Прывіды Лідскага замка

   Сказанне гаворыць пра тое, што шмат стагоддзяў таму назад ворагі напалі на Лідскі замак. Шмат іх было. Спалохаўся князь, адчыніў ноччу сакрэтную брамку і ўцёк са сваім войскам. А на сценах, каб абхітрыць ворага, пакінуў трошкі ахоўнікаў. На смерць іх пакінуў. Раніцай ворагі ўбачылі адчыненую браму, і, як гончыя, кінуліся да яе, стукаючы ад радасці зброяй у шчыты. А латнікі збеглі са сцен, засланяючы мячамі ды шчытамі шлях у замак. Так распачаўся смяротны бой. Уся ахова палегла каля брамы, але ў замак, дзе знаходзіліся жыхары горада, так вораг і не трапіў. І вось з таго часу, калі ля замка чуецца звон зброі, можна ўбачыць на яго сценах цені загінуўшых латнікаў, што спяшаюцца абараніць і свой горад, і сваю зямлю.

 

    Черноус, Т. В Лидском замке … привидение? / Т. Черноус // Лідская газета. – 2007. — 24 сакавіка.