← Базы данных

Белагаловая Станіслава

Белагаловая Станіслава

Станіслава Іванаўна Белагаловая (Круповіч) нарадзілася 25 жніўня 1959 года ў вёсцы Крамушаўка Навагрудскага раёна. Вучылася ў Налібоцкай сярэдняй школе, Гродзенскім гандлевым вучылішчы. Некаторы час жыла і працавала ў Гродне, а ў 1978 годзе, хутка пасля таго як выйшла замуж, разам з мужам пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Ліду. Амаль уся працоўная дзейнасць яе прайшла ў Лідскім гархарчпрамгандлі, у ААТ “ТПФ”Ліда”.

Пісаць вершы пачала яшчэ ў юнацтве, а на пенсіі сур’ёзна занялася творчасцю.

Аўтар зборнікаў вершаў “Наедине с душой”і “Сцяжынкамі лёсу”.

Да вашай увагі некалькі вершаў аўтара

Ты всё смогла, ты всё сумела…

Моя родная деревенька,

Где детство раннее прошло,

Сердечко сбой даёт частенько,

Попутным ветром унесло.

Порой одни воспоминания

Душе покоя не дают,

Как-будто шлёт кто-то послание –

Замри на несколько минут.

И вспомни девочку-скромняшку.

Шагая в школу в первый класс,

Букет.. Пальтишко нараспашку.

Сверкает счастьем детский глаз.

Воздушной бабочкой порхая,

Спешит на первый свой звонок,

Одним желанием сгорая –

Запомнить первый свой урок.

Шли годы… Девочка взрослела.

Встречала трудности в пути.

Во многом в жизни преуспела.

Смогла преграды обойти.

Вперёд уверенно и смело:

Себе тихонько говорит.

Я всё смогла, я всё сумела.

Меня Господь благославит.

Як вярнуць тое зорнае лета

Як вярнуць тое зорнае лета?

Як вярнуць залатыя дзянькі?

Што матулінай ласкай сагрэты,

У душы заляглі навякі.

Прыгадаю заплюшчыўшы вочы –

Сціскае камяк маё сэрца.

Там здаваліся светлымі ночы,

Нам месяц свяціў у акенца.

Нават воблачка плакала ціха,

Паліваў цёплы дожджык зямлю.

Зацвітала ў полі грачыха.

Пах прывабліваў пчол на раллю.

Сярод жыта я зноў прыпынюся,

Душа разхвалюецца трошкі,

Крок зраблю і назад азірнуся

На любыя сэрцу валошкі.

Лёгкі ветрык нашэптвае штосьці,

Абдымае з адкрытай душой.

Не знайсці мне такой прыгажосці,

Як на роднай зямельцы сваёй.

ТВОРЫ

Белагаловая, С. Сцяжынкамі лёсу: зборнік вершаў / С. Белагаловая. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2026. – 84 с. : фат.

Белоголовая С. Наедине с душой / С. Белоголовая. – Лида, 2018. – 67 с.

Белоголовая, С. Наших ангелов будем ценить //Край наш вольны, край любімы… : паэзія і проза / укладанне Виктара Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 215 с. – (Беларусь літаратурная).

Белагаловая, С. Вершы / Станіслава Белагаловая. — Тэкст : непасрэдны // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2022—2025 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік . — Ліда, 2025. — № 11. Кн.1. — С. 194—201.

Карлюкевіч, А. Станіслава Белагаловая (н. 1959) // Карлюкевіч, А. Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі / Алесь Карлюкевіч. — Мінск : Звязда, 2023. — С. 179—180.

АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Станіслава Белагаловая : [біяграфічныя звесткі]. — Тэкст : непасрэдны // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2022—2025 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік . — Ліда, 2025. — № 11. Кн.1. — С. 193.

Нашы юбіляры : Станіслава Белагаловая // Лідская газета. – 2019. – 7 жніўня. – С. 14

Мацулевіч, А. Вершы, у якіх адчуваецца жанчына, маці, патрыёт / А. Мауцулевіч // Лідская газета. – 2019. – 28 жніўня. – С.11.

Васько, У. Г. Шчырага сэрца парывы / Уладзімір Васько // Лідская газета. — 2019. — 11 снеж. (№ 97). — С. 14.