← Базы данных

Хітрун Алесь

Алесь Хітрун

Алесь Хітрун нарадзіўся 17 жніўня 1982 года ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працуе ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі навуковым супрацоўнікам літаратурнага аддзела. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” (2011-2019 гг.). Ён – таленавіты, нястомны творца. Разнажанравыя і разнапланавыя яго паэтычныя і празаічныя творы, багатыя па свайму зместу і арыгінальнасці выкладання, краязнаўчыя даследванні, крытычныя матэрыялы, гумарыстычныя замалёўкі, рэпартажы і нататкі аб цікавых сустрэчах друкаваліся ў такіх выданнях, як “Лідская газета”, “Гродзенская праўда”, “Наша слова”, “Краязнаўчая газета”, “Літаратура і мастацтва” і іншых. Яго творчыя здабыткі змяшчаліся ў такіх часопісах, як “Вясёлка”, “Вожык”, “Маладосць”, “Лідскі летапісец”, “Ад лідскіх муроў”. Алесь Хітрун – пераможца 2007 года, як аўтар лепшай публікацыі ў жанры прозы, сярод аўтараў часопіса “Маладосць”, узнагароджаны ў 2008 годзе Ганаровай граматай ад рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, а за актыўны ўдзел у фестывалі гумару і сатыры “Пуд смеху” атрымаў дыплом. Гарачы прыхільнік беларускіх нацыянальных традыцый, няўрымслівы даследчык роднага краю, Алесь Хітрун не аднойчы пабываў на радзіме Я. Купалы і радзіме Я. Коласа, наведвае гарады, дзе праходзяць свята беларускага пісьменства.

Да вашай увагі некалькі вершаў Алеся Хітруна.

БЕЛАРУСІ Ты – мая зямелька, Я – твой каранёк, У цябе – стагоддзі, А ў мяне – дзянёк. Ты – мая сцяжынка, А я – твой слядок. Ты – агню іскрынка, А я – як дымок. Ты – мая матуля, А я – твой сынок, Да сябе прытуліш – Я твой слых і зрок. Я табой ганаруся, Бо ты – Беларусь. КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ Маме Ты не шкадуй, што яшчэ год Прайшоў, застаўся за плячыма, Заўжды ты, як з гаючых вод, Выходзіш кветкаю-жанчынай. Ты не сумуй, што злёгку скроні Пафарбаваны сівізной, Жыццё тваё як на далоні – У люстэрку памяці жывой. Нягоды сустракаеш смела, Адважна крочыш па жыцці, Рукамі творыш цуды ўмела, Нам да цябе яшчэ расці. Як знічка-зорка, сёння дорыш Сынам цудоўны, добры свет. Няхай жа сонейка аздобіць Твой на зямлі нязмыўны след.

Асноўныя творы

Хітрун, А. Дзеля шчасця людскога / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 9 лют. (№ 6). – С. 11.Да 110-годддзя В.Таўлая.

Хітрун, А. Брукаванае слова Петруся Граніта / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2024. – 17 крас. (№ 30). – С. 7.

Хітрун, А. Прыхільнікам спадчыны Васіля Быкава / Алесь Хітрун // Гродзенская праўда. – 2024. – 12 ліп. (№ 26). – С. 10.Да 110-годддзя В.Быкава

Хітрун, А. Паэтычны дэбют Валянціна Таўлая / Алесь Хітрун // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 26 ліп. (№ 28). – С. 4.

Хітрун, А. “На глебе народнага жыцця…” : ці лёгка займацца літаратурным краязнаўствам / Алесь Хітрун, гутарыў Кастусь Лешніца // Звязда. – 2024. – 27 жн. (№ 166). – С. 12.

Мацулевіч, А. Паэт, даследчык, краязнавец / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 10 жн. – С. 17.

Хітрун, А. Подых зімы : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 19 снежня. – С. 17.

Хітрун, А. Бацькаўшчына : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 11 ліпеня. – С. 7.

Хітрун, А. Шлях Максіма Гарэцкага ляжаў і праз Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 30 мая. – С. 8.

Хітрун, А. Ліда ў творы незабыўнага Максіма Гарэцкага : (З цыклу даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”) / А. Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2018. – № 3. – С. 51-52.

Хітрун, А. Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11.

Хітрун, А. Паэт : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11.

Хітрун, А. Заполле: экскурс з мінулага ў сучаснае, або Аб тым, чый след тут пакінуты ў гісторыі Беларусі і далёка за яе межамі : (Да 215 годдзя з дня нараджэння Ігната Дамейкі) / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2017. – № 4. – С. 12-21; 2018. – № 1. – С. 16-36.

Хітрун, А. Табе… : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2016. – 13 красавіка. – С. 14.

Хітрун, А. Радзіма на карце Бога. Хмаркавыя прыгоды / Алесь Хітрун // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А. Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 151 – 159.

Хітрун, А. Вершы / Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 50-54.

Хітрун, А. Вершы сяброў пра нашу Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 2 верасня. – С. 17.

Хітрун, А. Па п’янцы і казла нячысцікам прызнаеш : апавяданні, гумарэскі / Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 209-221.

Хітрун, А. Незвычайнае мінулае невялікіх Наркун / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 21 студзеня. – С. 19.

Хітрун, А. Паэт, фалькларыст і гісторык, антычных і іншых моваў знаўца / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2014. – № 4. – С. 13-16.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 50.

Бурак, А. “… Чытачы чакаюць кнігу” / А. Бурак // Лідская газета. – 2012. – 18 жніўня. – С. 14.

20.09.2022 г.

Дадатковыя звесткі

Хітрун Алесь

Асноўныя творы

Мелодыі памяці : да 110-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Аб’ект «Дом Валянціна Таўлая», ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» ; [укладальнік А. Хітрун ; рэдактар С. Суднік]. — Ліда : Пружмень, 2024. — 115 с.

Хітрун, А. Малая радзіма Крупава: гісторыя і людзі / Алесь Хітрун. — Тэкст : непасрэдны // З гісторыі малой радзімы : гістарычнае краязнаўства Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; укладальнік А. В. Бараноўскі ; рэдакцыйная калегія: В. Л. Лакіза (галоўны рэдактар) [і інш.].. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — С. 89—106. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Хітрун, А. «А пачнем мы казку так…» — тэатралізаваная экскурсія па матывах беларускіх народных казак як інавацыйная форма камунікацыі з наведвальнікамі Дома Валянціна Таўлая, аб’екта ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» / Алесь Хітрун ; фота // Казка і міф у еўрапейскай прасторы 3: традыцыі і навацыі : матэрыялы ІІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 18—20 мая 2023 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Центр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; [укладальнікі: Ю. В. Пацюпа, В. Д. Міцкевіч ; рэдакцыйная калегія: А. І. Лакотка (галоуны рэдактар) і інш.]. . Мінск ; 2024. — С. 172—177.

Хітрун, А. Які след пакінуў вядомы байкапісец у Лідзе : сустрэчы і згадкі / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2026. — 6 сак. — С. 4.

Хітрун, А. Памяці Тадэвуша Чарнавуса : [лідскага краязнаўца, журналіста] / Алесь Хітрун ; фота. — Тэкст (візуальны) : непасрэдны // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2022—2025 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік. — Ліда, 2025. — № 11. Кн.2. — С. 432.

Хітрун, А. Янка Купала і Лідчына, або гісторыя прыезду ў Ліду першага народнага паэта Беларусі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Лідскай-Слабадскай акрузе № 306 / Алесь Хітрун // Полымя. — 2025. — № 7. — С. 124—132.

Хітрун, А. Пераступіўшы парог Дома Валянціна Таўлая : традыцыі і сучаснасць / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025 — 5 верас. — С. 15.

Хітрун, А. Ад Арэсы да Лідзейкі / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 28 сак. — С. 13.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Хітрун, А. Алесь Хітрун : [біяграфічныя звесткі] ; фота. — Тэкст (візуальны) : непасрэдны // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2022—2025 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік . — Ліда, 2025. — № 11. Кн.1. — С. 274.