







Пятрусь Граніт
Граніт Пятрусь (Івашэвіч Іван Пятровіч) – (11(24).01.1909 – 14.01.1980) нарадзіўся ў вёсцы Зачэпічы Лідскага павету (цяпер Дзятлаўскага раёна) у сялянскай сям’і, вучыўся ў Беліцкай вячэрняй школе ў 1930-я гады. Працаваў дарожным рабочым, у 1930-я гады ўступіў у шэрагі КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным з’ездзе беларускіх пісьменнікаў у Вільні ў 1933 годзе. У сакавіку 1940 года прыязжаў у Ліду ў сувязі з прыездам туды Янкі Купалы. Выступаў з Купалам і іншымі пісьменнікамі перад насельніцтвам горада. Пасля аб’яднання працаваў старшынём Беліцкага сельсавета (1940-1941 гг.). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады “Барацьба”. Скончыў Наваградскую педнавучальню (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945-71).
У друку ўпершыню выступіў у 1933 г. у “Беларускай газеце”. Публікаваўся ў газетах “Наша воля”, “Беларуская газета”, “Папросту”, у часопісах “Асва”, “Беларускі летапіс”, “Шлях моладзі”. Выдаў кнігу вершаў для дзяцей “Сцяжынка” (1978). Цыклы вершаў былі апублікаваны ў зборніках “Сцягі і паходні” (1965), “Ростані волі” (1990), друкаваўся ў лідскіх газетах “Сцяг працы” і “Уперад” у 1963-76 гг.
Псеўданімы: Гвозд. Мацей; Граніт Пятрусь; Граніт П.; Гранит Петрусь Асноўная тэма тагачасных твораў – лёс вясковай беднаты, крытыка палітыкі нацыянальнага ўціску, заклікі да ўз’яднання з БССР. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў паэта пераважалі грамадска-публіцыстычная лірыка, вершы для дзяцей.
Да вашай увагі некалькі вершаў Пятруся Граніта.
БРУКАР
Брукар молатам сталёвым Звоніць, б’е па камянёх: Хоча шлях пракласці новы, Каб не раніць людзям ног. Утрымае цяжкі молат Мазалістая далонь. Размахніся – як той волат, Высякаючы агонь! Толькі рэха раздаецца, Іскры свецяць у вачах. Камень сцелецца-кладзецца – Пракладае новы шлях. Новы шлях прамы і роўны, Каб не раніць болей ног. Па ім пойдзе люд працоўны Да святла і перамог.
МУЖЫЦКАЯ ВОСЕНЬ
З палёў даўно сабралі Збажыну мужыкі, І па вясковых далях Цяпер грымяць такі. З братвы мужыцкай, шэрай Бязмежна кожны рад, Што хлеба сціплай мерай Мо хопіць да Каляд. Праходзяць дні без мовы, І толькі вецер дзьме, Сустрэчны гімн суровай Складаючы зіме. Далёка ў небным полі Крык жураўлёў замоўк, А над мужыцкай доляй Завые сёння воўк.
Асноўныя творы
Граніт, П. Сцяжынка: Вершы: для дашкальнага ўзросту / П. Граніт ; маст. Л. Зяневіч. – Мінск : Маст.літ., 1978. – 24 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Хітрун, А. Брукаванае слова Петруся Граніта / Алесь Хітрун ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 19 крас. — С. 14.
Башлакоў, М. Пятрусь Граніт / М. З. Башлакоў // Памяць: Гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. : В. Г. Баранаў і [інш.]. – Мінск, 2004. – C. 162.
Граніт Пятрусь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел.энцыкл., 1993. – Т.2. – С. 243-244.
Жалкоўскi, А. На пасадзе старшыні вершы шчырыя складаў / А. Жалкоўскі // Лiдскi Летапiсец. – 2009. – № 1-2. – C. 28.
Круповіч, А. Па дарогах жыцця паэта-брукара / Аляксей Круповіч // Наша слова. – 2020. – 18 лістап. – С. 7-8.
Пяткевіч, А. М. Граніт Пятрусь // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / А. М. Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С. 73.
Спiцын, А. Пятрусь Граніт / А.Спіцын // Роднае слова. – 2009. – №1. – С. 31.







Ян Абрамовіч
Ян Абрамовіч (Ян Абрагамовіч) (? – 19.04.1602) – стараста лідскі, ваявода мінскі (1593) і смаленскі (1596), пісьменнік. Паходзіў са старажытнага роду Абрагамовічаў, якія славіліся багаццем і адукаванасцю. Удзельнічаў у кальвінісцкіх дыспутах з езуітамі, у Торунскім сінодзе (1595), у нарадах з праваслаўнымі ў Вільні (1599). У Варнянах (Гродзенская вобл.) заснаваў кальвінісцкі сабор, бальніцу, школу, якія існавалі да сярэдзіны XVII стагоддзя.
Выдаў у Вільні (1598) евангелічны “Катэхізіс”, які змяшчаў да 300 рэлігійных песень. Яму таксама прыпісваюць аўтарства твора “Погляды літвіна на танную куплю і даражэйшы продаж збожжа” (1595, на польскай мове), дзе аўтар выступае асветным тлумачальнікам і абаронцам свабоды гандлю.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Абрамовічы, Абрамовіч Ян (?–19.4.1602), сын Станіслава (стараста лідскі з 1579) // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя : у 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005. – Т. 1. – C. 197-198 .
Абрамовiч Ян : [(? — 1602)] // Памяць: Гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – C. 90.
Абрамовічы (Абрагамовічы) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 38.
Лідскі стараста Абрамовіч : ХVІІ ст. // Лiдская газета. – 2011. – 19 красавіка. – C. 4.








Уладзімір Дронаў
Уладзімір Парфіравіч Дронаў (01.05.1930, Саратаўская вобл.) – ветэран ракетных войскаў, палкоўнік у адстаўцы, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Службу ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння пачынаў на лідскай зямлі, у 49-й ракетнай дывізіі, у якой прайшоў шлях ад камандзіра батальёна да намесніка камандзіра дывізіі. Яшчэ служачы ў ракетных войсках, адзін з сваіх першых адпачынкаў Уладзімір Дронаў правёў у Пяцігорску – горадзе, звязаным з жыццём вялікага рускага паэта Міхаіла Юр’евіча Лермантава. Лермантаўскія мясціны натхнілі Уладзіміра Парфіравіча на першыя вершы. Але служба не дазваляла шмат часу надаваць творчасці – пісаў ён толькі ў адпачынках. І хоць пісаць вершы Уладзімір Дронов пачаў у трыццаць з лішнім гадоў, большасць сваіх твораў ён стварыў толькі пасля сямідзесяці. Апошнія гады Уладзімір Парфіравіч актыўна займаецца творчасцю. Жывучы ў Лідзе, ён знайшоў сваё месца не толькі ў грамадскім жыцці горада, але і ў паэзіі, з’яўляючыся адным з найстарэйшых лідскіх паэтаў. Аўтар кніг “Не ведаючы спакою” (2009 г.) і “Каханне – мой палон і натхненне” (2017 г.).
Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Уладзіміра Дронава.
ЛИДЧИНА (Историческая повесть) /отрывок/
Когда-то в древности глубокой Прибалтов племя из Литвы, Блуждая по лесам, болотам, Нашли приток реки Дитвы. Названья речка не имела, Красою не блистал приток: Под буреломом берег левый, Болото справа – вот итог. Была весна в своем начале, Недавно снег сошел с земли, И стаи щук на нерест рвались Из недр холодной глубины. Вот так – шчупак, Lydeka, щука Пристало к имени реки. В борьбе за жизнь людям порука, Голодной смерти вопреки.
ПОЗДНЯЯ ОСЕНЬ
Не молоком облитые, Не серебром покрытые, Стоят березки стройные Под небом голубым. Холодным белым инеем, Как жемчугом укрытые, Морозным утром солнечным Волшебником седым.
Асноўныя творы
Дронов, В.П. Повторение пройденного : стихи, проза / Владимир Дронов. – Лида : Лидская типография, 2024. – 124 с.
Дронов, В. Любовь – мой плен и вдохновенье : стихи / В. Дронов. – Лида, 2017. – 186 с.
Дронов, В. Не ведая покоя / В. Дронов. – Смоленск, 2009. – 172 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Дронов Владимир Порфирьевич : [биографическая справка] // Дронов, В. Любовь – мой плен и вдохновенье : стихи / В. Дронов. – Лида, 2017. – С. 2.
Дронов Владимир Порфирьевич : [биографическая справка] // Дронов, В. Не ведая покоя / В. Дронов. – Смоленск, 2009. – С. 3.
Дронов, В. “Ключ на старт!” : история ракетных войск стратегического назначения (РВСН) в Лиде / В. Дронов, подгот. Е. Орехво // Лiдская газета. – 2006. – 10 снежня. – C. 3.
Мацулевич, А. Ветеран-ракетчик с душой поэта / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 30 крас. – С. 8.
Мацулевич, А. Творческое долголетие Владимира Дронова : творческий вечер лидского поэта Владимира Дронова / А. Мацулевич // Лiдская газета. – 2011. – 24 лістапада. – C. 4.
Мацулевич, А. “Эльбрус седой вложил мне в руки Лиру…” / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2017. – 28 чэрвеня. – С. 14.
Русилевич, В. “Что нового могу сказать я миру?…” : презентация сборника Владимира Дронова “Не ведая покоя” в центральной районной библиотеке / В. Русилевич // Принеманские вести. – 2009. – № 49. – 10 декабря. – C. 7.








Францішак Багушэвіч
Францішак Бенядзікт Багушэвіч (1840-1900), беларускі паэт, ідэолаг нацыянальнага адраджэння, вызваленчага дэмакратычнага руху, пачынальнік новай беларускай літаратуры. Скончыў Віленскую гімназію (1861), паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях з універсітэта выключаны. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у вёсцы Доцішкі. Удзельнік паўстання 1863, быў паранены. Ратуючыся ад улад, перабраўся на Украіну. У 1865 паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй і скончыў яго ў 1868. Працаваў у розных судовых установах, з 1884 – у судовай палаце ў Вільні. У віленскі перыяд найбольш інтэнсіўна разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава выдаў свае вершаваныя зборнікі “Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі” (1894), апавяданне “Тралялёначка” (1892). Творы яго прасякнуты пачуццямі глыбокай любві да роднага краю, вернасці свайму народу і зямлі, на якой нарадзіўся і вырас. Пазіцыя Багушэвіча як выразніка нацыянальна-патрыятычнай свядомасці вызначалася імкненнем даць гістарычнае і канкрэтнае этна-тэрытарыяльнае абгрунтаванне рэальнай суверэннасці і самастойнасці беларускага народа. Абарона каштоўнасцей мінулага, мовы як цэнтра духоўнага існавання народа і яго культуры, у т. л. і фальклору, і сёння ўваходзіць у склад арганічных кампанентаў нацыянальнай свядомасці беларусаў. Калі казаць пра Лідчыну, то ў спіс праславіўшых яе можна аднесці і Ф. Багушэвіча. Цікавыя звесткі пра наш край згадваюцца ў яго лістах да Яна Карловіча, у допісах і нататках у часопісе “Kraj”. Францішак Багушэвіч меў жывую цікавасць да Лідчыны, меў моцную повязь з самой Лідай. Гэтая повязь не перапынялася і пасля смерці: яго ідэі жыватворным зернем упалі на душы многіх лідзянаў. Адной з іх, вядома, была наша паэтка-рэвалюцыянерка Алаіза Пашкевіч (Цётка).
Прапануем вашай уваге ўрывак з паэмы “Кепска будзе!”
КЕПСКА БУДЗЕ /урывак/
Так пад вечар ў мейсцы сталі, У халоднай начавалі, – Было позна. Заўтра зрання, Якраз у дзень Звеставання*, Клічуць мяне да дапросу (Задаваць-то ужо чосу!). Той судзебнік маладзенькі, Такі быстры, хоць маленькі, Ўсё пытаецца ды піша І нагой усё калыша. Як спытаўся мяне, хто я? Я і спомніў сабе тое, Як вучыў там той з астрога: “Знаць не знаю я нічога!” І старога тут клікнулі, Папыталіся, раскулі І дадому павярнулі. А мне кажа: “Ты, брадзяжка, Сакрыў званне, будзе цяжка: Сорак розаг, потым роты! Скажы лепей – адкуль, хто ты?” А ўсё піша, піша, піша І нагой усё калыша. Пісаў, пісаў, даў другому І сам пайшоў кудысь з дому. Мяне зноў жа да астрогу, Толькі цяпер, дзякуй Богу, Адзінокі я застаўся. Айчым плакаў, як жагнаўся. “Помні, – кажа, – мяне, сыну, А я хіба што сам згіну, А цябе вярну да вёскі, Хіба б ужо гнеў быў Боскі Або б Праўда гдзесьці змёрла! Вырву цябе ім із горла: Бог паможа, проці сілы Праўда выйдзе, як з магілы!” Сказаў гэта, пакланіўся Ды ізноў слязьмі заліўся. І мне стала ў вачах цьмяна, Зашчымела ў сэрцы рана, Як бы штосьці адарвала, Сам не знаю, што мне стала? Калі гляну, ачунеўшы, – Я ў шпіталі, захварэўшы… Галава мая абрыта, Твар вадой ці чым абліты, А піць хочацца… здаецца, Рэчку б выпіў, каб пры рэчцэ! Так я праляжаў тры тыдні, Прадаў усе свае злыдні; Надта есці стаў памногу І паправіўсь, дзякуй Богу! Я ж тут ляжу, і ні рэчы, Што там стары гаспадара. А ён торбу ўзяў на плечы, Па начальству просьбы жара! Трэйчы Вільню, сем раз Ліду Ён адведаў. Трэба ж ведаць, — Прысягнуў, покі я выйду, Навет дома не абедаць! Раздабыў усе паперы, Запісаў мяне ў сказку…
Асноўныя творы
Багушэвіч, Ф. Выбраныя творы / Францішак Багушэвіч ; [укладанне з тэксталагічнай падрыхтоўкай, прадмова і каментар Я. Янушкевіча]. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 445 с., [4] л. іл., партр. – (Беларускі кнігазбор).
Багушэвіч, Ф. Творы / Францішак Багушэвіч ; прадм. Я.Янушкевіча. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 150 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бацька беларускай нацыі : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі “Трэція Лідскія чытанні”, прысвечанай 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча / Дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Т.В. Чайко, А.М. Казакова, рэд. і камп. афарм. Д.А. Марцінкевіч. – Ліда, 2015. – 35 с.
Завадскi, А. Зубраны. Жупраны. Багушэвіч…. : Францішак Багушэвіч і вёска Жупраны ; А. Завадскі // Гродзенская праўда. – 2004. – 13 сакавіка. – C. 13.
Лаўрэш, Л. Л. Распаўсюд вершаў Багушэвіча на Лідчыне пры канцы ХІХ-га ст. / Леанід Лаўрэш // Лідскі Летапісец. – 2015. – № 4. – С. 20-21.
Лаўрэш, Л. Багушэвіч на Лідчыне пры канцы 19-га ст. / Л. Лаўрэш // Наша слова. – 2014. – 4 чэрвеня. – C. 2.
Рагойша, В. Францішак Багушэвіч у інтэр’еры стагоддзя : да 170-годдзя з дня нараджэння і 110-годдзя з дня смерці пісьменніка / Вячаслаў Рагойша // Беларуская думка. – 2010. – № 3. – C. 114-120.
Содаль, У. …Сем раз Ліду ён адведаў : Францішак Багушэвіч / Уладзімір Содаль // Лiдскi Летапiсец. – 2005. – № 3 (31). – C. 9-10.








Уладзімір Клімовіч
Празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Ігнаткаўцы на Лідчыне. Пасля Голдаўскай дзесяцігодкі паступіў вучыцца ў Акадэмію Мастацтваў на аддзяленне “Акцёр тэатра і кіно”. Служыў у Арміі (Ваенна-Паветраныя сілы), працаваў у школе кіраўніком тэатральнай студыі, супрацоўнічаў з Беларускім тэлебачаннем – быў вядучым праграмы “Крок”, быў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў часопісе “Зрок”, адказным сакратаром газеты “Культура”. Перакладаў хрысціянскую літаратуру ў Эсене і Амстэрдаме. Заснаваў Прэмію перспектывы, якая ўручаецца маладым літаратарам. Жыве ў Мексіцы. Аўтар кніг “Выратаванне безданню”, “Лаліта і кактус”, “Той, хто будуе горад”, аўдыёзборніка “Дзеці вятроў”. Як празік ён смела выступае ў складаным жанры кароткага апавядання, дзе на некалькі старонках неабходна паспець завалодаць увагай чытача, раскрыць сюжэт і знайсці самыя яскравыя рысы для герояў, каб стварыць каларытныя вобразы.
Прапануем вашай увазе ўрывак з кнігі «Шаптаньне з Мексікай» Уладзіміра Клімовіча.
Апошнiм часам не даюць спакою некалькi пытаньняў: чаму я калiсьцi напiсаў апавяданьне “Лалiта i кактус” i назваў так кнiгу; чаму я калiсьцi напiсаў словы i музыку да песьнi “Дзецi вятроў” i гэтаксама аднайменна назваў аўдыёзборнiк; чаму так даўно, што здаецца, быццам, у іншым жыцьцi, напiсаў не зусiм звычайнае для мяне апавяданьне “Час, калi плавiцца Сонца”? Чаму?.. Я выходжу з двара, пераходжу вузкую брукаванку i ступаю на ўзбуялую пасохлым зельлем пустку. Тут расьце вялiкi, як дрэва, кактус. Мы стаiм з iм на вышынi больш чым дзьве тысячы метраў над узроўнем мора i, здаецца, я адчуваю стрыманую калючую пяшчоту кактуса. Гарачае сонца смалiць мне валасы i ахутвае нейкай гiпнатычнай немасьцю, а моцны вятрыска асьцярожна гайдае разьняволеныя рукi i нябачна падштурхоўвае, быццам малое дзiця, у сьпiну. Магчыма, любоў да Вялiкага Кактуса, да Вялiкага Сонца i да Вялiкага Ветру была даўно прадвызначаная мне лёсам.
Асноўныя творы
Клімовіч, У. Лаліта і катус : Апавяданні. Трагедыя прыпавесць / Уладзмір Клімовіч. – Мінск : ФМЛ “Пегасавы крылы”, 1997. – 222 с.
Клімовіч, У. Той, хто будуе горад : Апавяданні. Трагедыя прыпавесць / Уладзмір Клімовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 221 с. – (Першая кніга празаіка).
Клімовіч, У. Выратаванне безданню : апавяданні / Уладзімір Клімовіч. – Мінск : Полымя, 1992. – 96 с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).
Клімовіч, У. Шаптанне з Мексікай / У. Клімовіч // Дзеяслоў. – 2013. – № 12.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бельскі, А. Імёнаў непаўторнае аблічча : Маладая беларуская драматургія 80-х – пач. 90-х гг. // Роднае слова. – 1994. – № 1. – С. 30-31.
Жалкоўскі, А. Мексіканскія сны пра Беларусь / А. Жалкоўскі // Беларуская нива. – 2006. – 18 авг. – С. 5.
Клімовіч Уладзімір Аркадзевіч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. – Гродна, 2000. – C.151.
Кузьміч, Н. Асаблівасці літаратурнага канфлікуту / Н. Кузьміч // Полымя. – 2000. – № 2. – С. 267-269.








Ганна Шаўчэнка
Ганна Шаўчэнка (Серэхан) – літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў мястэчку Астрыно, Гродзенскай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правяла ў вёсцы Ганчары Лідскага раёна, дзе і атрымала сярэднюю адукацыю. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру. Аўтар кніг вершаў “Запаветная жменька” , “Пане, будзь заўжды са мной: вершаваныя малітвы для дзяцей”, шматлікіх публікацый, прысвечаных даследванню польскамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Пераклала з польскай мовы на беларускую паэтычныя творы Антона Гарэцкага, Уладзіслава Сыракомлі, Францішка Карпінскага, Міхала Дудзінскага, а таксама кнігі для дзяцей кс. Яна Твардоўскага. Працуе ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Christo”, з’яўляецца супрацоўнікам рэдакцыіі часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Жыве ў Мінску.
Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Шаўчэнка.
САНЕТ Прыйдзі на мой суцішаны надворак, Не бойся, мілы, брамку адчыніць, Якая кідкім шыкам не блішчыць. Ды толькі не бяры з сабой сцізорык, Каб зрэзаць у сцямнелы надвячорак Сцяблінку, што сама яшчэ дрыжыць. Яе дапамажы лепш узрасціць Да бляску моцных і шчаслівых зорак.
Усё табе тут верыць ды штодзень Чакае пад жывы раслінны цень. Так клічуць у душы куточак кожны Нябачныя сцяжынкі пачуцця, І сэрца ўсё больш прагне асцярожна Двух вогнішчаў чысцейшага зліцця.
* * * Іду з кнігарні з новенькім пакункам І цешуся набыткам новых кніг – Нібы таемна-ціхім паратункам Ад з’едлівых таварышаў сваіх. Збянтэжана схаваю ў інтэрнаце Пакунак цяжкі ў самы дальні кут, Бо зноў над гэтым “жудасным” багаццем Дзяўчаты ўчыняць здзеклівы свой суд. Пасля ўжо падзялюся з адзінотай Я радасцю спакойнаю, нямой, Старонку адгарну з усёй пяшчотай І думкай варажыць пачну над ёй.
Асноўныя творы
Серэхан, Г. Запаветная жменька : вершы / Ганна Серэхан. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. – 104 с.
Серэхан, Г. Пане, будзь заўжды са мной!: вершаваныя малітвы для дзяцей / Ганна Серэхан. – Мінск : Про Хрысто, 2010. – 62, [2] с.
Літаратуразнаўчыя працы
Серэхан, Г. Адам Міцкевіч і Антон Гарэцкі: жыццёвыя стасункі і творчае супрацоўніцтва / Г. Серэхан // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкi : зборнік навуковых прац / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, кафедра тэорыі літаратуры, кафедра беларускай літаратуры i культуры. – 2008. – Вып. 6. – С. 109-114.
Серэхан, Г. Паэзія А. Гарэцкага і дрэздэнскія “Дзяды” А. Міцкевіча: выбар шляху барацьбы са злом / Г. Серэхан // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы IX міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінск, 15-17 кастрычніка 2009 г. : у 2 ч. / пад рэдакцыяй В. П. Рагойшы. – Мінск, 2010. – Ч. 1. – С. 259-264.
Серэхан, Г. “Песні на ваяцкі лад” Янкі Купалы і паэзія легіёнаў Антона Гарэцкага: пераемнасць традыцыі / Ганна Серахан // Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае : VIII Міжнародныя Купалаўскія чытанні – навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. : да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы / [укладальнік А. У. Бурбоўская]. – Мінск, 2009. – С. 138-142.
Серэхан, Г. Рэцэпцыя творчасці Антона Гарэцкага ў літаратурных крыніцах і даследаваннях XIX―XX стст. / Г. Серэхан // Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу XI—XIX стагоддзяў: вытокі, традыцыі, уплывы : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 24 мая 2010 г.) / [рэдкалегія: А. У. Бразгуноў і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 240-246.
Серэхан, Г. Рэцэпцыя творчасці Антона Гарэцкага ў даследаваннях XIX стагоддзя / Г. І. Серэхан // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зборнік / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – 2010. – Вып. 8. – С. 89-94.
Серэхан, Г. Творчасць Антона Гарэцкага і эстэтычная праграма Таварыства шубраўцаў / Г. Серэхан // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зборнік / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – 2009. – Вып. 7. – С. 64-68.
Серэхан, Г. Тэма падарожжа на Беларусь у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / Г. Серэхан // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Мінск, 5-6 лютага 2008 г. / [рэдкалегія: В. А. Максімовіч (навуковы рэдактар) і інш.]. – Мінск, 2008. – С. 234-239.
Шаўчэнка, Г. Ad majorem Dei gloriam: аднаўленне і рэстаўрацыя галоўнага алтара ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя: [альбом / над тэкстамі працавалі: І. Бурак, Г. Серэхан, С. Шаўчэнка. – Мінск : Про Хрысто, 2011. – [79] c.
Шаўчэнка, Г. Аддаць жыццё сваё за братоў: з нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага / [над выданнем працавалі Г. Шаўчэнка, Ю. Шэдзько]. – Мінск : Про Хрысто, 2013. – 49, [2] с.
Шаўчэнка, Г. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя / Ганна Шаўчэнка. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 183 с.
Шаўчэнка, Г. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўлення рамантычнай традыцыі ў польскамоўнай літаратуры Беларусі XIX стагоддзя: аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук: спецыяльнасці 10.01.01 беларуская літаратура, 10.01.03 літаратура народаў краін замежжа (польская) / Шаўчэнка Ганна Іосіфаўна. – Мінск, 2012. – 24 с.
Артыкулы з часопісаў
Шаўчэнка, Г. “Magnificat” – галасы фестывалю / падрыхтавала да друку Крыстына Лялько і Ганна Серэхан // Ave Maria. – 2011. – № 10. – С. 12-16.
Шаўчэнка, Г. Дзе прачытаць пра Будслаў? / Ганна Шаўчэнка // Ave Maria – 2013. – № 1/2. – С. 2-3.
Шаўчэнка, Г. Кантата У. Сыракомлі “Францішак Асізскі” і духоўныя пошукі літаратуры Рамантызму / Ганна Серэхан // Наша вера. – 2011. – № 1. – С. 27-30.
Шаўчэнка, Г. Легенда пра Будслаў у “Літвінскіх малюнках” Ігната Ходзькі / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2013. – № 1. – С. 10-12.
Шаўчэнка, Г. На шалях справядлівасці і міласэрнасці : пра верш Антона Гарэцкага “Смерць здрадніка Айчыны” / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2017. – № 2. – С. 53-56.
Шаўчэнка, Г. Праблема захавання бацькоўскай спадчыны і паэма “Палац у Сёмкаве…” Міхала Дудзінскага / Ганна Шаўчэнка // Роднае слова. – 2014. – № 3. – С. 17-20.
Шаўчэнка, Г. Сацыяльная праблематыка ў байках Антона Гарэцкага: традыцыі і наватарства / Ганна Серэхан // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 3-7.
Шаўчэнка, Г. Святы Андрэй Баболя і наш час : развагі над кнігаю Я. Янушкевіча “Апостал Палесся: Святы Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы” (“Pro Christo”, 2013) / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2013. – № 2. – С. 70.
Шаўчэнка, Г. “Столькі любові ў сэрцы…” : пра кнігу Хрысціны Лялько “Адвячорак” / Ганна Серэхан // Наша вера. – 2016. – № 2. – С. 67-69.
Шаўчэнка, Г. “Успаміны” Францішка Карпінскага: вытокі цноты і злачынства / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2016. – № 1. – С. 38-41.
Серэхан , Г. “Душа й сама не бачыць свайго дна…” : (паэзія на старонках “Маладосці” 2008 г.) / Ганна Серэхан // Маладосць. – 2009. – № 10. – С. 123-132.
Серэхан, Г. Паэтычны сусвет : (па старонках “Маладосці” 2007 года) / Ганна Серэхан // Маладосць. – 2008. – № 6. – С. 105-114.
Серэхан, Г. Ранняя творчасць Антона Гарэцкага і традыцыі польскамоўнай паэзіі Беларусі XIX ст. / Г. Серэхан // Веснік БДУ : навуковы часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта / заснавальнік Беларускі дзяржаўны ўніверсітет. – 2010. – № 1. – С. 9-12.
Серэхан, Г. “Слаўся, святая любоў да Айчыны!” : творчая спадчына Антона Гарэцкага / Ганна Серэхан // Роднае слова. – 2009. – № 4. – С. 8-12.
Пераклады
Добры пастыр: малітвы за святароў / [укладальнік Г. Серэхан]. – Мінск : Про Хрысто, 2011. – 47, [1] с.
Ледухоўская, У. Скарб любові: біблійныя медытацыі / св. Уршуля Ледухоўская; пер. з пол. Г. І. Шаўчэнка. – Мінск : Про Хрысто, 2017. – 434 с.
Макарчык, Ю. Адэльск, 1490-2010: / а. Юзаф Макарчык, пер. з пол. Г. Серэхан. – Мінск : Про Хрысто, 2010. – 341 с., [8] л. каляр. іл.
Навэнна да Маці Божай Баніфрацкай Аздараўлення хворых / [пераклад з польскай мовы Г. Серэхан]. – Мінск : Про Хрысто, 2010. – 39, [1] с.
Твардоўскі, Я. Ад вуха да вуха: пра ўсмешку і радасць: [апавяданні] / ксёндз Ян Твардоўскі; пер. з пол. Г. Шаўчэнка. – Мінск : Про Хрысто, 2014. – 138 с.
Твардоўскі, Я. Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху / кс. Ян Твардоўскі; пер. з пол. Г. І. Шаўчэнка – Мінск : Про Хрысто, 2015. – 129, [1] с.
Твардоўскі, Я. Кубак з адным вухам / кс. Ян Твардоўскі; пер. з пол. Г. І. Шаўчэнка – Мінск : Про Хрысто, 2016. – 145 с.
Ходзька, І. Пра цудоўнае заснаванне будслаўскага касцёла : (урывак з аповесці “Смерць майго дзядулі”) / Ігнат Ходзька, пер. з пол. Г. Серэхан // Наша вера. – 2013. – № 1. – С. 12-13.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Арэхва, Я. На сустрэчу ў Ганчарах : [сустрэча с беларускай паэткай Ганнай Серахан, арганізаваная бібліятэкарам Ганчарскай сельскай бібліятэкі] / Я. Арэхва // Лiдская газета. — 2012. — 27 кастрычніка.
Багдановіч, І. Бісерам і словам / Ірына Багдановіч // Лідскі летапісец. — 2007. – № 3/4. – С. 2-3.
Жалкоўскi, А. З дзіцячай пяшчотай да Бога : арыгінальны малітоўнік нашай зямлячкі Ганны Серэхан “Пане, будзь заўжды са мною!” / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2010. – №44. – 4 ноября.
Жалкоўскi, А. Родам з вёскі Хадзюкі : на семінары бібліятэчных работнікаў прайшла сустрэча з пісьменніцай-землячкай Хрысцінай Лялько, а таксама з пачынаючай паэткай Ганнай Серахан / А. Жалкоўскі // Лiдская газета. – 2007. – 1 снежня.







Юльян Місюкевіч
Юльян Валер’евіч Місюкевіч нарадзіўся ў Лідзе ў кастрычніку 1989 года. Вучыўся ў сярэдняй школе № 10, скончыў музычную школу па класе кларнета і гімназію № 1, займаўся веславаннем, каратэ. Скончыў фізічны факультэт БДУ. Юльян Місюкевіч пачаў пісаць творы з восьмага класа. Друкаваўся ў газетах “Лідская газета”, “Гродзенская праўда”, “Новы час”, “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кнігі “Скрозь туманнасць” (2009 г.). Творы выдзяляюцца філасафічнасцю, праўдзівасцю, прыгожай беларускай мовай, сюжэтаванасцю. Героі твораў аўтара – беларускія сучаснікі, усе ў пошуку, роздумах.
Асноўныя творы
Місюкевіч, Ю. Скрозь туманнасць : апавяданні / Ю. Місюкевіч. – Мінск : ТАА “Смэлтак”, 2009. – 70 с.
Місюкевiч, Ю. Апавяданні / Ю. Місюкевіч // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 161-176.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Юльян Місюкевіч : [біяграфічная даведка] // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 161-176.
Санько, В. Да большай працы / В. Санько // Місюкевіч, Ю. Скрозь туманнасць : апавяданні / Ю. Місюкевіч. – Мінск : ТАА “Смэлтак”, 2009. – С. 68.












Кацярына Янчэўская
Кацярына Янчэўская (1980, г. Ліда). Паэтка, мастацтвазнаўца, філосаф. Нарадзілася ў Лідзе. Вучылася ў ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Ліды”. Скончыла магістратуру і дактарантуру Еўрапейскага гуманітарнага ўнівесітэта. Лаўрэатка прэміі “Залаты Апостраф” (2019 г.). Вершы Кацярына Янчэўская, як і многія, спрабавала пісаць яшчэ ў юнацтве, хаця ў той перыяд яе больш цікавіла проза. Доўгі час яна была больш засяроджана на навуковых даследваннях. На яе першыя лірычныя замалёўкі аказалі мастацтвазнаўчыя тэксты, творы выяўленчага мастацтва, выстаўкі, якія яна шмат наведвала, атрымліваючы спецыяльнасць мастацтвазнаўца. Шмат гадоў Кацярына спрабавала знайсці баланс паміж паэтычнай творчасцю і навуковымі даследваннямі. Першым сур’ёзным крокам паэтэссы да чытача стала публікацыя ў 2018 годзе ў газеце “Літаратура і мастацтва”, адным з найстарэйшых рэспубліканскіх выданняў, – там былі змешчаны яе вершы, прысвечаныя вядомаму беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу. Пасля былі публікацыі ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Ад лідскіх муроў” і іншых.
Творчасць Кацярыны Янчэўскай – узор сучаснай філасофскай лірыкі, а яшчэ узор дасканалага валодання тэхнікай, так званага, вольнага верша, без рыфмы і рытму. Вольны верш блізкі паэтцы як спосаб паэтычнага выказвання. Аўтар кнігі “Белае шматкроп’е”. Лейтматыў кнігі – дыялог імгення і вечнасці.
Да вашай увагі верш Кацярыны Янчэўскай
* * * Запальваю свечку, каля імгнення, што знікае ў нябыт. Каля вятроў, што з’едліва шэпчуць: “Пакінь!” Скрыжаванне надзеі і суму. Спрабую стаць цёплым зіхценнем – суцішыць наканаванне сцюжы. Ледзяшы раўнадушша загортваю ў воск памкнення: здабыць смеласць свечкі у змроку халодных вятроў. У раўнадушшы халоднай хлусні – скрыжаванне стагоддзяў. Запальваю свечку…
Асноўныя творы
«Белае шматкроп’е»:
Янчэўская, К. В. Падзенне не прыходзіць з лістападам : [вершы] / Кацярына Янчэўская // Дзеяслоў. – 2021. – № 3. – С. 161-166.
Янчэўская, К. В. Белае шматкроп’е : [вершы] / Кацярына Янчэўская ; фота // Дзеяслоў. – 2019. – № 4. – С. 151-155.
Янчэўская, К. [Вершы] / Кацярына Янчэўская // Ад лідскіх муроў. – 2016-2019 – № 9. – С. 154-156.
Янчэўская, К. Лідчына ў мастацкіх творах / Кацярына Янчэўская // Лідзкі Летапісец. – 1998. – № 4. – С.21-23.
Янчэўская, К. В. Зимние каникулы Луизы и Патрика : рассказ / Екатерина Янчевская ; фото // Лідская газета. – 1993. – 3 жн. – С. 3.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Мацулевіч, А. Кацярына Янчэўская: “Шматкроп’е азначае, што заўсёды ёсць працяг…” / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 30 сак. – С. 14.
Янчэўская, К. “Абнаўленне надзеі і абнаўленне тугі” : выйшаў у свет першы зборнік вершаў лідзянкі Кацярыны Янчэўскай / Кацярына Янчэўская ; гутарыла Анастасія Марчук ; фота // Наша слова. – 2022. – 19 студз. – С. 7.
Жыве ў Лідзе дзяўчынка : [Кацярына Янчэўская] ; фота // Лідская газета. – 1993. – 3 жн. – С. 3.
20.09.2022 г.
© 2026 Базы данных
Theme by Anders Noren — Up ↑