Бачароў Віктар








Віктар Бачароў
Бачароў Віктар Мітрафанавіч (08.02.1950, Краснаярск – 03.10.2004, Мінск). Паэт, празаік. Аўтар кніг “Гутарка” (1996), “Пара браць” (1998), “Калі адзвінеў званок” (1998), “Дэмбель непазбежны” (1999), “Вершы з мінулага стагоддзя” (2001), “Залатая цёлка або Па слядах залатога цяля” (2006), “Птушка з Персідскага заліва” (2010). Бачароў Віктар Мітрафанавіч нарадзіўся 8 лютага 1950 года ў горадзе Краснаярску (Расія). З 1959 года жыў у Беларусі, а з 1975 па 2002 год жыў і працаваў у горадзе Ліда. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. 27 гадоў працаваў ва ўстановах адукацыі горада Ліды. З іх 16 гадоў – дырэктарам ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Ліды”. Неаднаразова быў абраны дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў. Першы яго верш быў надрукаваны ў рэспубліканскай дзіцячай газеце “Зорька”. А з 1964 года ён увесь час публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” і іншых рэспубліканскіх газетах і часопісах. Супрацоўнічаў з літкансультантам абласной газеты Васілём Быкавым, ужо ў той час знакамітым пісьменнікам. Сустракаўся з празаікам А. Карпюком, паэткамі Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай і інш. Свой першы зборнік Віктар Бачароў назваў “Гутарка” (1996). У гэтай назве крыецца глыбокі сэнс. Паэт імкнецца да жывой сувязі з людзьмі і пачынае душэўную размову не толькі з імі, але і з сабою пра каханне, пра сэнс жыцця, пра вайну… І знаёмы свет у вершах В. Бачарова адкрываецца новымі гранямі і новымі пачуццямі.
Да вашай увагі некалькі вершаў Віктара Бачарова.
ПЕСНЯ О ЛИДЕ
Тебя назвали именем девичьим. И, видимо, мой город, неспроста, Во всем твоем размахе и величьи Видна девичья стать и красота. В любом краю, везде, где я бы ни был, Я в памяти, как талисман, храню. Мой город белорусский, город Лиду, Мою любовь и колыбель мою. Когда шагаю по твоим аллеям, Я думаю, глядя в твой небосвод: Нет города прекрасней и милее, Цветущего, как ты, из года в год. И сколько б о тебе не пелось песен, О имени твоем и о судьбе,- В том мире, что огромен так и тесен, Ты сам, мой город, песня о себе.
ЛИДЕЙКА
Словно узенькая змейка средь дубрав и средь полей убегает вдаль Лидейка – речка юности моей. Не река, а просто речка, маловодна, не видна, где зигзагом, где колечком расплескалась в жизнь она. Для такой ее наружности нет ревущих пеной ГЭС. Только я к ней с самой юности не теряю интерес. Я люблю ее дыханье у заснувших берегов, диких уток колыханье и рождение стихов. От нее во мне жалейкой – голос Родины моей… Убегает вдаль Лидейка – В добрый путь, – желаю ей.
Асноўныя творы
Бачароў, В. Калі адзвінеў званок : аповесці / Віктар Бачароў. – Ліда, 1998. – 76 с. Бочаров, В. Дембель неизбежен : повесть / Виктор Бочаров. – Барановичи, 2000. – 138 с.
Бочаров, В. Золотая тёлка или По следам золотого теленка / В. Бочаров. – Лида : Лидская типография, 2006. – 85 с.
Бочаров, В. Пора брать: Новеллы. Рассказы. Юморески. Афоризмы. Стихи. Шаржи / В. Бочаров. – Лида, 1998. – 64 с.
Бочаров, В. Птица из Персидского залива : стихи и песни / Бочаров, Виктор ; сост. М. Мельник. – Лида, 2010. – 85 с.
Бочаров, В. Разговор : стихотворения / Виктор Бочаров. – Лида : Лидская типография, 1996. – 70 с.
Бочаров, В. Стихи из прошлого века / Виктор Бочаров. – Туапсе, 2001. – 141 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Віктар Бачароў : буклет / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; Склад. Т. Бальцэвіч, рэд. Т. Зенюкевіч. – Ліда, 2010. – 6 с.
Гушчынскi, I. Ідзі і вяртайся : верш, прысвечаны Віктару Бачарову / І.Гушчынскі // Лiдская газета. – 2010. – 9 лютага. – C. 6.
Макарэвiч, П. Святло бачароўскіх радкоў і душы : Віктар Мітрафанавіч Бачароў / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2010. – № 7. – 18 февраля.
Мельнiк, М. Бачароў Віктар Мітрафанавіч : 60 год з дня нараджэння / Міхась Мельнік // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – №1. – C. 60-61.
Мельник, М. “Счастлив я, что его застал, и стихи заучил до корки” : памяти Виктора Бочарова / М. Мельник // Лiдская газета. – 2010. – 9 лютага. – C. 6.
Мацулевич, А. Талантливый писатель, мудрый педагог, жизнерадостный человек / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 5 лют. – С. 17.
Пырский, Л. Разговор с поэтом Виктором Бочаровым // Принеманские вести. – 2005. – 13 октября (№ 41). – C. 6.
Сливко, С. Поэт – не свеча : Стих – Виктору Бочарову посвящается / Смарагд Сливко // Лiдская газета. – 2005. – 17 верасня. – C. 4. Слiўко, С. У вянок Віктару Бачарову : верш / С. Сліўко // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 1. – C. 63.
Хітрун, А. У нашай памяці ён паэт, настаўнік, аптыміст / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 25 лютага. – С. 17.
Хiтрун, А. Незабыўны чалавек : Віктар Бачароў / Алесь Хітрун // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 1. – C. 61-62.