Бітэль Пятро











Пятро Бітэль
Пятро Бітэль, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэрвеня 1912, Радунь Лідскага павета – 18 кастрычніка 1991, Вішнева) – святар, беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік. Друкавацца пачаў з 1929 года пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе “Шлях моладзі”, дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм “Замкі і людзі” (1968), “Сказанне пра Апанаса Берасцейскага” (1984). Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча (“Пан Тадэвуш”, “Конрад Валенрод”, “Гражына”, “Дзяды”, “Крымскія санеты”), польскамоўныя паэмы і п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.Крашэўскага “Хата за вёскай” (1989), асобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, Ё.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш. Рукапіс перакладу паэмы “Пан Тадэвуш” зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Да вашай увагі урывак з казкі Пятра Бітэля “Нястача”.
НЯСТАЧА /казка/ Год мо тому сто, мо дзвесце. Цяжка ўжо сказаць, калі На ўзбярэжжах Нёмна дзесьці Два браты жылі-былі. Іх усе навокал зналі, Як выдатных кавалёў, Шанавалі, паважалі, Бо без лішніх, скажам, слоў, Што ў сяле без каваля Не расшчодрыцца зямля. Барану ці плуг, калёсы Ці падковы, ці атосы, Серп, матыгу ці нарогі Без кавальскай дапамогі Не наладзіш сам ніяк. Дык багаты і бядняк Кузню знаў, і там бывала, То гудзела паддувала, І то злёгку, то заядла Дзынкаў молат аб кавалда. Пільнай працай кавалі Дабрабыт і на’т багацце Праз час нейкі здабылі. А старэнькая іх маці Клапацілася не мала, Каб парадак быў у хаце: Шыла, мыла, гатавала, Прала, ткала, як магла. Ды вось неяк нечакана Прылягла і памярла…
Асноўныя творы
Бітэль, П. І. Дзве вайны : верш, аповесцi / П. І. Бітэль; маст. А. Б. Льдакоў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. – 189 с.
Бітэль, П. І. Замкі і людзі : гiстарычная паэма / П. І. Бiтэль ; іл. А. Кашкурэвiч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 101 с.
Бітэль, П. Нястача : казка / Пятро Бітэль // Лідскі летапісец. – 2012. – № 2. – С. 16-22.
Бітэль, П. І. Паэмы / П. Бiтэль ; паслясл. М. Арочкi ; маст. А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 271 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Мікуліч, М. У. «А звярнуцца мне няма да каго…» / Мікола Мікуліч ; фота // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 15 ліпеня. – С. 11.
110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля ; фота // Наша слова. – 2022. – 22 чэрвеня. – С. 4.
100 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля / фота // Лідскі летапісец. – 2012. – № 2. – С. 15.
Гарэлік, Л. М. Бітэль Пятро / Л. М. Гарэлік, А. М. Пяткевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 тамах / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 281-282.
Запартыка, Г. Пятро Бітэль: вяртанне дакументальнай спадчыны // Архивы и делопроизводство. – 2009. – № 2. – C. 109 – 113.
Мікуліч, М. Талент, заручаны з небам / Мікола Мікуліч ; фота // Полымя. – 2012. – № 9. – С. – 129-146.
Саламевіч, І. У. Бітэль Пятро / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 тамах / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 163.
Бібліяграфія
Драздова, І. З. Пятро Бітэль : Бібліяграфія / І. З. Драздова // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 282-283.
18.07.2022 г.