Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 6 of 15)

Масян Іосіф

Масян Іосіф

Іосіф Масян

Іосіф Масян нарадзіўся 29 жніўня 1959 года ў вёсцы Апіта Іўеўскага раёна, вучыўся ў Ліпнішкаўскай сярэдняй школе. Затым у Лідскім індустрыяльным тэхнікуме. У 1994 годзе закончыў журфак БДУ. Друкаваўся ў газетах “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности” і іншых выданнях. Жыве ў Лідзе.

Да вашай увагі некалькі вершаў Іосіфа Масяна.

ВЯНОК

Душа адкрылася для болю,

Адкрылася сэрца для слёз:

Зноў сніцца мне хутар і поле

У абдымках знаёмых бяроз.

Там, дзе хата, – асот і макрыца;

Ды хтосьці ж бярозкі пасёк…

Адно ноччу завірушнай сніцца

Дзяцінства блакітны вянок!…

* * *

Матуля! І сэрца цяплом

Сагрэла, як сонейка ўвесну,

Што імкнецца да нашых вакон.

Стала радасна, светла і цесна

Ў чатырох, хоць і ўтульных кутках.

Рвуцца вершы, як птушкі ў неба…

Гэта ты асвяціла мой шлях –

Ну а большага мне ж і не трэба.

Асноўныя творы

Масян, І. Вершы / І. Масян // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 34-37.

Масян, І. Вершы / І. Масян // Дарослыя – дзецям : літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Д. Марцінкевіч, рэд. А.Быстрыцкая, М. Мельнік. – Ліда. – С. 4.

Масян, I. Адзіная : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2009. – 17 лютага. – C. 5.

Масян, I. Вершы / І. Масян // Принеманские вести. – 2004. – 2 сентября. – С. 6.

Масян, I. Вершы / І.Масян // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 51-52.

Масян, I. Вяснянкі : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2009. – 9 чэрвеня. – C.6.

Масян, I. Дзень Беларусі : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2006. – 29 ліп. – C. 4.

Масян, I. Жанчынам : верш / І. Масян // Принеманские вести. – 2005. – 10 марта. – С. 3.

Масян, I. Завея : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2011. – 18 студзеня. – C. 5.

Масян, I. Завіруха : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2009. – 22 снежня. – C.6.

Масян, I. Зязюля : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2012. – 22 верасня. – C.8.

Масян, I. Лістапад : верш пра восень / І. Масян // Лiдская газета. – 2013. – 19 лістапада. – C. 5.

Масян, I. Маёй Беларусі : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2007. – 29 верасня. – C. 5.

Масян, I. Мая сталіца. Маёй маленькай Радзіме. Легенда пра Ліду. Трыялет : вершы пра Ліду / І.Масян // Лiдская газета. – 2008. – 22 мая. – C. 4.

Масян, I. На Каляды. Завіруха : вершы / І. Масян // Лiдская газета. – 2013. – 15 студзеня. – C. 5.

Масян, I. Немаўляткі : верш / І.Масян // Лiдская газета. – 2003. – 15 мая. – C. 1.

Масян, I. Парада : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2010. – 20 крас. – C.6

Масян, I. Прызнанне : вершы / І. Масян // Лiдская газета. – 2007. – 22 лістап. – C. 4.

Масян, I. Санет : верш / І. Масян // Гродзенская праўда. – 2005. – 5 ліп. – C. 3.

Масян, I. Святая куцця : Верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2005. – 24 снежня. – C. 1.

Масян, I. Трыялет / І. Масян // Лiдская газета. – 2014. – 12 жніўня. – C. 4.

Масян, I. Трыялет : вершы / І. Масян // Лiдская газета. – 2012. – 17 студз. – C.6.

Масян, I. Трыялет : верш / І.Масян // Лiдская газета. – 2011. – 19 крас. – C.6.

Масян, I. Трыялет / І. Масян // Лiдская газета. – 2011. – 11 кастр. – C. 4.

Масян, I. Трыялет : верш / І. Масян // Лiдская газета. – 2007. – 13 студз. – C. 4.

Масян, I. Трыялет : Верш / І. Масян // Гродзенская праўда. – 2005. – 1 лістап.

Масян, I. Эцюд : Верш / І. Масян // Гродзенская праўда. – 2005. – 7 чэрв. – С. 3.

Масян, И. Жасмин : стихи / Иосиф Масян // Принеманские вести. – 2007. – 19 июля. – C. 24.

Масян, И. Курган : стихотворение, посвященное Великой Отечественной войне / И. Масян // Лідская газета. – 2018. – 5 мая. – С. 4.

Масян, И. Стихи / И. Масян // Знамя юности. – 2012. – № 16. – C. 29.

Масян, И. Стихи / И. Масян // Лiдская газета. – 2011. – 29 сакавіка. – C. 6.

Масян, И. Стихи / И. Масян // Принеманские вести. – 2008. – 10 января. – C. 23.

Масян, І. Памяці Уладзіміра Караткевіча : верш / І. Масян // Лідская газета. – 2015. – 23 снежня. – С.14

Масян, І. Паэзія : верш / Іосіф Масян // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11.

Масян, І. Снегапад пад Новы год : верш / І. Масян // Лідская газета. – 2015. – 17 студзеня. – С. 4.

Масян, І. Трыялет усмешкі : вершы / І. Масян // Лідская газета. – 2017. – 12 красавіка. – С.17.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Суднік, С. Іосіф Масян : [біяграфічная даведка] // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 34.

Сліўко Смарагд

Сліўко Смарагд

Смарагд Сліўко

Смарагд Фёдаравіч Сліўко (16.12.1931 – 5.08.2006) нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1961 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. З 1966 года жыў і працаваў у Лідзе. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў школах горада. Ён быў артыстам і адным з заснавальнікаў Лідскага Народнага тэатра, неаднаразовым лаўрэатам Усесаюзных і Рэспубліканскіх конкурсаў, з’яўляўся рэжысёрам Драматычных і лялечнага тэатра школ горада. Пісаў музыку на свае вершы. Аўтар зборнікаў “Бывай, дваццатае стагоддзе”, “Ад сэрца да сэрца”, “Падоўжыся, імгненне”, “Вясёлкавае ззянне”.

Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Смарагда Сліўко.

СПАСИБО, ЖИЗНЬ Вобрал в себя я все погоды: И плач дождя, и солнца смех, И вот в седеющие годы Опять влюблён во всё, во всех. В зарю, алеющую кровью, В горбатую берёзу на снегу, И в грядку с зеленеющей морковью, И даже в то, что вспомнить не могу. Влюблён в минуты и мгновенья За то, что взял и вновь отдал: За дни кипучего кипенья, За то, что выбросил в отвал, За то, что не любя любили, И что любили полюбя, За все изведанные были Спасибо, жизнь, люблю тебя.

ОСЕНЬ Рыжей сыроежкой, Красною малиной Разыгалась осень У людей в корзине. Я стою в волнушках И в бруснике алой. На меня веснушки Осень расплескала. А грибов сегодня – На поляне тесно. Голоса знакомых. Слушаю, как песни. На лесной опушке Я стою разиней. Ни пригоршни ягод, Ни гриба в корзине. Глупо улыбаюсь В этот день воскресный. Запахи вдыхаю Осени и песни.

Асноўныя творы

Сливко, С. От сердца к сердцу: стихи / С. Сливко, С. Дорошко. – Лида, 2006. – 89 с.

Сливко, С. Продлись, мгновенье… : поэзия, проза, юмор / С. Сливко. – Лида, 2007. – 119 с.

Сливко, С. Прощай, двадцатый век / Смарагд Сливко: стихи, юмор, проза. – Лида, 2001. – 127 с.

Сливко, С. Радужное сияние: поэзия, проза, юмор / С. Сливко. – Лида, 2010. – 104 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Алейнік, Т. Аповед пра цудоўнага чалавека / Т. Алейнік // Принеманские вести. – 2009. – № 50.Сливко Смарагд Федорович // Время и судьбы / Леонид Винник, Михась Мельник. – Лида, 2004. – С. 52.

Васько, У. Шчырасць паэтычных радкоў / У.Васько // Лідская газета. – 2001. – 3 лістапада.

Жалкоўскі, А. Астравецкага гарту / А. Жалкоўскі // Астравецкая праўда. – 2008. – 5 красавіка.

Макарэвіч, П. Паэт Смарагд Сліўко : [да 75-годдзя з дня нараджэння] / Пётр Макарэвіч // Лідскі Летапісец. – 2006. – № 4. – С. 51-52.

Макарэвіч, П. (Лідскі) паэт Смарагд Сліўко / П. Макарэвіч // Тэлескоп. – 2001. – 20 снежня. – С. 4.

Мельник, М. Жизнеутверждение : [кн. С. Сливко “Прощай, двадцатый век”] // Принеманские вести. – 2001. – 29 ноября. – С. 2.

Своей заботой друг о друге мы скрепим связь родных сердец : [творчество С. Ф. Сливко] // Лідская газета. – 2001. – 15 снежня. – С. 3.

Стадуб, А. Маем спадчыну паэта / А. Стадуб // Лідская газета. – 2007. – 4 жніўня. – С. 5.

Хітрун, А. Паэт: [верш, прысвечаны Смарагду Сліўко] / А. Хітрун // Лідская газета. – 2009. – 22 снежня.

Бібліяграфія

Смарагд Сливко / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Т. С. Бальцевіч. – Ліда, 2011. – 6 с. – (Звязаны лёсам).

Санько Валерый

Санько Валерый

Валерый Санько

Валерый (Валер) Аляксеевіч Санько (29.08.1939 – 22.11.2020 г. Ліда) нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Сліва Слуцкага раёна. Скончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958), факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую ВПШ (1976-1978), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1968-1971). З 2009 года жыў ў Лідзе. Пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыны, магістр нетрадыцыйнай медыцыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нямала часу аддаваў вывучэнню беларускага язычніцтва, прыкметаў, абярэжніцтва, краязнаўства. Аўтар дзвюх кніг па лячэнню травамі (з Н. І. Аляксейчык, 1992, 1993), дзвюх кніг аб прыкметах і афарызмах: “Размова з прыродай” (з В.Э. Шомадзі, 1990), “Гаворыць – старажытны Рым, гавораць – пра старажытны Рым” (2003).

Асноўныя творы

Алексейчик, Н. И. Вкусно, питательно, дешево: салаты, винегреты, гарниры, приправы из дикорастущих растений / Н. Алексейчик, В. Санько. – Минск : Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”, 1992. – 63, [1] с.

Алексейчик, Н. И. Дары лесов, полей, лугов / Н. И. Алексейчик, В. А. Санько. – Изд. 2-е, дополненное и исправленное. – Москва : Физкультура и спорт, 1994. – 285 с., [16] л. цв. ил.

Алексейчик, Н. И. Природы щедрые дары / Н. И. Алексейчик, В. А. Санько. – Минск : Полымя, 1992. – 334, [1] с.

Беларуская нацыянальная ідэя: Матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 18-19 крас. 1999 г., г. Гродна / Пад рэд. А.А.Астроўскага, В.А.Санько. – Мінск : Бел. выд. т-ва “Хата”, 2000. – 444 с.

Палескі, М. І. З вудай і стрэльбай: [нарысы: аб паляўніцтве і рыбалоўстве] / М. І. Палескі , В. Санько. – Мінск : Беларусь, 1974. – 174, [1] с.

Санько, В. Грэх на іх нязмыўны : аповесць-уява / В. Санько. – Смаленск : Ноопресс, 2013. – 146 с.

Санько, В. Жыць – прыкметы вучыць / В. Санько. – Мінск : МАЭН, 2017. – 206, [1] с.

Санько, В. Сабака ў кватэры – сябра ці вораг: што кажуць пра гэта народныя прыкметы / В. Санько. – Мінск : МАЭН, 2017. – 95, [1] с.

Санько, В. Карыды вогненныя іскры : [аповесць] / В. Санько. – Мінск : МАЭН, 2016. – 153, [1] с.

Санько, В. Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё : [развагі празаіка і публіцыста] / В. Санько. – Мінск : МАЭН, 2015. – 279 с. – (З кнігаў Валера Санько).

Санько, В. Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе: раман / В. Санько. – Смаленск : Наапрэс, 2013. – 611, [1] с.

Санько, В. Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах: аповесці, апавяданні / В. Санько. – Мінск : Смэлтак, 2009. – 196, [1] c.

Санько, В. Гаворыць – старажытны Рым, гавораць – пра старажытны Рым: максімы, прымаўкі, афарызмы / В. Санько. – Мінск : Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”, 2003. – 379 с.

Санько, В. Не плач, маці: аповесці, апавяданні / В. Санько. – Мінск : Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”, 1995. – 256 с.

Санько, В. А. Прыкметы і прырода – сябры назаўсёды : чалавек і прырода / Валер Санько. – Мінск : МАЭН, 2019. – 184, [1] с.

Санько, В. Усё скончана: мы прайшлі па Маскве: аповесці, апавяданні / В.Санько. – Мінск : Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”, 1993. – 126, [1] с.

Санько, В. Жыватворныя крыніцы: [зборнік апавяданняў-быляў] / В. Санько. – Мінск : Ураджай, 1979. – 159, [1] c.

Шомоди, В. Э. Разговор с природой: народные приметы / В. Э. Шомоди, В. А. Cанько. – Минск : Полымя, 1990. – 125, [1] c.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Санько Валеры Аляксеевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / гал. рэд. У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск, 2015. – Т. 6. – С. 327.

Санько Валеры Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2004. – Т. 18., кн. 1. – С. 447.

Санько Валеры Аляксеевіч // Памяць. Слуцкі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / уклад. В. С. Відлога. – Мінск, 2001. – Кн. 2. – С. 489-491.

Валер Санько / ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”; склад. Г. Р. Курбыка, рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда : Ксеракс ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, 2019. – 8 с. – (Звязаны лёсам).

У беларускае неба пайшоў Валер Санько // Наша слова. – 2020. – 2 снеж. – С. 4.

Валеру Санько – 80 // Наша слова. – 2019. – 28 жн. – С. 4.

Грынкевіч, Я. Прыкмета і прырода — сябры назаўсёды / Я. Грынкевіч // Наша слова. – 2019. – 2 мая. – С. 8.

Грынкевіч, Я. З цікавасцю да літаратурнага жыцця / Яраслаў Грынкевіч; фота // Наша слова. – 2015. – 23 верас. – С. 7.

Мацулевiч, А. Так патрэбна нам усім узаемаразуменне / А. Мацулевіч // Лiдская газета. – 2014. – 26 красавіка.

Віннік Леанід

Віннік Леанід

Леанід Віннік

Леанід Макаравіч Віннік (06.06.1956, г. Ліда – 01.05.2006) – вядомы на Лідчыне паэт і краязнаўца, аўтар зборнікаў вершаў “Под погасшими звёздами” (1996), “Мелодии печального дождя”(1997), “Ностальгия” (1999), “Откровение” (2000, у саюзніцтве з Л. Пырскім), беларускамоўнага даведніка культурнага жыцця Лідчыны напрыканцы ХХ стагоддзя “Зоркі лідскіх небасхілаў” (2001) і рускамоўнай краязнаўча-біяграфічнай кнігі “Время и судьбы” (2004, у саюзніцтве з М. Мельнікам). Леанід Віннік пісаў у асноўным на рускай мове, але яго беларускамоўныя творы вызначаюцца выдатным веданнем мовы, мілагучнасцю, пранікнённасцю, глыбокім лірызмам, тонкім бачаннем навакольнай рэчаіснасці. Вершам Л. Вінніка ўласціва і меладычнасць, таму многія з іх пакладзены на музыку. Песня “Горад мой” (словы Л. Вінніка, музыка В. Пыпеця) з’яўляецца як бы неафіцыйным гімнам горада Ліды. Яна гучала на “Славянскім базары” ў Віцебску. Доўгі час ёю пачыналіся перадачы Лідскага радыё. Песні на словы Леаніда Вінніка таксама пісалі Г. Зубрыцкі, С. Бугасаў, С.Чарняк, С. Лявонава і іншыя.

Да вашай увагі некалькі вершаў Леаніда Вінніка.

МОЛИТВА

А мне бы ещё раз на солнце взглянуть, А мне бы ещё раз друзьям улыбнуться. И снова в деревне на сене уснуть, И с первыми чтоб петухами проснуться. А мне бы ещё раз пойти на вокзал, Махать поездам под стрелой семафора. И чтоб, уезжая, вдруг кто-то сказал: — Ну, что ж, человече, До встречи, до скорой! А мне бы ещё раз печаль журавлей Прочувствовать сердцем под занавес лета… И, дай Бог, достойно прожить на земле Ещё одну жизнь – и такую, как эта…

​

НАЕДИНЕ С ГОРОДОМ

По тихим площадям пройду, как местный житель, У крепости ночной немного постою. Мой городок уснул, мой город – долгожитель, Созвездия огней твои я узнаю. Мне близко всё вокруг, как собственное имя, Ты спящим дорог мне и утренним в росе. И как же счастлив я, что был тобою принят В число твоих друзей, В число твоих друзей. Столетия легли на каменные плиты, Проходит ночь и вновь День властно входит в жизнь. Мы молоды с тобой, мой древний город Лида, И дерзостью сердец, и щедростью души.

Асноўныя творы

Винник, Л. Время и судьбы / Л. Винник, М. Мельник; фото И. Пешехонава. – Лида : Оникс, 2004. – 62 с.

Віннік, Л. Зоркі Лідскіх небасхілаў / Л. Віннік. – Туапсе, 2001. – 62 с.

Винник, Л. Откровение : сборник стихов / Л. Винник, Л. Пырский. – Туапсе, 2000.

Винник, Л. Ностальгия : стихи. / Л. Винник. – Туапсе, 1999. – 128 с.

Винник, Л. Мелодии печального дождя : Лирика / Л. Винник. – Туапсе, 1997. – 128 с.

Винник, Л. Под погасшими звёздами : сборник стихов / Л. Винник. – Лида, 1996. – 66 с.

Віннік, Л. Горад мой : верш, прысвечаны Лідзе / Л. Віннік // Наша слова. – 2006. – 10 траўня. – С. 9.

Винник, Л. Стихи / Леонид Винник // Принеманские вести. – 2006. – 8 июня. – С. 9.

Винник, Л. “Чью-то душу взяли боги и совсем не в срок…” : стихи / Леонид Винник // Лідская газета. – 2006. – 6 чэрвеня. – С. 2.

Віннік, Л. Горад мой. Роднасць. Беларусі : [вершы] / Леанід Віннік // Лідскі Летапісец. – 2006. – № 2. – С. 14-15.

Винник, Л. Песня моего города : [стихи на конкурс им. Тавлая] / Л. Винник // Лідская газета. – 2005. – 10 лістапада. – С. 4.

Винник, Л. Стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 2004. – 27 ліст. – С. 4.

Віннік, Л. Верш / Леанід Віннік // Лідская газета. – 2004. – 16 кастр. – С. 5.

Винник, Л. “Есть жемчуга…” / Леонид Винник // Принеманские вести. – 2004. – 2 сентября. – С. 13.

Винник, Л. Журавли протрубили весну… : Стихи // Лідская газета. – 2004. – 30 крас. – С. 6.

Винник, Л. Стихи / Принеманские вести. – 2003. – 9 окт. – С. 11.

Винник, Л. Ты – боль, поэзия, ты – быль… : стихи // Принеманские вести. – 2001. – 6 дек. – С. 5.

Винник, Л. Пока со мною ты : стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 2001. – 26 мая. – С. 4.

Винник, Л. Тайна : стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 2001. – 27 сакав. – С. 4.

Винник, Л. Из нового сборника стихов “Откровение” / Л. Винник // Принеманские вести. – 2000. – 6 апр. – С. 11.

Віннік, Л. Вершы / Л. Віннік // Ад лідскіх муроў. – 1999. – № 2/3. – С. 28-29.

Винник, Л. Стихи / Леонид Винник // Принеманские вести. – 1999. – № 8. – С. 12.

Віннік, Л. Вершы / Л. Віннік // Лідская газета. – 1998. – 16 чэрв. – С. 3.

Винник, Л. Мелодия дождя : Стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 1998. – 9 чэрв. – С. 3.

Винник, Л. Стихи / Л. Винник // Телескоп. – 1998. – 4 чэрв. – С. 7.

Винник, Л. Стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 1997. – 19 чэрв. – С.4.

Винник, Л. Стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 1997. – 13 мая. – С.4.

Винник, Л. Стихи / Л. Винник // Лідская газета. – 1997. – 27 лют. – С.4.

Винник, Л. Прозрение : стих / Л. Винник // Лідская газета. – 1997. – 4 студз. – С.4.

Винник, Л. Зависть : стих / Л. Винник // Лідская газета. – 1994. – 20 снеж. – С.4.

Винник, Л. [стихи] / Л. Винник // Лідская газета. – 1994. – 9 ліп. – С. 3.

Винник, Л. 26 апреля : стих / Леонид Винник // Лідская газета. – 1994. – 23 крас. – С. 4.

Винник, Л. Стихи / Л. Винник // Гродз. праўда. – 1993. – 11 снеж. – С.3.

Винник, Л. Когда меня коснётся ваша боль : стих / Л. Винник // Лідская газета. – 1992. – 7 сак. – С. 4.

Винник, Л. Свадебное : стих / Л. Винник // Уперад. – 1991. – 6 лістап. – С. 4.

Віннік, Л. [Вершы] /Л. Віннік // Уперад. – 1991. – 18 крас. – С. 4.

Винник, Л. Неустроенность. Одиночество / Л. Винник // Уперад. – 1990. – 26 чэрв. – С. 3.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Ёрш, М. Поэтический сборник “Откровение” Леонида Винника и Леопольда Пырского // Принеманские вести. – 2001. – 8 марта. – С. 2.

Лідскія паэты друкуюцца ў Туапсэ // Пагоня. – 2001. – 25 кастр. – С. 5.

Макарэвіч, П. Першая зорка Лідскага небасхілу : / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2007. – 10 мая. – С. 7.

Не стала [лідскага паэта] Леаніда Вінніка [(1956 – 2006)] / фота // Наша слова. – 2006. – 10 траўня. – С. 9.

“Ностальгия” // Принеманские вести. – 1999. – № 2. – С. 2.

Макарэвіч, П. Пад пагаслымі зоркамі / П. Макарэвіч // Лідская газета. – 1996. – 20 крас. – С. 3.

Мельнік, М. 50 гадоў сваіх не прычакаў : [Леанід Макаравіч Віннік] / Міхась Мельнік // Лідскі Летапісец. – 2006. – № 2. – С. 14.

Прэзентацыя кнігі мясцовага паэта // Лідская газета. – 1999. – 9 верас. – С. 3.

Свиридов, А. Ностальгия, ностальгия / А. Свиридов // Принеманские вести. – 1999. – № 20. – С. 10

Хітрун, А. “Зоркі лідскіх небасхілаў” / А. Хітрун // Принеманские вести. – 2001. – 17 мая. – С. 2.

Ярашук, С. З любоў’ю і пашанай да роднага / С. Ярашук // Краязнаўчая газета. – 2002. – № 1. – С. 3.

г. Бярозаўка

г. Бярозаўка

Баборык Ганна

Баборык Ганна

Ганна Баборык

Баборык Ганна Уладзіміраўна нарадзілася 7 жніўня 1959 года ў вёсцы Моцевічы Жалудоцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Мінскі інстытут культуры (1980). Працавала ў сферы культуры горада Ліды. Ганна Уладзіміраўна з’яўлялася салісткай народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу”. Аўтар тэкстаў многіх песень, якія выконваюцца ансамблем, створаных у творчым саюзе з кіраўніком калектыву Колышка А.А., іншымі самадзейнымі кампазітарамі. Аўтар урачыстай песні пра Ліду.

Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Баборык.

Песня-гімн “Слаўся, Ліда!”

(музыка – Вячаслаў Пыпець,

словы – Ганна Баборык)

​

Дзяўчынай юнай з сінімі вачамі, Нягледзячы на сталы твой узрост, Глядзіш на свет царыцай велічавай, Мой родны горад, ў зелені бяроз.

Прыпеў: Ліда, цябе праславіў твой народ! Ліда, ты прыгажэеш з году ў год! Ліда, табе я сэрца аддаю! Славу свайму я гораду пяю!

​

Ты з гонарам нясеш сваю паставу Ад Гедыміна і да нашых дзён І Магдэбурскага дастойна права — Табе адной сардэчны мой паклон.

Прыпеў:

Ліда, цябе праславіў твой народ!

Ліда, ты прыгажэеш з году ў год!

Ліда, табе я сэрца аддаю!

Славу свайму я гораду пяю! Мая Радзіма, горад мой адзіны, Хачу каб ты квітнеў і працвітаў. Для многіх ты народаў стаў Айчынай, Мой родны непаўторны Лідскі край.

Прыпеў:

Ліда, цябе праславіў твой народ!

Ліда, ты прыгажэеш з году ў год!

Ліда, табе я сэрца аддаю!

Славу свайму я гораду пяю!

З гадамі набываеш болей сілы І расцвітаеш кожны год ярчэй, І голас Ліды ў роднай Беларусі Штогод усё мацней і ўсё званчэй!

УСПАМІН АБ РАДЗІМЕ

Колькі ўжо раз, ад’язджаючы з дому, Я ўспамінала радзімы куток: Бераг, дзе ўдзень спачывала ад стомы, Стройны, над самым абрывам дубок.

Я ўспамінала жытнёвае поле, Мілыя сэрцу майму васількі, Неба радзімы, што душу спатоліць, Песню, што гуртам падхопяць жанкі.

Мусіць, няма ва ўсім белым свеце Гэткай прываблівай свежай красы. Толькі ў нас, можна лёгка прыкмеціць, Колеру жыта ў дзяўчат валасы.

***

Каля рэчкі, каля гаю Свайго любага чакаю. Ты прыйдзі хутчэй, каханы, Мой салодкі, мой чаканы. Залюблю, і зацалую, Ды вачыма зачарую, І спляту з расін вяночак, Каб прыгожы быў мой хлопчык. За ракой пяе зязюля. Чую, кліча ўжо матуля.

Асноўныя творы

Баборык, Г. Вершы / Ганна Баборык // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 44-49.

Баборык, Г. Слаўся Ліда! Мой горад – Ліда : песні / Ганна Баборык // Мой любы горад Ліда: зборнік вершаў / склад. Т. І. Зенюкевіч, рэд. І. Г. Белуш. – Ліда, 2008. – С. 44-45.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Баборык Ганна Уладзіміраўна // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С.44.

Гарэцкі Антоні

Гарэцкі Антоні

Антоні Гарэцкі

Антоні Гарэцкі (1787 – 18.09.1861) нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Жыццёвы шлях А.Гарэцкага працякаў у адзін з самых складаных перыядаў айчыннай гісторыі. Атрымаўшы патрыятычнае выхаванне ў бацькоўскім доме, на пачатку XIX стагоддзя ён увайшоў у культурнае і грамадскае жыццё зямель былога Вялікага княства Літоўскага як гарачы барацьбіт за вызваленне Айчыны. Удзел у напалеонаўскіх войнах, затым – у паўстанні 1830-1831 гадоў, а таксама жыццё ліцвінскай эміграцыі паўплывалі на тэматыку і праблематыку яго творчасці. Аўтар шматлікіх зборнікаў, прысвечаных паэтычнаму роздуму пра лёс Літвы-Беларусі. Паэт меў радзінны маёнтак – вёску Біскупцы ў Лідскім павеце, дзе жыў працяглы час. Паўстанец 1863 года Мірон Браніслаў Нарбут пісаў у сваіх мемуарах “Ліда і лідзяне”: “Лідскі павет меў людзей, якія займалі не апошняе месца ў гісторыі айчыннай літаратуры: … паэта Антонія Гарэцкага … знакамітым талентам мастака вылучаўся заўчасна памёрлы сын Антона Гарэцкага, які пакінуў удаву Марыю, дачку нашага бессмяротнага паэта Адама Міцкевіча” (Zіemіa Lіdzka. – 1997. – № 26-27.). А лідскі гісторык і краязнавец А.Гржымайла-Прыбытка ў кнізе “Кароткі турыстычны даведнік па Лідскаму і Шчучынскаму паветах” напісаў: “… таксама ў Лідскім павеце неабходна наведаць маёнтак Біскупцы, які ў свой час быў маёмасцю і месцам жыхарства паэта Антонія Гарэцкага, аўтара баек, удзельніка Напалеонаўскіх войнаў і лістападаўскага паўстання” (Antoni Grzymała-Przybytko. Krótki przewodnik turystyczny po powiatach Lidzkim i Szczuczyńskim. – Lida, 1936. – S.30.).

Да вашай увагі некалькі вершаў Антоні Гарэцкага.

КРАКАВЯК

Плакаць я не стану, Сэрцам не астыну, Бо мой Стах каханы Бароніць Айчыну. Хай мяне кахае Увесь свет бязмерна. Мой міленькі знае, Што яму я верна. Маю я ў садочку Ружаў два кусточкі. Вернецца каханы – Віць вянок я стану. Бо хто церпіць раны За свой край каханы, Для таго вяночак Будзе з рук дзявочых.

​

ЧАЛАВЕК І ПЧОЛЫ /Байка/

Хваліўся чалавек раз, як падглядваў пчолаў: “Да вас увагаю ў мяне забіты голаў!” – “Бо маеш, – быў адказ, – не простую нагоду: Любоў твая не дзеля нас, а дзеля мёду”.

Асноўныя творы

Антоні Гарэцкі (1787-1861) : [вершы] / А. Гарэцкі // Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / склад. М. В. Хаўстовіч; навук. рэд. С. Л. Гаранін. – Мінск : Маст. літ., 2012. – С. 100-114.

Антоні Гарэцкі : [вершы] / А. Гарэцкі; пер. з пол. Г. Серэхан // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта / пад агул. рэд. М. В. Хаўстовіча – Мінск, 2019. – Вып. 10. – С. 205-207.

Антоні Гарэцкі : [вершы] / А. Гарэцкі; пер. з пол. Г. Серэхан // Наша вера. – 2005. – № 1. – С. 37

Gorecki, А. Duma о generale Grabowskim poległym pod Smolénskiem / Antoni Gorecki. – Варшава, 1814.

Gorecki, А. Krakowiaki ofiarowane Polkom / Antoni Gorecki . – 1816.

Gorecki, А. Poezyje Litwina / Antoni Gorecki. – Париж, 1834. (Лучшее из его произведений).

Gorecki, А. Bajki i роеzyje nowe / Antoni Gorecki. – Париж, 1839.

Gorecki, А. Kłosek polski / Antoni Gorecki. – Париж, 1843.

Gorecki, А. Siewba / Antoni Gorecki — 1857.

Gorecki, А. Nowy zbiorek wierszy / Antoni Gorecki. – 1858.

Gorecki, А. Jeszcze tomik pism / Antoni Gorecki. – 1859.

Gorecki, А. Wiersze różne Antoni Gorecki. – 1860.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Шаўчэнка, Г. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя / Ганна Шаўчэнка; навук. рэд. І. Э. Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 183 с. : партр.

Цвірка, К. Антоні Гарэцкі (1787-1861) / К. Цвірка // Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя : анталогія / склад. К. Цвірка [і інш.]; навук. рэд. А. В. Мальдзіс. – Мінск, 2013. – С. 64-69.

Шаўчэнка, Г. І. Антон Гарэцкі як прадстаўнік перадрамантызму ў літаратуры Беларусі / Г. І. Шаўчэнка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. – № 4. – С. 103-112.

Багдановіч, І. Э. Асоба і творчасць Антона Гарэцкага / І. Э. Багдановіч, Г. І. Серэхан // Куляшоўскія чытанні : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 26-27 крас. 2007 г. / [рэдкал. : В. І. Рагаўцоў і інш.]. – Магілёў, 2007. – С. 29-31.

Серэхан, Г. І. Рання творчасць Антона Гарэцкага і традыцыі польскамоўнай паэзіі Беларусі ХІХ ст. / Г. І. Серэхан // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2010. – № 1. – С. 9-12.

Серэхан, Г. І. Паэзія Антона Гарэцкага ў кантэксце творчасці шубраўцаў / Ганна Серэхан // Супольнасць традыцыі – садружнасць у будучыні : беларус.-пол. моўныя, літ., гіст. і культур. сувязі : зб. арт. / пад рэд. І.Э. Багдановіч, С. М. Запрудскага. – Мінск, 2012. – С. 72-77.

Серэхан, Г. І. Рэцэпцыя творчасці Антоні Гарэцкага ў літаратурных крыніцах і даследваннях ХІХ–ХХ стст. / Г. Серэхан // Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу ХІ–ХІХ стагоддзяў: вытокі, традыцыі, уплывы : матэр. Рэсп. Навук.-практ. канф., Мінск, 24 мая 2010 г. / рэдкал.: А. У. Бразгуноў [ і інш]. – Мінск, 2010. – С. 240-246.

Лаўрэш, Л. Антоні Гарэцкі : забыты паэт / Л. Лаўрэш // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 194-201.

Серэхан, Г. І. “Слаўся, святая любоў да Айчыны!” : творчая спадчына А. Гарэцкага / Г. Серэхан // Роднае слова. – 2009. – № 4. – С. 8-13.

Серэхан, Г. І. Сацыяльная праблематыка ў байках Антона Гарэцкага : традыцыі і наватарства / Г. Серэхан // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 3-7.

Серэхан, Г. І. Адам Міцкевіч і Антон Гарэцкі : жыццёвыя стасункі і творчае супрацоўніцтва / Ганна Серэхан // Міфалогія – фальклор – літаратура : праблемы паэтыкі : зб. навук. прац / пад. агул. рэд. В. П. Рагойшы. – 2008. – Вып. 6. – С. 109-114.

Саўко Іван

Саўко Іван

Саўко Іван

Іван Міхайлавіч Саўко (19.02.1925 – 1998) нарадзіўся ў вёсцы Падкасоўе Навагрудскага раёна. Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года займаў пасаду галоўнага ветурача. За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Усё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў паэзіі.

Да вашай увагі верш Івана Саўко.

РОДНЫЯ ПРАСТОРЫ Люблю я тарноўскія нашы прасторы, Красу неабсяжных палеткаў, лугоў, Дзе ў неба глядзяць белагрудскія горы, І выйшла красуня – Дзітва з берагоў. Люблю я тарноўскія нашы азёры, Іх зыбкі блакіт – за ўсё прыгажэй, Дзе ночкай купаюцца месяц і зоры І песні пяе чараўнік-салавей. Люблю паглядзець на сады маладыя, Што ў квецені белай гамонку вядуць, На ўросшыя ў землю дубы векавыя, Што быццам адвечную вахту нясуць.

Асноўныя творы

Саўко, І. Голас сэрца / Іван Саўко. – Ліда, 1996. – 128 с.

Саўко, І. Насуперак лёсу : зборнік вершаў / Іван Саўко. – Ліда, 1993. – 123 с.

Саўко, І. Рэха жыцця : паэмы / Іван Саўко. – Ліда, 1994. – 148 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Чарнавус, Т. “Люблю я тарноўскія нашы прасторы…”, або Спроба паэтычнага партрэта / Т. Чарнавус // Лідская газета. – 1997. – 24 чэрвеня.

Чарнавус, Т. Іван Саўко і яго паэма “Тарнова” на старонках “Лідскай газеты” // Лідская газета. – 1993. – 11 студзеня.

Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў

Станіслаў Суднік

Суднік Станіслаў Вацлававіч – беларускі пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся 21.09.1954 г. у в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977) і Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Служыў у Савецкай Арміі, затым ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Мае награды – ордэн “За службу Радзіме” 3 ступені, медаль “За баявыя заслугі”. Падпалкоўнік запасу. З 1994 года жыве ў Лідзе. Займаецца краязнаўствам і мовазнаўствам (даследуе арыйскія карані беларускай мовы). Выбіраўся дэпутатам Лідскага гарадскога савета (1995-1999). Старшыня грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”. Рэдактар газеты “Наша слова”, краязнаўчага, гістарычна-літаратурнага часопіса “Лідскі Летапісец”, літаратурна-мастацкага зборніка “Ад лідскіх муроў”. Аўтар шэрагу кніг, паэтычных зборнікаў. Стваральнік “Кароткага расійска-беларускага вайсковага слоўніка” і “Расейска-беларускага вайсковага слоўніка” на 8000 слоў (у сааўтарстве з Сяржуком Чыславым), “Шыхтовага статута Беларускага войска”. Распрацаваў сістэму стэнаграфіі для беларускай мовы, выдаў адзіны ў свеце навучальны дапаможнік “Стэнаграфія”.

Да вашай увагі верш Станіслава Судніка.

ТОДАР З НАРБУТАЎ ЛІДСКІХ О, Лідскі край, табою ганаруся, З слязой на воку Бог цябе стварыў. Не ведаў свет ніякай Беларусі, А пра цябе з пашанай гаварыў. Стаяла Ліда між балот Дайноўскіх, Сачыла царстваў лёт і заняпад, Збірала ў песнях і чароўных казках Хады стагоддзяў адмысловы лад. Раслі тут людзі, як дубы на ўзлессі, Снавалі душы аўру той зямлі, З сабой з народзінаў лідзяне неслі І тое, пра што ведаць не маглі. Але збіраліся, як хмары ў паднябессі Стагоддзяў дзеі ў памяці людзей, Пакуль магутны лёс ім не накрэсліў, Хто стане летапісцам тых падзей. І ён прыйшоў, нашчадак слаўных родаў, Чые пад Грунвальдам не сцерліся сляды, Каб расказаць уласнаму народу Пра слаўныя і мужныя гады. Ён Остык-Нарбут вырас з тых курганаў, Што крыве прысвячалі ў дар багам У час, што называе ксёндз паганым, І што заўсёды быў наймільшы нам…

Асноўныя творы

Суднік, С. Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік / С. Суднік. – Мінск : Тэхналогія, 1993.

Суднік, С. Лідскія скрыжалі : [ вершы ] / Станіслаў Суднік. – Ліда, 2008. – 92 с.

Суднiк, С. Літва : гістарычныя паэмы, балады, пераклады / С. Суднік ; гравюра і малюнкі Я. Матэйкі. – Ліда, 2011. – 216 с.

Суднік, С. Мой Грунвальд : вершы / Станіслаў Суднік. –Ліда, 1999. – 122 с.

Суднік, С. Пілігрымка дадому : (Сказ) / С. Суднік. – Ліда, 2018. – 88 с.

Суднік, С. Расейска-беларускі вайсковы слоўнік / С. Суднік, С. Чыслаў. – Мінск, 1997. – 250 с.

Суднiк, С. Стэнаграфія : навучальны дапаможнік / С. Суднік. – Ліда : Выдавецкі дом ТБМ, 2009. – 224 с.

Суднік, С. Шыхтовы статут Беларускага войска / С. Суднік. – Прыазёрск, 1992.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Арцiмовiч, Д. Зварот да Літвы / Д. Арцімовіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2011. – № 45. – 11 лістапада. – C. 7.

Жалкоўскi, А. Падручнік лідчаніна не мае аналагаў / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2010. – № 25. – 24 июня.

Жалкоўскi, А. Суднік Станіслаў Вацлававіч / А. Жалкоўскі // Памяць : гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на. – Мінск, 2004. – C. 472.

Жалкоўскi, А. Услаўляюць любы горад / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2008. – № 33. – 14 августа. – C. 5.

Лабадзенка, Г. Адзіны ў свеце падручнік па беларускай стэнаграфіі напісаў краязнаўца з Ліды / Г. Лабадзенка // Звязда. – 2010. – 9 чэрвеня. – C. 3.

Лідскія юбіляры 2004 года // Лiдскi летапiсец. – 2004. – № 3-4. – С.15-18.

Карлюкевіч, А. Муза ў вайсковым шынялі, альбо проста “наш чалавек” у Казахстане / А. Карлюкевіч // Беларусь. – 1993. – № 12. – С. 7.

“Ня трэба плакаць над Пагоняй” : [ пра зборнік вершаў С.Судніка “ Мой Грунвальд”] // Пагоня. – 1999. – 21 кастр. – С. 4.

Прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў : [ у т.л. Суднік Станіслаў Вацлававіч ] // Літаратура і мастацства. – 2001. – 4 мая. – С. 4.

Станіслаў Суднік (1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на) // Галасы з небакраю : анталогiя паэзii свету ў беларус. перакладах ХХ ст. / М. Скобла; уступны артыкул Е. Лявонавай, навук. рэд. Л. Баршчэўскі. – Мінск, 2008. – C. 660.

Бібліяграфія

Станіслаў Вацлававіч Суднік / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Г. Р. Курбыка. – Ліда, 2014. – 12 с. – (Звязаны лёсам).

Бурак Уладзімір

Бурак Уладзімір

Уладзімір Бурак

Уладзімір Георгіевіч Бурак нарадзіўся 10 сакавіка 1957 года ў сям’і лідскіх настаўнікаў. Скончыў мясцовы індустрыяльны тэхнікум, дзе і працуе майстрам па тэхнічным навучанні. Аўтар кнігі твораў “Дарогі розныя бываюць”.

​

Да вашай увагі некалькі вершаў Уладзіміра Бурака.

ВОСЕНЬ ДЗВЕРЫ АДЧЫНЯЕ

​

Наступае восень… Позна або рана?

Паржавела лісце на голлях каштанаў,

Пажаўцелі ліпы – замянілі ўборы,

Клёны ганарацца колерам барвовым.

На бярозе белай крона стала рэдкай,

Замаўкаюць птушкі, адлятае лета…

На вярбе вятрыска заплятае косы,

Пуста на палетках, не відаць пракосаў…

Сумна і маркотна, дождж слязу схавае:

Сёння восень дзверы ў дом мой адчыняе.

​

Причал надежды

Одиноко берег тосковал у моря

И пустынным пляжем в такт волне вздыхал.

Растворилось лето в голубом просторе –

Осень опустилась на его причал.

А холодный ветер рвет седые волны,

И от брызг соленых берег весь в слезах.

Нет, ему не больно –

Просто лето вспомнил,

И печаль застыла у него в глазах.

Берег мой желанный, не грусти, не надо.

Радость возродится на твоих плечах,

Повторится лето – в нем твоя отрада

И моей надежды временный причал.

​

МАТУЛІ

Дарагая мая ты матуля,

Ты жывеш сярод вечных турбот,

Ты заўсёды да сэрца прытуліш,

Хоць мне зараз нямала ўжо год.

Так патрэбны твае мне парады,

Так патрэбна твая мне любоў,

Я цябе прывітаць вельмі рады

І заверыць цябе зноў і зноў,

Што люблю твае ўмелыя рукі,

Што люблю твой ласкавы пагляд.

Твае словы не неслі прынукі,

Вочы змалку праводзілі ў шлях —

Шлях жыццёвы, каб быў я шчаслівым,

Каб не зведаў ніякай бяды,

Каб быў добрым заўжды, незласлівым,

Каб сумленным я быў праз гады…

Часта клопат твой, шчырае сэрца

Крыўдзіў словам бяздумным сваім…

Мне б цяпер тваёй ласкай сагрэцца

І адчуць сябе зноў маладым.

​

Асноўныя творы

Бурак, У. Вершы / Уладзімір Бурак // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 81-84.

Бурак, У. Вершы / Уладзімір Бурак // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2010-2011гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Міхась Мельнік, Кірыл Сыцько. – Ліда, 2011. – № 7. – С. 68-69.

Бурак, В. Воспоминание : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2007. – 24 лют. – С. 3.

Бурак, У. Вылячыла : верш / У. Бурак // Лідская газета. – 2011. – 23 жніўня. – С. 5.

Бурак, У. Вяртанне ў родны край : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2009. – 9 чэрв. – С. 6.

Бурак, В. Городской парк. Моему городу Лиде : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2013. – 19 ліст. – С. 5.

Бурак, В. Городской парк : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2008. – 12 чэрв. – С. 4.

Бурак, У. Гумарэскі / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2017. – 30 жніўня. – С. 14.

Бурак, У. Дарогі розныя бываюць : вершы, гумар, прысвячэнні / У. Бурак. – Ліда, 2011. – 71 с.

Бурак, У. Дачакаліся! : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2014. – 1 сакав. – С. 4.

Бурак, В. Зимнее : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2008. – 20 снеж. – С. 4.

Бурак, У. Матулі : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2017. – 12 крас. – С. 17.

Бурак, У. Матуліна мова : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2008. – 26 крас. – С. 4.

Бурак, В. Межсезонье : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2007. – 22 ліст. – С. 4. Бурак, У. Навука : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2007. – 26 крас. – С. 4.

Бурак, В. Окно : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2013. – 15 студз. – С. 5.

Бурак, В. Полет : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2008. – 20 верас. – С. 4.

Бурак, В. Родительский дом : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2013. – 6 крас. – С. 4.

Бурак, У. Усхваляю : верш [прысв. А. Бурак] / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Мацулевич, В. “Дарогі розныя бываюць” : [сборник стихов лидского поэта Владимира Бурака] / В. Мацулевич // Лідская газета. – 2011. – 16 ліп. – С. 4.

« Older posts Newer posts »