Таўлай Валянцін











Валянцін Таўлай
Нарадзіўся Валянцін Паўлавіч Таўлай 26 студзеня (8 лютага) 1914 года ў Баранавічах. Яго бацькі, Павел Дзям’янавіч і Марыя Антонаўна, працавалі чыгуначнымі тэлеграфістамі. У 1920 годзе, калі бацька працаваў начальнікам чыгуначнай станцыі ў Зэльве, падчас эпідэміі халеры памерла маці. Валянціна і яго брата Аляксандра выхоўвала бабка Аўдоцця, якая жыла ў в. Рудаўка. З 1921 года Валянцін хадзіў у польскую школу ў Лідзе, але адчуваў сябе там чужым сярод дзяцей службоўцаў, што прыехалі з Польшчы. Дзеля самасцвярджэння напісаў на польскай мове верш пра азяблага вераб’я (якраз праводзілася кампанія па ахове птушак). Ухвалены настаўніцай верш падняў аўтарытэт малога ростам, бедна апранутага вучня ў вачах аднакласнікаў і самога сябе. Лёс Таўлая ў нечым падобны на лёс многіх беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя вытокі бралі аснову з пачатку ХХ стагоддзя. За ўдзел у студэнцкіх забастоўках, за выступленні супраць прыгнёту заходнебеларускага народа Валянцін Таўлай некалькі разоў быў арыштаваны, сядзеў у астрогах Слоніма, Гродна, Ліды. Між іншым, было яму тады ад роду ўсяго 16 гадоў. Верасень 1939 года 25-гадовы паэт сустрэў на вуліцах Гродна ў вопратцы вязня. Радасць вызвалення, сустрэч з роднымі, любімая праца ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты, сям’я, віды на выданне зборніка твораў. У Лідзе адбылася яго сустрэча з Янкам Купалам. Як пасля пісаў Валянцін Паўлавіч, гэта была незабыўная для яго падзея. “ Мне асабіста Янка Купала ахвяраваў паэму “Над ракой Арэсай” з надпісам: “Таварышу Валянціну Таўлаю на ўспамін аб сустрэчы ў Лідзе – Янка Купала” . Гэтая кніга разам з іншымі дарагімі дакументамі майго жыцця беспаваротна загінула ў вайну”. Вайна застала паэта і яго сям’ю ў Лідзе. Давялося перажыць страшэнныя бамбёжкі, пачатак акупацыі горада. Таўлай быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага Баранавіцкага злучэння, разведчыкам, кіраўніком навагрудскай сеткі спецгрупы “Буравеснік”. У верасні 1943 года Валянціна Таўлая арыштавалі ў Лідзе разам з бацькам, сястрой і мачыхай. Але верныя сябры Н.Тарас і С.Хмара цудам выратавалі ад шыбеніцы. Бацькі ж былі адпраўлены ў Асвенцым, дзе і загінулі. Пасля вайны Таўлай пасяліўся ў Мінску, працаваў навуковым супрацоўнікам у літаратурным музеі Янкі Купалы. Ад першых дзён арганізацыі музея ён стаў найбліжэйшым памочнікам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, яе намеснікам. Таўлаю даводзілася аднаму з першых пачынаць вялікую працу па збору і вывучэнню Купалаўскай спадчыны. Спасцігаючы ўсё глыбей душу купалаўскай паэзіі, Таўлай аберагаў яе чысціню і сапраўднае, першароднае гучанне. Здзіўляе шырыня даследчых задум Валянціна Паўлавіча, разлічаных на бліжэйшыя пяць год – тых, якія яму не суджана было пражыць. Засталіся ў рукапісах сотні накідаў, выпісак, тонкіх назіранняў. Даволі актыўна працаваў паэт і ў галіне нарыса, быў вядомы таксама як крытык і літаратуразнаўца. Працаваў, гледзячы далёка наперад, як апантанна працуе чалавек, што яшчэ не задумваецца над пройдзенымі жыццёвымі вёрстамі. Але не паспеў зрабіць і невялікай часткі з таго, што хацеў і што мог. Так і не пабачыў сваю першую кнігу “Шляхі і краты” (яна выйшла пасля смерці паэта пад назвай “Выбранае”). 27 красавіка 1947 года паэта не стала.
Да вашай увагі некалькі вершаў і перакладаў Валянціна Таўлая.
БАЦЬКАВА ПІСЬМО
Сынок! Цягнік апошні адгрымеў. Ноч. Цішыня на станцыі нямая. Я толькі што ў сваім пакоі сеў і думаю: газеткі прачытаю, А то аж сорам – трэці дзень, павер, не разглядаючы, на стол складаю ў кучу… Прыходзіцца на твой спаслацца верш, Як на прычыну, што ў палітыцы цякучай адстаў я. Можа, будзеш папракаць? Ну, а ў мяне, хоць сёння май не першы, ізноў святочны “Уперад” у руках, і зноў тваім зачытваюся вершам. Мне гэты нумар вельмі дарагі – І фарба сіняя, і гладкая папера, і загаловак: “Першамайскія сцягі”, імя і прозвішча, любімыя без меры… Аднак мяне хвалюе найглыбей і ў сэрцы павявае ўсё трывожней той сцяг, які ў мінулай барацьбе ўзнімалі на бярозе прыдарожнай. І аднаму яму прыходзіцца звісаць – Ён крыллем трапяткім сваіх склікае… Здаецца мне, што гэты сцяг – я сам, бо доля і мая амаль такая: і ты, і Шура – вы абодва ад мяне пайшлі ў свае шляхі, жыццю насустрач, і хоць пра гэта марыў я раней, – старому сэрцу ўсё ж такі нязручна. Чыгунку я люблю, і ў працы – міл дзянёк. А ноч гняце і думкамі, і снамі. Няўжо мне толькі ў адзіноце, аддалёк І асталося цешыцца сынамі? Пабудзь, сыночак, у мяне ў гасцях, Заглянь у Скрыбава – лягчэй на сэрцы стане… Бывай здароў! Табе забыты сцяг Узмахвае крылом на прывітанне. А.К. Талстой
* * * Благаслаўляю вас, лясы, Вод глыбіню, бязмежнасць поля, Цябе благаслаўляю, воля, І неба сонечную сінь.
Жабрачы кій благаслаўляю, І торбу, і спакойны крок, Прастор ад краю і да краю, І сонца бляск, і ночы змрок,
І сцежку, па якой паволі Я ўдалеч жабраком пабрыў, І кожную былінку ў полі, І зорку кожную ўгары.
О, калі б мог жыццё звязаць я І душу разам з вамі зліць. І ўсіх вас, ворагі і брацця, (І ўсю прыроду, і ўсю прыроду) Да сэрца шчыра прытуліць! Пераклад В. Таўлая.
Асноўныя творы
Валянцін Таўлай: [зборнік / укладальнік, прадмова: У. Калеснік]. – Мінск : Беларусь, 1967. – 154, [1] с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).
Таўлай, В. Вершы і паэмы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1955. – 127, [1] с.
Таўлай, В. Вершы і паэмы: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / В. Таўлай. – Мінск : Народная асвета, 1979. – 78, [2] с. – (Школьная бібліятэка).
Таўлай, В. Выбранае : [вершы, паэмы] / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1947. – 81, [1] с., [1] л. партр.
Таўлай, В. Выбраныя творы / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1951. – 219 с., 1 л. партр.
Таўлай, В. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1958. – 163с., 1 л. партр. – (Школьная бібліятэка).
Таўлай, В. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 412 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор. Мастацкая літаратура).
Таўлай, В. Пілую вершам краты : Выбраныя творы / В. Таўлай. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 94, [1] с. – (Паэтычная бібліятэка).
Таўлай, В. Творы / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. – 404 с., 1 л. партр.
Таўлай, В. Я с вами : Стихи, поэмы : Пер.с белорус. / Сост. Л. С. Тавлай. – Мінск : Мастац. літ., 1988. – 142 с., 1 л. портр. – (Белорусская поэзия).
Аб жыцці і творчай дзейнасці Кнігі
Арочка, М. Валянцін Таўлай : крытычна-біяграфічны нарыс / М. Арочка. – Мінск, 1969. – 167 с.
Башлакоў, М. З. Валянцін Таўлай / М. З. Башлакоў // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на / В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 162.
Бярозкін, В. “Паролю, сябры, не забудзьце…” : [В. Таўлай] // Паэзія – мае жыццё / В. Бярозкін. – Мінск, 1989. – С. 111-117.
Валянцін Таўлай: дакументы, успаміны, артыкулы / склад. Г. В. Таўлай; камент. Л. С. Таўлай. – Мінск : Маст. літ., 1984. – 239 с.
Каладзяжная, А. Этапы жыццёвых дарог: да 100-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / А. Каладзяжная. – Ліда : Лідская друкарня, 2014. – 145 с., [8] л. каляр. іл.
Калеснік, У. Абед у Таўлая // Усё чалавечае / У. Калеснік. – Мінск, 1993. – С. 38-59. Марціновіч, А. Паходняй сэрца палымнела : [В. Таўлай] // Шляхам праўды / А. Марціновіч. – Мінск, 1994. – С. 190-202.
Таўлай Валянцін // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. А. В. Мальдзіс. – Мінск,1995. – Т. 6. – С. 80-84.
Таўлай Валянцін // Сучасная беларуская паэзія / У. В. Гніламёдаў. – Мінск, 1983. – С. 202.
Таўлай Валянцін // Беларуская савецкая лірыка / М. Р. Ярош, В. Л. Бечык. – Мінск, 1979. – С. 96-98, 101, 124, 152, 156.
Таўлай Валянцін Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 459.
Таўлай Валянцін Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2001. – Т. 6. Кн.1. – С. 513.
Таўлай Валянцін Паўлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / І. П. Шамякін. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 250-251.
Таўлай, В. Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. – Мінск, 1966. – С. 346-349.
Артыкулы
1. Мацулевіч, А. На рабочым стале Валянціна Таўлая пастаянна высіліся стосы кніг / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 21 верас. – С. 11. 2. Жалкоўскі, А. Малавядомыя старонкі з біяграфіі Валянціна Таўлая / Алесь Жалкоўскі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – № 27. – С. 14. 3. Жалкоўскі, А. Крыж мужнасці і пакут Валянціна Таўлая / А. Жалкоўскі // Лідская газета. – 2008. – 29 мая. – С. 3. 4. Чыгрын, С. Невядомыя здымкі Валянціна Таўлая / С. Чыгрын // Лідскі Летапісец. – 2007. – № 3-4. – С. 48-50. 5. Суднік, С. Па Лідзе Бог хадзіў: [верш прысвечаны В.Таўлаю] / С. Суднік // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 16. – С. 5. 6. Міхайлаў, Р. Даведка ад бацькі паэта / Р. Міхайлаў // Лідская газета. – 2005. – 7 мая. – С. 2. 7. Васілевіч, А. Вершамі “пілаваў” краты / А. Васілевіч // Лідская газета. – 2004. – 24 лютага. – С. 1. 8. Маліноўскі, М. “Хачу лунаць арлом…” : да 90-годдзя Валянціна Таўлая / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 13 лют. 9. Жалкоўскі, А. “Жаўруковае сэрца звініць…”: да 90-годдзя Валянціна Таўлая / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Гродзенская праўда. – 2004. – 7 лютага. 10. Жалкоўскі, А. Адной табе, як запавет, пакіну спадчыну тугі і веры / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Лідская газета. – 2004. – 5 лютага. – С. 1-2. 11. Дарашэвіч, П. Успаміны [аб В. Таўлае, запіс. 13.01.1964 г.] // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 21. 12. Курылёнак, В. З мінуўшчыны ў сучаснасць…: да 90-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Вольга Курылёнак // Лідскі летапісец. — 2004. – № 1-2 (25-26). – С. 13-15. 13. Мацюкевіч, С. Успаміны [аб В. Таўлае, запіс. 1.02.1964 г.] / С. Мацюкевіч // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 21-22. 14. Таўлай, Н. Ніна Таўлай пра брата і пра ўсіх / Ніна Таўлай; гут. С. Суднік // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 16-20. 15. Мацулевіч, А. Лідскія сяброўкі Валянціна Таўлая / А. Мацулевіч // Лідская газета. – 2003. – 13 верасня. 16. Серафіновіч, К. “Мяне, як і брата, з турмы выкупілі” : [праз дзесяцігоддзі ўзгадвае Ніна Паўлаўна Радзюкевіч, сястра Валянціна Таўлая] / К. Серафіновіч // Лідская газета. – 2002. – 6 жніўня. 17. Марціновіч, А. “Краты… свет засланілі” / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1999. – № 10. 18. Іваноўскі, К. Пясняр сваёй зямлі / К. Іваноўскі // Лідская газета. – 1999. – 15 верасня. 19. Ягорычаў, У. Сам ён – звонкая легенда / Уладзімір Ягорычаў // Культура. – 1999. – 4-10 верасня. – № 32. – С. 8-9. 20. Стадуб, А. Апошні прытулак Валянціна Таўлая / А. Стадуб // Лідская газета. – 1998. – 29 снежня. 21. Маю прамову дагаварыць: [аб перайменаванні вуліцы Лідская ў вуліцу імя В. Таўлая ў г. Лідзе] // Лідская газета. – 1997. – 30 жніўня. 22. Маліноўскі, М. Сумны і радасны юбілей: [да 50-годдзя смерці В. Таўлая] / М. Маліноўскі // Лідская газета. – 1997. – 27 сакавіка. 23. Грамадчанка, Т. Шляхі Валянціна Таўлая : літ. партрэт / Т. Грамадчанка // Роднае слова. – 1994. – № 2. – С. 7-12. 24. Калеснік, У. Гнеў і боль барыкад: да 75-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / У. Калеснік // Літаратура і мастацтва. – 1989. – 10 лют. – С. 8-9. 25. Булай, М. Сям’я патрыётаў (В. Таўлая) / М. Булай. // Уперад. – 1982. – 7 красавіка. 26. Тарас, Н. Даўні ўспамін: [як было ў гады вайны ў Лідзе, аб сустрэчах з В. Таўлаем] / Ніна Тарас // Маладосць. – 1982. – № 11. – С. 167. 27. Таўлай, Л. Падарожжа ў мінулае : З успамінаў пра В. Таўлая / Л. Таўлай // Полымя. – 1979. – № 9. – С. 189-214. 28. Міско, Я. Каб вясна ўзыйшла для людзей : да 60-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / Я. Міско // Маладосць. – 1974. – № 2. – С. 164-166.
Бібліяграфія
90 год з дня нараджэння В.П.Таўлая (1914-1947), паэта: бібліяграфічны спіс // Новыя кнігі. – 2004. – № 1. – С. 5-8 (дадатак).
Валянцін Таўлай / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Т. С. Бальцэвіч, рэд. Т. І. Зенюкевіч. – Ліда, 2009. – 6 с.
25.09.2022 г.
Дадатковыя звесткі
Таўлай Валянцін
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Кнігі
Мелодыі памяці : да 110-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Аб’ект «Дом Валянціна Таўлая», ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» ; [укладальнік А. Хітрун ; рэдактар С. Суднік]. — Ліда : Пружмень, 2024. — 115 с.
Артыкулы
Хітрун, А. Паэтычны дэбют Валянціна Таўлая / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 26 ліп. – С. 4.
Чыгрын, С. Валянцін Таўлай “звольнены за непадпарадкаванне школьнай дысцыпліне” / Сяргей Чыгрын // Лідскі Летапісец. – 2024. – № 1-2. – С. 29-30.
Овсепьян, И. «Пішу я вершы не пяром…» : памяти Валентина Тавлая — поэта и разведчика / Ирина Овсепьян // Беларусь сегодня. – 2024. – 6 апр. – С. 20-21.
Хітрун, А. Дзеля шчасця людскога / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 9 лют. – С. 11
Марціновіч, А. Шліфаваў радок, як сталь… / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 9 лют. – С. 5.
Горны, А. С. Пестрак ці Таўлай: загадка «грыпсаў» з Гродзенскай турмы / Аляксандр Горны // Роднае слова. — 2023. — № 3. — С. 31—33.
Кароткіна , В. «Годзе, успаміны, даволі» : сяброўства Валянціна Таўлая з Кацярынай Главінскай / В. Кароткіна // Роднае слова. — 2024. — № 2. — С. 41—42.
Мікуліч, М. Вершы як вострыя стрэлы : твлрчая індывідуальнасць Валянціна Таўлая / Мікола Мікуліч // Беларуская думка. – 2022. — № 1. – С. 92-99.