База дадзеных “Лідскі замак” – цэласная электронная база дадзеных па гісторыі і сучаснаму стану Лідскага замка, галоўнай задачай якой з’яўляецца максімальна поўная і комплексная характарыстыка помніка гісторыка-культурнай спадчыны.
Храналагічны перыяд ахопу – з 14 стагоддзя па сучасны перыяд. Матэрыялы дапоўнены бібліяграфіяй і выявамі.
У дадзены момант – гэта краязнаўчая паўнатэкставая база дадзеных, у якасці сістэмаўтваральнага элемента якой выступае фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя па наступных рубрыках: “Адкуль пайшла Ліда”, “Будаўніцтва Лідскага замка”, “Гісторыя Лідскага замка”, “Легенды і таямніцы Лідскага замка”, “Лідскі замак у мастацтве”, “Бібліяграфія”. Кожная рубрыка ўключае ў сябе падрубрыкі з поўнымі тэкстамі з артыкулаў перыядычных выданняў.
Асаблівасцю рубрыкі “Гісторыя Лідскага замка” з’яўляецца хроніка гістарычных падзей. У рубрыцы “Лідскі замак у мастацтве” прадстаўлены выявы работ мастакоў, якія пісалі Лідскі замак у розныя часы.
Рубрыка “Бібліяграфія” уяўляе сабой бібліяграфічны спіс у тэкставым рэдактары, які рэгулярна папаўняецца. У ім адлюстраваны ўсе віды дакументаў, якія тычацца Лідскага замка: кнігі, у тым ліку рэтраспектыўны фонд; артыкулы з усіх перыядычных выданняў; карты, паштоўкі, відэафільмы, аўдыёкасеты, кампакт-дыскі, поўныя тэксты дакументаў. Спіс складзены ў зваротнай храналогіі: звесткі з энцыклапедычных выданняў, асобна выдадзеныя дакументы, артыкулы з кніг, артыкулы з часопісаў і газет.
База дадзеных прадастаўляе магчымасць аператыўнага аддаленага доступу да фактаграфічных, бібліяграфічных і ілюстрацыйных матэрыялаў, якія распавядаюць пра мінулае і сучаснасць Лідскага замка.
Папаўненне базы дадзеных праводзіцца па меры падрыхтоўкі новай інфармацыі.