Бічэль Данута








Данута Бічэль
Данута Бічэль (нар. 3 снежня 1937/1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) – беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў “Дзе ходзяць басанож”. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962). З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1964). Працавала загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. У друку выступае з 1958 года. У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Духоўная паэзія Дануты Бічэль застаецца сёння новым і поўнасцю яшчэ не прачытанным пластом паэзіі. Гэтыя вершы ўражваюць, здзіўляюць, не адпускаюць, бо быццам трапляеш у чароўную прастору, дзе разам з паэткай складаеш на межы явы і сну сваё маленне Усявышнему. Важнай часткай творчасці Дануты Бічэль з’яўляюцца пераклады з польскай мовы твораў Караля Вайтылы, Яна Твардоўскага, а таксама пераклады твораў Святога Францішака з Асізі, Анкі Кавальскай, ксяндза Міраслава Качмарэка, іншых аўтараў духоўнай паэзіі. Гэтыя пераклады – выяўленне свайго погляду на таямнічы белы свет, і далучэнне вернікаў да філасофскіх здабыткаў іншых творцаў.
Да ваша й увагі некалькі вершаў Дануты Бічэль.
ЗАГАСЦІНЕЦ
Будавалі хаты ўсе разам, Не было ні платоў, ні лазаў. Не ва ўсіх былі свае студні… Быў Загасцінец шматлюдны… Вясёлы, спеўны, стракаты… Хадзілі ў касцёл на рараты. Хадзілі пад крыж на ружанец. Непатрэбных, нас нараджалі. Пасылалі каровак пасвіць. Не вучылі абманваць і красці. Як бульбу пад весну канчалі, Адны ў другіх пазычалі. Кадрэлю танчылі, Цялят малых няньчылі, Кветкі на комінах малявалі, І сварыліся, і спявалі Свае сапраўдныя песні, Што з хатамі перанеслі. Такі быў рай на зямлі. Ды стаміліся ўсе і пайшлі – Паасобку і без чаргі, Адзін, а пасля другі… Ігнась за Ганнай, іх хата з краю, Адной душой ляцелі да Раю… З раю зямнога да светлых светлаў… Нарэшце ўсе ўцяклі ад Саветаў. А ў цётчынай студні вада жывая – Гаючую таямніцу трымае… Сонейка чэрпае цётчыну студню Ды палівае ўсю гэту бязлюдню…
***
Наблытала спакусная вясна, запэўніла, што я табой жадна. Ля возера, дзе выдумшчыкі йшлі, вясновыя бярозы расцвілі. На беразе ракі ні чалавечка. Званіла смехам вадаспада рэчка. Свяціўся дзіўны горад, бы касцёр. Па горадзе прайшліся – ён замёр: глядзеў, не зводзіў здзіўленных вачэй, але гарэў кастром яшчэ зырчэй. А нехта непрыдумана ўздыхнуў, каго наш воблік смуткам закрануў. Таго вясновы смутак пранізаў, Хто возера вачэй успомніў сам, з чыёй душы зляцелі птушкі броў, хто ведаў, што любоў не на дабро…
Асноўныя творы
Бічэль, Д. А на Палессі : вершы і балады / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1990. – 158 с.
Бічэль, Д. Божа мой, Божа : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1993. – 34 с.
Бічэль, Д. Браткі: вершы і паэмы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1979. – 240 с.
Бічэль, Д. Выбраныя творы / Д. Бічэль; [уклад М. Новік]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 603 с.
Бічэль, Д. Габрынька і Габрусь: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 40 с.
Бічэль, Д. Гараднічанка : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 50 с.
Бічэль, Д. Грыб-парасон: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1969. – 40 с.
Бічэль, Д. Дагані на кані: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1973. – 24 с.
Бічэль, Д. Даўняе сонца: лірыка / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1985. – 398 с.
Бічэль, Д. Дзе ходзяць басанож: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1983. – 95 с.
Бічэль, Д. Дзічка : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1971. – 33 с.
Бічэль, Д. Доля: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1972. – 72 с.
Бічэль, Д. Дзявочае сэрца / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст. літ., 1961. – 47с.
Бічэль, Д. Загасцінец: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1985. – 94 с.
Бічэль, Д. Запалянкі : Паэмы. Вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1967. – 80 с.
Бічэль, Д. Крэсавякі : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1993. – 32 с.
Бічэль, Д. Лузанцы: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1982. – 40 с.
Бічэль, Д. Мост Святога Францішка : успаміны Дануты Бічэль / Д. Бічэль –
Мінск : Медысонт, 2010. – 290 с. – (Кнігарня пісьменніка. – Вып. 8).
Бічэль, Д. На белых аблоках сноў : вершы / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2002. – 76 с.
Бічэль, Д. Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Вершаваная батлейка / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2005. – 32 с.
Бічэль, Д. Нёман ідзе : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1964. – 56 с.
Бічэль, Д. Ойча наш : вершы / Д. Бічэль – Мінск: Про Хрысто, 2008. – 24 с. Бічэль, Д. Перапёлка: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1968. – 31 с.
Бічэль, Д. Рыжая палянка: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1971. – 18 с.
Бічэль, Д. Снапок : Выбраныя вершы / Д. Бічэль. – Мінск : Маст. літ., 1998. – 446 с.
Бічэль, Д. Стакроткі ў вяночак Божай Маці / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2004. – 48 с.
Бічэль, Д. Ты не самотны : вершы / Д. Бічэль, А. Чобат. – Гродна : Гродз. абл. узбуйн. друкарня, 1997. – 80 с.
Бічэль, Д. Ты – гэта ты : Паэзія / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1976. – 176 с.
Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Д. Бічэль. – Гародня-Wroclaw: Гарадзенская бібліятэка, 2008. – 330 с.
Бичель-Загнетова, Д. И. Белая Русь : стихи и поэмы / Данута Бичель-Загнетова ; авториз. пер. с бел. С. Кузнецовой ; ил. М. О. Бишофс. – Москва : Советский писатель, 1969. – 71 с.
Бичель-Загнетова, Д. И. Там, где ходят босиком : стихи / Данута Бичель-Загнетова ; пер. с бел. И. Бурсова ; худож. И. Лыткина. – Москва : Советский писатель, 1990. – 158 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бичель (Бичель-Загнетова) Данута Ивановна // Регионы Беларуси. Гродненская облась : энциклопедия / редкол.: В.В. Андриевич (гл. ред) [и др.]. – Минск, 2014. – Т.4. Кн.1. – С. 57.
Бічэль-Загнетава Данута Янаўна // Бел. энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П. Пашкоў [і інш]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 164.
Бічэль-Загнетава Данута Янаўна // Беларусь: энцыкл. давед. / рэд. кал. Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 117.
Вярцінскі, А. Што патрэбна ў жыцці // Высокае неба ідэала / А. Вярцінскі. –Мінск, 1980. – С. 35-38.
Караткевіч, У. Каложа : верш прысвечаны Д. Бічэль // Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск, 1987. – Т. 1. – С. 226-227.
Карлюкевіч, А. Данута Бічэль-Загнетава (н. 1937) ; фота // Карлюкевіч, А. Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі / Алесь Карлюкевіч. — Мінск : Звязда, 2023. — С. 128—130.
Лойка, А. Сустрэчы з днём сённяшнім / А. Лойка. – Мінск : Народная асвета, 1968. – С. 133-135.
Пяткевіч, А. Бічэль-Загнетава Данута / Аляксей Пяткевіч // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 282-288.
Святло і рух // Паэзія – маё жыццё / Р. Бярозкін. – Мінск, 1989. – С. 298-314. Чабан, Т. Крылы рамантыкі: рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Т. Чабан. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – С. 73-75, С. 111-113.
Янішчыц, Я. Данута: верш // Пара любові і жалю / Я. Янішчыц. – Мінск, 1983. – С. 33.
Бібліяграфія
60 год з дня нараджэння Д.І. Бічэль-Загнетавай, паэтэсы : бібліяграфія // Новыя кнігі. – 1997. – № 9. – С. 22-24.
Данута Бічэль / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Г. Курбыка, рэд. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2017. – 8 с.
Данута Бічэль-Загнетава // Беларускія пісьменнікі-лаўрэаты : рэк. бібліягр. паказальнік / склад. М. А. Каваленка. – 2-е выд. – Мінск, 1987. – С. 116-118.
Рэут, Г. І. Бічэль-Загнетава Данута : бібліяграфія / Г. І. Рэут // Беларускія пісьменікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энц., 1992. – Т. 1. – С. 283-288.