У замку разам са сваім бацькам жыла князёўна Ліда. Дзяўчына моцна закахалася ў простага селяніна. Прыгожы юнак таксама адказаў ёй ўзаемнасцю. Калі бацька Ліды даведаўся аб іх каханні, ён тут жа загадаў расправіцца з хлопцам. Аднак, на шчасце маладых, ім удалося збегчы з замка. Князь яшчэ больш разлаваўся і загадаў сваёй варце схапіць і забіць абодвух. Закаханыя доўга беглі і праз некаторы час стаміліся. Вырашылі адпачыць і прыселі на беразе рэчкі. Аднак праз некаторы час іх напаткалі прыспешнікі князя. Яны забілі юнака, а Ліда сама з гора кінулася ў раку і патанула. З таго часу раку і пачалі называць Лідзейкай у гонар князёўны, якая засталася вернай свайму каханню.
Запісана ад Лаўкель Пятра Юзэфавіча (1974 г.н.), жыхара Ліды, супрацоўніка МЧС