← Базы данных

Цішук Святлана

Святлана Цішук

Нарадзілася Святлана Аляксандраўна Цішук у 1938 годзе ў горадзе Гомелі. Была яна першай і адзінай дачкой у сям’і Фядосавых Аляксандра і Марыі. Так здарылася, што Вялікая Айчынная вайна асіраціла малую дзяўчынку. Дзякуючы чалавечай сардэчнасці Навуменка Агафіі Рыгораўны і Быкава Аляксандра Рыгоравіча – цёці і дзядзі з боку матулі паэткі, Святлана Аляксандраўна амаль не адчувала гаротных уздзеянняў сваёй сірочасці. Удзячнасць сваім прыёмным бацькам пранясла яна праз усё жыццё. У горадзе Гомелі прайшло дзяцінства і юнацтва паэткі. Пасля сямі класаў сярэдняй школы, Святлана пераводзіцца ў вячэрнюю школу і працавала на заводзе “Камінтэрн”. Затым дзяўчынка паступае ў фізкультурны тэхнікум, які праз два гады вучобы з Гомеля пераводзяць ў г.Гродна. Тут яна паспяхова заканчывае вучобу і ў 1957 годзе паступае ў фізкультурны інстытут. Пасля першага курса Святлана Аляксандраўна сустрэла сваю другую палову – Цішука Сяргея Андрэевіча, які ў той час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Лідскім індустрыяльным тэхнікуме. Так будучая паэтка аказалася на Лідчыне. З 1961 года Святлана Аляксандраўна працуе трэнерам па баскетболу ў дзіцячай спартыўнай школе № 1 г.Ліды. Спачатку яе вучнямі былі хлопчыкі, а затым і дзяўчынкі. У 1973 годзе яна скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут, але яе лёс па-ранейшаму быў звязаны са спортам. Нямала сіл і здароўя аддала яна сваім выхаванцам. Многія з іх увайшлі ў асноўны склад зборной Беларусі па баскетболу. З 1979 года Святлана пачала пісаць вершы, а з 1991 года яе паэзія загучала па-беларуску. Святлана Аляксандраўна – цудоўны лірык. Дазваляе сабе вялікую раскошу быць самой сабой, быць адкрытай, шчырай, добрай. Святло і пяшчота, радасць і замілаванне ў яе вершах – гэта Сонца мінулага і будучага дня душы паэткі Святланы Цішук. На яе вершы напісаны песні, адна з якіх “На зямлі Беларусі” стала Лаўрэатам першай прэміі ў Санкт-Пецярбургу. З 1992 года яна знаходзіцца на заслужанным адпачынку. Жыве ў Лідзе.

Да вашай увагі ўрывак з дакументальнай паэмы “Сляды жыцця…”

Як з песні вон не кінуць словачка,

Якое ў ёй невыпадковае,

Так і СЛЯДЫ ЖЫЦЦЯ нязвыклага

З скарбонкі памяці не выкінуць!

1

У свет прыйшло дзяўчо цнатлівае

Крынічкай чыстай, гаманліваю.

Яе сустрэў свет мірным сонейкам.

Прад ёю лёс стаў малым конікам.

​

І конік-лёс павёз дзяўчыначку

Ў гады і ў дні без адпачыначку

У з’явы добрыя, грымотныя

І на сустрэчайку з турботамі.

​

Лічыць не шкодзіць незлічонае!

Плыло жыццё дзяўчынкі чоўнікам,

Калі бацькі люлялі, гушкалі

Сваю дачку на Беларушчыне.

​

Расло дзяўчо ў сямейным шчасцейку.

Жыццё пры шчасцейку не засціцца,

За ім не бачаць вочы зоркія

Бядотаў будучага жорава.

І конік-лёс на шлях бядоты ўстаў!

Сям’я спазналася з чарнотаю:

Вайна вялікая злюцелая

Накрыла чорным шчасце белае…

​

У смерць звяла вайнеча лютая

Бацькоў дзяўчынкі і шмат людскасці.

Вайнеча ў вір сірочы кінула

Дзяўчо малое без правініны!

​

Чамусьці людзі, мір не ўзброены

Ад войнаў ні слязой праклённаю,

І ні сірочасцю дзіцячаю,

І не калецтвам, шчасцем страчаным…

​

Асноўныя творы

Беларуская мова: верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2007. – 13 студзеня. – С. 4.

Вайны курганы : верш / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1999. – 15 чэрвеня.

Вечар: верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 31 ліпеня.

Вершы / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1997. – 15 мая.

Вечарам у парку : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 31 жніўня.

Гладыёлус-чараўнік : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2010. – 16 студзеня. – С. 4.

Ёсць краіна Беларусь : песня / С. Цішук // Лідская газета. – 1992. – 10 кастрычніка.

Жыве Беларусь. Чайная ружа чакае. Элегія : вершы / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1998. – 8 верасня.

І зноў вясна : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 12 чэрвеня.

Люблю Беларусь : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2009. – 9 чэрвеня. – С. 6.

Мінуламу сонцу, мінуламу дню ёсць месца, ёсць схованка ў сэрцы…: вершы / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. – 2000. – № 4. – С. 16-17.

Мы сустрэліся : верш / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. — 1998. — № 1. — С. 55—56.

Мы сустрэліся. Гладыёлус-чараўнік : вершы / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 4 студзеня.

На зямлі Беларусі : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2005. – 15 кастрычніка. – С. 5.

Саджаю кветкі. Даглядаю кветкі… : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2000. – 25 лістапада. – С. 2.

Сірочы ліст : верш/ С. Цішук // Лідская газета. – 1994. – 2 ліпеня.

Спатканне пад чаромхай : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1999. – 13 лютага.

Сонечным днем : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1995. – 2 верасня.

Палітыкан хоча! : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 16 кастрычніка.

Палю свечку памяці : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2005. – 17 верасня. – С. 4.

У руху : вершы / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. – 1999. – № 2-3. – С. 92 –93.

Усміхайся : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 16 верасня.

Хай кажуць мне.. : верш / С. Цішук // Уперад. – 1990. – 26 чэрвеня.

Цішук, С. На крылах Белай Вароны : вершы / С. Цішук. – Ліда, 1999. – 123 с.

Я люблю : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2001. – 27 сак. – С. 5.

Я не жадаю вайны : верш / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1999. – 27 ліпеня.

Я спадзяюся : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1994. – 20 верасня.

Я чакала : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 6 лістапада.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Васько, У. “На крылах Белай Вароны” : [пра кнігу С. Цішук] / Уладзімір Васько // Гродзенская праўда. – 2001. – 9 студзеня. – С. 3.

Васько, У. Споведзь перад роднымі : [пра кнігу С. Цішук “На крылах Белай Вароны”] / У. Васько // Лідская газета. – 2000. – 23 снежня. – С.4.

Цішук Святлана Аляксандраўна / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Т. С. Бальцэвіч; рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2013. – 6 с. – (Звязаны лёсам).