Базы данных

ГУК "Лидская районная библиотека им. Янки Купалы"

Автор: wordpress (page 4 of 15)

Масла Марыя

Масла Марыя

Марыя Масла

Нарадзілася Марыя Масла 16 верасня 1957 годзе ў вёсцы Гурыны Дварышчанскага сельсавета Лідскага раёна. Вучылася ў Гервяніцкай васьмігадовай школе (1964-1970 гг.). Выпускніца Лідскай школы-інтэрната (1974 г.) і Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (1980 г.). Працавала ў Няцецкай і Гярвяніцкай васьмігодках, у дзіцячым садзе № 17 г. Ліды. Марыя Масла пісала пранізаныя светам і дабрынёй вершы, якія друкаваліся ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўдзе”, “Принеманских вестях”, у часопісах “Пралеска”, “Вясёлка”, “Ад лідскіх муроў”.

Да вашай увагі верш Марыі Масла.

ВЯРТАННЕ

Да пары да часу

Носіць збан ваду,

Стоптаны абцасы,

А я ўсё іду.

Да сваёй хаціны,

Да сваіх мясцін,

Дзе свой след пакіну…

А чаму адзін?

Падаб’ю абцасы,

Замяню шнуркі,

У душы – запасы,

На стале – глякі.

Зацвіце садочак,

Грэе дом камін –

Во дзе мой слядочак…

Пэўна ж не адзін!

​

ГАСЦІНЕЦ

Гасцінец высланы абрусам,

І цешыць вока светлы шлях.

Іду шчасліва, без прымусу,

Трапеча сэрцайка ў грудзях. Вясёлкай граюць мае вочы,

Спявае, цешыцца душа.

Тут нарадзілася аднойчы,

Тут пралягла жыцця шаша.

Завулкі, сцежкі і прыпынкі,

І вуліц цэлы карагод…

Іду я з вамі без упынку,

І сёння доўжыцца мой ход.

Малітву ціха шэпчуць вусны

Аб утрапёнасці святой:

Цярплівай будзь, як трэба, мужнай, Захоўвай велічны спакой!

Асноўныя творы

Масла, М. Вершы / Марыя Масла // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 55-57.

Масла, М. Прывітанне, сонейка! / М. Масла // Лiдская газета. – 2009. – 4 жніўня. – C. 6.

Масла, М. Акраверш настаўніку. Гасцінец. Словы “любоў”… : вершы / Марыя Масла // Лідская газета. – 2017. – 18 кастрычніка. – С. 8.

Масла, М. Бацькі і дзеці : верш / Марыя Масла // Лідская газета. – 2016. – 29 чэрвеня. – С. 11.

Масла, М. Верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2006. – 25 лютага. – C. 4.

Масла, М. Восень : вершы / М. Масла // Лiдская газета. – 2014. – 18 кастрычніка. – C. 9.

Масла, М. Дзякуй за роднае слова… : верш / М.Масла // Лiдская газета. –2005. – 20 жніўня. – C. 4.

Масла, М. Красавік ідзе… / М.Масла // Лiдская газета. – 2014. – 30 красавіка. – C. 4.

Масла, М. Набліжаюцца Грамніцы : верш / М. Масла // Лiдская газета. –2013. – 15 студзеня. – C. 5.

Масла, М. Пажаданне дзецям : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2008. – 25 кастрычніка. – C. 4.

Масла, М. Параімся : дыялог з Алесяй Бурак : верш / Марыя Масла // Лідская газета. – 2017. – 17 мая. – С. 17.

Масла, М. Прыёмная : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2013. – 22 жніўня. – C. 5.

Масла, М. Роздум : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2009. – 10 лістапада. – C. 6.

Масла, М. Трызненне : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2011. – 23 жніўня. – C. 5.

Масла, М. У музеі слова… : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2012. – 28 жніўня. – C. 6.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Адметны талент : Марыі Масла – 55 гадоў // Лiдская газета. – 2012. – 15 верасня. – C. 4.

Сліўко, С. Ад сэрца да сэрца : вершы, прысвечаныя паэтам Віктару Бачарову і Марыі Масла / С. Сліўко // Принеманские вести. – 2006. – 14 декабря. – C. 9.

Бітэль Пятро

Бітэль Пятро

Пятро Бітэль

Пятро Бітэль, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэрвеня 1912, Радунь Лідскага павета – 18 кастрычніка 1991, Вішнева) – святар, беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік. Друкавацца пачаў з 1929 года пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе “Шлях моладзі”, дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм “Замкі і людзі” (1968), “Сказанне пра Апанаса Берасцейскага” (1984). Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча (“Пан Тадэвуш”, “Конрад Валенрод”, “Гражына”, “Дзяды”, “Крымскія санеты”), польскамоўныя паэмы і п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.Крашэўскага “Хата за вёскай” (1989), асобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, Ё.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш. Рукапіс перакладу паэмы “Пан Тадэвуш” зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Да вашай увагі урывак з казкі Пятра Бітэля “Нястача”.

НЯСТАЧА /казка/ Год мо тому сто, мо дзвесце. Цяжка ўжо сказаць, калі На ўзбярэжжах Нёмна дзесьці Два браты жылі-былі. Іх усе навокал зналі, Як выдатных кавалёў, Шанавалі, паважалі, Бо без лішніх, скажам, слоў, Што ў сяле без каваля Не расшчодрыцца зямля. Барану ці плуг, калёсы Ці падковы, ці атосы, Серп, матыгу ці нарогі Без кавальскай дапамогі Не наладзіш сам ніяк. Дык багаты і бядняк Кузню знаў, і там бывала, То гудзела паддувала, І то злёгку, то заядла Дзынкаў молат аб кавалда. Пільнай працай кавалі Дабрабыт і на’т багацце Праз час нейкі здабылі. А старэнькая іх маці Клапацілася не мала, Каб парадак быў у хаце: Шыла, мыла, гатавала, Прала, ткала, як магла. Ды вось неяк нечакана Прылягла і памярла…

Асноўныя творы

Бітэль, П. І. Дзве вайны : верш, аповесцi / П. І. Бітэль; маст. А. Б. Льдакоў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. – 189 с.

Бітэль, П. І. Замкі і людзі : гiстарычная паэма / П. І. Бiтэль ; іл. А. Кашкурэвiч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 101 с.

Бітэль, П. Нястача : казка / Пятро Бітэль // Лідскі летапісец. – 2012. – № 2. – С. 16-22.

Бітэль, П. І. Паэмы / П. Бiтэль ; паслясл. М. Арочкi ; маст. А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 271 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Мікуліч, М. У. «А звярнуцца мне няма да каго…» / Мікола Мікуліч ; фота // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 15 ліпеня. – С. 11.

110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля ; фота // Наша слова. – 2022. – 22 чэрвеня. – С. 4.

100 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля / фота // Лідскі летапісец. – 2012. – № 2. – С. 15.

Гарэлік, Л. М. Бітэль Пятро / Л. М. Гарэлік, А. М. Пяткевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 тамах / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 281-282.

Запартыка, Г. Пятро Бітэль: вяртанне дакументальнай спадчыны // Архивы и делопроизводство. – 2009. – № 2. – C. 109 – 113.

Мікуліч, М. Талент, заручаны з небам / Мікола Мікуліч ; фота // Полымя. – 2012. – № 9. – С. – 129-146.

Саламевіч, І. У. Бітэль Пятро / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 тамах / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 163.

Бібліяграфія

Драздова, І. З. Пятро Бітэль : Бібліяграфія / І. З. Драздова // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 282-283.

18.07.2022 г.

Цётка

Цётка

Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Нарадзілася 3 (15) ліпеня 1876 года ў в. Пешчына Лідскага павета. Беларуская паэтэса, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Адна з самых высокародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу. Вучылася ў Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902), экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім універсітэце. Адна з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Цётка адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. У 1906 годзе яна выдала “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, дзе надрукавала свае вершы і апавяданні, а таксама апрацоўкі беларускіх народных казак. Пазней у часопісе “Лучынка” яна змясціла шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў для юнага чытача. Пра што б ні пісала Цётка – пра народную песню, часопіс “Лучынка”, пра беларускую вечарынку ў Пецярбургу – заўсёды ў яе артыкулах – цікавыя назіранні, трапныя вывады і абагульненні, а сам матэрыял падаецца ярка і вобразна. Выдала зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” (абодва, Львоў, 1906), “Першае чытанне для дзетак беларусаў” і беларускі “Буквар”. Друкавалася ў газетах “Наша ніва”, “Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы на розныя тэмы (“Гутаркі аб птушках”, “Наша народная беларуская песня”), публіцыстычныя артыкулы (“Як нам вучыцца”, “Беражыце роднае слова”, “Аб душы моладзі”). У час 1-й сусветнай вайны – сястра міласэрнасці – добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні. У пачатку студзеня 1916 года, атрымаўшы вестку пра смерць бацькі, Цётка паехала ў вёску Стары Двор, дзе жылі ў той час яе родныя. Пахаваўшы бацьку, яна засталася ў Лідскім павеце, каб дапамагчы сваім землякам (тут лютавала эпідэмія тыфу). Але сама не ўсцераглася, захварэла на тыф і памерла ўначы з 4-5 лютага 1916 года. Пахавана ў вёсцы Стары Двор.

Да вашай увагі урывак з нарыса “Наша народная беларуская песня”.

Камора звінела, Дзе Агатка сядзела; Сядзела ў каморы. Тонкія абрусы ткала, Мыслямі ўзоры дзіўныя паклала, Прыехаў сужоны сам-дзесят, Папушчаў конікаў у вішнёвы сад. Наш народ лічыць сваімі прыяцелямі шмат якіх птушак; сароку ж лічыць пляткарскай птушкай, каторая часта персаніфікуе язычлівую кабету. Вось жа ў гэтым разе дагадываемся, што цікавая суседка прыбягае да дзяўчыны: Прыляцела сарока, чы-чы-чы, Села ў дзевачкі на плячы; Скажу табе добрую весцю, чы-чы-чы, Што ў цябе на дварэ сваты. Хлапец, убачыўшы дзяўчыну за кроснамі з белымі абрусамі, пекнымі ўзорамі, саму пекну, гладку, з вока працавітую, разумее, што пасля доўгага шукання ўрэшце то знайшоў, каго шукаў: З’ездзіў коніка, гарцуючы, Стаптаў боцікі, танцуючы, Сцёр шапачку, кланяючыся, Змачыў хустачку, уціраючыся. Глядзі, колькі хлопец наездзіўся, покуль да густу знайшоў дзеўчука, але не так то лёгка ўзяць, як знайсці: сышоўшаяся радня, прыяцелі цэняць свой тавар не абы-як і таргуюцца з сватамі хлопца: Наша Агата сыр наліты, Ваш Яначка надуты; У вашага Яначкі аўсяныя зубы, Аўсяныя зубы, ячменны нос. Не вельмі прыемна дзецюку слухаць такія словы, а мо і не мае шмат часу: у нас кожна кабета чакаецца ў мужнінай хаце як работніца, без каторай гаспадарка можа згібець; круці не круці, а трэба спытацца і дабіцца ад дзяўчыны толку, – прынамсі нам песня так кажа: А мне жонкі трэба, Але ці заробім, Агатка, Мы з табою хлеба? Калі хлопец спадабаўся, беларуская дзяўчына не гоніцца за багаццем, болей за голасам уласнага сэрца: Голуб сізы, голуб сізы, Галубка сізейша, Ах, мілы мне айцец, матка, Міленькі – мілейшы. Вось дзе праўдзівы дакумент нашага жыцця і быцця; праўдзівае люстра нашага ўсяго добрага і злога; дзе жывая, глыбокая навука дзядоў і прадзедоў, – народная беларуская песня.

Асноўныя творы

Тётка. Избранное / Тётка. – Москва : Государственное издательство художественной литературы, 1953. – 112 с.

Тётка. Избранное: стихотворения, рассказы, путевые очерки: перевод с белорусского / Тётка ; [сост. и предисл. С. Александровича; худ. Л.Чернышев]. – Москва : Художественная литература, 1976. – 221 с., 1 л. портр.

Тётка. Избранное / Тётка ; пер. с белорус. П. А. Кошеля; вступ. ст. О. А. Лойко. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 222 с.

Цётка. Вершы / Цётка ; [уклад. В. Хлебавец ; прадм. А. Лойкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 214 с.

Цётка. Вершы і апавяданні / Алаіза Пашкевіч (Цётка); прадм. С. Х. Александровіча. – Мінск : Сталія, 2003. – 104 с.

Цётка. Выбраныя творы / Цётка; [уклад. і прадм. В. Коўтун; камент. С.Александровіча, В. Коўтун]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. – 333 с., [4] л. iл. – (Беларускі кнігазбор).

Цётка. Выбраныя творы / Цётка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 198 с. – (Школьная бібліятэка).

Цётка. Першае чытанне для дзетак беларусаў : вершы, апавяданні, казкі, загадкі / Цётка ; Цётка. – Факс. выд. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 30 с.

Цётка. Выбраныя творы / Цётка ; маст. Б. Малкін. – Мінск : Дзяржвыд. БССР ; Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. – 148 с., 1 л. партр.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Александровіч, С. Х. Незабыўнымi сцёжкамі : Нарысы аб бел. пiсьменнiках / С. Александровіч. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1959. – 135 с. – (Школьная бiблiятэка).

Александровіч, С. Х. Тут зямля такая : для сярэд. i ст. шк. узросту / С. Александровіч. – 2-е выд., дапрац. i дап. – Мінск : Народная асвета, 1985. – 256 с.

Арабей, Л. Л. На полымі любві : жыццё і творчасць Цёткі / Лiдзiя Арабей. – Мінск : Выдавец В. Хурсiк, 2006.

Арабей, Л. Л. На струнах буры : аповесць / Лiдзiя Арабей ; маст. I. Давiдовiч. – Мінск : Беларусь, 1967. – 319 с.

Арабей, Л. Л. Стану песняй : жыццё і творчасць Цёткі : дакум. аповесць / Лідзія Арабей. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. – 270 с.

Арабей, Л. Л. Стану песняй… : Жыцце i творчасць Цеткi / Лiдзiя Арабей. – 2-е выд., дап. i дапр. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990.

Арабей, Л. Л. Цётка : крытыка-бiяграфiчны нарыс / Л. Арабей – Мінск : Дзяржвыд. БССР, 1956. – 158 с.

Коўтун, В. М. Стала песняю ў народзе : Асоба i творчасць Цёткi ў кантэксце станаўлення беларускай класiкi / В. Коўтун – Мінск : Нар. асвета, 2000. – 141, [2] с.

Літаратура 1900-1930-х гадоў / [укладанне і каментары А. А. Манкевіч] ; навуковы рэдактар С. Л. Гаранін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 942, [1] с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры: у 50 т. ; т. 6).

Марціновіч, А. Элаіза Пашкевіч : Цётка ўсіх беларусаў / Алесь Марціновіч. – Мінск : Харвест, 2013. – 62, [2] с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры). Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснiкоў. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – 343 с.

На суд гісторыі : успамiны, дыялогi / Б. Сачанка ; уклад., прадм. i звесткi пра аўт. Б.I.Сачанкi. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1994. – 301, [2] с.

Пяшчота верасу : Шчучыншчына літаратурная / [укладанне Алеся Марціновіча] ; прадмова Сяргея Ложэчніка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 342, [1] с., [4] л. каляр. іл., карта. – (Беларусь літаратурная).

Путрамант Ежы

Путрамант Ежы

Ежы Путрамант

Ежы Путрамант (14.11.1910-23.06.1986) нарадзіўся ў Мінску. Вядомы польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Адзін з арганізатараў 1-ай арміі Войска Польскага. Лаўрэат дзяржаўных прэмій Польшчы (1953,1955, 1964 гг.). Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1934г.). Генеральны сакратар (1945-1950), намеснік старшыні Саюза польскіх пісьменнікаў (1969-1980 гг.). У 1925 годзе пераехаў з бацькамі ў Ліду. Вучыўся ў Лідскай гімназіі. У 1928-1939 гг. жыў на хутары Банева, дзе быў напісаны зборнік паэзіі “Лясная дарога” (1938). У 1960-ыя гады разам з М. Танкам і П. Панчанкам наведаў Лідскі раён і ўрочышча Банева, аб чым напісаў у сваіх успамінах “Паўвека” (Ліду, вучобу ў Лідскай гімназіі, хутар Банева, вёску Дакудава). Аўтар вядомых раманаў “Верасень”(1951), “Раздарожжа” (1954), “Пасынкі” (1963), “Дзік” (1964), “Пушча” (1966) і іншых.

Асноўныя творы

Путрамант, Е. Вершы / Ежы Путрамант; пер з пол. М. Танка, С. Судніка // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 147-153.

Путрамант, Е. Мястэчка меншае за вёску / Ежы Путрамант ; пер. Леаніда Лаўрэша // Наша слова. – 2016. – 1 чэрв. – С. 7-8.

Путрамант, Е. Паўвеку. Вайна / Ежы Путрамант // Лідскі Летапісец. – 2014. – №3, 4; 2015. – №1, 2, 3, 4; 2016. – № 1,2,3,4; 2017. – № 1, 2, 3, 4; 2018. – № 1, 2, 3, 4.

Путрамант, Е. Паўвеку. Маладосць / Ежы Путрамант // Лідскі Летапісец. – 2010. – № 4; 2011. – № 1, 2, 3, 4; 2012. – № 1, 2, 3, 4; 2013. – № 1, 2, 3, 4. – 2014. – № 1, 2.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Пяткевіч, А. Літаратурна-мастацкае слова / А. М. Пяткевіч // Слова і кніга Прынёмання : зборнік навуковых артыкулаў / А. М. Пяткевіч. – Гродна, 2016. – С. 96, 105, 113, 118, 124.

Черепица, В. Захоронения уроженцев Беларуси на Варшавском кладбище “Повонзки” (1940-1980-е годы) : [в т.ч. Ежи Путрамента] / В.Черепица // Шлях да ўзаемнасцi : матэр, ХVІІ мiжнар.навук.канф. (Гродна, 18-19 лістапада 2010 г.). – Гродна : ГрДУ, 2011. – C.113-118.

Ежы Путрамант : 100 год з дня нараджэння // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 40.

Урбановiч, У. Пошукі аўтарскіх рукапісаў і дзённіка : Ежы Путрамент на Лідчыне / Уладзімір Урбановіч // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 41-43.

Слука Алесь

Слука Алесь

Алесь Слука

Аляксандр Яраслававіч Слука нарадзіўся 7 мая 1972 года ў горадзе Ліда. Скончыў Лідскі тэхнічны каледж. Служыў у радах абмежаванага кантынгенту войскаў на тэрыторыі Латвіі ў 1991-1993 гг. Аўтар кнігі “Паветра паэзіі”.

Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Аляксандра Слукі.

* * *

Лёгкий скрип половиц,

За окном – вьюгой вечер,

Полумрак дарят свечи,

Полумрак без границ.

Ткут морозов сукно

Песен зимних мотивы.

Игры рук молчаливы,

Недопито вино.

И янтарь сладких слов

Губы нежно роняют

И слова тихо тают,

Под молчанье часов.

Полумрак без границ

И податливость шёлка,

А виною — защёлка…

Близость тел, близость лиц.

Час как миг, явь как сон.

Слёзы жаркого воска.

И нет светского лоска,

И сердца — в унисон.

И нет зимних оков.

Всё подарено зною

Под любовной звездою

Средь январских снегов…

Лёгкий скрип половиц

Весь январь, каждый вечер,

Нежный шёпот и свечи,

И любовь… без границ.

* * *

Жаль осталось, право, малость –

Чуть допеть, чуть долюбить.

Зазвенев, вдруг оборвалась

Где-то внутренняя нить.

Ну, а мне б рассветов ясных,

Белых, белых облаков,

Взглядов глаз твоих прекрасных,

Цвета юных васильков,

Шума рощицы весенней

Да мелодий птичьих стай.

И печали, чуть осенней,

Уносящей мысли вдаль,

Духа жаркого бы лета,

Стужи зим, холодных вьюг,

Завываний брата-ветра,

Встреч! но только не разлук…

Как же плохо, что порвалась

К сим прикрасам где-то нить,

Враз оставив, право, малость –

Чуть допеть, чуть долюбить.

Асноўныя творы

Слука, А. Я. Воздух поэзии : избранные стихи / А. Я. Слука. – Молодечно, 2006. – 96 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Стадуб, А. Смелы ўваход : [пра кнігу “Воздух паэзіі” лідскага паэта Аляксандра Слукі] / Алесь Стадуб // Принеманские вести. – 2007. – 6 декабря. – C.24.

Баяровіч Мар’ян

Баяровіч Мар'ян

Мар’ян Баяровіч

Баяровіч Мар’ян Андрэевіч (нарадзіўся 01 студзеня 1933 года ў в. Альгецішкі, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. – склончыў жыццё 21 жніўня 2006 года ў г. Ліда). Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класе баяна (1970). Працаваў дырэктарам Лідскай музычнай навучальні. Мар’ян Баяровіч праводзіў вялікую работу па адраджэнні беларускай культуры. Склаў і выдаў два зборніка “Беларускія народныя песні і танцы” (1998), “170 беларускіх народных песень Гродзеншчыны” (2002). Выступаў у сродках масавай інфармацыі рэспубліканскага, абласнога і мясцовага значэння па розных пытаннях адраджэння нацыянальнай культуры і падрыхтоўкі музычных кадраў. За поспехі ў працы ўзнагароджаны Граматай і медалём Вярхоўнага Савета БССР (1960 г.), медалём “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна” (1970), нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы” (1972), бронзавым медалём ВДНГ СССР “За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР” (1979), медалём “Ветэран працы” (1990).

Да вашай увагі некалькі вершаў Мар’яна Баяровіча.

ЖАНЧЫНЕ Раманс-прызнанне

Я люблю цябе так, што жыву, як у сне. Тваё імя – мне ранкам світанне. Сярод белага дня і ў начной цішыні Паўтараю я гэта прызнанне.

Кожны дзень і цяпер цябе бачыць хачу, Зразумей, што сапраўднае гэта жаданне. Пазвані – я прыйду, прыбягу, прылячу, Ты мне – свежага ветру дыханне.

Ты мой першы прамень пасля доўгіх начэй, Ясны дзень пасля цемры мраістай, Водар летніх садоў і крынічны ручэй, Дзе вада з цяплынёю празрыстай.

Я цяпло тваіх рук зберагу назаўжды, Захаваю салодкасць пяшчоты падзеяй. Ты мне вельмі патрэбна. Заставайся і будзь Маёй Верай, Любоўю, Надзеяй!

ЦУД ПРЫРОДЫ

Ліда – Наваградак – Свіцязь – Гэта вельмі дзіўны шлях. Там прырода дорыць цуды, Ды такія – проста “ах!” Дуб стаіць у тры абхваты Ля дарогі, не ў бары, Глянеш ўверх: сасонка плача – Вельмі ж сціснуў дуб стары. Ствол адзін, а прыжыліся Дуб з сасною навякі: “Не, не плача тут сасонка, – Шэпчуць нам беразнякі: – Гэта спеў яе прывольны, Спеў ад шчасця і цяпла, Спеў пра дуба-велікана, Спеў, каб музыка жыла!” Зноў спяшаюся з ахвотай На цудоўную зямлю; І з ясенінскай пяшчотай Я бярозку абдыму.

Асноўныя творы

170 беларускіх народных песень Гродзеншчыны, запісаных М. А. Баяровічам. – Гродна: Ратуша, 2002. – 178 с.

Баяровіч, М. [Вершы] / Мар’ян Баяровіч, падрыхтаваў да друку М. Мельнік // Лідскі летапісец. – 2006. – № 3. – С. 63-64.

Баяровіч, М. [Вершы] / Мар’ян Баяровіч // Ад лідскіх муроў : літаратурна-мастацкі часопіс / рэд. М. Масла. – 1999. – № 2-3. – С. 18-20.

Баяровіч, М. У лазні: верш / Мар’ян Баяровіч // Лідская газета. – 2005. – 6 студз. – С. 6.

Баяровіч, М. Цуд прыроды : верш / Мар’ян Баяровіч // Лідская газета. – 2004. – 27 ліст. – С. 4.

Беларускія народныя песні і танцы / склад. Мар’ян Баяровіч. – Мінск : Бел. кнігазбор, 1998. – 137 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Баяровіч Мар’ян Андрэевіч [буклет] : фалькларыст, этнограф, былы дырэктар Лідскага музычнага вучылішча / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. Т. Бальцэвіч, рэд. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2013. – 6 с.

Баяровіч Мар’ян Андрэевіч (1.01.1933) – беларускі музыкант, музыкальны педагог, фалькларыст) // Людзі культуры з Гродзеншчыны / А. Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С. 27.

Боярович Марьян Андреевич // Время и судьбы / Леонид Винник, Михась Мельник. – Лида : Оникс, 2004. – С. 38-39.

Грынкевіч, Я. Пайшоў Мар’ян Баяровіч: [пра беларускага музыку, паэта, фалькларыста] / Яраслаў Грынкевіч; фота // Наша слова. – 2006. – 23 жніўня. – С. 9.

Жалкоўскі, А. Радасць творцаў агульная. А як зведаць яшчэ адну?: [пра выданне кнігі “Беларускія народныя песні і танцы” і “170 беларускіх народных песень Гродзеншчыны ўкладальніка М.Баяровіча”] / Аляксандр Жалкоўскі // Гродзенская праўда. – 1999. – 30 чэрв.

Лідскія юбіляры 2003 года: [у т.л. Баяровіч Мар’ян Андрэевіч] // Лідскі летапісец. – 2003. – № 1. – С. 6-7.

Лойка, А. Ч. Баяровіч Мар’ян Андрэевіч (н. 1.01.1933, в. Альгецішкі Ашмянскага р-на): [музычны педагог, фалькларыст] / А. Ч. Лойка, А. М. Пяткевіч // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 153-154.

Прапагандыст нацыянальнага Адраджэння: [дырэктар Лідскага музычнага вучылішча М.А.Баяровіч] // Народная трыбуна. – 1992. – 30 снеж. – 13 студз. – С. 3.

Спеўнік прэзентавалі і спявалі : [М. А. Баяровіча] // Культура. – 2002. – № 50-51. – С.18.

Суднiк, С. Мар’ян Андрэевіч Баяровіч // Лiдскi Летапiсец. – 2013. – № 1. – C. 15.

Суднік, С. Мар’ян Баяровіч – музыка, фалькларыст, паэт, чалавек / Станіслаў Суднік // Лідскі летапісец. – 2006. – № 3(35). – С. 61-62.

Цішук Святлана

Цішук Святлана

Святлана Цішук

Нарадзілася Святлана Аляксандраўна Цішук у 1938 годзе ў горадзе Гомелі. Была яна першай і адзінай дачкой у сям’і Фядосавых Аляксандра і Марыі. Так здарылася, што Вялікая Айчынная вайна асіраціла малую дзяўчынку. Дзякуючы чалавечай сардэчнасці Навуменка Агафіі Рыгораўны і Быкава Аляксандра Рыгоравіча – цёці і дзядзі з боку матулі паэткі, Святлана Аляксандраўна амаль не адчувала гаротных уздзеянняў сваёй сірочасці. Удзячнасць сваім прыёмным бацькам пранясла яна праз усё жыццё. У горадзе Гомелі прайшло дзяцінства і юнацтва паэткі. Пасля сямі класаў сярэдняй школы, Святлана пераводзіцца ў вячэрнюю школу і працавала на заводзе “Камінтэрн”. Затым дзяўчынка паступае ў фізкультурны тэхнікум, які праз два гады вучобы з Гомеля пераводзяць ў г.Гродна. Тут яна паспяхова заканчывае вучобу і ў 1957 годзе паступае ў фізкультурны інстытут. Пасля першага курса Святлана Аляксандраўна сустрэла сваю другую палову – Цішука Сяргея Андрэевіча, які ў той час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Лідскім індустрыяльным тэхнікуме. Так будучая паэтка аказалася на Лідчыне. З 1961 года Святлана Аляксандраўна працуе трэнерам па баскетболу ў дзіцячай спартыўнай школе № 1 г.Ліды. Спачатку яе вучнямі былі хлопчыкі, а затым і дзяўчынкі. У 1973 годзе яна скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут, але яе лёс па-ранейшаму быў звязаны са спортам. Нямала сіл і здароўя аддала яна сваім выхаванцам. Многія з іх увайшлі ў асноўны склад зборной Беларусі па баскетболу. З 1979 года Святлана пачала пісаць вершы, а з 1991 года яе паэзія загучала па-беларуску. Святлана Аляксандраўна – цудоўны лірык. Дазваляе сабе вялікую раскошу быць самой сабой, быць адкрытай, шчырай, добрай. Святло і пяшчота, радасць і замілаванне ў яе вершах – гэта Сонца мінулага і будучага дня душы паэткі Святланы Цішук. На яе вершы напісаны песні, адна з якіх “На зямлі Беларусі” стала Лаўрэатам першай прэміі ў Санкт-Пецярбургу. З 1992 года яна знаходзіцца на заслужанным адпачынку. Жыве ў Лідзе.

Да вашай увагі ўрывак з дакументальнай паэмы “Сляды жыцця…”

Як з песні вон не кінуць словачка,

Якое ў ёй невыпадковае,

Так і СЛЯДЫ ЖЫЦЦЯ нязвыклага

З скарбонкі памяці не выкінуць!

1

У свет прыйшло дзяўчо цнатлівае

Крынічкай чыстай, гаманліваю.

Яе сустрэў свет мірным сонейкам.

Прад ёю лёс стаў малым конікам.

​

І конік-лёс павёз дзяўчыначку

Ў гады і ў дні без адпачыначку

У з’явы добрыя, грымотныя

І на сустрэчайку з турботамі.

​

Лічыць не шкодзіць незлічонае!

Плыло жыццё дзяўчынкі чоўнікам,

Калі бацькі люлялі, гушкалі

Сваю дачку на Беларушчыне.

​

Расло дзяўчо ў сямейным шчасцейку.

Жыццё пры шчасцейку не засціцца,

За ім не бачаць вочы зоркія

Бядотаў будучага жорава.

І конік-лёс на шлях бядоты ўстаў!

Сям’я спазналася з чарнотаю:

Вайна вялікая злюцелая

Накрыла чорным шчасце белае…

​

У смерць звяла вайнеча лютая

Бацькоў дзяўчынкі і шмат людскасці.

Вайнеча ў вір сірочы кінула

Дзяўчо малое без правініны!

​

Чамусьці людзі, мір не ўзброены

Ад войнаў ні слязой праклённаю,

І ні сірочасцю дзіцячаю,

І не калецтвам, шчасцем страчаным…

​

Асноўныя творы

Беларуская мова: верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2007. – 13 студзеня. – С. 4.

Вайны курганы : верш / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1999. – 15 чэрвеня.

Вечар: верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 31 ліпеня.

Вершы / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1997. – 15 мая.

Вечарам у парку : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 31 жніўня.

Гладыёлус-чараўнік : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2010. – 16 студзеня. – С. 4.

Ёсць краіна Беларусь : песня / С. Цішук // Лідская газета. – 1992. – 10 кастрычніка.

Жыве Беларусь. Чайная ружа чакае. Элегія : вершы / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1998. – 8 верасня.

І зноў вясна : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 12 чэрвеня.

Люблю Беларусь : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2009. – 9 чэрвеня. – С. 6.

Мінуламу сонцу, мінуламу дню ёсць месца, ёсць схованка ў сэрцы…: вершы / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. – 2000. – № 4. – С. 16-17.

Мы сустрэліся : верш / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. — 1998. — № 1. — С. 55—56.

Мы сустрэліся. Гладыёлус-чараўнік : вершы / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 4 студзеня.

На зямлі Беларусі : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2005. – 15 кастрычніка. – С. 5.

Саджаю кветкі. Даглядаю кветкі… : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2000. – 25 лістапада. – С. 2.

Сірочы ліст : верш/ С. Цішук // Лідская газета. – 1994. – 2 ліпеня.

Спатканне пад чаромхай : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1999. – 13 лютага.

Сонечным днем : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1995. – 2 верасня.

Палітыкан хоча! : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 16 кастрычніка.

Палю свечку памяці : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2005. – 17 верасня. – С. 4.

У руху : вершы / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. – 1999. – № 2-3. – С. 92 –93.

Усміхайся : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 16 верасня.

Хай кажуць мне.. : верш / С. Цішук // Уперад. – 1990. – 26 чэрвеня.

Цішук, С. На крылах Белай Вароны : вершы / С. Цішук. – Ліда, 1999. – 123 с.

Я люблю : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2001. – 27 сак. – С. 5.

Я не жадаю вайны : верш / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1999. – 27 ліпеня.

Я спадзяюся : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1994. – 20 верасня.

Я чакала : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 6 лістапада.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Васько, У. “На крылах Белай Вароны” : [пра кнігу С. Цішук] / Уладзімір Васько // Гродзенская праўда. – 2001. – 9 студзеня. – С. 3.

Васько, У. Споведзь перад роднымі : [пра кнігу С. Цішук “На крылах Белай Вароны”] / У. Васько // Лідская газета. – 2000. – 23 снежня. – С.4.

Цішук Святлана Аляксандраўна / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Т. С. Бальцэвіч; рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2013. – 6 с. – (Звязаны лёсам).

Мацулевіч Валеры

Мацулевіч Валеры

Валеры Мацулевіч

Валеры Мацулевіч нарадзіўся 4 жніўня 1983 года ў горадзе Лідзе. Скончыў Наваградскі гандлёва-эканамічны тэхнікум па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік і аўдыт”. Працаваў на прадпрыемствах ААТ “Лакафарба”, ААТ “Лідскі завод электравырабаў”. Вершы пачаў пісаць з 19 гадоў. Друкаваўся ў газетах “Лідская газета”, “Прынёманскія весткі”, “Гродзенская праўда”, часопісах “Ад лідскіх муроў”, “Нёман”, “Маладосць”. Аўтар зборнікаў “Струны душы” (2011) і “Чалавек са свечкай” (2014). У вершах шануе лірычнасць, яркасць і арыгінальнасць вобраза, багацце мастацкіх сродкаў, глыбіню думкі. Тэмы творчасці разнастайныя, натхняюць прырода, чалавек, розныя сацыяльныя з’явы. Піша на рускай і беларускай мовах.

Да вашай увагі некалькі вершаў В. Мацулевіча.

ЗАФАРБАВАНЫ СУМ

Распусціў каляровае пер’е Парк асенні, нібыта паўлін. Тоне ў фарбаў стракатых безмер’і Сум халодных, самотных хвілін. Кінь журбу аб вясновым блакіце, Дыванах малахітавых траў – Бачыш, Восень малюе графіці, Каб яе ты таксама кахаў!

​

ВЕТРУ

Ветер вверх по деревьям влез, Хочет солнце сорвать с небес, Хочет ветер порвать струну, Хочет ветер вспугнуть весну. Хочешь, ветер, ты править сам, Быть, как солнце, царем небесам, Чтоб не смела мешать струна, Чтоб ушла навсегда весна. Только, ветер, зазря ты лез, Трудно солнце сорвать с небес, Не порвешь ты в душе струну, Не вспугнешь во дворе весну.

Асноўныя творы

Мацулевич, В. Струны души : стихи и авторские переводы / В.Мацулевич. – Лида, 2011. – 60 с.

Мацулевіч, В. Чалавек са свечкай : [паэзія, гумар] / Валерый Мацулевіч. – Ліда : [б. в.], 2014. – 72 с.

Мацулевіч В. Вершы / В. Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 70-78.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Суднік, С. Валера Мацулевіч : [біяграфічная даведка] // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 70.

Мацулевiч, А. Несці людзям святло паэзіі / А. Мацулевіч // Лiдская газета. – 2014. – 18 кастрычніка. – C. 10.

Мацулевич, А. “Струны души” : сборник стихов лидского поэта Валерия Мацулевича / А. Мацулевич // Лiдская газета. – 2011. – 25 чэрвеня. – C. 4.

Хiтрун, А. Юбілей маладога творцы / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2013. – 3 жніўня. – C. 4.

Нарбут Казімір

Нарбут Казімір

Казімір Нарбут

Казімір Нарбут (03.01.1738 г., б. маёнтак Яшнец, цяпер Лідскі раён – 17.03.1807 г.), асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Беларусі і Літве. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, Любяшоўскім навіцыяце, піярскім калегіуме ў Дубровіцы, з 1759 у Вільні і Рыме. З 1764 года – прафесар і прэфект піярскага калегіума ў Дубровіцы, потым быў запрошаны ў Вільню. З 1773 года жыў у Германіі і Францыі. Працаваў у адукацыйнай камісіі ў Варшаве. Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя; лічыў, што чалавек здольны спасцігнуць ісціну, але для яе ўстанаўлення неабходны ўсебаковы і разнастайны падыход пры даследванні з’яў. Адстойваў ідэю неабходнасці шырокай свецкай адукацыі, фарміравання развітой асобы, цесна звязанай з практычнымі патрэбамі грамадства і часу. У 1769 годзе ў Вільні выдаў першы падручнік логікі на польскай мове. Аўтар курса “Эклектычнай філасофіі” і рукапісаў на лацінскай мове. У 1773 годзе разам з вучнямі выдаў “Выбраныя суджэнні з філасофіі”.

Асноўныя творы

Нарбут, К. Логіка, або навука разважання і разумнай размовы / К. Нарбут // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыкл. дав. – Мінск,1995. – С. 633-634.

Нарбут, К. Чалавек / К. Нарбут; пер. У. Мархеля // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. – Мінск, 1998. – С. 381-382.

Нарбут, К. Логіка, або навука разважання і разумнай размовы… / К. Нарбут // Памятники философской мысли Белоруссии XVII – пер.пол. XVIII в. – Минск, 1991. – С. 293.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Нарбут Казімір // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 11. – С. 152.

Нарбут Казімір // Республіка Беларусь: энцыклапедыя : у 6 т. / рэд.кал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2007. – Т. 5. – С. 302.

Нарбут Казімір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. М. В. Біч [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 5. – С. 279.

Нарбут Казимир // Белорусская ССР : краткая энцикл. – Т. 5. – Минск, 1982. – С. 447.

Дарашэвіч, Э. Нарбут Казімір / Э. К. Дарашэвіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. – Мінск, 1973. – Т. 7. – С. 396.

Нарбут Казімір // Асветнікі зямлі беларускай : энцыкл. дав. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў – Мінск, 2001. – С. 304 – 305.

Нарбут Казімір // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыкл. даведнік / гал. рэд. Б. І. Сачанка. – Мінск, 1995. – С. 264-265.

Нарбут Казімір // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на / рэдкал. В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 90.

Дзежыц, В. Даніэль Казімір Нарбут [(1738, маёнтак Яшнец Лід. пав. – 1807)] // Адукацыя на Шчучыншчыне ў ХVIII-XX стагоддзях / В. А. Дзежыц, У. М. Мірчук. – Гродна, 2006. – С. 26.

Стасевіч-Ясюкова, І. Казімір Нарбут (1738-1807) / Ірэна Стасевіч-Ясюкова ; пер. з пол. К. Канчэўскай. – Варшава-Ліда, 2004. – 80 с. – (Знакамітыя палякі Лідчыны).

Философская мысль Беларуси периода Речи Посполитой // Философская мысль Беларуси : учеб. пособ. / А. А. Козел. – Мінск, 2004. – С. 136-240.

Нарбут Казімір // Людзі культуры з Гродзеншчыны / А. Пяткевіч. Гродна, 2000. – С. 224.

Нарбут Казимир (1738-1807) // Антология педагогической мысли Белорусской ССР. – Москва, 1986. – С. 143-150.

Казімір Нарбут // Асвета і педагагічная думка ў Беларусі : са старажыт. часоў да 1917 г. – Мінск, 1985. – С. 152-156.

Дубровский, В. Казимир Нарбут / В. Дубровский; под ред. С. А. Подокшина. – Мінск : Наука и техника, 1979. – 136 с.

Дорошевич, Э. К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии / Э. К. Дорошевич. – Мінск, 1971. – С. 46-51.

Дорошевич, Э. К. Новая философия в конфессиональных учебных заведениях Белоруссии : [тв-во К. Нарбута] // Наш радавод: матэр. Міжнар. навук. канфер. “Царква і культура народаў ВКЛ і Беларусі ХІІІ- пач. ХХ ст.” : у 4 кн. Гродна, 1992. – Кн. 4. Ч. 2. – С. 470-491.

Дубровский, В. В. Казимир Нарбут – просветитель раннего периода эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве середины ХVIII в. // Молодые ученые и современная философская наука. – Мінск, 1964.

Стасевіч-Ясюкова, І. Казімір Нарбут [(1738, маёнтак Яшнец Лід. пав. — 1807)] / Ірэна Стасевіч-Ясюкова // Наша слова. – 2006. – 11 студзеня. – С. 10-11.

Кутузава, Н. Гісторыя сусвету : анелы і “электрычная матэрыя” : [Казімір Нарбут] / Наталля Кутузава // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 25 лютага. – С. 14.

Андрэева, Е. У духу Асветніцтва / Е. Г. Андрэева, Л. М. Лыч // Адукацыя і выхаванне. – 2003. – № 11. – С. 65-67.

Далідовіч, Г. Рупліўцы : [265 гадоў таму нарадзіўся Казімір Нарбут] / Генрых Далідовіч // Краязнаўчая газета. – 2003. – № 13. – С. 8.

Данскіх, С. Шчучынскія філосафы : [К. Нарбут у т.л.] / С. Данскіх // Дзянніца (Шчуч. р-н). – 2002. – 9 студзеня. – С. 4.

Мусич, Л. Из истории экономической мысли Беларуси 16-17 ст. / Л. Б. Мусич // Весник БДУ. – 1999. – № 56. – С. 103-106.

Stasiewicz-Jasiukowa, J. Kazimierz Narbutt w czasie i w przestrzeni (1738-1807) / J. Stasiewicz-Jasiukowa // Ziemia Lidzka. – 1996. – № 21-22; S. 12-14.

Sniezko, A. Kazimierz Narbutt – autor pierwszej logiki polskiej / A. Sniezko // Magazyn Polski (Grodno). – 1992. – № 1. – S. 52.

Бібліяграфія

Нарбут, К. (1738-1807), філосаф эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве // Новыя кнігі БССР. – 1988. – № 4. – С. 16-17.

Нарбуты – старажытны шляхецкі род герба “Трубы” : рэкамендацыйны спіс // Новыя кнігі. – 1998. – № 4. – С. 11-13.

Бурак Алеся

Бурак Алеся

Алеся Бурак

Алеся Бурак (1930-2017, г. Ліда) да замужжа Рудчанка, нарадзілася 17 снежня 1930 года ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна. Скончыла Мінскі педінстытут імя М. Горкага. З 1955 года жыла ў Лідзе. Працавала ў розных установах адукацыі горада і раёна. На працягу працоўнай дзейнасці была піянерважатай і бібліятэкарам, выкладчыкам анатоміі і беларускай літаратуры, этыкі і эстэтыкі ў музвучэльні, вяла ўрокі працы.

Вершы пачала пісаць у школе. Друкавалася ў газетах “Уперад”, “Гродзенская праўда”, “Вечерний Минск”, “ЛіМ”, “Принеманские вести” і іншых. Аўтар зборніка вершаў “Прастора дабрыні”.

Да вашай увагі некалькі вершаў Алесі Бурак.

Прастора дабрыні

Прастора дабрыні маёй душы

Мне дапамагае бачыць існасць

Таго, што за акном маім ляжыць,

Самотнасць майму сэрцу ненавісна.

Я, пэўна, шчаслівейшая з людзей,

Бо іншым слова шчырае нясу,

Бо радуюся справам дабрадзеяў

Ды і злайслівых зразумець магу.

Не трэба ідэаламі нам трызніць,

Бо кожны чалавек такі, як ёсць,

Галоўнае – нікога не пакрыўдзіць

І не прынізіць годнасці сваёй.

Люблю жыццё пакутліва, няўтольна

І бліжняму заўжды дапамагу

Цяплом сардэчным, працаю нястомнай.

Вось толькі здрады дараваць я не змагу.

​

БЕЛАРУСІ

І я, як многія другія,

Пяю пра рысы дарагія

Сваёй цудоўнай Беларусі,

Бо ёй жыву і ганаруся.

Рака, узгорачкі, нізіны,

Гаі з барамі, пералескі,

І каля сажалкі — вярбіны,

І краскі сціплыя на ўзмежку.

А родны Мінск, шаноўны дружа,

Ты злітак сілы і красы,

Старонкі непакорнай ружа,

Маёй Айчыны слаўны сын.

Ты – маладосці маёй рыска,

Ты – бляск вачэй, усмешка губ,

Ты — мары светлае калыска,

Ты – шчырасць сэрца, ўмельства рук…

Сардэчнасць песень майго краю

Злілася з песняй салаўя,

Ў тваіх абдымках крыўд не знаю,

Мой родны кут, мая зямля!

Асноўныя творы

​Бурак, А. Вершы / А. Бурак // Ад лiдскiх муроў : лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011 гг. / уклад. М. Мельнік, С. Суднік, К. Сыцько. – Ліда, 2011. – № 7. – C. 24-25.

Бурак, А. Вершы / Алеся Бурак // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 58-65.

Бурак, А. Засыпалі курган. Лідзейка. Любы горад. Помнік Скарыну. Родная Ліда. Скарына з намі. У музеі : вершы / А. Бурак // Мой горад – гонар мой : зб. вершаў / уклад. К. А. Серафіновіч. – Ліда : Лід. друкарня, 2013. – С. 4-11.

Бурак, А. Мая мова. Мой горад і мая мова : вершы / А. Бурак // Шануйце роднае слова! : Анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову / уклад. М. Мельнік ; рэд. М.Мельнік ; тэхн. рэд. С. Суднік. – Ліда, 2008. – С. 62-63.

Бурак, А. Прастора дабрыні : лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні / Алеся Бурак ; рэд. Міхась Мельнік; тэхн. рэд. Станіслаў Суднік. – Ліда, 2008. – 107 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Бурак, А. Біяграфія // Бурак, А. Прастора дабрыні : зборнік вершаў / А. Бурак. – Ліда, 2008. – С. 102.

Алесі Бурак – 80 гадоў // Лiдская газета. – 2010. – 14 снеж. – C. 5.

Бурак-Ярочкина, Ю. Бабушке: [стихотворение, посвященное А. Бурак] / Юлия Бурак-Ярочкина // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.

Васько, У. Алесі Бурак – 85 год / Уладзімір Васько // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.

Карлюкевіч, А. Каласы навяваюць мне песні дзядоў… / Алесь Карлюкевіч // Настаўніцкая газета. – 2014. – 24 крас. – С. 24.

Карлюкевiч, А. Прастора дабрыні : урокі з Дукоры / А. Карлюкевіч // Пухавiцкiя навiны. – 2013. – 26 студ. – C. 9.

Кебіч, Л. Паэты не паміраюць… : [верш, прысв. А. Бурак] / Людміла Кебіч // Лідская газета. – 2017. – 18 кастр. – С. 8.

Кончевская, Л. Учительнице и другу : [стихотворение, посвященное А. Бурак] / Лариса Кончевская // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.

Макарэвiч, П. На “Прасторы дабрыні” / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2008. – № 36. – 4 сент. – C. 9.

Мацулевіч, А. “Вернай Айчыне была да магілы” / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 16 снеж. – С. 19.

Мельнік, М. Годнасць : [верш, прысвечаны А. Бурак] / Міхась Мельнік // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.

Мельнiк, М. Даўным-даўно па ўсёй краіне… : Верш-прысвячэнне шаноўнай Алесі Александраўне Бурак – настаўніцы і паэтэсе / М. Мельнік // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 61.

Мельнiк, М. Шчодрасць сэрца / М. Мельнік // Бурак, А. Прастора дабрыні / А. Бурак ; рэд. М. Мельнік ; тэхн. рэд. С. Суднік. – Ліда, 2008. – C. 5-7. (Рэцензія на зборнік А. Бурак “Прастора дабрыні”).

Не стала Чалавека, Настаўніка, Творцы / Сябры літ. аб’яднання “Суквецце” пры рэд. “Лідскай газеты” // Наша слова 2017. – № 35. – С. 6.

Хітрун, А. Заўсёды сэрца поўніцца тым, што вечна помніцца… : Алесі Бурак – 80 / А. Хітрун // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 56-62.

Хiтрун, А. “Кожны з нас нясе па жыцці нешта добрае, узятае ад яе…” / А. Хітрун // Принеманские вести. – 2010. – № 50. – C. 9.

Хiтрун, А. На прасторы дабрыні / А. Хітрун // Настаўнiцкая газета. – 2010. – 4 лют. – C. 4.

Хiтрун, А. “Я іду па ўзлессі, а са мною – Алеся…” / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2009. – 25 чэрв. – C. 3.

Чарнавус, Т. “І кожнае з іх у нягоду, знямогу быццам з гаючай крыніцы глыток!” / Т. Чарнавус // Лідская газета. – 2020. – 26 жн. – С. 8.

Ярочкин, И. О мужестве : [стихотворение, посв. А. Бурак] / Игнат Ярочкин // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.

« Older posts Newer posts »