← Базы данных

Краснадубская Людміла

Людміла Краснадубская

Краснадубская Людміла Мікалаеўна нарадзілася ў в. Вішнёўка Мінскага раёна ў 1957 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў сельскагаспадарчы тэхнікум у Мар’інай Горцы. Лёс распарадзіўся так, што спачатку яна пераехала ў Дзятлаўскі раён, вёску Жукоўшчына, а затым – у Ліду. Яе лічаць сваёй паэтэсай у трох раёнах: Мінскім, Дзятлаўскім і Лідскім. Друкавалася ў газетах Лагойскага, Дзятлаўскага і Валожынскага раёнаў; у зборніках літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пад кіраўніцтвам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Ф. Гіруць-Русакевіч “Помнім і жывём”, “Нашчадкі”. Жыве ў Лідзе. Аўтар кнігі “Дарогаю жыцця”. Гэта першая ўласная кніга Людмілы Краснадубскай. У вершах творцы – любоў, трывогі і перажыванні, радасць і сум, хваляванні, расчараванні і надзея – ўсё, з чым чалавек сустракаецца, аб чым задумваецца на няпростай жыццёвай дарозе.

Да вашай увагі верш Людмілы Краснадубскай.

ЧЫМ Я ЖЫВУ

​ Рог месяца ў небе разгараецца

І цішыня спадае ў траву…

Цікаўныя ўсё пытаюцца:

Чым я жыву і як жаву.

Свае нягоды я дзялю з сябрамі.

І радасці з сябрамі я дзялю.

І зямельку родную сваю, як маму,

Даччыным сэрцам шчыра так люблю.

Дзе мова матчына – мая,

Маіх дзядоў і, думаю, нашчадкаў.

Дзе не змялее жытніца дабра,

Не згіне, ад чужых нападкаў.

Асноўныя творы

Краснадубская, Л. Дарогаю жыцця : [зборнік вершаў] / Людміла Краснадубская. – Мінск, 2017. – 60 с.

Краснодубская, Л. Стихи / Людмила Краснодубская // Дарослыя — дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А.Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 160-161.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Краснадубская Людміла // Дарогаю жыцця : [зборнік вершаў] / Людміла Краснадубская. – Мінск, 2017. – С. 1 (вокл.).

Дадатковыя звесткі

Краснадубская Людміла

Асноўныя творы

Краснодубская, Л. Н. Еще один день / Людмила Краснодубская. — Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2025. — 62 с.

Краснадубская, Л. М. Заранкавы край : [зборнік вершаў] / Людміла Краснадубская. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2025. — 54 с.

Краснадубская, Л. М. Адбітак майго следу на пяску часу : вершаваны зборнік / Людміла Краснадубская. — Мінск : Колорград, 2018. — 84 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці

Сандакова, К. Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай / Кацярына Сандакова // Лідская газета. — 2025. — 28 мая. — С. 14.

Яхонтова, О. М. «Годы нам набрасывает паспорт, а в душе нам те же 18 лет…» / Ольга Яхонтова ; фото // Лідская газета. — 2023. — 23 жн. — С. 11.

Мацулевіч, А. Людміла Краснадубская: «Дзякую лёсу за тое, што нарадзілася і жыву ў Беларусі» / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. — 2023. — 6 студз. — С. 14.

Мацулевіч, А. Жыццё можа пачынацца не толькі пасля сарака / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. — 2022. — 23 лют. — С. 14.

Вайцяхоўская, І. І кладуцца радочкі, і сплятаюцца вершы… / Іна Вайцяхоўская // Лідская газета. — 2020. — 22 ліп. — С. 8.

Сухавецкі, І. Паэзія аднаго жыцця / Іосіф Сухавецкі // Лідская газета. — 2019. — 24 крас. — С. 8.