← Базы данных

Саўко Іван

Саўко Іван

Іван Міхайлавіч Саўко (19.02.1925 – 1998) нарадзіўся ў вёсцы Падкасоўе Навагрудскага раёна. Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года займаў пасаду галоўнага ветурача. За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Усё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў паэзіі.

Да вашай увагі верш Івана Саўко.

РОДНЫЯ ПРАСТОРЫ Люблю я тарноўскія нашы прасторы, Красу неабсяжных палеткаў, лугоў, Дзе ў неба глядзяць белагрудскія горы, І выйшла красуня – Дзітва з берагоў. Люблю я тарноўскія нашы азёры, Іх зыбкі блакіт – за ўсё прыгажэй, Дзе ночкай купаюцца месяц і зоры І песні пяе чараўнік-салавей. Люблю паглядзець на сады маладыя, Што ў квецені белай гамонку вядуць, На ўросшыя ў землю дубы векавыя, Што быццам адвечную вахту нясуць.

Асноўныя творы

Саўко, І. Голас сэрца / Іван Саўко. – Ліда, 1996. – 128 с.

Саўко, І. Насуперак лёсу : зборнік вершаў / Іван Саўко. – Ліда, 1993. – 123 с.

Саўко, І. Рэха жыцця : паэмы / Іван Саўко. – Ліда, 1994. – 148 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Чарнавус, Т. “Люблю я тарноўскія нашы прасторы…”, або Спроба паэтычнага партрэта / Т. Чарнавус // Лідская газета. – 1997. – 24 чэрвеня.

Чарнавус, Т. Іван Саўко і яго паэма “Тарнова” на старонках “Лідскай газеты” // Лідская газета. – 1993. – 11 студзеня.