Карыцкі Міхал







Міхал Карыцкі
Карыцкі Міхал (1714-1781) нарадзіўся ў вёсцы Дзітрыкі Лідскага раёна, беларускі паэт, педагог. Магістр філасофіі і вольных навук (1745), доктар філасофіі (каля 1750). Скончыў Слуцкую семінарыю, Віленскую акадэмію. Выкладаў у калегіумах Варшавы, Мінска, Драгічына, у Віленскай акадэміі. Імкнуўся надаць сістэме адукацыі больш свецкі характар. Пісаў на лацінскай мове. Найбольш вядомы твор – паэма “Птушыны сейм” – сатыра на мясцовую шляхту і магнатаў Рэчы Паспалітай. Аўтар сатырычных твораў “Казка”, “Ападосіс” і інш., элегій “Да Касакоўскага”, “Да брата Караля”, прыродаапісальнай оды “Да зімы”, панегрыкаў Кацярыне ІІ, пасланняў пісьменнікам і грамадскім дзеячам, пародый. Паэтычная спадчына Карыцкага выдадзена Полацкай езуіцкай акадэміяй пад назвай “Песні” (1817). Яго творам уласцівы жывасць і лёгкасць мовы, багатая фантазія. Паэзія Карыцкага паўплывала на лацінамоўную паэзію Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны эпохі Асветніцтва.
Да вашай увагі ўрывак з верша Міхала Карыцкага.
У БІТЛЕЕМЕ, УБОГІМ ДОМЕ /урывак/
У Бітлееме, убогім доме, У Іесіёвым і Давідовым, Стварыцель ныне ляжыць на сене; Вол і асляця грэюць дзіцяця. Анёлы з неба ўсім даюць знаці, Каб шлі пасполу Бога вітаці. Самай паўночнай глухой гадзіны Першы пастыры беглі к яскіні. Кузьма з Дзям’янам прад Хрыстам Панам, Пад смым дахам сталі са страхам. Першы Мікіта рад Бога віта, Пры яслях стаўшы, кучомку зняўшы. Саўка з Яхімам, сваім братымам, Скора прыспелі, зара[з] запелі. Карусь з Тарасам гудзелі басам, Бутрымка з Кантам пішчаць дышкантам. Дзямід з Данілам зайгралі міла. Барыс з Пратэсам спяшалі лесам, Міхайла долам спяшаў з Антонам, Грысь з Маланнёю гналі раллёю. Раман з Ігнатам, са сваім братам, Плылі тудою Эўфрат-ракою. Ярэмка з Косцем быў першым госцем, Сядзеў ў куточку на палазочку, Цяртуху нюхаў, музыкі слухаў. Назар з Карною прад храміною Цераз канаўку паклалі кладку Рупнай душою з рэзнай ступою. Аўдзей паловы прынёс аслові, Гаўрыла ў вечку – бычаці сечку. Звечна падданы ўсе Іваны Рубяць масточак цераз паточак. У той час рыбакі нуцілі ракі, Усе па плаціцы далі Уладыцы…
Асноўныя творы
Карыцкі, М. Да аднаго паэта. Калядкі. Уваскрэсенне Хрыстова : вершы / Міхал Карыцкі //Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т / рэдкал. Р. Барадулін [і інш.]. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 1. С. 125-134.
Карыцкі, М. Песні : зборнік вершаў / М. Карыцкі. – Полацк, 1817.
Korycki, М. Kazanie na pоgrzebe Sapiehy, Koadjutora wilenskiego, Referendarza W.X.Litewskiego / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1753.
Korycki, М. Mars Austriacus ad… principes Xaverium et Carolum… / M. Korycki. – Varsavie, 1757.
Korycki, М. Polonia redeuntes e castris suos principes Xaverium et Carolum singulari laetitia excipit: Dithyrambus / M. Korycki. – Varsaviae, 1757.
Korycki, М. Illustrissimo… Andreae Mlodziejowski… die natali suo / M. Korycki. – Varsaviae, 1764.
Korycki, М. Varsavia inter festiyos ignes… serenissimo Stanislao Augusto Poloniarum regi coronato applaudeus. Carmine illustrata a collegio Varsaviensi… / M. Korycki. – [Yarsayiae, 1764].
Korycki, М. Illustrissimo… Antonio comiti Przezdziecki procancellario M.D.L. / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1765.
Korycki, М. Illustrissimo… Stanislao Bohusz Siestrzencewicz episcopo Albae Russiae… pro aperto Polociae tyrocinio Societatis Jesu eucharisticon / M. Korycki. – Vilnae, 1773.
Korycki, М. Celsisgimo… Carolo Radivilio… dum aliquot annos absens. tandem Nesvisium urbem suam… ingrederetur / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1778.
Korycki, М. Augustissimaе Catharinae II totius Rossiae Inperatrici… cum Albae Russiae oras inviseret… carmen oblatum / М. Korycki. – Vilnaе, 1780.
Korycki, М. Dirac in Vulcanum qui in bonis illustrissimi… Joachimi in Szczorse, Ziembin et Wiszniew Comitis Littawor Chreptowicz… officinam ad conficiendum ferrum… in cineres redegit / M. Korycki. – Varsaviae, 1780.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Жлутка, А. Міхал Карыцкі (1714 – 1781) / А.Жлутка // Славутыя імёны Бацькаўшчыны / А. Жлутка. – Мінск, 2000. – С. 160-177.
Жлутко, А. Міхал Карыцкі: Песні камэны / А. Жлутко // Шляхам гадоў / А. Жлутко. – Мінск, 1990.
Карыцкі Міхал (7.9.1714 – 10.3.1781) // Асветнікі зямлі беларускай: энцыкл. даведнік. – Мінск, 2001. – С. 214-215.
Карыцкі Міхал // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / рэдкал. А.В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – Т.3. – С. 205.
Карыцкі Міхал // Мысліцелі і асветнікі Беларусі X – XIX стагоддзі : энцыкл. даведнік / рэдкал. : Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 225.
Карыцкі Міхал // Памяць : Ліда. Лідскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Г.Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 90.
Карыцкі Міхал (7.09.1714, в. Дзітрыкі Лідскага р-на – 10.12.1789), беларускі грамадска-рэлігійны дзеяч, педагог, пісьменнік // Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны / А. Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С.139.
Карыцкі Міхал ( 7.9.1714 в. Дзітрыкі Лідскага павета – 10. 3. 1781), паэт, грамад. дзеяч, педагог // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 132.
Карыцкі Міхал (7.9.1714, в.Дзітрыкі Лідскага павета – 10. 3. 1781), паэт, педагог // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т./ рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 8. – С. 117.
Карыцкі Міхал // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 7-8.
Парэцкі, Я. Міхаіл Карыцкі / Я. Парэцкі. – Мінск, 1991.
Жлутко, А. Міхаіл Карыцкі – лацінамоўны паэт Беларусі эпохі Асветніцства / А. Жлутко // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1988. – № 5.
Парэцкі, Я. Тры вершы Міхаіла Аляксандравіча Карыцкага / Я. Парэцкі // Беларуская літаратура / рэдкал.: М.М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1981. – Вып. 9. – С. 153-155.
Мальдис, А.И. На перекрёстке славянских традиций XVII-XVIII столетий / А. И. Мальдис. – Минск, 1980.
Мальдзіс, А. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А. Мальдзіс. – Мінск, 1980. – 277 с.
Конон, В.М. От Ренесанса к класицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в XV–XVIII вв. / В. М. Конон . – Минск, 1978.