Бароздзіна Ірына








Ірына Бароздзіна
Бароздзіна Ірына Сямёнаўна (1955 – 2019) нарадзілася 19.02.1955 г. ў горадзе Лідзе. У 1978 году скончыла Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Аўтар зборнікаў вершаў “З солі, цукру і перцу” і “Жыву па пачуццях”. Працавала выкладчыкам у Лідскім педагагічным вучылішчы, выкладчыкам педагогікі і псіхалогіі, а пазней – у ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды” настаўнікам пачатковых класаў (паралельна кіравала тэатральным гуртком). Узяцца за пяро яе заахвоцілі зборнікі лідскіх паэтаў. Яе вершы былі высока ацэнены адным з найбольш вопытных лідскіх паэтаў Уладзімірам Васько, што падштурхнула Ірыну Бароздзіну праяўляць сябе ў творчасці актыўна і пераканала ў правільнасці абранай паэтычнай сцежкі. Тэматыка вершаў разнастайная. Гэта і вершы пра з’явы прыроды, і філасофскія развагі, і ўнутраныя перажыванні, і тонка прыкмечаныя і паэтычна асэнсаваныя карціны і сцэны з жыцця… І ўсё гэта напісана з непадробнай шчырасцю, тонкім нюхам мастака слова. Лірыка Ірыны Бароздзінай глыбокая і душэўныя, у ёй шмат асабістага, яна падахвочвае бачыць незвычайнае і прыгожае ў звычайным.
Прапануем вашай увазе некалькі вершаў Ірыны Бароздзіной.
* * *
Господь, поговори со мною, я шептала. И гром, и молнии блестели в небесах, И ветер пролетел на алых парусах, И пели луговые травы. Позволь, Тебя увидеть! Земля покрылась свежею травой, Жизнь обновилась новая, весной, И звезды засияли ярко. Коснись, на миг, чтоб облик твой сберечь. И тополиный пух коснулся моих плеч. Я отряхнула пух и зашагала прочь. Бог рядом был, он мог во всем помочь.
ГЛАВНОЕ ЖЕЛАНИЕ
Выйду темным вечером просто погулять, Ветерок послушать, звезды поснимать. Разошлю волшебниц я, детям всей земли, Чтоб в достатке жили, в мире и любви. Главное желание я свое исполнила, Сердце напоила, радостью наполнила. Звезд так много в небе, Не открыть их счет, Добрые желания ставлю на учет.
Асноўныя творы
Бороздина, И. Живу по чувствам : стихи / И. Броздина. – Лида, 2018. – 48 с.
Бороздина, И. Из соли, сахара и перца : стихи / И. Бороздина. – Лида, 2015. – 77 с.
Бороздина, И. Пусть будет… : стихи и рассказы / И. Бороздина. – Лида, 2020. – 66 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Анашкевич, Н. Литературная гостинная “Не проходите мимо…” / Наталья Анашкевич // Лідская газета. – 2015. – 25 лістап. – С. 11.
Мацулевіч, А. Сяброўка не дала рукапісу кануць у Лету / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 1 крас. – С. 14.
Мацулевич, А Талантливый педагог и не менее талантливая поэтесса / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2015. – 15 ліп. – С. 17.
Памяці Бараздзіной Ірыны Сямёнаўны // Лідская газета. – 2019. – 3 жн. – С. 7.
Пра паэтаў / Уладзімір Васько // Зігзагі лёсу / Уладзімір Васько. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. – С. 176.
Хітрун, А. “Сябе ў паэзіі не люблю, а люблю паэзію ў сябе” / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 25 лют. – С. 17.
Выпуск анлайн-праекта «Літаратурнае сузор’е Лідчыны»