Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 9 of 15)

Анашкевiч Наталля

Анашкевiч Наталля

Анашкевiч Наталля

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч— настаўнік, краязнавец, публіцыст — нарадзілася 24 лютага 1977 годаў горадзе Ліда. У 1994 годзе скончыла Ганчарскую сярэднюю школу Лідскага раёна. У 1999 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ .

З 1999 года працуе настаўнікам ў сярэдняй школе № 11 г. Ліды. Наталля Мікалаеўна, акрамя асноўных прадметаў – рускай мовы і літаратуры – вядзе факультатыўныя заняткі па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў. Яна – кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання педагогаў, выкладаючых дадзены факультатыўны курс. Гэта ўплывае на яе дзейнасць як класнага кіраўніка і аўтара кніг.

Удзельніца літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі “Лідскай газеты”.

Штогод яна і яе вучні прымаюць удзел у навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Лідскія чытанні”, а таксама ў рэспубліканскіх, абласных, раённых творчых, даследчых, турыстычных, фота і відэа конкурсах.

Аўтар кніг “Православные храмы Лидчины: история и современность”, “В калейдоскопе школьных дней”, складальнік зборнікаў вершаў лідскіх аўтараў : “Поэты Лидчины о зиме, или Зимнее настроение”,…. Выдала книгу вершаў і апавяданняў лідскай пісьменніцы і паэтэсы Ірыны Бараздзіной “Пусть будет…”. Як пазаштатны карэспандэнт “Лідскай газеты” напісала шмат артыкулаў па краязнаўству Лідчыны.

Лаўрэат прэміі імя Мітрапаліта Філарэта, першага патрыяршага Экзархата ўсяе Беларусі «За высокі ўзровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі».

Да вашай увагі урывак з артыкула “Лён – табе пашана і паклон!”

Беларусь спакон вякоў славіцца сваім ільном. Беларусы вельмі любяць адзенне з лёну. Гэта і практычна, і прыгожа. А калі мы едзем за мяжу, то абавязкова возьмем сувенір з беларускага лёну.Прыгожую і карысную расліну, асабліва яе цвіценне, услаўляюць паэты, пісьменнікі, мастакі…

Земляробчыя работы пачыналіся з падрыхтоўкі зямлі да сяўбы. Сяляне ўзворвалі поле драўлянай сахой, пасля прыступалі да сяўбы лёну. Па традыцыі гэтай працай займаліся мужчыны. Згодна з народнымі прыметамі, рабіць гэта можна было толькі ў пятніцу ці суботу. Калі засяваннем лёну займаліся мужчыны, то наступныя этапы працы, звязаныя з вырошчваннем і апрацоўкай, пераходзілі ў жаночыя рукі. Важнае значэнне мела праполка поля ад пустазелля. У сярэдзіне жніўня ільняныя галоўкі станавіліся залаціста-карычневага колеру – гэта было сігналам таго, што лён паспеў і прыйшоў час для яго ўборкі з поля. Традыцыйна лён вырывалі з каранямі, каб захаваць даўжыню валакна, і звязвалі ў снапы для прасушкі. Потым зерне выбівалі (абчэсвалі) пранікам, а атрыманую трасту адпраўлялі на поле не менш як на 1-2 месяцы, каб вылежалася ў росах, вымачылася дажджамі.

Высушаны лён зноў трапляў у рукі жанчын. Цяпер у ход пускаліся самыя розныя прылады працы: церніца, трапала, драўляныяабо металічныя грабяні. Усе яны былі прадстаўлены на выставе. Вучні нават паспрабавалі на практыцы авалодаць уменнем працаваць гэтымі прыладамі працы.

Для часання валакна выкарыстоўваліся і шчоткі, якія выраблялі пераважна са свінога шчаціння, звязанага ў пучкі і пакрытага з аднаго боку смалой, каб шчацінкі не рассыпаліся.

Валакно ж, атрыманае пасля часання (кужаль, альбо кудзеля) скручвалася ў “куклачкі”, “круцелькі”, “скруткі” ці спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

У старажытнасці пралі на вероацяне, і гэта займала велізарную колькасць часу. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, дзякуючы з’яўленню калаўрота, тэхналагічны працэс прадзення значна паскорыўся. Нашы хлопцы і дзяўчаты ўбачылі ш дзеянні два тыпы калаўрота, якія былі прадстаўлены на выставе.

Як даведаліся вучні, на Беларусі была шырока распаўсюджанай традыцыя сумеснага жаночага прадзення – вячоркі – у якім-небудзь адным з вясковых дамоў. Далейшы лёс спрадзенай ніткі – гэта кросны і ўмелыя рукі майстрыхі…

Падчас правядзення музейна-педагагічнага занятка “Лён – табе пашана і паклон!” вучні не проста пашырылі веды пра жыццё, побыт і культурныя традыцыі нашых продкаў. Яны выкарысталі ўнікальную магчымасць разгледзець прадметы з усіх бакоў, практычна іх асвоіць – здзейснілі сапраўднае падарожжа ў часе.

Творы

Поэты Лидчины о зиме, или Зимнее настроение: сборник стихов / сост. учащиеся 8 “Б” класса СШ № 11 г. Лиды, учитель русского языка и литературы Н. Анашкевич; ред. Т. Зенюкевич. – Лида, 2021. – 48 с. : ил.

Анашкевич, Н. Православные храмы Лидчины: история и современность / Наталья Анашкевич ; под ред. Т. Зенюкевич. – Лида, 2021. – 136 с.

Анашкевич, Н.В калейдоскопе школьных дней : публикации в СМИ классного руководителя о школьной жизни учащихся лучшего класса СШ № 11 г. Лиды / Наталья Анашкевич. – Молодечно, 2022. – 144 с.

Анашкевич, Н.Мои КЛАССные попутчики : сборник публикаций классного руководителя о школьной жизни учащихся лучшего класса ГУО «Средняя школа № 11 г. Лиды» / Наталья Анашкевич. – Молодечно, 2024. – 184 с.

АРТЫКУЛЫ

1. Анашкевіч, Н. Завіталі ў Музей сям’і на Лідчыне / Наталля Анашкевіч ; фота // Наша слова. — 2022. — 19 кастр. — С. 2—3.

2. Анашкевич, Н. Страх на всю жизнь / Наталья Анашкевич, беседовала Елена Королевич ; фото // Лідская газета. — 2022. — 17 жн. — С. 8. Об участнице Великой Отечественной войны, связистке партизанского отряда Анне Раик.

3. Анашкевіч, Н. Яны запалілі ў сваіх сэрцах святло любові і радасці, святло праваслаўя : навучэнцы 11-й лідскай школы — пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Святло праваслаўя» / Наталля Анашкевіч ; фота // Наша слова. — 2022. — 1 чэрв. — С. 4.

​

4. Анашкевіч, Н. А ці ўсе ведаюць, як Янка Купала звязаны з Лідай? / Наталля Анашкевіч ; фота // Наша слова. — 2022. — 6 крас. — С. 2.

5. Анашкевич, Н. Остаться в строю! / Наталья Анашкевич ; фото // Лідская газета. — 2022. — 11 мая. — С. 4.

О воине-ракетчике Михаиле Балабановиче, жителе г. Лиды.

6. Анашкевіч, Н. І віртуальнае падарожжа, і займальны квэст / Наталля Анашкевіч ; фота // Лідская газета. — 2022. — 9 лют. — С.19.

Дэкада духоўна-маральнага выхавання “Шлях да ісціны”прайшла ў СШ № 11 г. Ліды.

7. Анашкевіч, Н. Знаёмства з сапраўднай беларускай вёскай — гэта рэальна! / Наталля Анашкевіч // Лідская газета. — 2021. — 10 лістап. — С. 5.

Вучні СШ № 11 г. Ліды наведалі Бел. дзярж. музей архітэктуры і побыту Строчыцы.

​

8. Анашкевіч, Н. Дзейнасць Лідскай друкарні вачыма школьнікаў / Наталля Анашкевіч // Наша слова. — 2021. — 23 чэрв. — С. 8.

​

9 . Анашкевіч, Н. Мудрасць народную, продкамі дадзеную, павінны спазнаваць дзеці / Наталля Анашкевіч ; фота // Наша слова. — 2021. — 17 сак. — С. 8.

​

10. Анашкевіч, Н. Як дзеці вясну паклікалі і яна пачула / Наталля Анашкевіч ; фото // Лідская газета. — 2021. — 24 лют. — С. 14.

​

11. Народнае свята Грамніцы на Лідчыне (традыцыі, прыметы).

Анашкевіч, Н. Адраджэнне народных рамёстваў — справа важная і цікавая / Наталля Анашкевіч // Наша слова. — 2021. — 24 лют. — С. 7.

12. Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Анашкевіч, Н. Пад Каляды — у Дэндра-парк / Наталля Анашкевіч // Наша слова. — 2020. — 23 снеж. С. 1.

13. Анашкевич, Н. Родники духовности лидского края / Наталья Анашкевич // Лідская газета. 2020. — 23 снеж. — С. 7.

Творческая группа учащихся СШ № 11 за исследовательскую работу «Православные храмы лидского края : история и современность» отмечена дипломомII степени Министерства образования Республики Беларусь.

14. Анашкевіч, Н. Жамчужная спадчына лідскага краю чакае вас! : навучэнцы СШ №11 г. Ліды накіраваліся ў падарожжа па родным краі / Наталля Анашкевіч // Лідская газета. — 2018. — 14 лістап. — С. 11.

15. Анашкевич, Н.Средняя школа Беларусам я завуся, родным краем ганаруся! / Наталля Анашкевіч // Наша слова. — 2018. — № 4. — С.5. Пераможцы анлайн-гульні «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!».

16. Анашкевіч, Н. Літаратурнае аб’яднанне «Суквецце» : гісторыя і сучаснасць : 50 гадоў творчасці / Наталля Анашкевіч // Лідскі Летапісец. — 2017. — № 2. — С. 6—28.

17. Анашкевич, Н Чем гордятся юные белорусы? / Наталья Анашкевич // Лідская газета. — 2015. — 2 снеж. — С. 13. Областная краеведческая конференция учащихся, посвященная окончанию IV этапа республиканской акции «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

18. Анашкевич, Н. Поэты Лидчины о себе и своем городе / Наталья Анашкевич // Лiдская газета. — 2014. — 12 крас. — C.6.

АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

1. Мацулевіч, А. У дапамогу класным кіраўнікам, на добрую памяць вучням / Александр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. — 2023. — 25 студз. — С. 6.

Прэзетацыя кнігі Наталлі Анашкевіч “В калейдоскопе книжных дней”.

2. Яхонтова, О. Классный руководитель с душой журналиста : в какун 2023 года вышла в свет вторая по счету книга педагога СШ № 11, постоянного внештатного автора «Лідской газеты» Натальи Анашкевич / Ольга Яхонтова ; фото // Лідская газета. — 2023. — 11 студз. — С. 14.

3. Яхонтова, О. За воспитание духовности и патриотизма : в Гродненском областном институте развития образования состоялась церемония вручения Премий имени Героя Беларуси Митрополита Филарета, первого Патриаршего Экзарха всея Беларуси / Ольга Яхонтова // Лідская газета. — 2022. — 5 студз. — С. 5.

Наталья Анашкевич – лауреат премии «За воспитание духовности и патриотизма».

4. Мацулевіч, А. Сяброўка не дала рукапісу кануць у Лету / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 1 крас. – С. 14.

Прэзентацыя кнігі вершаў і апавяданняў лідскай пісьменніцы і паэтэсы Ірыны Бараздзіной “Пусть будет…”.

5. Яхантава, В. Калі пяро ўпісваецца ў газету / Вольга Яхантава // Лідская газета. — 2018. — 5 мая. — С. 2. Пра пазаштатнага карэспандэнта «Лідскай газеты» Наталлю Анашкевіч.

Дадатковыя звесткі

Анашкевич Наталья

В биографию

Член Союза писателей Беларуси (2026 год)

Книги

Паэтычнае суквецце Лідчыны : майстры слова пра сябе и сваю паэзію / складальнік, [аўтар уступнага артыкула] Н. М. Анашкевіч. — Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2025. — 172, [2] с.

Анашкевич, Н. Н. Герб города Лиды — историко-геральдический памятник Беларуси : к 700-летию города Лиды / Наталья Анашкевич ; [под редакцией Л. М. Видевич]. — Молодечно : Типография «Победа», 2023. — 64 с.

Артыкулы

Анашкевіч, Н. Ад гонару насіць імя — да адказнасці быць годнымі / Наталля Анашкевіч ; фота // Лідская газета. — 2026. —10 студз. — С. 8.

ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды» прысвоена імя першага дыр., ганаровага жых. г. Ліды, першага сакратара Лід. гаркама КПБ з 1978 па 1985 год — Надзеі Іванаўны Паповай.

Анашкевіч, Н. Пазнаёміліся з ганчарным рамяством і адчулі сябе сапраўднымі майстрамі / Наталля Анашкевіч // Лідская газета. — 2026. — 28 лют. — С. 8.

Вучні 6 «А» класа сярэдняй школы № 11 г. Ліды імя Н.І. Паповай наведалі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Антонава, Г. Захавальніца часу : у філіяле №4 Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы адбылася вечарына Наталлі Анашкевіч / Галіна Антонава. — Тэкст (візуальны) : непасрэдны // Лідская газета. — 2026. — 25 ліп. — С. 8.

Анашкевіч, Н. Вішневы абрус бабулі Анюты, або Каштоўнасць сямейнай рэліквіі / Наталля Анашкевіч ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 5 снеж. — C. 15.

Петрулевич, Л. «Лідскія чытанні — папоўнілі гістарычную і літаратурную спадчыну / Людміла Петрулевіч ; фота // Лідская газета. — 2025. — 10 верас. — С. 6.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Лідскія чытанні — 2025» прайшла ў Лід. гіст.-маст. музеі.

Анашкевіч, Н. Край паэтаў і паэзіі : зборнік вершаў — знак павагі да таленавітых землякоў / Наталля Анашкевіч ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2025. — 5 верас. — С. 4.

Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч «Паэтычнае суквецце Лідчыны».

Анашкевіч, Н. «Суквецце» Лідчыны: майстры паэтычнага слова / Наталля Анашкевіч ; фота // Лідская газета. — 2025. — 3 верас. — С. 8.

Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч «Паэтычнае суквецце Лідчыны».

Класныя спадарожнікі Наталлі Анашкевіч / наш кар. ; фота // Наша слова. — 2024. — 21 жн. — С. 5.

Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч «Мои КЛАССные попутчики».

Сандакова, К. Гісторыя геральдыкі Ліды / Кацярына Сандакова ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 26 студз. — С. 11.

Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч «Герб горада Ліды — гісторыка-геральдычны помнік Беларусі».

Рышкевич Игорь Михайлович

Рышкевич Игорь Михайлович

Рышкевич Игорь Михайлович

Рышкевич Игорь Михайлович

(1961 — )

Рышкевич Игорь Михайлович родился 29 августа 1961 года. Окончил Ошмянский сельхозтехникум, Львовское пожарно-техническое училище. Служил в Ленинградском военном округе в городе Луга. Свой трудовой путь начал в Лидском РОЧС, дошел до капитана. Однако, в какой-то момент понял, что пришло время работать на себя. Вместе с братом выкупили убыточное предприятие, которое специализировалось тогда на изготовлении аварийно-спасательных лодок для ОСВОДа и крыш из композитных материалов для трактров «Беларус». Мало кто верил в успех этого проекта, но Игорь Михайлович был уверен: он на правильном пути. И интуиция его не подвела. С тех пор и до настоящего времени «ЛИПЛАСТ-СПб» является единственным в Беларуси производителем изделий из SMC-материала (иначе его еще называют композит).

Пост генерального директора СЗАО «ЛИПЛАСТ-СПБ» Игорь Рышкевич занимал четверть века. За это время он семь раз становился победителем престижного конкурса «Предприниматель года Беларуси». Игорь Михайлович известен в городе не только как эффективный управленец, но и как человек с высокой гражданской ответственностью. По его инициативе в Лиде построен современный медицинский центр «Экватор», реализованы проекты по благоустройству городских улиц.

Звания «Почетный гражданин Лидского района» удостоен в 2026 г.

Порфирий (Преднюк Олег Степанович)

Порфирий (Преднюк Олег Степанович)

Порфирий (Преднюк Олег Степанович)

Епископ Лидский и Сморгонский Порфирий

(Преднюк Олег Степанович)

(1970 -)

Родился 25 марта 1970 г. в г. Кобрине Брестской области. Окончил Брестский политехнический институт на электронно-механический факультет. С 1994 г. регулярно посещал храм в с. Буховичи Кобринского района, исполняя обязанности пономаря и чтеца. В 1998-2002 гг. обучался в Минской духовной семинарии.

С 2015 года управляет Лидской епархией Белорусской Православной Церкви. За годы служения владыка зарекомендовал себя как мудрый пастырь и активный общественный деятель. Под его руководством в епархии реализуются важные социальные проекты: оказывается адресная помощь многодетным семьям, пожилым людям и лицам, оказавшимся в трудной жизненной ситуации. Особое внимание епископ Порфирий уделяет духовно-нравственному воспитанию молодежи: в районе работают воскресные школы, проводятся молодежные форумы и патриотические акции. Владыка активно способствует диалогу между церковью и государством, совместно решая вопросы сохранения культурного наследия и укрепления гражданского согласия.

Звания «Почетный гражданин Лидского района» удостоен в 2026 г.

Стацевич Ядвига Антоновна

Стацевич Ядвига Антоновна

 (1957 — )

         Родилась в деревне Сурконты Вороновского района Гродненской области в 1957 году.

         Окончила Белорусский государственный педагогический университет имени М.Танка в 2003 году.

            Ядвига Антоновна Стацевич работает в системе социальной защиты 37 лет, их них более 19 лет возглавляет государственное учреждение социального обслуживания «Лидский психоневрологический дом-интернат для престарелых и инвалидов». За время работы зарекомендовала себя грамотным, авторитетным руководителем, обладающим организаторскими способностями и высоким уровнем культуры. Лидский дом-интернат, благодаря организованной работе по трудотерапии, социальной адаптации проживающих, стал первым в республике, который внедрил новую форму работы – возвращение дееспособности. В учреждении для социализации инвалидов, подготовки к самостоятельной жизни вне стационарного учреждения созданы условия для оказания услуги сопровождаемого проживания. Учреждение не один раз становилось победителем и призером республиканского конкурса среди психоневрологических домов-интернатов, проводимого Министерством труда и социальной защиты Республики Беларусь.

         За плодотворный труд Ядвига Антоновна награждена Почетными грамотами Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь, Гродненского областного и Лидского районного исполнительных комитетов, Гродненского областного Совета депутатов. В 2012 году занесена в Книгу славы Гродненской области. Имеет нагрудный знак Министерства социальной защиты Республики Беларусь «Отличник социальной службы». По итогам своей работы за 2016 год удостоена почетного звания «Человек года Гродненщины». В 2018 году Указом Президента Республики Беларусь ей было  присвоено почетное звание «Заслуженный работник социальной защиты Республики Беларусь».

 

         Звания «Почетный гражданин Лидского района» удостоена в 2019 г.

Войтулевич Виктор Антонович

Войтулевич Виктор Антонович

 

(1954-2022 )

 

         Родился в городе Лида  8 августа 1954 года.

         Окончил Брестский инженерно-строительный институт в 1978 году.

         В системе жилищно-коммунального хозяйства города Лиды Виктор Антонович проработал более 40 лет, из них 32 года в должности заместителя директора. Он постоянно трудился над внедрением прогрессивных технологий, большое внимание уделял культуре обслуживания населения.

         На его счету немало наград и заслуг.  В 2007-м — награжден Нагрудным знаком «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».  В 2013 году – Почетной грамотой Республиканского комитета профсоюза профсоюзных активистов.  В 2014 году  – Почетной грамотой управления жилищно-коммунального хозяйства облисполкома. В 2017 году ему была объявлена Благодарность Министерства жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь.

            С 1 января 2019 года Войтулевич Виктор Антонович возглавял  Музей истории и развития Лидского ГУП ЖКХ, где хранятся и экспонируются документы, вещественные экспонаты и другие материалы, имеющие отношение к истории предприятия. 

         Звания «Почетный гражданин Лидского района» удостоен в 2019 г.

Бугасов Сергей Иванович

Бугасов Сергей Иванович

 (1951 — )

       

         Родился в шахтерском поселке имени К.Маркса города Енакиева, Донецкой области.

          Учился в Луганском музыкальном училище. В 1976 году с отличием окончил Донецкий государственный музыкально-педагогический институт.

         С 1977 по 1994 год работал заместителем директора по учебной работе в Лидском музыкальном училище, являлся художественным руководителем хора.

          Член Белорусского союза композиторов (2006г.).
         Сергеем Бугасовым написано более ста произведений для различных хоровых составов. Изданы три хоровых сборника композитора: «Сонца на Купалу», «Душе моя…», «Христославы». Ряд произведений издан в республиканской учебно-методической литературе.      

         Хоровая музыка С.Бугасова представлена на сайте Национальной академии наук Беларуси «Спадчына». Записи сочинений композитора находятся в музыкальном фонде Белтелерадиокомпании.       

         В настоящее время преподаёт в УО «Лидский государственный музыкальном колледж».

         Звания «Почетный гражданин Лидского района» удостоен в 2019 г.

ЛІДСКІ ЗАМАК — СВАЕАСАБЛІВАЕ ВАЕННА-АБАРОНЧАЕ ЗБУДАВАННЕ XIV СТ.

Як людзі замак будавалі

 

Як людзі замак будавалі  

 Загадаў Князь замак будаваць, каб было дзе бараніцца, бо злы час быў. Альбо крыжакі з поўначы, альбо крымчакі з поўдня, альбо маскалі надыйдуць з ўсходу, а на захадзе — вочы галодныя ляхаў, братоў нашых заклятых.

   Пазбіралісь людзі, і вырашылі, выхваляясь, асобнымі талакамі — грамадамі будаваць.

   Сяляне — асобна, паны – асобна, папы з ксяндзамі, клірыкамі — асобна.

   Папы да ксяндзы выхвалялісь — мы да Бога бліжэйшыя, Бог іх паслухае, як памоляцца — будзе заслона, якой і не бачылі, а наогул — яны — першыя, без іх — нічога.

   Пачалі прасіць Бога, модлы складаючы. «Дай, Госпадзе, дай, зрабі..!!!…»

   Кленчаць, енчаць — а нічога не робіцца, яны яшчэ грамчэй, ужо павалілісь ад стомы асобныя — нічога не робіцца.

   I тут… Як лясне пярун з неба, і чуюць яны: «Кажа Б..г, каб ты памог!!!!».

   Усе аж на дупы свае шырачэзныя, тлустыя, і пападалі, зяпы параззявалі….

   Але ж, супраць слова Б..га, нічога не зробіш, пайшлі пуза трэсьці, каменні да будоўлі несьці.

   А паны, ў аксаміце, з мячамі, тай самапаламі, пазбіраліся, выхваляючысь: «Куды чорнай костке да паноў, мы ўсе асілкі-волаты, нацягнем самых вялікіх камянеў, збудуем гмах, ворагі ад жаха нават і не падыйдуць.

   Знайшлі вялічэзны камень, што зіма пакінула у нашым краі (ці то асілкі калісьці ў неба кідалі). I вырашылі яго цягнуць. За гэта і выпілі, пасля пабіліся, каму загады аддаваць, кіраваць усімі, але ж ўсе на камень узбеглі з шабляю ў руцэ — кіраваць, а цягнуць — няма нікога!

   Як пабіліся, пасля мір складалі, за гэта і выпілі, і зноў пабіліся, пасля тэстамент склалі аб замірэнні, гэта і адзначылі, колькі ўсе цягнулась – невядома, але ж, і пітво і ежа ў іх скончылась.

   Вырашылі разыйціся, назапасіць ўсяго і вяртацца, бо яны, паньства, разам сіла і моц, кроў старажытная і косткі асабістыя.

   Разыйшліся, знайшлі, дзе яшчэ быдла ды збажэння няз’едзенна, нарабавалі, мячамі махаючы на усіх… I засталісь, кожны ў асобным месцы, бо з другімі панамі падзяліцца — абраза гонару, дый — шкада.

   А камень той і застаўся, вялікі такі, з гумно памерамі, побач з Віленскім шляхам.

   А людзі звычайныя: сяляне, майстры цягнуць… хто камень з галаву — сам двое, хто на колах — з кабана галаву камень вязе, а хто кіямі штурхае -памерамі з чалавека.

   Бабы яйкі прынясуць, майстрам ў пачастунак і ў вапну, каб мацней была.

   Сабе жа будуюць. Усе працуюць.

   Жанчыны ежу гатуюць, малыя жвір сеюць, гліну месяць, так грамадой, з клірыкамі і збудавалі.

   А тут Князь з выправы вяртаецца.паглядзеў, як людзі з святарамі заслону сабе збудавалі, запытаў – «А дзе паны?», спахмурнеў, адказ атрымаўшы — няма іх…

   I загадаў прывілей выдаць.

   У гародне царкву збудаваць, людзям ў час набега за агароджай хавацца, а панам, якія не працавалі, бараніць ўсіх, бо ўзялі зброю ў рукі. А каторыя бараніць ня будзе ў твердзь не нагой.

   Вось так і сталася, паны павінны людзей і Царкву бараніць, а калі яны (паны) гэтага не робяць — ў шыю, прэч іх.

 Захаваны аўтарскі тэкст. Шаўчэнка, М.Б. «Пляснуўся з неба Цмок…» — Онікс, 2010.

 

Тахтамышаў скарб

Тахтамышаў скарб

  Дакладна вядома, што з 1396 па 1399 год жыў у Лідзе татарскі хан Тахтамыш. ―Тахтамышаў двор знаходзіўся на беразе Лідзейкі, там, дзе цяпер аўтастаянка за гасцініцай ―Ліда. Аб яго прыбыванні ў нашым горадзе захавалася наступнае паданне. Тахтамыш, якога перамог Цімур, знайшоў прытулак у Вялікім княстве Літоўскім. Разам са сваѐй вялікай світай і з мноствам багаццяў, хан пасяліўся ў Лідзе. Кажуць, што сюды ѐн прывѐз толькі золата — 30 падвод. Захоўваць такое багацце на падводах ці ў юрце было небяспечна, таму Тахтамыш загадаў свайму даверанаму чалавеку закапаць золата ў зямлю дзе-небудзь ў надзейным месцы. У 1399 годзе князь Вітаўт на чале 70-тысячнага войска і татарскія войскі пад камандаваннем хана Тахтамыша пацярпелі паражэнне на рацэ Ворскле. Тахтамыш, чуючы няладнае, першы ўцѐк з поля бою. А дзе ж той давераны чалавек, які закапаў ханскія багацці ў лідскай зямельцы? Ён злажыў сваю галаву на беразе Ворсклы. Дзе ж цяпер шукаць Тахтамышу свой скарб? Слядоў не засталося. Так з тых самых часоў і ляжыць золата дзесьці на Лідскай зямлі.

 (Запісалі ад Каладзяжнай Анастасіі Аляксандраўны,

супрацоўніцы гісторыка- мастацкага музея).

Сосны ля лідскага замка

 

Сосны ля лідскага замка

На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, раслі дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві. Здарылася гэта быццам яшчэ ў часы, калі ў Літве панавала язычніцтва. Прыйшлі сюды дзевяць манахаў-францысканцаў прапаведаваць хрысціянскую рэлігію. Аднак ліцвіны, не жадаючы прымаць хрысціянства, забілі гэтых місіянераў, а іх трупы ўкінулі ў яму на схіле Лідскага замка. На гэтым месцы, не сеяныя і не саджаныя, выраслі дзве сасны, якіх ліцвіны, ужо стаўшы католікамі, не чапалі. Але вось аднойчы хтосьці адсёк галінку і з яе выступіла кроў. 3 той пары ніхто ўжо, не адважваўся ўзняць сякеру на гэтыя дрэвы…

Аднак сёння тых соснаў няма.

    Лідчына // Наша слова. – 2006. — 19 ліпеня

    Легенды і паданні / [склад. М.Я. Грынблат і А.І. Гурскі; рэд. А.С. Фядосік]. – 2-е выд., дап. і дапрац. – Мінск, 2005. — С. 355

 

 

« Older posts Newer posts »