў. У 2016 годзе атрымала перамогу ў ІІІ-ім абласным фестывале “Поэзия – души движенье” у намінацыі “Любовная и философская лирика”, а таксама ў раённым літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.

Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Рэлікоўскай.

ВЁСАЧКА КЯНЦІ

Плямінка ці крапінка Каля аўтастрады. Можна і аб’ехаць, Можна абыйсці. Дык чаму ж чаруе, Дык чаму ж так вабіць Вёсачка маленькая З назваю Кянці? Тут маё дзяцінства Прамільгнула іскрай. Хоць, здаецца, учора Яшчэ тут жыла. Па мурожных травах, Па расе срабрыстай Басанож ляцела На ўскрай сяла. Па лясах блукала З кошыкам суніцаў Ці сплятала кветкі У сонечны вянок. І цяпер, бывае, Па начах мне сніцца Белая чаромха, Сіні васілёк.

ОСЕНЬ, ОСЕНЬ… ЗОЛОТЫЕ

Осень, осень…Золотые Сарафаны у берёз, Золотые ветра крылья. Золотом сверкает плёс. Золотится купол храма Над осенней тишиной. Золотая наша мама, Папа тоже золотой. Золотые лес и речка, Деревянная скамья И тропинка у крылечка. Золотые ты да я.

Асноўныя творы

Реликовская, А. Стихи / Анна Реликовская // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А.Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 133-151.

Рэлікоўская, Г. Вершы / Ганна Рэлікоўская // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 40-43.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Бурак, А. Ты – гэта Ты… : верш, прысвечаны Ганне Рэлікоўскай / А.Бурак // Лiдская газета. – 2011. – 7 ліпеня. – C. 4.

Суднік, С. Ганна Рэлікоўская : [біяграфічная даведка] / С. Суднік // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 40 – 43.