Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 11 of 15)

Дзве сасны

 

Дзве сасны   

Амаль да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны каля адной са сцен Лідскага замка раслі дзве старыя сасны. З мясцовых жыхароў ніхто не ведаў колькі гадоў, а можа нават стагоддзяў назад яны там з’явіліся. Але з пакалення ў пакалення перадавалася наступная лягенда аб іх.

   Дзве княжны Лідскага замка былі заварожаны калдуном і пераўтвораны ў дзве сасны. Гэтыя чары можна было зняць толькі адслужыўшы ў касцёле службу ў пэўны дзень і ў пэўны час, пры пэўным рытуале. Тайны чараў ведаў толькі адзін ксёндз. Але як толькі ён падыходзіў да алтара, каб зняць гэтыя чары, то аказвалася, што для правядзення службы не хапае атрыбутаў. Але якіх, так і не ўдавалася высветліць. Служба так і не адбылася і чары не былі зняты.

   Быў час, калі людзі, якія не ведалі гісторыі пра дзве сасны, спрабавалі іх спілаваць. Але пры надрэзе з іх прасочвалася вадкасць чырвонага колеру, якая нагадвала кроў. Гэта і палохала людзей, таму і век у сосен быў такі доўгі.

   Хадзілі чуткі аб тым, што калі сосны спілаваць, то пачнецца вайна. У 1941 г. чыясці нядобрая рука на гэта адважылася.

 

ШТО ЗВЕДАЎ ЛІДСКІ ЗАМАК

 ШТО ЗВЕДАЎ ЛІДСКІ ЗАМАК

         Беларускія землі з XIV ст. увайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Разам з літоўцамі і ўкраінцамі насельніцтва Беларусі мужна змагалася супраць крыжакаў і татар, чый націск асабліва ўзмацніўся ў пачатку XIV ст. Татарскія загоны ўсё часцей і часцей з’яўляліся на левабярэжжы Нёмана. Новай сталіцы Літоўскага княства г. Вільні пагражала Лівонія.

         У 1323 г. князь Гедымін загадаў залажыць у Лідзе мураваны замак. Новы абарончы фарпост прынёманскіх зямель будаваўся каля пяці гадоў.

         Пасля смерці Гедыміна Ліда стала сталіцай удзельнага княства. Першы яе князь быў Альгерд. Пры ягоным сыне Ягелу паміж літоўскімі князямі пачаліся доўгія звады за вялікакняскі прастол. Гэта скарысталі крыжакі. У 1384г., пасля працяглай аблогі  і штурму, яны ўзялі замак і часткова яго разбурылі. У снежні 1392г. атрады рыцараў на чале з камандорамі Янам Румпенгаймам, Кондарам Ліхтэнштэйнскім і іх саюзнікам Вітаўтам пераправіліся цераз Нёман і праз скаваныя маразамі балоты падышлі да лідскіх сцен. Разам з імі паспытаць рабаўнічага шчасця прыйшлі і англійскія рыцары, якіх узначальваў малады граф П. Нартумберленгскі.

          Запаліўшы падзамча і абрабаваўшы горад, драпежнікі аблажылі замак. Князь Дзмітрый Карыбут, што кіраваў абаронай, меў даволі сілы, але, напалоханы рыцарамі, вырашыў здаць замак. Прычакаўшы ночы, князь з гарнізонам пакінуў крэпасць і падаўся ў бок Навагрудка. Рыцарам дасталося шмат зброі і ваеннага рыштунку.

         Узімку 1394г. рыцары зноў напалі на Ліду, і зноў у паходзе прымалі ўдзел англічане на чале з графам Бэдфардам, а таксама французскі атрад. Але на гэты раз чужынцам пажывіцца не ўдалося: жыхары Ліды самі спалілі горад і, запёршыся ў замку, мужна адбілі ўсе варожыя штурмы.

         З 1396 па 1399 гг. у Лідзе жыў выгнаны з Залатой Арды хан Тахтамыш: князь Вітаўт спадзяваўся вярнуць яму трон, а потым выкарыстаць яго ў барацьбе супраць Маскоўскага княства. Але ў бітве на Ворскле і дружыны Вітаўта, і ягоныя планы былі разбіты войскамі саперніка.

         А 5 жніўня 1405г. пад сценамі Ліды з’явіліся атрады смаленскага князя Юрыя Святаслававіча. Князь ішоў выручаць з няволі сваю сям’ю, якую годам раней Вітаўт паланіў, захапіўшы Смаленск. Пасля некалькіх марных штурмаў смаляне асаду знялі, так і не ўзяўшы замка. Не паддаўся замак і князю Свідрыгайлу (1433), які вёў доўгую вайну з Сігізмундам.

         З 1434 па 1443г. крэпасць стала прытулкам для яшчэ аднага хана-выгнанніка – Даўлет Хаджы-Гірэя. Праўда, лёс яго быў шчаслівейшы за Тахтамышаў: з дапамогай літоўскіх князёў ён стаў ханам перакопскіх татар.

         Пасля доўгага зацішша толькі ў 1506г. пад сценамі Лідскага замка паказаўся адзін з загонаў крымскіх татар, аднак пачаць штурм крэпасці яны не рызыкнулі.

         У час зацяжных войнаў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай каменныя сцены замка адчулі моц асаднай тэхнікі. Улетку 1659г. узброенае артылерыяй 30-тысячнае войска князя Мікіты Хаванскага нарэшце ўзяло замак прыступам. Моцна пашкоджаны, ён быў разбураны ўшчэнт у 1702г., калі адзін са шведскіх атрадаў  падарваў замкавыя вежы. Пад час вайны з Карлам ХІІ, у 1710г., Лідскі замак стратэгічнага значэння ўжо не меў. Ён разбураўся ўсё больш і больш, пакуль не засталіся адны руіны.

               

 

 

ХРОНІКА ПАДЗЕЙ

1323 год. Заснаванне Лідскага замка.

1328 год. Завершана будаўніцтва Лідскага замка.

1384 год. Пасля штурму замак  захапілі крыжакі і часткова разрабавалі.

1387 год, 15 чэрвеня. Кароль польскі Ўладзіслаў Ягайла прыняў у Лідскім замку прысягу ад князя полацкага Скіргайлы-Яна.

Скіргайла прызначаны Вялікім князем і намеснікам польскага караля ў ВКЛ.

1387 год, 17 ліпеня. Кароль Уладзіслаў Ягайла падпісаў у Лідскім замку прывілей на пабудову ў Лідзе прыходскага касцёла.

1389 год, студзень. Кароль Уладзіслаў Ягайла ў Лідскім замку падпісаў прывілей аб паслушанні цівуноў віленскаму епіскапу пры будаўніцтве  касцёлаў.

1392 год, студзень. Аддзелы крыжакаў графа Персі Нартумберлендскага з англійскімі рыцарамі, Рупрахта з Шакендорфа з нямецкімі рыцарамі, камандора з Рагнеды Яна Румпенхайма, войта самландскага Конрада Ліхтанштэйна, уладара Істанбургскага пры ўдзеле дружыны князя Вітаўта пераправіліся цераз Нёман. Мэтай пахода быў горад Ліда. Калі ўжо выходзілі з Аліты (суч. Алітус) англічане з кравапраліццем пабіліся з немцамі за права нясення харугвы Святога Юрыя. Прайшоўшы па замерзлых балотах (стаялі лютыя марозы, у той год у Прусіі вымерз вінаград і тутавыя дрэвы), крыжакі нечакана з’явіліся каля Ліды, дзе ў замку з сям’ёй і дружынай зімаваў 35-гадовы князь Зміцер Карыбут. Крыжакі спалілі падзамча разам з першым лідскім касцёлам. Князь Зміцер Карыбут, напалоханы першымі дзеяннямі рыцараў і прысутнасцю ненавіснага Вітаўта, абараняць замак не стаў. Паспешна, у глухую поўнач , уцёк са сваім дваром і дружынай праз паўднёвыя вароты, пакінуўшы замак без абароны. Крыжакі знайшлі ў замку шматлікія запасы вайсковага рыштунку, правіянту і зброі.

1394 год, студзень. Паход крыжакаў на Навагрудак і Ліду. Безпаспяховы штурм Лідскага замка. Адступленне праз Дзітвянскія балоты.

1396 – 1399 гады. Лідскі замак упрыгожыўся новымі пабудовамі. Тут жыве татарскі хан Тахтамыш. Карыстаючыся апякунствам Вітаўта, ён жыў тут у асобным доме, які захаваў надоўга назву Тахтамышава двара.

1402 год. У Лідскім замку была пабудавана другая, паўночна-ўсходняя вежа.

1405 год, лета. Вялікі князь Вітаўт узяў у палон жонку і дзяцей смаленскага князя Юрыя Святаслававіча і пасяліў іх у Лідскім замку.

1406 год, 5 жніўня. Наезд на Ліду смаленскага князя Юрыя Святаслававіча . Горад і касцёл спалены.

1422 год, люты. У Лідскім замку Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Вітаўт наладзіў грандыёзнае баляванне з нагоды шлюбу свайго дваюраднага брата 71-гадовага польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы і княжны Соні Гальшанскай, “якая прыгажосцю больш, чым дабротамі вызначалася”.

1433 год. Вялікі князь Свідрыгайла аблажыў Лідскі замак пад час яго вайны з Жыгімонтам.

1433 год, жнівень. Напад войскаў вялікага князя Свідрыгайлы на Ліду. Безпаспяховы штурм замка. Горад спалены да тла.

1505 – 1506 год. Лідскі замак падвяргаўся жорсткім набегам татара-мангольскіх орд Койдана.

1506 год. Каля сцен замка з’явіўся адзін з загонаў крымскіх татар, аднак рызыкнуць на штурм замка ён не вырашыў.

1568 год. У зале вежы Лідскага замка дазволена праводзіць паседжанні земскага суда.

1638 год. У лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп для захоўвання дакументаў Лідскага суда і актавых кніг.

1659 год. 30-тысячнае войска ваяводы Мікіты Хаванскага узяло замак штурмам. Замак моцна пацярпеў ад асаднай тэхнікі.

1702 год. Падчас Шведскай вайны шведскім атрадам узарваны башні Лідскага замка.

1891 год. Ліда згарэла, прычым агонь спаліў самы цэнтр яе, разам з будынкам ратушы, узведзеным у XVIII ст. Мясцовыя гарадскія ўлады, не разумеючы гістарычнай каштоўнасці замка, наладзілі разборку і распродаж муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада. Толькі ўмяшанне археалагічнай імператарскай камісіі з Пецярбурга спыніла гэты вандалізм.

11 лістапада 1906 года Міністэрства фінансаў Расіі выдзеліла 1000 рублёў на правядзенне рамонту Лідскага замка. Віленскі губернатар паведаміў пра гэта лістом лідскаму павятоваму маршалу.    

1920-1930 гг. – У Лідскім замку працавалі польскія рэстаўратары, яны крыху паднавілі ягоныя муры. Яшчэ да пачатку работ былі абсталяваны цір, дзіцячыя горкі, драўляныя слупы асвятлення і ўсе іншыя пабудовы. Былі злучаны каменнай агароджай заходняя і паўднёвая сцены, часткова заложаны разбураны паўднёва-ўсходні кут і замураваныя бакавыя ўваходы. Кіраваў працамі архітэктар Тэадор Буршэ. Улетку ў замку часта спыняўся вандроўны цырк альбо звярынец, ладзіліся розныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, а зімой пасярэдзіне двара ставілі ёлку і залівалі каток.

1939 год, 18 верасня, 18 гадзін. У Лідскім замку адбыўся мітынг, сабраліся каля 8 тысяч гараджан, падпалкоўнік Быкаў – камандзір танкавай часткі абвясціў у горадзе савецкую ўладу. 3 вязніцы вызвалены Бондар С.А., Некрашэвіч А., Радзецкі М.Р. – сябры падпольнай арганізацыі в. Сялец.

1940, студзень. Урад БССР прыняў пастанову аб ахове помнікаў рэвалюцыі, мастацтва, старажытнасці і захаванні архіваў у Заходніх абласцях Беларусі. Лідскі замак атрымаў статус помніка архітэктуры.

1941 – 1945 гг. Нямецкія захопнікі спачатку трымалі ў замку ваеннапалонных, а потым зрабілі там склады боепрыпасаў. У замку неаднойчы ўзрываліся снарады, але сцены замка не пацярпелі ад гэтых выбухаў.

1953 год. Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў архітэктуры, узятых пад ахову дзяржавы.

1967 год. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі Пастанову аб правядзенні неадкладных рамонтна-рэстаўрацыйных работ на помніках гісторыі і архітэктуры. Лідскі замак трапіў у гэты дакумент пад № 13.

1970 год. Раскопкі Лідскага замка праводзіць М.А.Ткачоў.

1972 год. На адной з сесій Гродзенскага абласнога савета народных дэпутатаў было ўзнята пытанне аб аднаўленні замка,але неабходных сродкаў не знайшлося.

1998 год. Заснаваны Лідскі клуб гістарычнай рэканструкцыі сярэднявечнай культуры “Дайнава”, які займаецца рэканструкцыяй вайсковага рыштунку, вопраткі, побыту Вялікага княства Літоўскага перыяду XIV – XVI стагоддзяў.

2000 год. Лідскі замак уключаны ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА

2002, 2 сакавіка. У памяшканні Лідскага гістарычна-мастацкага музея адкрылася выстава “Таямніцы Лідскага замка”. Экспануюцца рэчы, што былі знойдзены ў Лідскім замку пры раскопках. Важкасць падзеі надала сустрэча з самымі удзельнікамі раскопак, кандыдатамі гістарычных навук, археолагамі Алегам Трусавым і Міхасём Чарняўскім.

2005 год, 17-18 верасня ў Лідзе прайшоў Міжнародны рыцарскі турнір “Замак Гедыміна”.

2012 год. Лідскі замак уключаны ў Дзяржаўныя праграмы “Замкі Беларусі” і “Культура Беларусі”. Лідскі замак – трэці па значнасці пасля Міра і Нясвіжа аб’ект у сваім шэрагу.

 Самыя цікавыя факты пра Лідскі замак

—  Лідскі замак самы высокі ў Беларусі.

—  Для будоўлі спатрэбілася  каля 23 000 м3 валуноў, 4,5 мільёна цэглы.

—  Уваходзіў у лінію абароны супраць крыжакаў  Навагрудак – Крэва –     Меднікі – Трокі.

—  Гедэмін, Альгерд, Ягайла, ханы Тахтамыш і Даўлет-Хаджа Гірэй, англійскі граф Нортумберленд і кіраўнік паўстання 1794 года Тадэуш Касцюшка – гэтыя вядомыя імёны аб’ядноўвае гісторыя Лідскага замка.

Вуліца легендарнай Гражыны

 

Вуліца легендарнай Гражыны

 Імя легендарнай Гражыны насіла адна з вуліц нашага горада з 1921 па 1939 год. Згодна паданню Гражына — княгіня, жонка Навагрудскага князя Літавора. Даведаўшыся, што праз Навагрудак рухаецца ў бок Ліды вялікі атрад крыжакоў, стала прасіць мужа, каб ён сабраў сваю рыцарскую дружыну і перашкодзіў гэтаму паходу ворагаў. Не ведала княгіня, што Літавор уступіў у змову з крыжакамі і за тое, што яны не закрануць у гэтым паходзе Навагрудак і ягоных жыхароў, даў слова прапусціць іх міма без якіх-небудзь перашкод, пакідаючы тым часам без дапамогі Лідскі замак. Ніякія ўгаворы, маленне Гражыны не дапамаглі. Князь застаўся няўмалімы. Ноччу, калі ён спаў, Гражына, апрануўшы княжацкія даспехі, тайком выводзіць дружыну рыцараў на бой з крыжакамі. Яна аказваецца ў самых гарачых месцах схваткі. Сваім прыкладам адважная княгіня вядзе за сабою рыцарскую дружыну. Усе захапляюцца мужнасцю і маладзецтвам невядомага воіна. Вораг разгромлены. Але смяротна паранена Гражына, і ад ран яна памірае. I толькі тады ўсе ўбачылі, што пад княжацкім адзеннем была схавана жанчына — жонка князя – Гражына. Усё атачэнне было здзіўлена і ўражана. Па існаваўшаму ў тыя часы звычаю цела Гражыны перадалі агню. Дзякуючы гераічнаму ўчынку Гражыны крыжакі да Ліды не дайшлі. У памяць аб гэтай падзеі ўдзячныя лідчане назвалі былы Навагрудскі тракт вуліцай імя Гражыны. Пасля далучэння ў верасні 1939 года Заходняй Беларусі да БССР і да сённяшняга дня гэта вуліца Энгельса. Вуліца легендарнай Гражыны.

 

Было гэта ў часы…

 

 Было гэта ў часы…

 Было гэта ў часы, калі Літа-Ліда была драўляным местам на высокім беразе.
   Прыйшлі на зямлю нашу ворагі-татары, якія ўжо абрабавалі ўвесь поўдзень Русі.
   Ішлі яны, татары, да горада галоўнага крыжакаў на поўнач. Цягнулі за сабой нарабаванае: тры воза золата, тры серабра, тры скарбаў: каменняў, тры павалок. У крыжакаў спадзявалісь яшчэ па возу ўзяць ўсяго.
   На шляху да войска, што было ўжо за два перахода адЛіды, ў бару-дубраве старажытнай выпаўз насустрач змей незвычайны, крокаў мо ў дзесяць даўжыню, чалавека таўшчынёй, і вочы ў яго чалавечыя, на галаве ў яго — княжая шапка з каронай.
   Выпаўз, ісці наперад замінае, глядзіць кожнаму ў вочы – бо чароўны погляд ў яго.
   Вецер ў твары ваярам дзьмухнуў ажно некаторыя пападалі.
   Хан татар — Шайбак крычыць, наперад гоніць, а коні не ідуць. Загадаў з лукаў забіць пачвару, стрэлаў гару насыпалі — ніводная не патрапіла.
   Зьмей засьмяяўся і знік, войска наперад, а тут з лесу, з травы зьмеі з’явілісь, коні скочуць, падаюць, людзі шалеюць, коні ад людзей пабеглі, людзі за німі, а з леса ваўкі зграямі, аднаго-другога схопяць, уцягнуць, трох чатырох пашматкаюць і… знікаюць. I так увесь дзень і вечар. I ноч да раніцы. А раніцай на ўсходзе пад крыжом Ярылы-Святавіта людзі з лесу пайшлі і пачалі забіваць. 3 крывавага кола адзін з дзесяці татаріна выскачыў, у каго коні лепшыя, разам з Шайбак Ханам. Па сьцежкам ратуюцца…
   А людзі — люты, перакінулісь ў ваўкоў і за імі, але, чамусьці не кранаюць. Зразумеў Хан Шайбак ў пастку гоняць… Але што рабіць, сьмерць — вось яна… на хвасце, а што наперадзе — невядома.
   Але ж сталі тут коні татарскія, бо Вуж-Аз з’явіўся ў атачэнні пошта сьвістуноў.
   Хан вішчыць: “Забейце!!”… а людзі — як і коні ў слупы пераутварылісь… Пацеліў Шайбак, стрэліў з лука, але страла вакол Вужа аблеціла і ў вока Шайбака пацеліла. І памёр хан, сканаў як звер, бо як звер па зямлі скочыў, гарады і народ рэзаў…
   І ціха ў лесе…
   Заварушылісь, агледзеліся, а цела Шайбакова не пахаваць – знікла — і скарбы зьніклі.
   Пакінулі на месцы, дзе загінуў Хан камень са знакамі і рушылі на поўдзень. А пад Лідай ізноў вужа Аза сустрелі, ды забітага хана перад ім. I голас пачулі: “Пахавайце і заставайцесь, будзеце шкоду адрабляць, хто не застанецца – пашкадуе”.
 Пахавалі…. і засталісь.
   I баранілі зямлю, на якой працавалі, Літву — айчызну. Добрыя, чыстыя, працавітыя людзі. А ваяры якія мужныя, пашукаць такіх, амаль не знойдзеш.
   А скарбы — і золата, і срэбра, і каменні зніклі.
   Кажуць, вуж схаваў, каб кроў з іх спрахнела.
   А калі не будзе крыві на іх, то Ліцьвіны іх і знойдуць, калі для Края спатрэбіцца.
   А калі сабе шукаць — не знойдзеш…
   Калі пашанцуе. А калі не… з Азам сустрэнешся.

 

Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. “Пляснуўся з неба Цмок…” — Онікс, 2010.

Будаўніцтва Лідскага замка

 

Будаўніцтва Лідскага замка

      Мясцовыя жыхары напэўна таксама ўдзельнічалі ў будаўніцтве замка і збіралі ў мясцовых лясах і на палях камяні для ўзвядзення сценаў. Паколькі справа гэта была вельмі цяжкая, нездарма захаваўся праклён: «Каб ты на Лідскі замак каменне цягаў!» Згодна адной старой легендзе, калі ў ваколіцах амаль не засталося камянёў быў выдадзены строгі загад: не ўпускаць у Ліду ні пешага, ні коннага без камянёў. Коннаму – цэлы воз камянёў прывезці, а пешаму — хоць адзін замест пропуска здаць за брамаю варце.

   Калі камянёў набраліся цэлыя горы, іх рассартавалі па памерах, па колеры і пачалі ўзводзіць сцены. На пабудову Лідскага замка людзі сабралі каменне з палёў і лясоў на 100 вёрст вакол, і той, хто задумаў паставіць печ, або закласці пад дом каменны падмурак, мусіў купляць камяні па дарагой цане, або ехаць па іх ажно пад Вільню. Пакутавалі людзі праз гэта цэлыя стагоддзі, пакуль не пачалі трэскацца і рассыпацца сцены старога замка. Вось тады і пайшла пагалоска, што кожны камень, які сарваўся з замкавай гары, каціўся да таго самага месца, з якога калісьці быў падняты…

  

Запісана падчас экскурсіі па Лідскаму замку

 

 

Асілкі

Асілкі

Было гэта ў часы, калі сярод людзей жылі волаты, якія баранілі край наш, разам са слугамі збройнымі на быстрых канях з суліцамі…
   Баранілі асілкі дубы сьвятыя, да звычаі Рода. I ніхто не прыбегаў сюды рабаваць. Ні Ледзяне, ні Ўрмане, бо ведалі моц волатаў. I быў князем тады Скаманд.
   Сквапны і жорсткі. Прамовіў ён да людзей – “Няма ворагаў, няма вайны, а сколькі ежы на волатаў выдаткуеце. А колькі скуры на абутак, на адзенне… А піва та, піва колькі выпіваюць?! А я — вас у тры разы танней бараніць буду.” Падумалі людзі, і пагадзілісь. Дурныя, бо.
   Пайшлі да волатаў і кажуць — не патрэбны — ідзіце прэч. Тяжка ўздыхнулі асілкі, абразілісь…
   Але любілі Край і людзей, болей за ўсяго. I вырашылі. Сыходзіць — не будуць. А зробяць — хто ў дубы перакінецца, хто, віпіўшы сонны зелак — паляжа спаць… і наказалі — калі патрэба якая будзе-то будуць словамі моцнымі і травой — кветачкой росной. Словы князю Скаманту і ваярам яго пакінулі.
   I паснулі. Вецер пылам-зямлей прысыпае, лісьцце — хвой завее. Курганы ўтварылісь, некаторыя мо ў 40 крокаў. Сьпяць, чакаюць, што паклічуць Край бараніць.
   А словы і зелкі Скамант схаваў ў нетрах возера патаемнага.
   Прайшоў час, пачаў збіраць з плуга сам-тры, болей за Волатаў.
   Сквапны. Бессаромны.
   А маці Скаманта плакала, гледзячы на брыдоты сына, шкадавала, ад слёз утварылась рэчка, што пабегла да горада, які на плесе быў. А на сэрцы камень вялікі стварыўся ў яе…
   Плакала маці, аж да скона сына свайго, а, як той сканаў, сама ў вырай адыйшла, а камень з душы пляснуўся, пабіўся, аскепкі аж да Лідзейкі, на бераг перад горадам вынесла. I назвалі людзі рэчку Скаманкай, а з часам, калі запамяталі аб Скаманте, па вялікім каменням (якое дзіва на дрыгве) — Каменкай.
   А каменні тыя адны кажуць — дрыгвай засмактала, другія — Лідзейка, кроўны Гедземіна на замак аднёс.

 

Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. “Пляснуўся з неба Цмок…” — Онікс, 2010.

 

Юфа Владимир Яковлевич

Юфа Владимир Яковлевич

(1941)

            Родился в Куйбышеве. В 1959 году, после десятилетки, работал токарем на Спитакском сахарном заводе. 1960 – 1963 – служба в армии. 1963 – 1982 – начальник отдела снабжения Лидского завода электроизделий. В 1982 – зам. генерального директора «Лидапищеконцентраты». С 1986 года – директор Лидского пивзавода, с 2000 – 2009 гг. генеральный директор ОАО «Лидское пиво». При нём завершена реконструкция завода. На новом чешском оборудовании сварено пиво класса премиум по чешской технологии под новой торговой маркой «Три Короля». «Лидское пиво», первым из пивзаводов Республики Беларусь, получает сертификат соответствия требованиям системы менеджмента качества международного стандарта ИСО 9001-2000. За достижения в области качества завод получает Премию Правительства Республики Беларусь.

            Звания «Почетный гражданин Лидского района» удостоен в  2013 г.

Худык Андрей Павлович

Худык Андрей Павлович

(1959)

 

             Родился в Хмельницкой области (Украина).  

            Окончил Ленинградский ордена Трудового Красного Знамени сельскохозяйственный институт, Российскую академию государственной службы при Президенте Российской Федерации. Трудовой путь начинал на Каменец-Подольском цементном заводе. После службы в армии работал в хозяйствах Ивьевского района. В 1999 г. возглавил Браславский пищевой комбинат в Витебской области. С 2002 г. – первый заместитель председателя – начальник управления сельского хозяйства и продовольствия Волковысского райисполкома, председатель Дятловского райисполкома. С 2004  – председатель Лидского райисполкома, где он провел «Дожинки» и наладил контакты с литовскими инвесторами. С 2011 года — заместитель председателя Гродненского облисполкома, с 2014 — заместитель Управляющего делами Президента. С 2014 г. по 2017 г. — заместитель Управляющего делами Президента. С 2017 г. по 2024 г.— министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь.

 

            Звания «Почетный гражданин Лидского» удостоен в  2013 г.

Шевченко Михаил Тимофеевич

Шевченко Михаил Тимофеевич

(1907 – 1996)

            Родился в Харьковской области.

            В 1929 году призван в ряды Красной Армии.

            Во время Великой Отечественной войны —  командир 17-го Лидского гвардейского кавалерийского полка 52-й гвардейской дивизии. Участник освобождения города Лиды.

            Награждён орденом Ленина, пятью орденами Красного Знамени, орденами Суворова 3-й степени, Красной Звезды и медалями.

            Его именем названа улица в городе Лиде.

            Звания «Почетный гражданин города Лиды» удостоен в 1964 г.

« Older posts Newer posts »