Піліпчык Антон








Антон Піліпчык
Антон Сямёнавіч Піліпчык нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Сухары Шчучынчскага раёна. Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання Мінскай ВПШ. Працаваў у рэдакцыях шчучынскай, астравецкай іўеўскай раённых газет. Зараз пенсіянер. Жыве ў г. Бярозаўка Лідскага раёна. Піша на беларусай мове. Вершы Антона Піліпчыка друкаваліся ў раённым друку, гродзенскай абласной газеце, штогодніку “Галасы”, рэспубліканскіх выданнях. У 2015 годзе А. Піліпічык стаў фіналістам другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч). Аўтар трох кніг. Адзін з сааўтараў калектыўных зборнікаў “Іўеўшчына літаратурная” (2014) і “У прыгаршчах Айчыны” (2015).
Да вашай увагі некалькі вершаў Антона Піліпчыка.
Асноўныя творы
Піліпчык, А. Безбярэжжа: вершы / Антон Піліпчык. — Мінск : Колорград, 2020. — 98, [1] с.
Піліпчык, А. Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты…: вершы / Антон Піліпчык. – Мінск : Колорград, 2018. – 106, [1] с.
Піліпчык, А.Пакуль сонейка ззяе…: аповесці, апавяданні, нататкі / Антон Піліпчык. – Мінск : Р. М. Цымбераў, 2019. – 186, [2] с.
А я прагну адно — адзіноты
А я прагну адно — адзіноты ў пакоі пустым і настылым без словаў, нібы з кулямёта, без стомы і болю ў крылах. І… каб не маніла дарога, не грукала клапанамі у сэрцы ўсё тая ж трывога, што люта зайграла між намі. Зайграла шалёна па нотах, бы бура ў засохлым трысці…. …Я прагну ўсяго адзіноты – гаюча – ялейнай цішы!..
Вальс апошняй школьнай вясны
Вальс гучыць, выпускны… Маладзее ўвесь свет і кружыцца… Вальс дарослай нашай вясны Зоркі з намі таксама танцуюць — На азёры паглянь, на рачулкі і лужыны… Вальс гучыць, выпускны… Сэрца радасцю бурнаю поўніцца… Аднакласніца ж, не маўчы, Як пралеска вясною ў бары, Мне зіхотны ўсмех падары — Праз гады хай жа з вальсам успомніцца….
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бадак, А. Антон Піліпчык. Праганяў чалавек лася… / Алесь Бадак // Звязда. – 2016. – 22 верас.– С. 4.
Хітрун, А. Новыя імёны ў паэзіі Лідчыны / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2014. – 9 снеж. – С. 4.
Дадатковыя звесткі
Піліпчык Антон
Испавить текст в биографии полностью. Старый удалить. Умер.
Біяграфія
Антон Піліпчык (1948 – 14 чэрвеня 2025). Нарадзіўся ў вёсцы Сухары Шчучынскага раёна. Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання МВПШ. Працаваў у рэдакцыях шчучынскай, астравецкай раённых газет, а з кастрычніка 1979 па лістапад 2014 года — у іўеўскай раёнцы. Пісаў вершы і прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў «Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты…» (2018), «Бязбрэжжа» (2020). Кніг прозы «Пакуль сонейка ззяе…» (2019), «Тэрмінова ў нумар» (2025). Апошні час жыў і памёр у Бярозаўцы Лідскага раёна. Пахаваны ў в. Рачкавічы Шчучынскага раёна.