"Дарослыя — дзецям"



Адкрыты рэгіянальны літаратурны конкурс імя В. Навіцкай «Дарослыя – дзецям»
Дадзены конкурс з’яўляецца яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй, ладзіцца ён раз у два гады, і ўпершыню прайшоў у 2014 годзе. Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх” напачатку ХХ-га стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую.
Мэтай конкурсу з’яўляецца прапаганда творчай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай сярод лідзян, а таксама выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.
Намінацыі:
– «ПАЭЗІЯ»
– «ПРОЗА»