Тахтамышаў скарб

  Дакладна вядома, што з 1396 па 1399 год жыў у Лідзе татарскі хан Тахтамыш. ―Тахтамышаў двор знаходзіўся на беразе Лідзейкі, там, дзе цяпер аўтастаянка за гасцініцай ―Ліда. Аб яго прыбыванні ў нашым горадзе захавалася наступнае паданне. Тахтамыш, якога перамог Цімур, знайшоў прытулак у Вялікім княстве Літоўскім. Разам са сваѐй вялікай світай і з мноствам багаццяў, хан пасяліўся ў Лідзе. Кажуць, што сюды ѐн прывѐз толькі золата — 30 падвод. Захоўваць такое багацце на падводах ці ў юрце было небяспечна, таму Тахтамыш загадаў свайму даверанаму чалавеку закапаць золата ў зямлю дзе-небудзь ў надзейным месцы. У 1399 годзе князь Вітаўт на чале 70-тысячнага войска і татарскія войскі пад камандаваннем хана Тахтамыша пацярпелі паражэнне на рацэ Ворскле. Тахтамыш, чуючы няладнае, першы ўцѐк з поля бою. А дзе ж той давераны чалавек, які закапаў ханскія багацці ў лідскай зямельцы? Ён злажыў сваю галаву на беразе Ворсклы. Дзе ж цяпер шукаць Тахтамышу свой скарб? Слядоў не засталося. Так з тых самых часоў і ляжыць золата дзесьці на Лідскай зямлі.

 (Запісалі ад Каладзяжнай Анастасіі Аляксандраўны,

супрацоўніцы гісторыка- мастацкага музея).