Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 3 of 15)

Стадуб Алесь

Стадуб Алесь

Алесь Стадуб

Нарадзіўся (24.04.1931 – 8.06.2020, г. Ліда) ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пасля службы ў войску закончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Стадуб Аляксандр Дзям’янавіч скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут імя К.Ушынскага. Узначальваў маладзёжны хор у Яраслаўлі. Там закончыў філфак педінстытута. Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. Працаваў наборшчыкам у друкарні раённай газеты “Чырвоны сцяг”. У 1972 г. пераехаў у Ліду, дзе быў намеснікам старшыні таварыства “Веды”. Член Саюза журналістаў Беларусі. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённых газетах і часопісах. Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997 г.), “Вузел” (1998 г.), “Споведзь натхненнем” (1999 г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000 г.), “Калінавыя гроны” (2001 г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004 г.), “Водгук ісціны” (2007 г.) і інш., аўтар п’есы для дзяцей “Памяць”. Удзельнічаў у конкурсе па стварэнні гімна Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў “Настаўніцкай газеце”, “Чырвонай змене”, “ЛіМе”, “Гродзенскай праўдзе”, “Піянеры Беларусі”, у мясцовых выданнях, у часопісах “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, “Родная прырода”, “Ад Лідскіх муроў” і інш.

Прапануем вашай увазе верш Алеся Стадуба.

ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ

Люблю цябе, зямля мая,

І рэчак плынь сярод вякоў.

Не блудны сын я, не сваяк –

Блакіт жывучых васількоў.

​

Тут мовы ўласнай карані,

Тут перазвон дубоў, бяроз.

Паміж сваіх, паміж радні,

Я і мужнеў і ў праўду ўрос.

​

Гляджу ўрачыста з-пад брыля,

І спеласць песні на душы:

Зямля мая, мая зямля,

Ты Беларусі роднай шыр!

Асноўныя творы

Стадуб, А. Вандроўка між гадамі : дакументальная аповесць / А. Стадуб. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 184 с.

Стадуб, А. Водгук ісціны : вершы / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2007. – 200 с. Стадуб, А. Дотык волі : кніга паэзіі / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2013. – 96 с.

Стадуб, А. Калінавыя гроны: вершы / А. Стадуб. – Мінск : Дом прэсы, 2001. – 31, [1] с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).

Стадуб, А. Мільянерка: апавяданні / А. Стадуб. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – 86, [1] с.

Стадуб, А. Наши пути разошлись / А. Стадуб. – Ярославль : Кн. изд., 1962. – 56 с.

Стадуб, А. Скрыжалі : лірыка, сустрэчы / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2010. – 120 с.

Стадуб, А. Шэпты крыл : вершы, трыялеты, прысвячэнні, пераклады / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2010. – 116 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Алесь Стадуб / ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”; склад. Г. Р. Курбыка, рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2021. – 16 с. – (Звязаны лёсам).

Лiдзiн, П. Лідчане прыняты ў Саюз пісьменнікаў : Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Пётр Макарэвіч / П. Лідзін // Принеманские вести. – 2008. – 3 января. – C.7.

Макарэвiч, П. “Вандроўка між гадамі” : назва новай кнігі Алеся Стадуба / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2009. – № 24. – 23 июля. – C. 5.

Макарэвiч, П. Свой след / П.Макарэвіч // Принеманские вести. – 2010. – № 39. – 30 сентября. – C. 19.

Мельнiк, М. “Водгук ісціны” : кніга вершаў А. Стадуба / М. Мельнік // Лiдская газета. – 2007. – 26 красавіка. – C. 4.

Памёр Алесь Стадуб // Наша слова. – 2020. – 17 чэрв. – С. 2.

Ракавiцкi, I. Дотык волі / І. Ракавіцкі // Наша слова. – 2014. – № 1. – 2 студзеня. – C. 8.

Суднік, С. Агледзіны : 80 гадоў Алесю Стадубу / Станіслаў Суднік // Лідскі летапісец. – 2011. – № 2. – С. 51-56.

Хiтрун, А. Выйшлі ў свет “Скрыжалі” / А.Хітрун // Лiдская газета. – 2011. – 12 сакавіка.

в. Тарнова

в. Тарнова

Адэля з Устроні

Адэля з Устроні

Адэля з Устроні

Адэля з Устроні – беларуская паэтэса сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Жыла ў фальварку Устронь Лідскага павета. Пісала вершы на беларускай і польскай мовах.

У 1850 годзе напісала на беларускай мове на лацінцы паэму “Мачаха” пра каханне смелага юнака і абяздоленай дзяўчыны-сіроткі. Напісаная пад уплывам рамантызму, паэма ўтрымлівае народна-песенныя матывы Панямоння, напоўненыя любоўю да роднай зямлі. У канцы твору значылася імя аўтаркі – Адэля, яе радзіма – Устронь і дата напісання твору – 1850 . Адам Мальдзіс перака-наўча паказаў што Адэліна Устронь – гэта вёска ў Ганчарскай былой воласці Лідскага павету. Прозвішча ж аўтаркі верша пакуль што выявіць не ўдалося. Цалкам твор надрукаваны ў 1986 годзе. Рукапіс паэмы захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Гэтае імя было вернута ў нашу літаратуру з бяспамяці дзякуючы даследчыку беларускага пісьменства Адаму Мальдзісу ў 1970 годзе. У тым жа самым рукапісе Адам Мальдзіс знайшоў і верш гэтай жа аўтаркі на польскай мове “Кракаў”, у якім расказваецца пра пажар у горадзе – мяркуецца, у час рэвалюцыі 1848 года, і выказваюцца розныя прароцтвы.

Паэма «Мачыха»

Па зямлі віхор пагнаўся,

З буйным ветрам паспіраўся,

Віхар – туманочкам ляцеў,

Чорну буру відзець хацеў.

Бура да Нямна хадзіла,

І чысту воду муціла,

з беражочка ў беражочык

Калыхала ўвесь Нямночык.

Сваей нотай зарыкнула,

На бяседу заклікнула:

“Туманы! Цёмныя хмары!

І ты, круты віхар у пары!

На бяседу прыляціце

Дай на мяне паглядзіце!

Бо сягоння ж праз рэчаньку

Будзе плыці ў чоўніньку

Дзяцюк – што смеў пахваліцца:

“Ён… мне, чорнай, не баіцса!!”

І засмяялася страшна,

І бліснула злосцяй ясна,

І сцягнула яшчо скарэй,

Каб той дзяцюк паплыў смялей.

Ажно вада тое чула

І па беражках плюснула.

Барочку пена сказала,

Што ўжо бура віхар звала.

“Што!!! – расшумеўся барочык, –

Ці гэта я ня літоўчык!

Каб дазволіў буры гукаць,

Чэраз сосны віхрам веяць!

Пачакайце нямножка:

Ня сюдымі вам дарожка,

Ня на тое сосны расціў,

Каб вас у родну зямлю пусціў,

Ня на тое бары раслі,

Каб тут вецер чужы ўняслі!!!”

Пасля азваўся Нямночык:

“А я ж гэта – ня Літоўчык!

Ці ж я буду сябе бурыць,

Ці ж дазволю сваіх тапіць!

Ці ж я смелінька ня плыну!

Дай і буры ня падкіну!

О! Ня знала! То пазнае,

Яку ваду Неман мае!

Я ж у лужках купаюся,

Па ніўках рассцілаюся,

З віцінамі праплываю,

Літоўскае сэрца маю!

І пярвей высахне мора,

Як мне з вадой змуціць бура.

Пярвей увесь свет у вадзе стане,

Як мой сваяк у дно гляне!

Ня на тое я разліўся,

Не на тоя мяне бог стварыў,

Каб роднага брата забіў!”

А бура над рэкай стала

І гутаркі – ня пазнала!…

Творы

Адэля з Устроні. Мачаха / Адэля з Устроні // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т / рэдкал. Р. Барадулін [і інш.]. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 1. С. 159-163.

Адэля з Устроні. Мачаха / Адэля з Устроні // Краю мой – Нёман = Край мой – Неман : Гродзеншчына лiтаратурная / уклад. Д. Бiчэль-Загнетава ; рэд. Ю. Голуб. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1986. – Мінск, 1986. – С. 239-242.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Мальдис, А. Адэля из Устрони / А.И. Мальдис // Регионы Беларуси. Гродненская область : энциклопедия / редкол.: В.В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4. Кн. 1. – С. 11.

Мальдіс, А. Адэля з Устроні / А.І. Мальдіс // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Т.1 / рэдкал. : Т.У. Бялова (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 69.

Багдановіч, І. Загадка Адэлі з Устроні / І. Багдановіч // Залатая горка / І. Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – С. 134-150.

Баршчэўскi, Л. Адэля з Устроні : пра бел. паэтэсу сяр. 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лід. пав. / Л. П. Баршчэўскі // Баршчэўскі, Л. П. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. – Мінск, 2007. – C. 82.

Мальдзiс, А. Адэля з Устроні : [Ганчарскай воласці Лідскага павета] / А. Мальдзіс // Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В. Г. Баранаў і інш., маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – C. 137-138.

Мальдзiс, А. Адэля з Устроні : паэтка, жыла ў фальварку Устронь Лід. павета / А. Мальдзіс // Лiдская газета. – 2010. – 28 снежня. – C. 5.

Багдановiч, I. Адэля ці Габрыэля: спроба разгадкі аўтарства паэмы “Мачаха” / Ірына Багдановіч // Роднае слова. – 2007. – № 10. – C. 14-18.

Рублевская, Л. “Адэля з Устроні” : кто был автором белорусской поэмы “Мачаха? / Людмила Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. – 2020. – 11 января. – С. 16.

Хiтрун, А. Хто ж ты, Аделя з Устроні? : паэтка, жыла ў фальварку Устронь Лідскага павету / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2009. – 8 жніўня. – C. 4.

Лялько Хрысціна

Лялько Хрысціна

Хрысціна Лялько

Хрысціна Аляксееўна Лялько, нарадзілася 30 сакавіка 1956 г. на хутары, што ля вёскі Хадзюкі на Лідчыне. Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973), працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. З 1974 года вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Пасля заканчэння БДУ (1979) засталася ў сталіцы. Працавала навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Янкі Купалы, з 1983 г. карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, з 1984 г. – рэдактар аддзела літаратуры часопіса “Беларусь”. Літаратурную дзейнасць Хрысціна Лялько пачынала ў 1971 г. з вершаў, апублікаваных на старонках лідскай раённай газеты “Уперад”. Пазней падборка вершаў была змешчана ў зборніку “Дзень паэзіі”. Першае апавяданне “Груган” пабачыла свет ў газеце “Літаратура і мастацтва”, а потым яе апавяданні рэгулярна друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў (“Звязда”, “ЛіМ”, “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”). У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку” “Нашай веры” і стала яе галоўным рэдактарам. Хрысціна перакладае з польскай мовы. У яе перакладзе выйшлі кнігі Папы Яна Паўла ІІ “Пераступіць парог надзеі”, “Дар і Таямніца”, энцыклікі “Fides et ratio”, “Ecclesia de Eucharistia”, Апостальскі ліст пра Ружанец “Rosarium Virginis Mariae”, кнігі іншых польскіх тэолагаў. Аўтар кніг “Дарога пад гару”, “Канвалии”, “На далонях любві”, “Святанак над бярозамi”, “Адвячорак”.

Да вашай увагі верш Хрысціны Лялько.

* * *

Без цябе прывыкаю жыць. Сусвет адзінока-горкі – Маўчаць, гаварыцць, тварыць, Быць непрыступна-колкай. З усімі сябе хаваць Тую, што ўсё ж з табою. Вымушаю сябе забываць Дзеля твайго спакою. І свядома У морак ночы Апускаю сваю душу… Найцяжэй забываю вочы, Як апошнюю свечку тушу.

Асноўныя творы

Літаратурны музей Янкі Купалы = Литературный музей Янки Купалы / [тэкст і склад. Х.А. Лялько]. – Мінск : Беларусь, 1981. – [16] л.

Лялько, Х. А. Дарога пад гару : апавяданнi / Хрысцiна Лялько; прадмова Я. Скрыгана. – Мінск : Маст. лiтаратура, 1985. – 151 с. – (Першая кнiга празаiка).

Арлоў, Г. Расказы дзядзькі Трывіма / Георгій Арлоў; пер. з чуваш. мовы Х. Лялько; маст. Т.В. Кубліцкая. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 103 с.

Лялько, Х. Світанак над бярозамі: аповесць, апавяданні / Х. Лялько; маст. В.І. Валынец. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 223 с. : іл.

Залатое пяро : беларуская народная казка: для дашк. узр. / апрац. Х.Лялько. – Минск : Юнацтва, 1990. – 22 с.

Лялько, Х. А. Канвалии : повесть, рассказы / Х.А. Лялько. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 238 с.

“Прыходзім паціху да Бога…”, “Спляліся ў адно: любоў і смерць…”: вершы / Хрысціна Лялько // Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя. – Мінск, 2003. – С. 690-691.

З паездкі ў Апоны / Х. Лялько // Дзень паэзіі. 1965-1984 : выбранае. – Мінск : Маст. літ., 1986. – С. 283.

Лялько, Х. На далонях любові : вершы / Х. Лялько ; прадм. Д. Бічэль ; маст. Г. Хінка-Янушкевіч. – Мінск : Канфіда, 2006. – 163 с.

Крыжовы шлях з тэстамэнтам Яна Паўла ІІ / пер.з пол. К. Лялько. – Мінск : Про Хрысто, 2008. – 36 с.

Ян, (Гурскі). Сустрэча з рэлігіямі / Ян (Гурскі), ксёндз; пер. з пол. К. Лялько – Мінск : Про Хрысто, 2009. – 168 с.

Бурыла, В. Павінен быць хтосьці : вершы / В. Бурыла(ксёндз), пер. з пол. Х. Лялько. – Мінск : Про Хрысто, 2009. – 100 с.

Твардоўскі, Я. Разам з Табою = Razem z Tobą : выбраныя вершы / Ян Твардоўскі ; [літаратурны рэдактар І. Багдановіч ; пераклад з польскай Д. Бічэль і К. Лялько ; прадмова А. Новікавай]. – Мінск : Про Хрысто, 2011. – 309 с., [8] л. іл.

Лялько, Х. Вершы / Х. Лялько // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг.-2011 / гал. рэд. С. Суднік; уклад. М. Мельнік, С. Суднік, К. Сыцько. – № 7. – C. 16-19.

Лялько, К. Вершы / Крысціна Лялько // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 13-14.

Лялько, Х. Адвячорак : зборнік паэзіі / Х. Лялько. – Мінск, 2016.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Лялько Хрысціна Аляксееўна : Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 9. – С. 422.

Лялько Хрысціна Аляксееўна // Энцыкл. літ. і маст. Беларусі: у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 3. – С. 325.

Лялько Хрысціна Аляксееўна // Бел. пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1995. – Т.4. – С. 144-145.

Тваранович, Г. П. Беларуская паэзія ў супрацьстаянні дэідэалагізацыі : (творчасць Ніны Мацяш і Хрысціны Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)]) / Г.П. Тваранович // Антропологические сдвиги переломных эпох и их отражение в литературе : сб. науч. ст. / УО “Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы”. – Гродно, 2014. – Ч. 1. – С. 67-73.

Бічэль, Д. Рэдактару часопіса “Наша вера” Хрысціне Лялько [(нар. у 1956 г., в. Хадзюкі Лід. р-на)] : [верш пра бел. паэтку] / Данута Бічэль // Новы замак : літ. альманах. – Минск, 2012. – С. 17.

Макмілін, А. Хрысціна Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)] / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. – Беласток, 2011. – С. 403 – 407.

Калядка, С. У. Трансперсанальная сутнасць кахання ў лірыцы Соф’і Шах і Хрысціны Лялько // Калядка, С.У. Беларуская сучасная жаночая паэзія. Мастацкія канцэпцыі “жаночага шчасця” / С. У. Калядка. – Мінск, 2010. – С. 147-155.

Бічэль, Д. Хрысціна Лялько : эсэ // Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. – Гародня-Wroclaw, 2008. – С. 157-160.

Хрысціна Лялько / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы.; рэд. Т. І. Зенюкевіч; склад. Т. С. Бальцэвіч. – Ліда, 2007. – (Славутыя землякі).

Слiўкiн, В. Яны нарадзіліся на Лідчыне / В. Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 463.

Лялько Хрысціна Аляксееўна / А. Пяткевiч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. – Гродно, 2000. – C. 183-184 с.

Багдановіч, І. Уставаць і выходзіць: хрысціянская формула шляху : слова да юбілейнага дня народзінаў Хрысціны Лялько / Ірына Багдановіч // Дзеяслоў. – 2021. — № 3. – С. 234-241.

Сіўко, Ф. Талент, дадзены Богам / Франц Сіўко // Лідская газета. – 2021. – 3 крас. – С. 3.

Грышан, А. Медаль “Benemerenti” – “Асабліва заслужаным” ад Папы Рымскага Бенедыкта XVI – лідзянцы Крысціне Лялько / А. Грышан / Лiдскi Летапiсец. – 2013. – № 1. – C. 2.

Васько, У. На хутары Хрысціны Лялько : верш / У Васько / Наша слова. – 2012. – № 49. – C. 8.

Васько, У. На хутары Хрысціны Лялько : верш / У Васько / Лiдская газета. – 2012. – 29 лістапада. – C. 4.

Саўко, Г. І. Літаратурны герой апавядання Х. Лялько “Касцы” / Г. І. Саўко; фота // Народная асвета. – 2012. – № 4. – С. 33.

Серэхан, Г. “Жыццё чалавека – гэта вялікая таямніца…” / Г. Серэхан // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 1. – C. 47-52.

Шмаянкова, Г. Урок па апавяданні Х. Лялько “Касцы” / Г. Шмаянкова // Беларуская мова i лiтаратура. – 2011. – № 3. – C. 31-34.

Ермаковіч, К. Прага да гармоніі / Кацярына Ермаковіч; калаж Віктара Калініна. – Лiтаратура i мастацтва. – 2010. – 6 жніўня. – C. 6.

Лялько, Х. Раніцою прыйдзеш…; Партыта Баха…; Рака ўпадае…; Ды гэта ўсё ён…; Паеду ў Фрайзінг…; Снілася, як я цябе шкадую…; Як вецер у чыстым полі…; Нікім не заменіш тых..: вершы / Х. Лялько // Тэрмапiлы. – 2010. – № 14. – C. 171-173.

Калядка, С. Духоўная сутнасць кахання ў лірыцы Соф’і Шах і Хрысціны Лялько / С. Калядка // Роднае слова. – 2009. – № 3. – C. 14-16.

Жалкоўскi, А. Родам з вёскі Хадзюкі / А. Жалкоўскі // Лiдская газета. – 2007. – 1 снежня. – С. 4.

Макарэвiч, П. Баравік Прынёманскага краю / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2007. – 8 ноября. – C. 24.

Макарэвiч, П. Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць ад Бога / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2007. – 21 ноября. – C. 6.

Нiкiпорчык, А. Скрыжалі мрояў залатых… / А. Нікіпорчык // Маладосць. – 2007. – № 1. – C. 138- 140.

Свiслевiч, Н. Дакрануцца да літаратуры / Н. Свіслевіч // Наша слова. – 2007. – 21 лістапада. – C. 3.

Пра сустрэчу з бел. пісьменнікамі Хрысцінай Лялько і Ганнай Серахан у Лід. каледжы.

Галубовiч, Л. Прырода таленту / Л. Галубовіч // Полымя. – 2006. – № 9. – C. 213-215.

Галубовiч, Л. Хрысціне Лялько замест канвалій / Л. Галубовіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 31 сакавіка. – C. 14.

Жалкоўскi, А. Дарогай з Хадзюкоў аж на Парнас / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2006. – 30 марта. – C. 3.

Тычка, Г. “Непарушны закон існасці” / Г. Тычка // Роднае слова. – 2006. – № 3. – C. 37-38.

Лідскія юбіляры 2006 года // Лiдскi Летапiсец. – 2006. – № 1. – C. 7-8.

Петрушкевiч, А. З любоўю да зямлі і неба / А. Петрушкевіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 14 ліпеня. – C. 6.

Бельскі, А. Да глыбіняў жыцця : [біяграфія Х. Лялько] / А. Бельскі // Роднае слова. – 1992. – № 4. – С. 39-41.

Макарэвіч, П. Грані таленту: [Х.Лялько] / П. Макарэвіч // Уперад. – 1990. – 1 студз.

г. Ліда_2

г. Ліда_2

в. Парэчча

в. Парэчча

Гушчынскі Іван

Гушчынскі Іван

Гушчынскі Іван

Гушчынскі Іван Сцяпанавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1951 года ў вёсцы Парэчча Лідскага раёна. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу, а ў 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Лідчыны. У 1973-1974 гг. служыў у шэрагах Савецкай Арміі ў Беларускай вайсковай акрузе. Друкуецца з 1974 года. З’яўляецца актыўным сябрам літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Аўтар зборніка вершаў “Ідзі і вяртайся” (2010 г.)

Да вашай увагі некалькі вершаў Івана Гушчынскага.

ГАРМОНІК ГРАЕ

Там, за лугам, гармонік грае… Рэчка – быццам юнацтва парог.

І чаго яшчэ сэрца чакае? Для каго яшчэ песня гукае з летуценных юнацкіх трывог? Узбягу на забытую кладку на сустрэчу з той песняй хутчэй, бо і месяц свой танец – загадку з купай зорак танцуе ў прысядку. Толькі час спраўней рэчкі цячэ. А за лугам – гармонік грае песню даўніх, шчаслівых трывог. І чаго яшчэ сэрца чакае? Для каго яшчэ песня гукае, кліча, кліча з далёкіх дарог?

* * *

Вяртанне ў любы сэрцу край, Як ад чужых, калючых ружаў. Здароў, спавіты бэзам май! Здароў, вясенні ветрык дужы! Заве дамоў страла шашы? Ці мо звініць нязвонка чарка? У кутку затоеным душы ў хмару вырастае хмарка. І здасца раптам: не будзь там – Трава не вырасце зялёнай, І я спыніўся тут не сам, А толькі цень пад гонкім клёнам. Вяртанне ў любы сэрцу край, Як ад чужых, калючых ружаў… У душы – спавіты бэзам май, лістом матуліным абуджан.

Асноўныя творы

Гушчынскі, І. Ідзі і вяртайся : вершы / Іван Гушчынскі. – Ліда, 2010. – 92 с.

Гушчынскі, І. Лета. Ліпень. Нядзеля. Патухшая зорка : вершы / Іван Гушчынскі // Лідская газета. – 2016. – 17 жніўня. – С. 11.

Гушчынскi, I. Вершы // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 3. – C. 56-57.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Івану Гушчынскаму – 65 год // Лідская газета. – 2016. – 17 жніўня. – С. 11.

Васько, У. “А за лугам гармонік грае песню даўніх шчаслівых трывог…” : лідскі паэт Іван Гушчынскі / У.Васько // Лiдская газета. – 2011. – 5 ліпеня. – C. 6.

Хiтрун, А. “Для мяне паэзія – свята, а ў гэтым свяце шмат маіх сяброў” : Лідскі паэт Іван Гушчынскі ; А. Хітрун // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 3. – C. 52-55.

Мельнік Міхась

Мельнік Міхась

Міхась Мельнік

Міхась Іванавіч Мельнік нарадзіўся 7 лістапада 1949 года ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы. 3 1984 года выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Лідскай педнавучальні. Міхась Іванавіч вядомы як творчы і дасведчаны педагог, якому ўласцівы высокі прафесіяналізм, добрасумленныя адносіны да працы. Ён – дасведчаны педагог, адметны паэт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995 г), выбіраўся народным дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990-1995 гг), уваходзіў у склад тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992-1994 гг). Першы верш на рускай мове надрукаваў у 1966 годзе ў рэспубліканскай газеце “Зорька”. А першы верш на беларускай мове “Задуменная ноч” з добраславення славутага Васіля Быкава быў надрукаваны 25 лістапада 1967 года ў газеце “Гродзенская праўда”. У 1996 годзе ён разам з Пятром Чаборам склаў зборнік вершаў “Скрыжаванне”, у 2009 годзе выйшла ў свет яго кніга паэзіі “Лодка жыцця”. Ім выдадзены інфармацыйны фотаальбом “Время и судьбы” (2004 г., сумесна з Леанідам Віннікам), дзе змешчана інфармацыя пра вядомых людзей Лідчыны канца XX – пачатку XXI стагоддзя; анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову “Шануйце роднае слова” (2008 г.) – зборнік, якому няма аналагаў ні ў адным другім горадзе краіны. 3 2004-2012 года кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” – буйным аб’яднаннем літаратараў, куды ўваходзяць, як дасведчаныя, вядомыя лідскія паэты і празаікі, так і пачаткоўцы, уключаючы навучэнцаў школ (усяго каля 130 чалавек). На словы Міхася Мельніка напісана шмат песень кампазітарамі Я.Петрашэвічам, В.Пыпецем, Д.Мазітавай, С.Мазітавай, Д.Ціханам, С.Лявонавай, С.Чарняком, I.Воранам, В.Пазнуховай, У.Норанам і іншымі.

Асноўныя творы

70. Владимир Мельников : [буклет] / сост. М. Мельник. – Лида, 2008.

Мельнiк, М. Лодка жыцця: вершы / М. Мельнік. – Ліда, 2009. – 59 с.

Мельнік, М. З табою : вершы / М. Мельнік. – Ліда, 2019. – 72 с.

Мельник, М. Время и судьбы / М. Мельник, Л. Винник; фота И. Пешехонава. – Лида : Оникс, 2004. – 62 с.

Мельнік, М. Скрыжаванне : вершы / М. Мельнік, П. Чабор. – Мінск, 1996. – 64 с.

Шануйце роднае слова! : анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову / уклад. М. Мельнік, рэд. М. Мельнік, тэхн. рэд. С. Суднік. – Ліда, 2008. – 96 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

60 гадоў Міхасю Мельніку // Наша слова. – 2009. – № 44. – С. 1.

Арэхва, Я. Пад ветразямі творчасці / Я. Арэхва // Лідская газета. – 2009. – 5 верасня. – С. 2.

Бачароў, В. Гады ты помніш… : верш / В. Бачароў; пер. А. Хітруна // Лідскі летапісец. – 2010. – № 1. – С. 66.

Бачароў, В. “Аддаіцё вы дзецям без астачы…” / В. Бачароў // Лідская газета. – 1998. – 26 с.

Бурак, А. Лодка жыцця Міхася Мельніка / А. Бурак // Наша слова. – 2009. – № 41. – С. 4.

Грыб, Ю. Лодка жыцця Міхася Мельніка / Ю. Грыб // Наша слова. – 2009. – № 41.

Гушчынскі, І. Наша слова : верш / І. Гушчынскі // Лідскі Летапісец. – 2011. – № 3. – С. 57.

Ёрш, М. Паэт, настаўнік, Беларус! / М. Ёрш // Принеманские вести. – 1999. – № 20. – С. 13.

Жалкоўскі, А. На крылах дабрыні / А. Жалкоўскі // Мельнік, М. Лодка жыцця / М. Мельнік, рэд. Г. Рэлікоўская. – Ліда, 2009. – С. 5-7.

Жалкоўскі, А. Першая “ластаўка” рупліўца Адраджэння / А. Жалкоўскі // Літаратура і мастацства. – 1996. – 3 мая.

Ждановіч, І. Гаючы ручаёк / І. Ждановіч // Уперад. – 1990. – 21 жніўня.

Жалкоўскі, А. Юбілей настаўніка і паэта : М. Мельніку – 50 гадоў / А. Жалкоўскі // Літаратура і мастацства. – 2000. – 7 студзеня. – С. 4.

Жалкоўскі, А. Зорка Міхася Мельніка / А. Жалкоўскі // Гродзенская праўда. – 1999. – 16 лістапада.

Ждановіч, І. Гаючы ручаёк / І. Ждановіч // Настаўніцкая газета. – 1990. – 31 сакавіка. – С. 2.

Кірыленка, А. Двое на скрыжаванні / А. Кірыленка // Книга и мы. – 1997. – № 1. – С. 4.

Лідскія юбіляры 2004 года // Лідскі летапісец. – 2004. – № 3-4. – С. 15-18.

Мацулевіч, А. З усім, што хвалюе і натхняе / Алесь Мацулевіч // Лідская газета. – 2019. – 2 мая. – С. 14.

Мацулевіч, А. Паэт, настаўнік, беларус : / Аляксандр Мацулевіч // Лідскі Летапісец. – 2009. – № 3-4. – С. 31-35.

Сліўкін, В. Літаратурная Лідчына / В. Сліўкін; Т. Зенюкевіч // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 4. – С. 26-27.

Станкевіч, К. Вернасць роднай зямлі / К. Станкевіч // Воранаўская газета. – 2000. – 4 сакавіка. – С. 2.

Хітрун, А. Сышліся “проза” і лірыка : ( паэты М. Мельнік і Ю. Карэйва у ПТВ № 196 / А. Хітрун // Лідская газета. – 2001. – 28 красавіка.

в. Ганчары

в. Ганчары

в. Крупава

в. Крупава

« Older posts Newer posts »