← Базы данных

Гарэцкі Антоні

Антоні Гарэцкі

Антоні Гарэцкі (1787 – 18.09.1861) нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Жыццёвы шлях А.Гарэцкага працякаў у адзін з самых складаных перыядаў айчыннай гісторыі. Атрымаўшы патрыятычнае выхаванне ў бацькоўскім доме, на пачатку XIX стагоддзя ён увайшоў у культурнае і грамадскае жыццё зямель былога Вялікага княства Літоўскага як гарачы барацьбіт за вызваленне Айчыны. Удзел у напалеонаўскіх войнах, затым – у паўстанні 1830-1831 гадоў, а таксама жыццё ліцвінскай эміграцыі паўплывалі на тэматыку і праблематыку яго творчасці. Аўтар шматлікіх зборнікаў, прысвечаных паэтычнаму роздуму пра лёс Літвы-Беларусі. Паэт меў радзінны маёнтак – вёску Біскупцы ў Лідскім павеце, дзе жыў працяглы час. Паўстанец 1863 года Мірон Браніслаў Нарбут пісаў у сваіх мемуарах “Ліда і лідзяне”: “Лідскі павет меў людзей, якія займалі не апошняе месца ў гісторыі айчыннай літаратуры: … паэта Антонія Гарэцкага … знакамітым талентам мастака вылучаўся заўчасна памёрлы сын Антона Гарэцкага, які пакінуў удаву Марыю, дачку нашага бессмяротнага паэта Адама Міцкевіча” (Zіemіa Lіdzka. – 1997. – № 26-27.). А лідскі гісторык і краязнавец А.Гржымайла-Прыбытка ў кнізе “Кароткі турыстычны даведнік па Лідскаму і Шчучынскаму паветах” напісаў: “… таксама ў Лідскім павеце неабходна наведаць маёнтак Біскупцы, які ў свой час быў маёмасцю і месцам жыхарства паэта Антонія Гарэцкага, аўтара баек, удзельніка Напалеонаўскіх войнаў і лістападаўскага паўстання” (Antoni Grzymała-Przybytko. Krótki przewodnik turystyczny po powiatach Lidzkim i Szczuczyńskim. – Lida, 1936. – S.30.).

Да вашай увагі некалькі вершаў Антоні Гарэцкага.

КРАКАВЯК

Плакаць я не стану, Сэрцам не астыну, Бо мой Стах каханы Бароніць Айчыну. Хай мяне кахае Увесь свет бязмерна. Мой міленькі знае, Што яму я верна. Маю я ў садочку Ружаў два кусточкі. Вернецца каханы – Віць вянок я стану. Бо хто церпіць раны За свой край каханы, Для таго вяночак Будзе з рук дзявочых.

​

ЧАЛАВЕК І ПЧОЛЫ /Байка/

Хваліўся чалавек раз, як падглядваў пчолаў: “Да вас увагаю ў мяне забіты голаў!” – “Бо маеш, – быў адказ, – не простую нагоду: Любоў твая не дзеля нас, а дзеля мёду”.

Асноўныя творы

Антоні Гарэцкі (1787-1861) : [вершы] / А. Гарэцкі // Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / склад. М. В. Хаўстовіч; навук. рэд. С. Л. Гаранін. – Мінск : Маст. літ., 2012. – С. 100-114.

Антоні Гарэцкі : [вершы] / А. Гарэцкі; пер. з пол. Г. Серэхан // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта / пад агул. рэд. М. В. Хаўстовіча – Мінск, 2019. – Вып. 10. – С. 205-207.

Антоні Гарэцкі : [вершы] / А. Гарэцкі; пер. з пол. Г. Серэхан // Наша вера. – 2005. – № 1. – С. 37

Gorecki, А. Duma о generale Grabowskim poległym pod Smolénskiem / Antoni Gorecki. – Варшава, 1814.

Gorecki, А. Krakowiaki ofiarowane Polkom / Antoni Gorecki . – 1816.

Gorecki, А. Poezyje Litwina / Antoni Gorecki. – Париж, 1834. (Лучшее из его произведений).

Gorecki, А. Bajki i роеzyje nowe / Antoni Gorecki. – Париж, 1839.

Gorecki, А. Kłosek polski / Antoni Gorecki. – Париж, 1843.

Gorecki, А. Siewba / Antoni Gorecki — 1857.

Gorecki, А. Nowy zbiorek wierszy / Antoni Gorecki. – 1858.

Gorecki, А. Jeszcze tomik pism / Antoni Gorecki. – 1859.

Gorecki, А. Wiersze różne Antoni Gorecki. – 1860.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Шаўчэнка, Г. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя / Ганна Шаўчэнка; навук. рэд. І. Э. Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 183 с. : партр.

Цвірка, К. Антоні Гарэцкі (1787-1861) / К. Цвірка // Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя : анталогія / склад. К. Цвірка [і інш.]; навук. рэд. А. В. Мальдзіс. – Мінск, 2013. – С. 64-69.

Шаўчэнка, Г. І. Антон Гарэцкі як прадстаўнік перадрамантызму ў літаратуры Беларусі / Г. І. Шаўчэнка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. – № 4. – С. 103-112.

Багдановіч, І. Э. Асоба і творчасць Антона Гарэцкага / І. Э. Багдановіч, Г. І. Серэхан // Куляшоўскія чытанні : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., 26-27 крас. 2007 г. / [рэдкал. : В. І. Рагаўцоў і інш.]. – Магілёў, 2007. – С. 29-31.

Серэхан, Г. І. Рання творчасць Антона Гарэцкага і традыцыі польскамоўнай паэзіі Беларусі ХІХ ст. / Г. І. Серэхан // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2010. – № 1. – С. 9-12.

Серэхан, Г. І. Паэзія Антона Гарэцкага ў кантэксце творчасці шубраўцаў / Ганна Серэхан // Супольнасць традыцыі – садружнасць у будучыні : беларус.-пол. моўныя, літ., гіст. і культур. сувязі : зб. арт. / пад рэд. І.Э. Багдановіч, С. М. Запрудскага. – Мінск, 2012. – С. 72-77.

Серэхан, Г. І. Рэцэпцыя творчасці Антоні Гарэцкага ў літаратурных крыніцах і даследваннях ХІХ–ХХ стст. / Г. Серэхан // Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу ХІ–ХІХ стагоддзяў: вытокі, традыцыі, уплывы : матэр. Рэсп. Навук.-практ. канф., Мінск, 24 мая 2010 г. / рэдкал.: А. У. Бразгуноў [ і інш]. – Мінск, 2010. – С. 240-246.

Лаўрэш, Л. Антоні Гарэцкі : забыты паэт / Л. Лаўрэш // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 194-201.

Серэхан, Г. І. “Слаўся, святая любоў да Айчыны!” : творчая спадчына А. Гарэцкага / Г. Серэхан // Роднае слова. – 2009. – № 4. – С. 8-13.

Серэхан, Г. І. Сацыяльная праблематыка ў байках Антона Гарэцкага : традыцыі і наватарства / Г. Серэхан // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 3-7.

Серэхан, Г. І. Адам Міцкевіч і Антон Гарэцкі : жыццёвыя стасункі і творчае супрацоўніцтва / Ганна Серэхан // Міфалогія – фальклор – літаратура : праблемы паэтыкі : зб. навук. прац / пад. агул. рэд. В. П. Рагойшы. – 2008. – Вып. 6. – С. 109-114.